• Газеты, часопісы і т.д.
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    відаць, і нязручна, а тут пан едзе. Чалавек да яго з просьбаю (знайшоў да каго звяртацца!): “Паночку, паглянь, а ці не намок я ззаду... А то ж сам галаву ледзьве не звярнуў, а нічога не ўбачыў...”. Пачціва гэтак звяртаецца.
    Пан зірнуў і ўсміхнуўся сам сабе, маўляў, але ж ты таксама, чалавеча, не худы! Нават прамовіў: «А якога лысага чорта цябе ў гэтую лужыну ўсунула?!». А пасля захацеў лайдака яшчэ і пугай шлёгнуць, каб ведаў, як быць неабачлівым. Прыўзняўся, замахнуўся, а ўласную вагу не ўлічыў жартаўнік, і як ... махануў з усяго пляча, то і паляцеў у самую каламуць лужыны! Ды з вазком, які на яго абрынуўся, ды з палукашкам! А конік распрогся і ўцякаць, абы на волю вырваўся! Добра, што селянін той не збег, а прыйшоў пану на дапамогу. Выбраліся абодва з тае гразюкі, паселі на ўскрайку паляны, глядзяць адзін на аднаго, а потым як стануць рагатаць у два галасы!
    Памешчык ускінуў галаву: “Але ж ты, Уладак, і смярдзіш!". А той, узважаючы панскую годнасць, адказвае: “I ад цябе, паночку, не мёдам патыхае...”. ‘Тэта ж трэба, зняў штаны і просіцца, каб я зірнуў: ці ў яго азадак чысты. Хто ж тут утрымаецца, каб не перацягнуць пугай?! Шкада, вельмі шкада і вазка, і палукашка. Раструшчыў я чыста ўсё, падаючы ў лужыну. Цяпер зноўку ў карэту давядзецца забірацца...”. Уладак супакоіў: “Нічога, паночку, мой сват вам новае ўсё зробіць, яшчэ лепшае па выкананні...”. “Дык гэта твой сват?”. “Так, паночку, і мне ён не адмовіць”. “Супакоіў ты мяне, чалавеча, тады давай, Уладак, яшчэ з табою паспяваем... Твой голас ды мой голас... У нас гэта заўсёды добра атрымлівалася...”.
    Ужо вечарам уся вёска пакочвалася адтае гісторыі, якУладак пана ратаваў. Калі пра гэта даведаўся сам дабраслаўскі памешчык, то толькі хмыкнуў: «Вось жа, шэльма, а я ж яму за маўчанне цэлую залатоўку даў. Вось табе, пане, цана: і мужыцкаму слову, і саламянаму палукашку... Уладаку ўзяў і паверыў... Ага, той яшчэ гіцаль... Нічога, што мы з ім у той лужыне важнецкі прасмерднулі, але затое і добра паспявалі».
    Праўда, далёка не заўсёды шчасліва заканчваліся такія эпізоды вясковага жыцця. Усялякімі акалічнасцямі ўносіліся своеасаблівыя змяненні у, здавалася б, ужо добра спланаваную гаспадарамі задуму. На Лунінеччыне любяць прыгадваць пра “саламяны” пасаг адной з шляхцянак (але нам даводзілася чуць, што ніякая гэта была не паненка, а самая звычайная вясковая дзяўчына). Як бы там ні было, але на самой справе здарэнне мела месца. Розняцца звесткі і пра тое, калі канкрэтна ўсё адбылося. Некаторыя падкрэсліваюць, што “пры цары”, а іншыя сцвярджаюць, што “пры паляках”. Праўда, тут усё не так ужо
    і істотна. Для нас цікавай з’яўляецца сама гісторыя, а не дакладны час яе здарэння.
    Раней жа, калі дачку бацькі аддавалі замуж, то за ёю абавязкова павінны былі даваць пасаг. “Беспасажніца” ніколі не карысталася “попытам” у кавалераў. Тады ж яшчэ маладыя самі мала што вырашалі, усё залежала, якраз-такі, ад бацькоў, як з аднаго, так і з другога боку. Калі прысылалі сватоў, то першае, на чым спынялі ўвагу тыя “брахлівыя” людзі па сваім вясельным прызначэнні, гэта пасаг. Агаворвалася ўсё, да самых драбніц, каб потым не ўзнікала нейкіх недарэчнасцей. Добра было шляхце, бо ў тых усё “пісалася”. А вось у сялян усё зыходзіла толькі ад вуснай дамовы. Звычайна, бацькі дзяўчыны давалі надзел зямлі, нешта з хатняй жывёлы. Грошы тады мала ў каго з вяскоўцаў вадзіліся, то калі і ўсплывала нейкая залатоўка-другая, дык гэта лічылася нечуванай падзеяй. Яшчэ прысутнічаў абавязкова дзявочы куфар, у якім змяшчалася ўсё, што дзяўчына (сама ці з матуляй разам) паспявала назапасіць да ўласнага вяселля. Просьбы будучай нявесты, што, маўляў, тата, дай яшчэ тое і гэтае, маглі, наадварот, адмоўна паўплываць на надзяленне пасагам. Тады ўзлаваны бацька мог запроста “закапыліць” губу і значна "ўрэзаць” памер абяцанага. Палітыка была сямейнага характару, тым не меней, вельмі хісткая і асцярожная. 3 іншага боку, ва ўсім трэба разбірацца і ва ўсім неабходна мець меру. Прысутныя з абодвух бакоў выдатна ведалі і разумелі, як зараблялася тая маёмасць, як давалася тая зямля і як ашчаджалася тая капейка.
    Дык вось, у той дзяўчыны бацька быў, ці не ад самога нараджэння, надта ж сквапнаваты. Нават ягоная жонка і тая сваю моцную палавіну клікала няйначай, як “чэрсцвеннік” (гэта азначала тое, што гаспадар ніколі не даваў спекчы свежага хлеба, а давіўся сам і прымушаў гэта рабіць іншых, цвілымі-працвілымі скарынкамі; тады і гэта ў некаторых лічылася разнасоламі). Нам асуджаць такога чалавека, нават праз столькі гадоў, не выпадае. Справа ўтым, што, паўторымся, надзвычай цяжка давалася тагачасным людзям іхняя заможнасць: не даядалі, не дасыпалі, працавалі, рук не пакладаючы, зарабляючы шматлікія хваробы, якія не было калі вылечваць, бо і дорага каштавала, і праца не стаяла на месцы. Усе жылі з уласных мазалёў. За рэдкім выключэннем, якое складалі лайдакі і тыя, хто ўвогуле не меў зямельных надзелаў, а таму былі вымушаны наймацца парабкаваць (“ва ўслужэнне”).
    Вядома, што шкада было аддаваць многае за дачкою, няхай сабе і за роднаю, і за любімаю. Бо ж нездарма паўтаралі ў народзе: "Што за дачкою аддаў, то, лічы, за плот выкінуў”. Дасі многа ці, наадварот, выдзеліш мала усё роўна аддача атрымаецца тая ж самая. Таму і паку-
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    таваў вясковец з гэтай нагоды. Паходзіць гаспадар, паходзіць па сваіх палетках, пастаіць падумае і сам сабе прамармыча: «А калі аддам не ўсё гэта поле, а толькі палову... Таксама ж няблага атрымаецца... Невядома яшчэ, які працаўнік з майго зяця выйдзе... Я яму аддам, а ён усё з рук спусціць ці поле задратуе так, што на ім нічога расці не стане... Дам поля, пару дзесяцін лесу, кароўку, пару парасятак, авечку-другую... А залатоўку-другую... Можна было б не даваць, але ж я збіраў грошы не толькі, каб зямлю ды лес купляць, але і для дачкі крыху адкладваў... Ды і вяскоўцы не зразумеюць... I так гатовы мне ў вочы пляваць за маю ж ашчаднасць... Толькі не ашчаднасцю гэта называюць, а сквапнасцю... Можна падумаць, што ў іх саміх нешта лепей атрымліваецца. Наадварот, у іх горай усё намнога. Некаторыя, то і дзясятай часткі ад майго даць не маюць магчымасці. Колькі вясковых дзяўчатувогуле замуж выходзяць амаль што «беспасажніцамі», а неяк жа выжываюць... I нічога, іхнія бацькі ад чырвані ды сораму не паміраюць».
    Выхадзіў бацька, папрыдумваў, што трэба было дачцэ падараваць на вяселле. Hi з кім не раіўся. Нават словам ніводным адносна ўсяго гэтага не перакінуўся. Толькі з кожным днём да вяселля ўсё больш і больш пахмурнеў. Ужо нават прыдумаў, як устане і будзе гаварыць перад бяседай, яктая зайздросна папрыціхне і стане паціраць спацелыя рукі. Гэта падавалася гаспадару найвышэйшым момантам у ягонай мудрасці і практычнасці. I ўсё ж, недзе за ноч ці дзве да вяселля, чалавек не ўтрымаўся: паклікаў да сябе жонку і пачаў ёй распавядаць, як і што будзе гаварыць, як і што аддасць дачцэ і маладому зяцю за пасаг. Потым памаўчаў і рашуча дадаў: “Яшчэ і саломы з гэтага ўжо ўраджаю тры вазы дам! Салома і самім нам прыдалася б. Жывёлы многа трымаем, дык на сечку ўсё пойдзе. Ды ўжо раз такая справа завялася, то і тут вырашым. Каб ніхто не асмеліўся на нас рот раскрыць”.
    Жанчына не перабівала і нічога не пыталася, бо такая сітуацыя ў іх атрымалася ўпершыню за дваццаць гадоў сумеснага жыцця. Раней муж усё вырашаў сам. Па-шчырасці, то і зарабляў ці цягнуў ён адзін, недзе стараючыся наймаць парабкаў, а недзе выжыльвацца самому. Адно задаволена працягнула, асцярожна датыркнуўшыся да плечука свайго гаспадара: «Малайчына, бацька, ты ў мяне... Усё так прадумаў, так распланаваў, што дачка наша назаўсёды тваю ласку і шчырасць запомніць... А сваты, тым болей, павінны будуць радавацца... He надта ў іх свае зямлі хапае... У іх жа адных сыноў чатыры: і кожнаму дай, аддзялі, адвядзі... Малайчына, добра прадумаў...».
    Ніколі б і ў страшным сне не мог дапусціць сабе такое ашчадлівы гаспадар, што здарылася за тыя ночы да вяселля. Прахапіўся са сну ад
    таго, што ў вокны свяціла нейкім чырвоным святлом. Кінуўся чалавек у двор, а там! Гарэў ягоны вялізны стог (“не стог, а сцірта”) свежай саломы, якая, добра што, была складзена, дзеля бяспекі, у канцы агарода. Калі б гэтага не прадумаў, дык увесь падворак бы дымам пайшоў. Убіваўся вясковец, але вяселле, канешне ж, не адмянілі. Усялякае ў жыцці здараецца, не будзеш жа з-за кожнай дробязі запланаванае перамяняць.
    Сабраліся госці, ядзяць, п’юць-выпіваюць, дабра-шчасця маладым жадаюць, а потым і за песні ўзяліся. Весела за сталамі. Музыкі іграюць не сціхаючы, жару яшчэ болей паддаюць. Прыспела, нарэшце, хвіліна абдорваць маладых. Устаў бацька дзяўчыны. Устаў, а з галавы чыста ўсе словы, задуманыя раней, выляцелі. Ажно кулакі ад натугі сціснуў. Толькі сціскай не сціскай, а гаварыць жа нешта трэба! Вось гаспадар і пачаў, але далёка не тое, што гаварыў жонцы: “Эх, Божачка, і салома згарэла... I зямелькі шкада...”. Невядома да чаго б яшчэ дагаварыўся, добра, што бацька зяця выручыў, перабіў: “Эй, сваце, чагоўжо ты такубіваешся? Пабач, каго я табе ў сыны аддаю!" і торкнуў даланёю ў здаравенную спіну маладога.«А салома... Што салома неядома.... На наступны год новая будзе... Былі б мы ды нашыя дзеці, а ўсё астатняе, сам разумееш... He ўбівайся, чалавеча, ужо так... Салома згарэла, а нешта ж і засталося... Давай лепей вып’ем ды заспяваем... Бяседа ў тваёй хаце сабралася на дзіва галасістая... усяго ў нашым жыцці хапала, а мы ж жывем... вытрымалі... Абыдземся і без той саломы...».
    Простыя словы чалавека ажно расчулілі гаспадара. Ён жа заўсёды прывык сам з усім спраўляцца, а тут яму дапамаглі, выручылі, не справай, а словам, тым не меней, усё так да месца аказалася.
    Калі запісаў гэтую гісторыю, то яна мне падалася звычайнай вясковай выдумкай. Ат, нейкі жартаўнік прыдумаў ды пусціў па наваколлі аповед пра такое здарэнне. Ажно не, гадоў праз пятнаццаць, калі вандраваў па Лельчыцкім краі і аднаго вечара разгаварыўся са старым гаспадаром, які пусціў мяне начаваць, а пасля багатай вячэры мы ўжо проста гаманілі з ім за сталом. Я неяк зачапіў гэтую “саламяную” тэму. Стары здзіўлена ўскінуўся: “А ты што, такі граматны, а не чуў, каб саломай на вяселлях дарылі? He паверу”. Давялося скласці рукі і пераконваць вяскоўца, што не чуў і на самой справе падобных гісторый. Тады дзед адрэзаў: «А што ўжо далёка хадзіць, калі мне мой цесць у пасаг за ўласнай дачкою яшчэ і два вазы саломы даў... Болей таго, на наш падворак сам і прывёз... Гэта і жонка пацвердзіць...». Жанчынка ўмільна хіснула галавою, а гаспадар весела ўжо працягваў: «Тады ж вяскоўцы бедна жылі. He было з чаго раскашаваць. Таму задаволеныя былі ўсім,