• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    У нас, памятаецца, не падбіралі асобныя дні, а арыентаваліся на надвор’е. Вядома, бо гэта была другая палова XX стагоддзя і, бясспрэчна, многае з патрыярхальна-прымхлівага ўжо назаўсёды адмерла. Маладзейшым не вельмі карцела карыстацца старымі павер’ямі і прыкметамі: на першае месца выступала звычайная практычнасць і імкненне, як мага хутчэй прыбраць ураджай.
    Зажынкі гэта быў не кароткачасовы акт пачатку працоўнага працэсу, а “размеранае", спланаванае дзеянне. А. Сержпутоўскі прыгадваў: «Зажынкі робіць сама ці другая старшая жанчына. Яна чысценька ўмываецца, надзявае чыстую сарочку й святочную адзежку, бярэ з сабою хлеб, соль, сыр, хрэшчык, грамнічную свечку, вярбу й серп, каторы
    часамі яшчэ абгартае свянцоным зеллем. Кала паўдня яна йдзе на поле, дзе расце жыто, залазіць у яго на два-тры шагі ад дарогі ці суваратаў, перахрысціўшыса да памаліўшыса, зажынае дзве жмені, каторыя кладзе на землю накрыж. Потым яна есць хлеб, соль і сыр і, нажаўшы маленькі снопік, нясе яго да хаты й ставіць на покуці пад абразамі. Паложаныя накрыж дзве жмені жыта ляжаць датуль, пакуль не кончаць жаць. Тагды забіраюць іх разам з тым снапком, што стаіць на покуці, выціраюць зярнята, свецяць іх і сыплюць у насенне, каб на другі год зарадзіло жыто» [22, с. 96].
    Як бачым, жнеі толькі выйшлі на ніву, толькі распачынаюць справу, але сваімі думкамі яны ўжо далёка наперадзе: ім ужо мроіцца, што яны завяршаюць гэты адказны перыяд сялянскай справы, што яны ўжо ... пачынаюць "новую сяўбу на весну”. Так вялося, што думаў вясковец не толькі пра ўчарашні дзень, не толькі пра сённяшні, але і пра заўтрашні таксама. Нездарма ж сцвярджалі, што “дрэнны той гаспадар, які жыве адным днём”.
    Традыцыйнасць, у меншых ці ў большых памерах, усё роўна заставалася, яна прысутнічала, але зноў-жа яна ў многім залежала ад развіцця грамадства і ад свядомасці саміх людзей. Абавязкова звяртаецца ўвага на ўрачыстасць моманту, на ягоную гадавую значнасць, на адвечную сувязь жыта з жыццём. Гэта адзначалі ўсе і вяскоўцы, і навукоўцы: «Жыто самае старшае збожжа, бо з яго мы маем хлеб, а хлеб бацько, хлебам жывуць людзі» [22, с. 96], Святасць жыта і прымушала жнеяк не забывацца пра тое, што павінна прысутнічаць не толькі душэўная сакральнасць, але і фізічная, будзённая таксама: «Зажынаючая жанчына не толькі сама мыецца й абраджаецца па-святочнаму, але й у хаце мые лавы, стол, засцілае яго чыстым настольнікам, каб яктрэба, як павінно быць, прыняць новага госця Божы дар новы хлеб» [22, с. 96],
    Незабыўны Я. Купала па-свойму паказаў жніво. I, як нам падаецца, яно ў яго адлюстравана больш дэталізавана і з моцным уплывам псіхалагічнага аспекту, што сведчыць пра разуменне аўтарам сапраўднага значэння гэтай працы і тых спадзяванняў вяскоўцаў, якія на яеўскладваліся. Вельмі многае, глыбінна-шчымлівае, запазычыў паэт з народнай вусна-паэтычнай творчасці, з народнага ўспрымання “міфалагізацыі” жніва, бо яно ў яго не праца, а “бітва”, а жнейкі гэта “раць”, якая дружна ідзе змагацца на поле, перамагаць усялякія нягоды і цяжкасці, а жытнёвае поле надзея на лепшае жыццё: з потам, з крывавымі мазалямі, але ўсё роўна толькі на лепшае. Інакш і быць не выпадае:
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    Красаваў, наліваўся I даспеў шнур мужычы: Час вам, жнейкі, на бітву! Постаць кліча, ой, кліча. Сонца ўзыйдзе і зайдзе, He кідае зямелькі, Правядзе і спаткае Ў поле, з поля вас, жнейкі. Выйшлі з хатак за вёску, Гнуцца, бедныя, ў полі, Толькі песню чуваці Іхняй долі-нядолі.
    Жніце, жніце, галубкі, Сваю радасць і слёзы! Трэба многа нажаці Прыйдзе зімка, марозы: ...Ходзяць хмары па небе 3 нейкай дзіўнай трывогай; Чутна жнейкіна песня, Нуды ў песні той многа [9, с. 137],
    I тым не меней кантраснасць гэтая святочнасць і надзвычай цяжкая будзённасць вельмі ўражвала. Далёка не кожны раз даводзілася чуць, што праца прыгожая, непаўторная, узвышаная. Праца, у нашым разуменні, яна і ёсць праца, але ж нельга забывацца, што такая праца, напрамую звязаная з ураджаем, хлебам, заўсёды стаяла на асобнай пазіцыі. Я. Колас ні ў чым не схібіў, калі распавёў пра сваё бачанне жніва (а яно ў яго, якраз-такі, і не адрознівалася ад народнага, сялянскага, старадаўняга). He выключана, што і сам паэт прымаў непасрэдны ўдзел у жніве. У прыватнасці, на сваёй сядзібе, у самым цэнтры Мінска, ён штовесну сеяў некалькі жменяў зерня і сачыў за тым, як убіраецца ў “рост” збожжа, набірае сваю жыццёвую сілу. Ён мог і ў памяці вяртацца ў тыя незабыўныя дні выканання калектыўнай сялянскай працы:
    Гарачы дзень. На полі душна. Прыціхтой ветрык непаслушны, Яу бы сваім аддаўся марам. Зацішак поля дыша варам I гоніць з твару поту pari, I сохнуць губы адтой смагі.
    А жнейкі жнуць. У моры збожжа Мільгае постаць іх прыгожа,
    Калі ў паверхні таго жыта Ўсплыве галоўка самавіта I так прыгожа азірнецца, А гібкі станік разагнецца; Або калі над галавою У жнейкі спрытнаю рукою Пучок калоссяў мілыатнецца, Апіша дужку, бы вясёлку, Бы нейкай знічкі след пагаслы, I борзда ляжа ў перавяслы, Што распасцёрты на падполку, Дапраўды: ўзмахаў гэтых мгненне Адна любота, заглядзенне! [7, с. 217].
    3 радкоў Я. Купалы пастаянна патыхае нейкай непрадбачанай сялянамі трагічнасцю, “вялікім сумам”, “самаацэнкай таго, што было, мінулася і што яшчэ чакае наперадзе”. Яно і не здзіўляе, на такім паказе адлюстроўвалася асабістае бачанне, уласна перажытае і ацэненае, вопыт свайго жыццёвага шляху. У Я. Купалы рана памёр бацька, і жніво таму параўноўвалася са шматлікімі сем’ямі, больш "поўнымі і больш шчаслівымі”, калі не выпадала хвалявацца за тое, як паспець сабраць саспелы жытнёвы ўраджай:
    Годзе, жытцо маё, годзе, наспелае, 3 хмарамі, з бурамі знацца, дружыць; Годзе шумеці, думкі нясмелыя, Годзе загоны сабой харашыць! Жнеяў прыйшла во дружына вялікая, 3 песняй за дзела ўзялася сваё; Серп, як маланка, ўскок бегае, сыкае, Глуха снапамі кладзецца жытцо. Сталі ў калючым аржанні з павагаю Мэтлікі шнурам адзін за адным; Сэрца забілась надзеі адвагаю: Ёсць на што глянуць, пацешыцца чым. Эх, заплаці ж, дабрыцо, ты аратаму За яго ў полі ўвесь труд над табой: Дай ты багацце яму, небагатаму, 3 клець не зводзься ягонай пустой. Хай яго збудуцца думкі, адналеча Гэтулькі выцерпе, вынесе ён, 3 году у год аручы, засяваючы, Потам, крывёю абліты загон [9, с. 138].
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    Ёсць у Я. Купалы паэтычны твор “Жняя”, які асацыіруецца ў нашай свядомасці не з будзённымі, а з рамантычна-ўзнёслымі матывамі вусна-паэтычнай творчасці. I вобраз дзяўчыны-працаўніцы прыраўноўваецца класікам беларускай літаратуры да царыцы, пад рукамі якой раўнюткімі копкамі пакрываецца жытняя сялянская ніва. Яе, гэтую дзяўчыну, вітае шчыра ўся прырода: сонейка, ласкавы ветрык, шум-калыханне збажыны:
    Як сама царыца Ў залатой кароне, Йдзе яна ў вяночку Паміж спелых гоняў. 3 каласкоў вяночак Моладасці сведка На ёй зіхаціцца, Як у садзе кветка. На грудзях шчаслівых Каптанок ружовы, У руцэ сярпочак Зублены, сталёвы. Вецер абнімае Стан яе дзявочы, Сонца ёй цалуе Шыю, твар і вочы. ...А яна царыца Весела, шчасліва Карануе песняй Залатое жніва [9, с. 32-33],
    Такі ясны, сонечны персанаж, непаўторна прыгожы ў сваёй маладой красе, сіле, можна сказаць, што і ў працоўнай магутнасці, патрабаваў і многіх рамантычных дэталяў у яго апісанні. Імі з'яўляюцца самыя звычайныя рэчы і прадметы. Нават “сярпок сталёвы” нагадвае сабою не агульнавядомую сельскагаспадарчую рэч, а нешта з міфічнага ўжытку язычніцкіх бостваў, і тое, што гэтакая жнейка здольная заняць там пачэснае месца. Паэт ніколькі не сумняваецца ў такім меркаванні. Галоўнае, каб усё залежала не толькі ад чалавека-працаўніка, але яшчэ і ад акаляючых абставін. Усё ад таго ж надвор'я.
    Звернемся да яшчэ аднаго твора Я. Купалы “Над ніваю ў непагоду":
    Постаць нязжатая слотамі гноіцца, Птушкай цярэбіцца, ветрам малоціцца. Колас сагнуўся, змяшаўся з гразёй; Зжатыя снопікі ў мэтлях валяюцца, Віхрам зрываюцца, зерне зрастаецца... Як жа ты, шнур наш, глядзіш сіратой! Столькі і працы, і поту загнанымі Ўложана ў ніву скупую сялянамі, Столькі пайшло ўздыхання, мальбы! Гляньце ўсё нішчыцца злой непагодаю, Неба не зжаліцца над зямлі ўродаю, Неба не чуе ні скарг, ні кляцьбы [9, с. 139].
    Жальба хлебароба распасціраецца па наваколлі, а на душы ў вяскоўца выспела даўняя, вядомая дазвання, думка: а што ж будзе далей? Гэта ж голад, немінучы голад, які пацягне за сабою гэтулькі непрыемнасцей у будучым жыцці. I здарыцца гэта вельмі хутка. Голад гэта і хваробы, і заўчасныя смерці, і слёзы адчаю, бяссілля. Асабліва страшна, калі галадаюць дзеці, якія глядзяць тады ўмольна на дарослых сваімі жаллівымі вачанятамі. Гэта выдатна памяталася Я. Купалу:
    Белай пялёнкаю снег разлягаецца, 3 гікам мяцеліца дзіка ўздымаецца, Ў сцены бязлітасна валіць мароз... Дзе тут схаваціся, дзе прытуліціся? Дзе на кусок хлеба ў сцюжу разжыціся? Божа... а слёз тых, о, колькі тых слёз! [9, с. 139].
    У іншага класіка Я. Коласа ёсць надзвычай шчымлівы верш “Жытні колас”, які трапіў у ягоную творчасць не толькі з народнага разумення і адчування жніва, але і з матываў рускай класічнай літаратуры, якія актыўна пераймаў наш малады паэт напачатку сваёй творчасці:
    Сушыць яго сонца, Хіліць вецярок.
    Ные сірацінка, Плача каласок.
    Плача, што няма з кім Думку падзяліць, Смутную галоўку Ціха прытуліць [6, с. 99].
    Мама некалі надта любіла паўтараць, што «жаць асабліва добра тады, калі спор пойдзе... У такія часіны адна добрая жняя лёгка можа
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    справіцца з некалькімі... Толькі сярпок яе мільгае, толькі жмені жыта кладуцца на паўснапкі... Снапы ж не адразу звязваюць, збожжу даюць час паляжаць на жніўі, прысохнуць-прывянуць, адысці ад ранішняй расы... Жаць намнога цяжэй, а вязаць снапы крыху лягчэй... Там жа можна разагнуцца і стоячы спакойна сабе вязаць перавясла... Звязаў яго, азірнуўся і толькі потым за сноп бярэшся... Так навучыліся жнейкі адпачываць крыху і падчас складанай працы... А яшчэ, надта асцерагаліся людзі заўсёды за зажынаючых жанчын. Здаўна гаварылі, што яны не мелі права ў той дзень ні з кім ні сварыцца, ні лаяцца, ні прыгадваць некаму старыя грахі, бо пры жніве ўсё гэта імгненна аддасцца. Такая жанчына павінна была не лезці наперад (але і не адставаць), трымацца спакойна, горда (але не ганарліва), адчуваць усю адказнасць, якая легла на яе пры зажынках».