Залацістыя саломкі снапкі
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 261с.
Мінск 2021
куры панакладалі! Добра, што хоць карова туды не знеслася! I ў каго ён толькі такі ўрадзіўся?! Во і вяроўкі людскай не мае ды нейкім рыззём падвязваецца! Сейбіт! Ён ужо мне тут насее! I з году ў год так! Нічога не мяняецца!».
Бацька маўчаў, а дзядзька мой гыгыкнуў з вышыні свайго двухметровага росту: «Я за вас больш і з далані засею! Мала, што вы тут мне прытыкаеце! Зараз пабачым, хто як сее! Языкамі плямкаць, то вы ўжо ўсё поле засеялі. А як да працы дойдзе, то ўсё на мае плечы дастанецца! Я за адзін раз болей займу, чым вы ўдваіх! Я ж у дзве рукі сею, а вы ж так не ўмееце! Таму лепей маўчыце і не нарывайцеся! Насыпайце жыта ў сявенькі ды пайшлі, a то!».
Традыцыйная сявенька
Яшчэ “перабрахнуліся” дзед са сваім сынам, насыпаючы зерне ў каробкі. Старэйшы сказаў, каб меншы гэтулькі не сыпаў у пасудзіну, бо ягонае рыззё не вытрымае і парвецца, а сын даводзіў, што ўсё будзе добра, бо ён кожны раз столькі бярэ і ўсё вытрымлівае. Нарэшце яны пасталі на ўскрайку палетка. Першым стаяў дзядзька, другім тата, а апошнім дзед, які нечага яшчэ і азіраўся. Мабыць, шукаў прыдатную мясцінку, каб дзе можна было прыткнуцца ды падрамаць. Амаль аднагалосна прамовіўшы: “3 Богам!”, рушылі. Мне думалася, што сяўба гэта нешта надзвычай прыгожае, а тут: ішлі мужчыны і адно памахвалі рукамі. Дзед з бацькам правай, а дзядзька, праўда, махаў абедзвюма. Але не доўга ў іх працягвалася працоўная ідылія, бо недзе крокаў праз пятнаццаць у дзядзькі нешта трэснула, ён з усяго кроку спатыкнуўся і гопнуўся ва ўвесь свой вялізны рост на раллю. Адразу ж пачулася дзедава: «Я ж гаварыў, не сып поўную каробку, бо яна не вытрымае... У яго ж не сявенька, а нейкая расклізканая каробка... У яе
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
больш, чым паўмяха, улазіць, а ён жа не паслухаўся... Во, цяпер няхай адразу і жне, бо зерне з зямлі давядзецца збіраць... Эх, недарэка, і ў каго ты такі ўрадзіўся?..».
Я першы падскочыў да дзядзькі. Тое, што ўбачыў, выклікала ў мяне выбух смеху: сейбіт быў увесь у пыле, ягоны няголены твар нагадваў сабою нейкую пушыстую ляльку, з якой вызіралі толькі два глыбокапасаджаныя вокі. Зерне, сапраўды, высыпалася на раллю і не ў адну гурбачку, а вакол сейбіта, бо на самой справе ў дзядзькі парвалася ягонае саламянае прычындалле ды яшчэ і падвязка трэснула. Праўду казаўдзед, што«вечна карыстаецца нейкім рыззём». Няшчасны гаспадар з сораму нават і зірнуць у бок астатніх баяўся, нешта гроб сваёй здаравеннай даланёю назад у рэшткі дазвання парванай каробкі. Добра, што тата здагадаўся і крыкнуў мне: «Алёшка, збегай вось у гэтую хацінку і там папрасі сявеньку... Там дзядзька Валодзя жыве, ты яго ведаеш... Ён мой напарнік на трактары... Растлумач, што такая неспадзеўка здарылася, то ён выручыць...».
Той дзядзька Валодзя не толькі даў сявеньку пакарыстацца, але і сам прыйшоў на дапамогу. Убачыўшы, што да чаго, усхадзіўся: «А ты, Алёшка, чаму ж не дапамагаеш? Чаму ж гэта не сееш? Я цябе зараз сеяць навучу. Нічога тут складанага няма. Чалавек, які кожны дзень шукае на стале хлеб, павінен абавязкова ўмець і яго вырошчваць. А як жа ты думаў? Такая наша сялянская завядзёнка. Гэта на трактары проста. Там сеў і паехаў, а тут, братачка, пра ўсё падумаць трэба. Зараз я і табе сявеньку прынясу. У мяне ёсць спецыяльная, дзіцячая, для сваіх хлопцаў сплёў. Mae ўжо павырасталі, а выкідваць шкада, то і падарую табе, каб памятаў, хто цябе сеяць жыта навучыў...».
Неўзабаве я, як дарослы, з сявенькай зерня на грудзях, стаяў на ўскрайку палетка, а дзядзька Валодзя лагодна вуркатаў: «Усё запамінай і паўтарай... Складанага нічога няма, але калі з першага разу атрымаецца, то ніколі не забудзешся... 3 першага разу абавязкова пастарайся ўлавіць і ўсё на гэтым... Паглядзі спачатку, як я пайду... Вось глядзі, крок з правай нагі і ўзмах правай рукі... Зразумеў... А займаць табе трэба поля на паўтара плячэй... Многа не хапай, бо не засееш роўна... He засееш, тады лысіны будуць, а гэта кепская праца... А мы з табою мужчыны... Пабачыў, як я раблю?.. Цяпер станавіся перада мною і ступай... Я буду ісці за табою ззаду і камандаваць... Пад крок табе падаваць голас, каб лягчэй было... Толькі не бойся, не палохайся нічога і нікога... Крыўдзіць я цябе ім не дам... Слухай мой голас і смела працуй... Нікому не давалася нешта надта лёгка, а старацца ўсё роўна трэба, бо само і ў сне не прысніцца... Ну, давай, пайшоў, родненькі... He бойся, я за та-
бою...». Я нясмела зрабіў крок з правай нагі і сыпануў справа налева з правай рукі, а ззаду весела загучала: «Малайчына, будзе справа, малайчына... Правы крок, правы ўзмах... Малайчына... Смялей, смялей трымайся... Упэўненней кроч... Усё добра... Я назіраю...».
Ці доўга дзядзька Валодзя камандаваў мне “крок" не памятаю. Чамусьці, здаецца, што хутка ён замоўк і мы з ім, малы і дарослы, сеялі моўчкі, ужо ведаючы (ці засвоіўшы) сваю справу. Засеялі тое поле параўнаўча хутка. Потым сядзелі ля хаты дзядзькі Валодзі. Мужчыны, як водзіцца, “прымочвалі”, не забываючыся нагадваць пры кожнай чарцы, “каб расло і бралася, каб каласы сонцам наліваліся...”. Я сядзеў непадалёку ад дарослых, перакусваў і стараўся слухаць іхнюю гамонку. Памятаю і адно пытанне, якое я задаў дзядзьку Валодзю, калі ён у чарговы раз узяўся мяне хваліць: «А так можна сеяць усё, ці толькі зерне?». Усе наперабой сталі запэўніваць, што калі засвоіў з першага разу, то астатняе нічым не будзе адрознівацца. Падсяваць траву, рассыпаць угнаенні выпадае гэтаксама. Адно, што там ужо трэба, “сачыць за тым, куды болей сыпануць, а ў астатнім толькі ідзі і пад свой крок сып з правай рукі...”.
Дамоў вярталіся, седзячы на возе. Мужчыны і заспявалі б, але ехалі па цэнтральнай вясковай вуліцы і яны пасаромеліся “павыць сярод белага дня”, бо людзі б іх няправільна зразумелі б. Затое менавіта тады я прывёз дамоў маленькую сявеньку, якую дзядзька Валодзя мне падараваў. Так і сказаў: «Раз так хутка ўсё ўхапіў ды стараўся, то няхай яна табе будзе нагадваць пра маю “навуку”».
3 таго самага дня, калі мне нешта прыходзілася падсяваць, то я, ужо будучы і ў сталым узросце, насыпаў зерня ці насення, a то і грануляванага ўгнаення ў сваю персанальную сявеньку і крочыў да палетка. Самае дзіўнае, што як толькі станавіўся і акідваў поле позіркам, то ў Bymax, нібы ўчарашнія словы, гучала адразу ж: «Алёшка, правы крок і з правае рукі... He спяшайся, усё пазірай перад сабою, не прапускай... Яно ж не так і складана, адно што вочы палохаюцца, а сялянскія рукі то ўсё чыста зробяць... Правы крок і з правае рукі... Бачыш, як ладна атрымліваецца?.. He забыўся, малайчына... Я ж табе гаварыў, што назаўсёды мая навука табе спатрэбіцца... Мала што ў жыцці здараецца, а гэты занятак за плячыма не насіць ніколі...».
Усе мае настаўнікі-сейбіты выбраліся ў свой час да дзедавага поля, там і знайшлі свой вечны спакой, бо поле тое было побач з вясковымі могілкамі, прама за агароджай. Абыходзячы клады родных і блізкіх мне людзей, абавязкова прыгадваю пра тое, як вось, прама тут, мы тады
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
сеялі. Здаецца, што і зараз чуецца ў вушах адчайдушнае дзедава: «I ў Karo ты такі ўзрадзіўся?! Я ж цябе папярэджваў!».
Жыта пасеяць не азначала, што кінуў зерне ў раллю і ўсё на тым, яно само і вырасце, і нальецца, і дачакаецца вострага сялянскага сярпочка. He, калі толькі паспадзяваешся на само зерне, то глыбока памылішся і нічога добрага з твайго ўраджаю не атрымаецца. Вядома ж, зерне будзе прарастаць, набірацца сілы, налівацца жыццядайным сокам, але яму выпадала абавязкова дапамагаць. I зноў, усе гэтыя клопаты клаліся на жаночыя рукі. Паправімся, жаночыя і дзіцячыя. Тады ў вёсках існавала абавязковая і цвёрдая “градацыя” сялянскай працы. Гэта азначала, што была мужчынская: сяўба, касьба, малацьба, ворыва, сенакос, нарыхтоўка дроў і многае іншае, але ж паралельна ішла і жаночая, не менш важная і адказная: хатнія справы, нарыхтоўка ежы, дзеці, догляд свойскай жывёлы, праполка (нудная, невыносна-невыцерпная, надакучлівая) агарода і ўсіх сваіх палеткаў. Асобна стаіць жніво і капанне бульбы, а потым трапанне льну ці канопляў, прадзенне кудзелі, ткацкія працэсы і гэтак далей. I паспрабуй нешта прапусці ці спашліся на сваё недамаганне, хваробу або знайдзі якую іншую агаворку. Ага, хутка «агарод ці ніву запрэ зеллем, а вострыя языкі суседак (праўда, тутужо і суседзі не адстануць!) нагадаюць пра тваё лайдацтва ды ляноту, выведуць цябе на чыстую ваду».
Прыходзілася з самага ранняга маленства, спачатку нібыта гуляючыся ля мамы, бо не было мяне на каго пакінуць у хаце, а потым ужо і “на правах раўнапраўнага памочніка", палоць і наша жыта, і грэчку, і проса (калгасныя буракі, каб яны і зараз пасохлі ўсе дазвання!), і бульбу. Нічога там адметнага асабліва ці нечага выключнага не існавала. Там выпадала рваць зелле і не парушаць кволенькія парасткі збажыны. Старацца рабіць усё акуратна. Самае страшнае, што рабіць гэта трэба было, сагнуўшыся крукам, пільна ўглядаючыся ды асцерагаючыся павырываць збажыну. А яшчэ пастаянны кантроль з боку матулі і яе гняўлівае: «Што ты зелле, як гусь шчыплеш? Яго з карэннем выдзіраць трэба, бо яно за табою адразу яшчэ пышней распусціцца, то тады ніякага ўраджаю не дачакаешся. Вырывай толькі з карэннем ды ў гурбачкі паміж радочкамі збажыны складвай, то яно і паабсохне на сонцы. Адзін раз, сыночак, добра зробім, то, магчыма, болей палоць тут не давядзецца. Збожжа, калі надвор’е яму будзе спрыяць, то вельмі хутка ўздымаецца, а ўжо калі пойдзе ў сілу, то зелле збажыне не так страшнае. Ёсць і сярод зелля такое, якое ніколі не адчэпіцца і заглушыць можа любую ніву дазвання. Найперш, гэта асот. Той калючы, кусцісты, з доўгім карэннем, яго, калі адразу не апамятаешся, то потым і спраба-
ваць выкарчоўваць бескарысна. Адно што збожжа вытапчаш. Збажыну, калі яна ўжо выперла па грудзі, напрыклад, то ніякі гаспадар табе палоць не дазволіць. Тады такая праполка толькі на шкоду ніве. Таму ўжо так і будзе стаяць яна да самага жніва. А яшчэ званец, які віеццасплятае любое збожжа так, што тое ледзьве хліпіць, але ніякай сваёй сілы не набіраецца. А яшчэ валошка (васількі). Гэтакія прыгожыя, сіненькія кветачкі, аказваецца, яны то прыгожым-прыгожыя, але ж для жыта ды і для іншай збажыны надзвычай шкодныя...».