• Часопісы
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    мяство, няхай і не такое складанае, а ўсё роўна патрабуе і старання, і намаганняў, і фізічнай працы».
    Памятаю добра, як садзілі на памежным загоне цэлы рад маладых вішанек, бо ж “дапамагаў” тату: ён выкопваў ямкі, сыпаў на ніз гліну, потым крыху чарназёму, а я трымаў кволае дрэўца, стараючыся з усіх сіл, каб яно не пахілілася. Самае дзіўнае, што прыняліся ўсе саджанцы, ніводны не “закапрызіў”: зазелянелі, пацягнуліся голлейкам да сонца. Самае прыгожае, непаўторнае і цікавае пачалося ўсяго недзе праз пару гадоў, калі дрэўцы пачалі ўбірацца ў сваю вішнёвую сілу і зацвілі. Здавалася, што ўся наша мяжа была густа-густа абліта бялюткім малаком. Пах, водар ад кветачак стаяў такі, што кружылася галава. А колькі шчыравала ля іх пчолак, чмялёў, якія стараліся, як мага хутчэй і старанней сабраць каштоўны для іх кветкавы нектар, што ажно міжволі даводзілася ўбіраць галаву ў плечы, каб каторая незнарок не джгнула. Дарослыя папярэджвалі, каб не слухаўся суседскіх дзяцей і не рваў зялёных ці крыху пачырванелых вішань, бо неўзабаве надыдзе той доўгачаканы час, калі плады паналіваюцца сокам і ажно пачарнеюць ад спеласці. Вось тады і прыспее часіна збіраць ураджай вішань.
    Першыя гады збіралі спелыя вішні ў каробачкі для чарніц. Але гэта было даволі нязручна. У такі посуд улазіла ўсяго з вядро пладоў. Як сцвярджала мама: «Толькі гэта, разахвоцішся, а ўжо каробка поўная і трэба несці ў хату высыпаць. Пакуль туды-сюды прасунешся, то за гэты час яшчэ лепей бы каробку назбірала вішань. Ды і ў хаце ў нас няма куды высыпаць. Старыя ночвы з табою, гаспадар, прыстасавалі, а колькі ў іх улезе: адна-дзве каробкі, а далей што рабіць? Вішні ж пераседжваць не стануць і чакаць таксама. Шпакі ім хутка раду дадуць. Бачыш, што робіцца, амаль на галаву гатовыя садзіцца. Нікога і нічога ўжо гэтыя птушкі не баяцца. Пастарайся, чалавеча, зрабі што-небудзь. Гэта ж не ў лес, як па чарніцы, сунуцца і там недзе лазіць, каб камары ды іншы гнюс нагрыз, а тут жа прама ў сваім агародзе. He дапусцімся ж мы да таго, каб гэта ўсё задарма прапала. Навошта тады стараліся, садзілі, палівалі, радаваліся першым кветачкам, і першым ягадкам? Неяк жа трэба і з такога становішча ратавацца, a то людзі смяяцца стануць, што ва ўласным садзе ўраджаю рады не далі, не даглядзелі, як мае быць. Іншыя з зайздрасцю пазіраюць, а мы, атрымліваецца, нібыта з празмернай радасці і ўвогуле на ўраджай з табою забыліся. У цябе ж галава надзвычай добра на ўсё гэта мікіціць. Хто-хто, а я ведаю. Падумай, ды зрабі ўжо такую пасудзіну, каб можна было да дзясятка каробак адразу ў яеўсыпаць. I насіцьтады не трэба будзе: паставім на вазок, які ж ты зрабіў. Насыплем, а потым спакойна, не надрываючыся, і завязем».
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    Здаецца, тата не адразу кінуўся выконваць маміну просьбу-маленне, не таму, што не хацеў, а таму, што, як заўсёды ў яго вадзілася, «усё прадумваў наперад, каб уявіць, нібы ўбачыць, якая павінна была атрымацца на выхадзе рэч, тады ўжо ўсё будзе значна прасцей». У той год, то мы збіралі вішні па-старому: у ночвы і нават сыпалі ў навюткі цабэрак, а потым ужо прадавалі людзям. Затое восенню, калі былі выкананы ўсе сялянскія гаспадарчыя працы, калі і ў калгасе, дзе тата працаваў пастаянна то трактарыстам, то камбайнерам, працы стала значна меней, гаспадар папрасіў мяне ісці разам з ім да гумна і там выбіраць салому для пляцення. Было відаць, што ён ужо ўсё прадумаў і прыдумаў. Бацька так і сказаў: «Вырашыў, сынок, спляту такія карзіны, якія я бачыў у сваёй сястры Любы, калі ездзіў да яе ў госці ў Закарпацце. Гэта будуць своеасаблівывя каробкі, толькі яшчэ і з ручкамі, каб іх зручна было пераносіць, тады і вішні ў іх не патаўкуцца. Будуць ляжаць, цэлыя і непадаўленыя. He ведаю пакуль што, як мне паўплятаць ручкі, бо тыя карзіны, што я тады бачыў і насіў нават у іх чарэшні, былі сплецены з яловага карэння і таму вылучаліся сваёй трываласцю, а ў нас жа з табою ў распараджэнні звычайная салома, якая асаблівай трываласцю не вылучаецца. Зараз наадбіраем з табою пару снапоў, потым абчысцім, паабразаем і запарым у карыце. Яна, як папарыцца, то стане мякчэйшай. Памятаеш, як мы табе каробачку рабілі? Вось і тут так станем дзейнічаць. Галоўнае, паўтараюся, каб прыдумаць, якуплесці ручкі. На іх жа потым асноўны цяжар і будзе прыпадаць. Дрэнна зробім, то вырвуцца адразу і ўся наша праца пойдзе на псы, чалавеча. Хіба які каркас і сапраўды выплесці з карэння ці лазовага пруцця, а потым усё ўжо аплесці саломай. Скамбінаваць такім чынам, то, з аднаго боку, нешта незвычайнае атрымаецца, а з другога выйдзе хвацкая вялікая пасудзіна: і зручная, і трывалая, і многа ў яе ўлазіць будзе».
    Салома на той год выдалася доўгая, як тата падкрэсліваў, «валакністая, з яе можна будзе што хочаш сплесці; такая вытрымае і дасць магчымасць давесці ягоную задуму да лагічнага завяршэння». Калі хто не адбіраў саломы для такой справы, як пляценне, то той не ведае, што гэта не надта хуткі занятак: неабходна ж не толькі каласкі да каласкоў складваць, а трэба яшчэ і па даўжыні падабраць і звярнуць увагу на яе таўшчыню. Калі надта тоўстая салома, то такую лепей за ўсё пускаць на страху. Там яе месца, а калі не туды, то на сечку. Там любая салома, акрамя гнілой і разлезлай, смярдзючай і вохкай, пойдзе. Вядома ж, і сапрэлая не пойдзе, бо з яе карысці ніякай не стане. Адно што адкладзеш, алеў справу не выкарыстаеш. Затое калі правільна адабраць, то гэтакая салома, нават яшчэ і неачышчаная, так засвеціцца па-іншаму,
    нібы тым самым паказвае, як яна сама разумее, што яе адабралі на карысную справу. Адабралі мы тады добрыя чатыры вялікія снапы, якія тата прынёс у хату. Потым, нібы адумаўшыся, прамовіў: «Трэба было там салому і сашморгваць і паабразаць, але ж прыцемак ужо ўзяўся. У хаце будзем вечарам займацца, то і занятак сабе знойдзем, і на карысць гаспадарчай справе ён пойдзе. Дый весялей працаваць, перад печчу седзячы ці перад грубкай. Тут і радыё нешта гамоніць, і котка дурэе-падскоквае, і табе занятак ля мяне знойдзецца. За вечар перабярэм, а потым я пакажу, якую спачатку карзіну плесці стану. Здаецца, што ўжо нават прыдумаў і як ручкі паўплятаю. Нічога, што ў хаце цесна, але затое ўтульна, цёпла і ніхто нам перашкаджаць не будзе».
    Размаўляючы ды пасміхваючыся, хвацка карыстаючыся вялікімі "авечымі” нажніцамі (“ножнамі”), тата спачатку паабразаў пустыя каласы ў саломы, якую мы перад гэтым выраўнялі-расклалі велікаватымі гурбачкамі, а потым узяліся сашморгваць. Адразуўжо складвалі бліскучыя саломінкі ў ліпавыя ночвы, якія стаялі ля нас. Гаспадар, па-змоўніцку падміргнуўшы вокам, паведаміў: «Зараз мы яе не проста зальём кіпятком, але яшчэ і ў печ запарвацца ночвы ўсунем. Салома ж не цяжкая, таму спачатку ўстаўлю ўсё ў печ, а потым ужо конаўкай паналіваю вады. У печы цёпла, адчуваецца, што раніцай тапілі, таму салома там разыдзецца, набрыняе, стане падатлівай, як самая мяккая гумка». Так і зрабілі. Здавалася б, простая справа, а атрымліваецца, што працавала ўся наша сям’я і ажно да позняй ночы.
    Мне чамусьці падалося, што раніцай я прахапіўся вельмі рана. Але гэта толькі падалося, бо калі выскачыў у малы пакойчык, то ўбачыў, што тата ўжо трымае ў сваіх руках вялікі, можна было б сказаць, што і здаравенны, каркас будучага каша. Дно было сплецена, а сценкі ўзняліся ўжо сантыметраў на пяць. Паціху размаўляючы, гаспадар даводзіў, што салома, замочаная і ўпрэлая ў печы, гэта зусім не тое, што сухая і перастаялая ў полі. Яна гнецца так хвацка, што выкручвай любую фігуру, нават самую складаную, і ўсё атрымаецца. Аказалася, што пакуль я спаў, то бацька паспеў не толькі сплесці аснову і перайсці на бакавіны, але і падрыхтаваць мацаванні для бакавых ручак. Усё складанае, як я потым не раз у сваім жыцці пераконваўся, пачынаецца з простага. На ім і грунтуецца, на ім і засноўваецца. Аказваецца, за такую трывалую аснову ў бакавых сценках каша павінны былі служыць дзве, сантыметраў па трыццаць, гладка ашкураныя і зачышчаныя лазовыя галінкі. Іхтрэба было “вянкоў” за пяць-шэсць прымайстраваць у саламяную сценку, а потым зверху заплесці, “пайсці роўным шнурочкам саломы, прыціскаючы яе ўжо не лазовымі пруцікамі (не вярбовымі), а суворым шпага-
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    там, выдраным з непатрэбных трактарных калёс. Гэтакага “дабра” тата шмат нарыхтаваў дома. Калі толькі надаралася якая вольная хвіліна, то і выцягваў-вылузваў шпагатавыя ніткі ды змотваў іх у клубкі, якія потым займалі сваё месца на паліцах у ягонай самаробнай майстэрні. Здавалася, што там заўсёды можна было адшукаць любую драбнічку, калі б раптам узнікла ў ёй патрэба. Гэтакай рысе характару тата прывучыў тады і мяне. Усё зыходзіць з прынцыпу, што гэта, маўляў, за спіною не насіць: паклаў ці паставіў і толькі запамятай куды, каб пры нагодзе ўзяць. He бегаць па суседзях, не шукаць, не майстраваць па-новаму, а ўзяць гатовае.
    Мне чамусьці падавалася, што тата і тут зробіць крышку-накрыўку. Я так і запытаўся, калі ён акуратна выгнаў сценкі і паклікаў маму, каб тая паглядзела. Яна ж і сказала, што болей не трэба, бо калі насыплем многа ягад, то кош не вытрымае і парвецца. Тады я і прапанаваў зрабіць крышку. Тата зарагатаў і прамовіў улюбёнае: «Не, сыночак, давай лепей зробім гэрцы, што да тваёй попы дзверцы!». Дарослыя весела засмяяліся, а мне засталося адно лішніх разоў колькі шмаргануць носам, каб такім манерам засведчыць сваю крыўду. Асабліва капрызіць у такіх выпадках не выпадала, бо калі б паспрабаваў настойваць па-іншаму, то быў бы выдалены за дзверы ў вялікі пакой і ўсё на тым. Сядзі сабе там, шаноўны, раз не разумееш важнасці і адказнасці справы. Праўда, потым тата вярнуўся да маёй парады і спакойна патлумачыў: «Сыночак, а як жа ты вішні будзеш у карзіну сыпаць? Гэта ж табе не чамадан і не сундук з вечкам. Вішня, яна хоць і ягадка, але ж дыхаць таксама любіць. Як і ўсё чыста навокал нас. Таму сплёў я адкрытую карзіну. Зараз пакладзем з табою яе на печ і няхай яна там добра прасушыцца, павыцісне з сябе ўсю вільгаць, якую ўвабрала. Цяпер ужо болей вада ёй не патрэбна».
    Потым тата выплеў яшчэ штук з пяць кашоў-каробак, але ўжо не такіх вялікіх, а як ён сам падкрэсліваў: «Вядзёркаў і нават паўвядзёркаў». Відаць, для таго, каб зручней было збіраць у іх вішні. Яно і не дзіва, бо калі даводзілася стаяць падоўгу на драбіне і, выцягнуўшы рукі ўгору ці ўбок, цягнуцца за вішнямі, то гэта таксама значна стамляла. I трэба было мець ужо на поясе нейкую прывязаную пасудзінку, каб менавіта ў яе спачатку збіраць ягады, а потым усё роўна спускацца ўніз і высыпаць у вялікую карзіну. А тут яшчэ атрымалася, што гэтыя "набірушкі” былі саламяныя і нават, калі недзе імі чапляўся ці яны адрываліся, то ўсё роўна ні ў якім разе не разбіваліся, а заставаліся цэлымі. Пацвельваючыся, зрабіў гаспадар і «паўвядзёрку з накрывачкай. Мала гэтага, яшчэ прывязаў яе на сплеценым мамай шнурочку. I атрымлівалася