Залацістыя саломкі снапкі
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 261с.
Мінск 2021
Бацькоўскі цуд
...Калі бабуля ўбачыла, як дзед носіцца па падворку ля хлява, то адразу ж рэзюмавала: «Гэты ўжо і тут сабе танцы наладзіў! Нешта скача, але ж не прысвіствае і не прыкрыквае! Мала яму ў хаце паскакаць, дык яшчэ трэба і па падворку панасіцца! Трэба, каб людзі пабачылі ды пахвалілі!». А калі даведалася, што прычына зусім у іншым, то “ўпякла” дзеду прама ў вочы: «Аты заўсёды сваім перадам і нізам усё стараешся закрыць! He ведаеш куды свае прычындалы прыткнуць! Так яго
і цягне, каб людзям на языкі трапіць!». Дзед, у адчаі, адышоўшы крыху ад болю, прысеў на падмурачак ля калодзежа і змрочна зыркаў па баках, нібы шукаючы таго, на кім можна было б смела сагнаць сваю злосць [17, с. 169].
Недзе ўсяго праз нейкі тыдзень да нас пачалі хадзіць суседзі рэзаць сечку. Прыносілі сваю салому і рэзалі, а потым зграбалі ў мяхі і, падзякаваўшы, сыходзілі дамоў. Далей болей. Некаторымі надвячоркамі, звычайна суботнімі, на двары ўтвараліся і даволі вялікія чэргі. Во ўжо дзе тады было весялосці! Людзі жартавалі, размаўлялі, дзяліліся навінамі, не забываючыся пры гэтым пастаянна эксплуатаваць сячкарню. Падказвалі тату, каб той за такую паслугу грошы з іх браў. А яны і заплаціць не супраць, бо так хутка ўсё робіцца, што нават заводскія машыны саступаюць гэтай. Гаспадар адно пасміхваўся ў адказ ды спакойна прамаўляў: «Дайце я вам нажы яшчэ падвастру... Тады яна ўвогуле выплёўваць сечку будзе з такой хуткасцю, што вы салому не станеце паспяваць падаваць... У маёй жа сячкарні не адзін нож, не два, як у заводскай, а ажно тры нажы стаіць... Таму і сечка драбнюткая на дзіва атрымліваецца... Самі ж бачыце, што я вам тлумачыць буду...».
Гэта былі такія непаўторныя хвіліны, што мне проста хацелася, каб яны ніколі не заканчваліся, каб тыя вяскоўцы пастаянна знаходзіліся на нашым падворку, ажыўлялі сваімі галасамі ўстаялую цішыню. Падавалася, што ў такіх сітуацыях і заключаўся, сам па сабе, традыцыйны лад жыцця вясковага жыхара. Колькі было дабрыні і спагады, імкнення да дапамогі, узаемавыручкі, падтрымкі. Гэта ж былі чужыя людзі, а не родныя. Да іх можна было прыхінуцца, звярнуцца, зайсці і пасядзець, даведацца пра навіны ці падзяліцца ўласнымі.
Аднаго разу прыйшоў рэзаць сечку татаў сябрук, таксама калгасны механізатар, з якім яны здзейснілі не адзін пасляпрацоўны “подзвіг". Гэтыя хлопцы з годнасцю насілі па вясковых вуліцах і па наваколлі, з гонарам ды адвагай, “сцяг” уласнага задавальнення. Прыйшоў сам, несучы за плячыма невялічкі абярэмак саломы ў нейкай падранай хатняй посцілцы. Кінуў прынесенае ля парога і зайшоў у хату. Тата тады якраз выконваў важную, але неабходную для любой сялянскай гаспадаркі, “місію" гнаў самагон. I здаецца мне, штоў іх, верных сябрукоў, усё было дамоўлена загадзя. Галоўнае заключалася ў тым, каб знайсці прычыну і сустрэцца. Так сябрук і плетануў ад сваёй жонкі. У якасці своеасаблівай “маскіроўкі” закінуў за плечы нейкі куль саломы. Маўляў, прайдуся, а заадно ў Мішы і сечкі нарэжу. Хіба жтакое жаданне магло выклікаць у жанчыны нейкае падазрэнне? Мужчыны і ў хлеў тады нават не заходзілі, а адразу ўселіся за стол, заадно назіраючы і за тым, як
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
спраўна-звонка цурчыць самагонны ручаёк у трохлітровы гляк. Добра яны тады “нарэзалі" і “нарэзаліся”. Недзе праз гадзіну ўжо вылі-спявалі, а яшчэ праз кароткі час мама загадала везці “апалы труп” на саначках, цераз увесь стадыён, дахаты “рэзчыка”. Калі я перакульваў санкі і здаваў “цела” гаспадыні, то яна адно рукамі ўспляснула: «I дзе ж гэта ён так ужо дапаў?! Глядзець і то не можа! Авохці мне! Трэба ж у хату сунуць! А дзе ж сечка, якую чалавек мой нарэзаў? А дзе ж тая дзяружка? Яна ж амаль што зусім новая...». Сечку я паабяцаў прывезці цётцы наступным рэйсам. Вязу да сённяшняга дня...
Сустракаюцца сведчанні пра тое, як рэзалі сечку па вясковых гаспадарках і ў мастацкай літаратуры. Звернемся да рамана “Чужая бацькаўшчына” В. Адамчыка: «У куце на таку стаяла яшчэ новая з зялёным колам сячкарня пад ёю ляжала торба нарэзанай разам з канюшынай сечкі.
Малады крутнуў за кола тупы, даўно не востраны нож пачаў жаваць спрасованую, што лезла з-пад брыля сячкарні, шчотку саломы.
Ого, гостры, як у шаўца! засмяяўся стары, кінуўшы вокам на сячкарню.
Дзіва што, а хто мне яго навострыць? зіркнула з-пад хусткі маладзіца, сціскаючы яе абедзвюма рукамі пад падбародкам.
Давайце папробую, малады выцягнуў са шчыліны ў сцяне пляскаты без ручкі напільнік...
Імполь, не абзываючыся, налёг пахаю на кола, зашоргаў напільнікам па нажы. У сечку, бліскаючы, зацерушыўся жалезны пылок.
...Імполь папробаваў ногцем нож і крутнуў за ручку кола на абслізганыя дошкі, на жытнія снапы ў старане востра пырснула жоўтая сечка» [1, с. 16-17],
He раз і не два выратоўвала саламяная сечка-“дамешуха” вясковых жыхароў. He давала павывесціся дазвання хатняй жывёле, трымала яе на нагах. Ад гэтага мацнелі сялянскія гаспадаркі, квітнела вясковае жыццё. Праўда, з сечкай, рэзаннем саломы на кармы атрымалася тое ж самае, што і з многім са спрадвечнага быцця у вёсках амаль не засталося хатняй жывёлы, а раз так, то і адпала патрэба ў сячкарнях, у іхнім вясёлым стуку, у гаманлівым коле жыхароў, якое абавязкова збіралася поруч з “машынай”, калі толькі даведваліся, што нехта будзе рэзаць сечку. I прыходзілі не абавязкова для таго, каб нарэзаць самім дадатковых ("падтрымліваючых”) кармоў, але і проста для таго, каб пачуць навіны, вясёлыя гісторыі, пабыць сярод людзей, адпачыць душою і целам ад рытму напружанай фізічнай працы, якая заўсёды, ва ўсе стагоддзі, суправаджала вясковых жыхароў.
Шкада, вельмі шкада, але няма таго патрыярхальнага ўкладу жыцця, наперад задуманай і запланаванай фізічнай працы, якая, мабыць, перарывалася ўсяго на пару тыдняў зімою (агульнавядомыя калядныя “вакацыі”, калі ўсе жахары толькі і рабілі, што адпачывалі, адыходзячы ад вясенне-летне-восеньскіх прац і заняткаў і рыхтуючыся да чарговага гадавога працоўнага цыкла-працэсу). У гэтым не было нічога дзіўнага, бо так вялося, так ішло спрадвеку. Нешта парушыш, зробіш па-свойму, і потым цяжка будзе аднавіць, расставіць усё на свае месцы (калі ўвогуле такое ўжо будзе магчыма). Шкада таго, што першыя дзіцячыя гульні чамусьці асацыіруюцца (даволі часта) менавіта з ... сечкай: залацістай, бліскучай, кароценькай, якую мы любілі раскладваць па гурбачках, стараючыся адрозніць яе па даўжыні, па колеры, па таўшчыні і потым пахваліцца адзін перад адным, што ў мяне атрымалася лепей (“у нас салома была і таўшчэйшая і прыгажэйшая, таму і сечка выйшла такая, што вачанят ад яе не адарваць”). А хіба можна забыцца на тое, як зімовымі вечарамі матуля вучыла мяне рабіць саламяныя каралі. Складваць-падбіраць іх іменна з саломкі, парэзанай на сечку, нанізваючы на доўгую нітку. 3 цягам часу нават прыйшло ўменне рабіць такія каралі ў некалькі, а то і ў дзясятак, радоў. Мне было чым займацца, а матулі ўсцешна было назіраць, як яе сын старанна камбінуе з саламянымі кавалачкамі.
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАП
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ПАЯЦЁМ ВЫПАЯТАЕМ
д
/\ле, здаецца, што самыя светлыя мае ўспаміны, звязаныя з саломай, асацыіруюцца з пляценнем маім татам усемагчымых гаспадарчых прыстасаванняў, прылад, якія заўсёды неабходны былі ў вясковым жыцці, знаходзілі сваё адвечнае выкарыстанне. Людзі не ведалі пра тое, што зусім хутка з'явіцца эмаліраваны посуд (скіроўваю ўвагу на тое, што гэта той посуд, якім карысталіся ў якасці насыпных прыстасаванняў, куды ссыпалі, складвалі разнастайныя матэрыялы, прадметы, збожжа, ягады, садавіну, агародніну і г. д.), а потым яго заменіць усялякая пластмаса. Маўляў, і танна, і не надта шкада, калі сапсуецца ці парвецца. Выкінуў і зусім не шкада. А тады ўсё было па-іншаму, усё вялося зусім не так, як гэта робіцца зараз.
У хацінцы заўсёды гучна іграла радыё, калі яго правялі, адзіная сувязь з невядомым і агромністым светам, які раскінуўся недзе там: далёка-далёка. Але, атрымліваецца, тады было добра і ў гэтым маленечкім, сваім, сямейным свеце. У непераадольна доўгія восеньскія
і зімовыя вечары, калі здавалася, што ноч наступіла даўным-даўно, а на самой справе, «то яшчэ і куры спаць не клаліся», бавілі час тым, што займаліся рознымі рамёствамі, калі гэтаму спрыяла майстэрства і ўменне гаспадароў (дарослых членаў сям’і). Мама звычайна ці то вышывала, ці то ткала, але я не памятаю такога выпадку, каб яна проста ляжала ці сядзела. Хіба толькі тады, калі ёй вельмі нездаровілася. Тата таксама нешта то пілаваў, то выпільваў, то загладжваў, то шыў ці выкройваў, a то збіраў нейкія механізмы, якія потым ажывалі і прыносілі многа карысці ў гаспадарцы. Потым былі шматлікія і шматгадзінныя размовы з суседзямі, з аднавяскоўцамі, якія прыходзілі да таты пасядзець вечарамі і заадно ацаніць новы прадстаўлены ім выраб. У ягонай галаве пастаянна мроіліся нейкія планы, задумы, меркаванні. Як падаецца, то такім чынам ён правяраў самога сябе: змагу ці не змагу, здолею ці не здолею? Гэта былі моманты ўласнага самасцвярджэння. Асабліва важным з’яўлялася тое, што ўсё зыходзіла нібы само па сабе, з уласнага розуму, са сваіх разважанняў і меркаванняў, што «даходзіў сваім “клёкам”». Ён ніколі нічога не запазычваў з кніг (часопісаў, газет), прыдумваў і выконваў (“прыводзіў у дзеянне”) толькі тое, што недзе некалі бачыў, «верыў уласным вачам». Былі і такія выпадкі, калі ў яго нешта падоўгу не атрымлівалася. Тады ён нерваваўся, кідаў сваё “недаробленае прычындалле”, гудзеў, што «нешта прапусціў, нешта не даглядзеў тады і цяпер не можа зразумець, як там ды што...». Але праз кароткі час браўся за працу па-новаму і тады ўжо усё даходзіла да лагічнага завяршэння, бо ён паспяваў да таго моманту ўсё пераасэнсаваць, знаходзіў прычыну, якая тармазіла працоўны працэс.
Аднаго разу ён прынёс і высыпаў перад грубкай даволі вялікую горку вярбовых галінак-пруткоў. Весела ўсміхнуўся і прапанаваў мне яму дапамагаць. Хто ж мог адмовіцца ад такой прапановы? Тата сказаў, што зараз будзем «калоць і вычышчаць гэтае голлейка». Узяў адзін пруцік і ўмела распалавініў яго ўздоўж, потым паабразаў вострым нажом нейкія, прыкметныя толькі яму, няроўнасці, ашкурыў пруцік і адклаў у бок. Маўляў, гэты гатоў. Мне карцела даведацца, што з гэтага ўсяго атрымаецца далей. Падаваў гольку за голькай, слухаў татавы аповеды. А ўсё хацелася пачуць: навошта ж гэта ён ашкурвае і коле гэтыя пруцікі? Тата злітасцівіўся і паведаміў, што плануе сплесці маме некалькі саламяных каробак. Рознай велічыні і, вядома ж, рознага прызначэння: і ў ягады хадзіць, фасолю ці боб лушчыць, і насенне ўсялякае ссыпаць. I каб сявенек з пару сваіх заўсёды было пад рукою, ды і так, каб якую драбязу гаспадарчую складваць. Тады яна і пад нагамі валяцца не стане, і знайсці яе будзе проста. Вялікую гурбу тата начысціў таго