Залацістыя саломкі снапкі
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 261с.
Мінск 2021
Тады ўжоўтакога “адхрышчанага” вяскоўцы, момант “спавядання” якога ўсё чулі, a то і бачылі, дапытваліся: «Што і цябе “сташанка” саломкай падкарміла? Ведай, да каго чапляцца і з кім звязвацца». Самае галоўнае, што, нягледзячы на такую празмерна лішнюю вагу, сялянка была на дзіва хуткая і праворная. Здавалася, што тады яе нейкая нячыстая сіла падкідвала і імкліва накіроўвала ў патрэбным напрамку. Нават у танцах, вясельных ці нейкіх іншых, бяседных, "сташанка” круцілася нароўні з маладзейшымі ды яшчэ падпісквала таненькім галаском, які ніяк ужо не дапасаваўся да такой мажнай фігуры: “Давай, дзеўкі, саломкай лётайце! Саломкай! Няхай глядзяць і ведаюць, у чым наша сіла!”.
Вяскоўцы пастаянна кпілі з старой, што яна ў сваім жыцці ніколі не падбегла. Няпраўда гэта. Аднойчы мне самому ўдалося ўбачыць гэтакі "цуд” на ўласныя вочы. Праўда, “сташанцы-саламянцы” дапамаглі ўтой раз у гэтай справе. Атрымалася так, што недзе адранку наш сусед дзядзька Васіль паспеў добра джгнуць, а ягоная жонка не знайшла нічога іншага, як “учапіцца ў няшчаснага чалавека і бэсціць яго апошнімі словамі”, ды яшчэ паспрабавала і кухталямі "патлумачыць”. Ды не на таго нарвалася! Узыграла ў суседа мужчынская кроў, ударыла ў га-
лаву, падкінула з месца і ... панесла за жонкай! Тая ўцякаць, а муж за ёю! Бачыць, што не даганяе, дык нічога, што п’яны, а ўсё роўна здагадаўся, як можна выйсці са становішча: ухапіў даўжэзную лазовую тычку, якой у нас тады салому ды чарот на стрэхах прыціскалі, і папёр. Цяпер ягоныя стрэлы, хоць праз адзін, але не былі дарэмнымі. Толькі войкала жанчына і прыкрыквала: “He патрапіў! Зноў не патрапіў!”. А калі маўчала і не адзывалася, то гэта азначала, што патрапіў і яна проста не паспявала падражніцца. Вяскоўка паджгала хавацца ў натоўп, які сабраўся, каб паглядзець ранішнюю "спектаклю”. Цікаўныя гаспадыні, здаецца, ажно ў двор гатовы былі залезці, каб потым распавядаць пра ўсё чыста да драбніц. Самым цікаўным з іх і перапала ад шчырай рукі гаспадара: хвастаў усіх, асабліва не разбіраючыся, хто перад ім узнікаў.
“Саламянка" з прычыны свайго маленькага росту не магла бачыць, што адбываецца ў двары з-за чужых спін і тулаваў, таму праціснулася і стала наперадзе, крокаў за колькі ад астатніх. He паспела яна нават і крутнуцца, калі Васіль з усяго маху аперазаў яе! Адно толькі віскнула “па-дзявочы”, ды так голасна і здзіўлена, што прысутныя, нават імкнучыся ўцякаць, зарагаталі. Тым вяскоўцам, то было зрабіць гэтае дзеянне значна прасцей, бо яны лёгка праціскаліся ў брамку: і па самому выскоквалі-выляталі, і па двое, а то і па трое. А вось “сташанцы” тут выпала ліхая доля: яна зашчамілася ў брамцы. Як кажуць: ні туды і не сюды! Добра, што Васіль адразу ж “выручыў!” Так ужо ўлупіў некалькі разоў запар па “саламянчынай” “фігуры”; і ўдоўж, і ўпоперак, што тая, паскораная такімі хвацкімі ўдарамі, выскачыла з брамкі, нібы засырэлы шпунтз вялізнай піўной бочкі. Як вырвалася на “аператыўны” прастор, то ... пабегла! Гэта было менавіта так! Яна моцна тупала нагамі, уся калыхалася, сіпела, булькала, але ж ... бегла. Імчала, наколькі гэтае слова падыходзіла да яе “бегу”, па нашай вуліцы. Кіравала да ўласнай хаціны. Мой тата, які стаяў на падворку і назіраў, як там усё ў суседа робіцца, калі з ім параўналася “бягуння”, здзекліва запытаўся: «Што, “саламянка”, і цябе Васіль "перамераў”? Хвацка гэта ў яго атрымліваецца! Пачакай, затрымайся, ён жа табе яшчэ “гузікі” не паўшываў!”». "Сташанка” не ўтрымалася, каб не адказаць, на бягу адрэзала: «Каб твае дзеці цябе так пастаянна “мералі”! Калі ты з хворае і няшчаснае жанчыны кпіш! Я ж нічога там благога не рабіла, адно толькі стаяла і глядзела! А ён... Каб жа яму, гіцлю крываногаму, ды яшчэ і рукі павыкручвала! Ніводнага разочку па мне не прамахнуўся! Ды так балюча лупіў, што ажно недзе спадніца лопнула!».
Тата не даў ёй доўга размаўляць: «Уцякай, бо вунь Васіль даганяе! Будзе табе працяг “прымеркі!”». Сусед падляцеў да нашага плоту і, за-
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
сопшыся, спрабаваў нешта сказаць, але тата сам перабіў яго: «Глядзі, а “сташанка” цябе не баіцца. Толькі што сказала, што ў цябе ногі крывыя і ты яе не дагоніш, таму яна пешкі пайшла. Ледзьве сунецца ды яшчэ і смяецца з цябе, што няздольны ты бегаць за жанчынамі». Васіль лыпнуў вачыма і ўзвіўся: «Я няздольны?! Ды ад мяне ў войску ніхто не ўцякаў, а тут нават «саламянка» смяецца?! Зараз я ёй пакажу!». Прамовіў так і "ўдарыў на пяту”, што ажно пыл за ім зыкурыўся ланцужком.
A то ўсё гаварылі, што “сташанка-саламянка” ніколі не бегала. Няпраўда гэта, сам назіраў, як адзін раз у жыцці яна ўсё ж бегла і не проста нават бегла, а джгала!
У розных рэгіёнах Беларусі любяць згадваць пра тое, як маладая сямейная пара, толькі ажаніўшыся, дамовілася, што ўсё сваё далейшае жыццё яны будуць жыць душа ў душу, не сварыцца, не лаяцца, а тым болей ніколі не біць адно аднаго. Потым, мілуючыся па начах, усё ж вырашылі, каб іншыя не надта зайздросцілі, то і яны стануць, быццам бы, біцца, але ... прытвараючыся, не па праўдзе, бо пугу на жаночую спінку мужык спляце з ... саломкі. Намілуюцца і засынаюць моцным сном. Але ж і ў такіх абставінах трэба было быць больш вытрыманымі і асцярожнымі. Жылі ж яны разам з яшчэ некалькімі сем'ямі ў старой, але затое вялізнай прадзедаўскай хаціне. Трэба было не так гучна шаптаць, бо ж далёка не ўсе людзі дрэнны слых маюць. Нават самыя старыя. Так і тут атрымалася. Дажываў свой век у гэтым памяшканні і старым-стары дзед, які, здавалася, што і з печы ўвогуле не злазіў. Ляжаў сабе, нікога не чапаў, думаў пра нешта сваё, адвечнае, рэдка калі голас падаваў. Затое памяць і слых у дзеда былі, то дай, Божа, маладым такога!
Сплёў той чалавек з саломкі пужку, прывязаў яе да бярозавага дзяржальна і пры ўсіх заявіў: “Цяпер, жонка, трымайся! He станеш болей мне супярэчыць! A то не паспею падаць свой голас, як ты мне рот адразу ж затыкаеш!”. Ды яшчэ і свіснуў той пужкай маладзіцы ніжэй спіны, а тая ўжо ўголас, давай выплакваць, што ў яе муж ліхі, што слова сказаць не дае, а ледзьве што якое, то пугай сячэ-б’е і не глядзіць нават, па чым пападае. Яна верашчыць, а ў хаце асабліва ніхто і ўвагі на гэта не звяртае. Тады ж у любым родзе такое было, як заведзена, што калі муж уласную жонку “вучыць”, то ніхто іншы не ўмешваецца. Назіраць можаш, колькі захочаш, "раіць-падказваць” таксама, а ўмешвацца, барані Божа! Бо тады і сабе на арэхі заробіш і распачнеш у хаце адвечнае варагаванне.
А старому ж не было чаго рабіць: дарослыя па гаспадарчых справах кіруюць, дзеці на вуліцу гуляцца, а яму і сумна самому, і пагава-
рыць хочацца, ды няма з кім. Чуў ён добра, як маладыя паміж сабою дамаўляліся і вырашыў падстроіць ім “штуку". Знайшоў тую пужку-“саламянку”, адчапіў яе ад дзяржальна і пачаў перарабляць па-свойму: узяў і ўсярэдзіну саламянага жгуціка старанна ўплёў сырамятную палоску. Здавалася, нічога істотна і не перамяніў, адно што пужка стала крыху цяжэйшая, але гэта на вагу, а на вока, то нічога і не разгледзіш. Паклаў стары дзед яе на месца і цікуе: як жа яна “спрацуе” на гэты раз? Ажно і чакаць асабліва доўга не прыйшлося. У бліжэйшую суботу, калі ўжо папрыходзілі з працы, ды пачалі мыцца перад святой нядзелькай, той малады муж нешта сказаў жонцы, а тая, не звяртаючы ніякай увагі на ягоныя словы, па-ранейшаму займалася сваёй справай. Узлаваны муж прыкрыкнуў: “А дзе ж гэта мая пужка?!”. Але маладзіца і тут не надта спалохалася: “Дзе паклаў сам, то там і вазьмі... Я на цябе пугу не вырабляла...”. Муж, нібыта завёўся: “Зараз ты ў мяне зведаеш!’’. Жонка спакойна сабе павярнулася і пазірае, як той у запечку пужку шукае. Хацела яшчэ нешта насмешлівае сказаць, але муж, як джгнуў яе па азадку, то яна так раўнула, што і мухі падохлі адразу. Чалавек ведае ж, што пужка саламяная, і зноў па жонцы, ды па босых пятках. Пасля гэтага жанчына ажно закалацілася і пачала хуценька церці пяткі. Калі хто на сабе некалі гэта адчуў, то выдатна разумее, які гэта невыцерпны боль! А таму весела, што жонка так па-майстэрску паказвае, як ёй баліць, і яшчэ пару разоў па азадку “стрэліў”. Тады толькі да жонцы дайшло, што ратавацца трэба, закрычала немым голасам, ні на кога ўвагі не звяртаючы: «Што ж ты робіш, дурында?! Ты ж мяне па-сапраўднаму лупцуеш! У мяне ўжо ўсё цела гарыць! Перастань, бо крывавыя “пісягі” па скуры застануцца!».
Палеглі спаць, а жонка на спіну легчы не можа. Мужу падалося, што і тут яна прыдурваецца: ціхенька правёў рукою па яе целу, дзе яна паказвала і жахнуўся сапраўды там былі набрынялыя, крывавыя пісягі. Тады ўжо стукнула чалавеку, што з іх паджартавалі. Прыслухаўся, не, здаецца, у хаце ўсе чыста спалі, толькі стары дзед нечага катурхаўся на печы. Магчыма, што лепей уладкоўваўся, у чарговы раз павярнуўшыся.
Затое з самае раніцы ўсе хатнія, спачатку па-змоўніцку пераглядваючыся, а потым ужо зусім асмялеўшы, пачалі весела дапытвацца: “А што, Сямёнка, гэта твая жонка так учора верашчала? Няйначай ты ўзяў саламінку і набіў яе ў спінку? Гэта ж такая яна ў цябе нявытрыманая да болю. Ты яе ўяўна саломкай хвастаў, а яна верашчала, як перад канцом свету. Каб хто і хацеў такое прыдумаць, то не дадумаўся б, а ты ж неяк здолеў. Калі ты такі разумны, што ўсіх адразу перахітрыў, то павінен быў і на гэты раз на пужку глянуць, магчыма, нехта ды там нешта
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
перамяніў і яна пачала па-сапраўднаму джгаць. Як жа ты гэтак, чалавеча, абмішурыўся?".
Кінуўся чалавек да тае няшчаснае пужкі, глянуў, ухапіўшы ў руку, і выразна ўбачыў, бо саломка расплялася, што ў сярэдзіне на самой справе ўплецена сырамятная палоска! Занасіўся па хаціне, але ўсе рабілі выгляд, што нічога такога не бачылі і, тым болей, не ведаюць. Адно што на печы нечага, вясёлым-весела, заходзіўся дзед-перастарак. Толькі што ты ж старога возьмеш, калі ў ягонай галаве свае жартачкі.
Неаднойчы ў нашым наваколлі прыгадвалі пра тое, як вяскоўцы ноччу бегалі з гарэўшай саломай вакол хаты мясцовага лесніка, якая ў той момант ужо гарэла ясным полымем. Раніцай, вядома ж, ад хаціны нічога не засталося. Хоць своечасова прымчала вясковая пажарная каманда, а лічылася яна найлепшай у акрузе, толькі і тыя хвацкія ды добра вымуштраваныя хлопцы, нічога не паспелі зрабіць. Сумна канстатавалі яны, што, маўляў, з-за надзвычай гарачага надвор'я ўвесь падворак, разам з хатай, хлявом, свірнам, дрывотняй, трымя стагамі свежанакошанага сена, пайшоў дымам. Добра, што ўмудрыліся павыпускаць няшчасную жывёлу, a то і тая б пагарэла.