Залацістыя саломкі снапкі
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 261с.
Мінск 2021
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
абходна. Калі будзеш вязаць, то зверху каленам прыціскай і наймацней сцягвай. Яны ж яшчэ ўсохнуцца. Гэта ўлічвай, тады снапы і папаўзуць, гаспадару трэба будзе іх перацягваць па-новаму. Двайную работу давядзецца выконваць ды яшчэ слоў крыўдных наслухацца на свой адрас, што і вушы паабвянуць».
Першы сноп я звязаў "капітальна", бо матуля ажно ўсміхнулася і дадала: «Гэты ўжо не распаўзецца. Малайчына. Ведаеш, якая гэта мне дапамога: маці жне, а сын вяжа. Нам з табою зайздросціць стануць. He ў кожнай гаспадыні такі малы сын і ўжо памочнік на ніве». Гэта яна сказала з асаблівым гонарам, а тое, што пакуль я катурхаўся з адным снапом, то яна звязала добры дзясятак, мама не ўлічыла. Тым не меней яна хутка пакінула мяне аднаго, а сама падалася зноў жаць жыта. Кожны сноп я клаў так, як мяне і вучылі, падцягваючы бліжэй да ягоных саламяных сабраццяў, каб потым на адным месцы выпадала адразу ж паставіць дзясятак. Налічыш дзесяць снапоў і па-новаму пачынаеш новы радочак. Неўзабаве пачуў, як матуля голасна ўскрыкнула: «Ой, Божачка! Ды што ж гэта такое?! Ды за што мне гэтае ліха?! У каго гэта розуму хапіла?! I каму я ўжо так дарогу перайшла?!».
Я прыскочыў да матулі. Яна, усхваляваная, заведзеная, паказала мне рукою: «Глядзі, а нехта мне “залом” зрабіў. Каб жа таму рукі пакрывіліся самі па сабе, хто такое на адрас іншых людзей вырабляе! Каб ён сну добрага не ведаў, каб ён лыжкі да рота не паднёс! Раз так да людзей адносіцца!». Упершыню пачуўшы пра “залом”, хацелася як мага лепей яго разглядзець, таму зрабіў некалькі крокаў наперад і ўтаропіўся вачыма. Нічога там асаблівага ці незвычайнага неўбачыў: некалькі каласоў, звязаныя ў адзін жмуток, былі пакінуты на ніве. Вось і ўсё. А матуля так усхадзілася. He ведаў я тады, што з “заломам” у нашых вяскоўцаў асацыіравалася ўсё самае нячыстае і непажаданае ў сямейным жыцці і гаспадарчых справах. Рабіўся ён на зло, на псоту, на смерць, на нешанцаванне, таму і вязалася ўсё самае горшае з гэтым “заломам". Але матуля яшчэ крыху пастаяла, відаць, супакоілася і да яе прыйшла здольнасць цвяроза разважаць. Тройчы перахрысцілася і, прамовіўшы: “Са мною Бог і Божая Маці!”, рашуча падалася да “залома”. Ухапіла яго праваю рукою і рванула на сябе. Потым аднесла ўжо вырваны “залом” да бліжэйшай яблыні і ўскінула на яе галіны: «Тут няхай ён прасыхае і траціць назаўсёды сваю вядзьмарскую сілу! Яблыні і яблычкам ён не страшны, а да збожжа не дастане! На ветры ды на сонцы як папахварэе, то ўвогуле нічога з яго не застанецца! Гэта ж собіла некаму такое ўчыніць?!».
Калі пад вечар на самой справе прыйшоў дзед, то матуля адразу ж распавяла і яму пра “залом”. Яе бацька спахмурнеў: «Колькі ўжо гэтых дурнёў ні вучылі, каб не рабілі іншым нічога дрэннага, а ўсё роўна на іх гэта не дзейнічае. Бачыш ты, да нашых дзён вядзецца гэтакая зараза! Ніяк ад яе адмовіцца не могуць! Каб ведаў, хто гэта, дык два б набоі яму буйной соллю ніжэй спіны засадзіў бы! Я б яго адвучыў!». Дзед вязаў снапы побач са мною і ўсё бубнеў і бубнеў, а потым не вытрымаў і падаўся да вісеўшага на яблыні “залома”, схапіў яго і перакінуў на іншы надзел. Тады ўжо прыйшоў, стаў побач і весела зазначыў: «Я “залом”, унучак, да Мані-“Сташанкі” перакінуў! Яна такая гаспадыня, такая хвацкая жанчына, што яе ніякае вядзьмарства не бярэ. Самага ліхога ведзьмара, калі заловіць, прыцісне, то таму мала не падасца! Яна на ўсё такое і ўвагі асаблівай не звяртае!».
У другі раз “залом” вырываў сам дзед. Убачыў ён яго ў жытнёвай паласе свайго сына. Спахмурнеў і прагаварыў, азіраючыся ці то некага шукаючы вачыма, ці то на ўсялякі выпадак лішні раз аглядваючыся: «I гэтаму лайдаку нехта ж пазайздросціў... Каб я й хацеў такое сказаць адразу, дык не здагадаўся б... А тут “залом” і зусім свежы, во, і сляды выразна відаць. Босая жаночая нага. А мы ж некага сустрэлі, калі сюды ішлі. Гэта была наша суседка “Барчанка”. Як што, дык да мяне за дапамогай бяжыць, а тут, дык вырашыла злое ўчыніць!». Вырваў дзед той залом і, скруціўшы яго ў руцэ, прынёс дамоў. Там падышоў да суседчынага падворка і перакінуў каласы цераз плот: «Няхай яе куры гэтым ’’заломам” і давяцца! Я ёй яшчэтаксама падраблю, каб болей дурніцай не займалася!».
Даводзілася бачыць, яктата жаўжыта камбайнам. Вядома ж, палешукі, асабліва тыя, што жылі на той час па хутарах, стараліся ўпрасіць камбайнера, каб ён адарваўся ад калгаснае нівы і “паратаваў іхнія надзелы, бо ўжо жаць уручную ў іх сілы не стае, а цяпер жа і наймаць нікога нельга, бо прышыюць усялякую прапаганду". Сапраўды, сеялі дзяды збожжа многа. Магчыма таму, што не прызвычаіліся, каб поле пуставала, зарастала лебядою ды іншым зеллем. Некалі ж давіліся за кавалачкам зямлі, а тут... Ніхто не звяртаў увагі на тое, што сілы ўжо не тыя, што гадоў ужо многа за плячыма і не выцягнуць яны такой знясільваючай працы. Але ж сеялі, ды яшчэ і прыгаворвалі: «Паміраць збіраешся, а жыта сей!».
У аднаго дзядулькі жалі жытнёвае поле прама за ягоным агародам. Старэча стаяў і толькі пасміхваўся ды галавою пакалыхваў, гледзячы, як камбайн раўнютка зжынае ягоны шчодры ўраджай. Потым нечага ўстрапянуўся і пачаў паказваць рукою наперад. Аказваецца, там нехта
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
паназакручваў шмат “заломак”. Яны проста стаялі гурбамі, перарываліся і зноў паўставалі амаль сцяною. Дзядулька захваляваўся, нешта крычаў бацьку, але той у адказ на ўсё гэта адно махнуў рукою. Як ішоў камбайн, так і заглынуў усе тыя "заломкі”, разам з усялякімі павер’ямі, страхамі і папярэджаннямі. Потым механізатар запэўніваў гаспадара, што яму ўжо не адзін раз даводзілася вось гэтак менавіта абыходзіцца з праявамі мясцовага вядзьмарства. Мне то чамусьці тады падалося, што гэта маглі зрабіць і дзеці, якія ўрываліся ў жыта пагуляцца, калі побач не было дарослых.
Атрымліваецца, што ў кожнага з вяскоўцаў была свая “методыка” ратавання ад перажыткаў даўняга вядзьмарства. Іншая справа, што яшчэ многае гаварылі, сцвярджалі, адзначалі, але ўжо амаль не заставалася прымхлівасці у паводзінах жнеяк, механізатараў. Нешта і яны чулі, пра нешта і ім распавядалі, але ўжо трывалай асцярогі ад лютай “падробкі” супраць вяскоўцаў не было. He выключана, што ўсё роўна гаспадыня, на полі якой сустракалася “заломка”, адразу ж пачынала ўспамінаць, што яна зрабіла не так, у чым магла правінаваціцца, што атрымала гэтакі “знак”, але не болей таго. Даўняга страху не назіралася, яго выціснула больш глыбокае людское веданне жыцця, гаспадарчых спраў, адвечных прыродных працэсаў.
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ЗАПАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
“ЖНУЯ, ПАЖЫНАЮ..."
У\б тым, што людзі падчас жніва страшэнна стамляліся, сведчылі тыя факты, як жнейкі проста валіліся на зямлю ад стомы на кароткі адпачынак. Старэйшыя з вяскоўцаў распавядалі, што засыналі адразу, нават не паспеўшы ўхапіць за ежу які кавалак хлеба. Неабходна было аднаўляць сілу, бо ж жаць даводзілася не дзень, не два, а тыдзень-другі (а то і месяц!) запар. Паспрабуй, вытрымай, не парэжся, не захварэй і не зляж ад празмернай стомы.
Сведчылі нават пра тое, што падчас такога моцнага сну некаторым з людзей у рот запаўзаў вуж. А яны нават гэтага і не чулі: «Выганялі тых вужоў з сярэдзіны вельмі проста: давалі піць чалавеку (жанчыне ці мужчыне) гарачае (напаранае на агні) малако. Ён нап'ецца, а вуж і выпаўзе. Галоўнае, каб пацярпеўшы яго не бачыў, a то тады вельмі спалохаецца...».
Прыгадаем мележаўскі аповед: «Бачачы, што мачыха не жне, Ганна паклала зжатую жменю белаватых чэзлых сцяблоў на разгорнутае на
пожні перавясла і таксама разагнулася. Хвіліну стаяла так, выпрастаная, нерухомая, у выцвілым зрэб'і, з падаткнутым фартухом, з хустачкай, казырочкам насунутай на бровы, чакала, калі перастане ныць, памякчэе здранцвелая спіна. Стаяла, нічога не бачыла, нічога не думала, жыла ціхай радасцю: можна трохі перадыхнуць. Потым, калі села на сноп, пачула, як шчыміць уколатая аб пожню нага каля костачкі, выставіла яе, смугла, да чарнаты загарэлую, распісаную да кален белаватымі пісягамі і закарэлымі плямкамі крыві, паслініла палец і прыклала да паколіны. Паглядзела на рукі яны таксама былі чорныя, з белаватымі пісягамі знакамі сляпнёвых укусаў» [13, с. 217-218].
А вось як “вылечваліся” жнеі ў В. Адамчыка, калі незнарок здаралася параніць руку ці нагу: «Алеся, не ведаючы куды дзецца ад брыдкасці, яшчэ спарней шмаргала сярпом гэты пераспелы, заглушаны высокім распушаным асотам ячмень і нат не ўчула, як у мезенец на левай руцэ ўпіўся серп.
Убачыла кроў і толькі тады ад страху і болю турзанулася, зайшлося холадам сэрца.
...Алеся падняла здранцвелую руку, баючыся глядзець на парэзаны палец, з якога капала густая цеплаватая кроў.
Во, кроў як свішча, аж страх глядзець...
Пачакайце ж дзеткі, дайце сюды руку, шастаючы жоўтым ячменішчам, да Алесі падбегла старая Літаварыха, схапіла за парэзаную руку, крыкнула на жней, каб тыя адвярнуліся, падаткнула руку пад падол свае доўгае, аж да пят, суконнае спадніцы і пачала мачыцца, як агнём апякаючы Алесін парэзаны палец» [1, с. 124-125].
Нядзіўна, што нават у сне адной з галоўных гераінь рамана “Чужая бьцькаўшчына” В. Адамчыка сніцца тое, як яна парэзалася сярпом падчас жніва. Гэта была даволі частая і звычайная з’ява ў вясковым жыцці, таму і западалі такія здарэнні глыбока ў памяць, таму, нават у сне, па немалым часе, усё роўна адчувалі гераіні тыя боль і страх: «Алеся ловіць вострым, надоечы толькі, мусіць, назубленым у каваля сярпом слізкае, абвітае бярозкай жыта, бярэ яго зверху не надта спрытнаю леваю рукою і, трохі заламаўшы, цягне да сябе серп.
Спяшаецца. Забыўшыся, ловіць спярша не сярпом, а рукою гэтае жывое, што ўцякае з пальцаў, жыта. I шморг сабе па руцэ, па ўсіх пучках.
Але боль, здаецца, спярша і не ўчула, толькі скрыгат сярпа, што дайшоў да косці. Падняўшы руку, убачыла аблітыя ліпкаю крывёю пальцы, той мезенец, што вісеў на адной скурцы, і заенчыла, ужо, мусіць, прачнуўшыся і чуючы, як ад болю млела ўся левая рука і шчымеў той
самы, папраўдзе некалі парэзаны на жніве левы мезенец на якім яшчэ цяпер жылаватым шнурком уздуваецца нарасць» [1, с. 122],
Мне мой дзед таксама даводзіў, што з яго сялянскага, рыбацкага і вайсковага вопыту вынікала, што найлепшым антысептыкам была чалавечая ... мача: «Няма чаго дзівіцца, калі надарыцца нейкі парэз ці пасячэшся выпадкова, то, каб гразь, пясок ці пот не траплялі ў рану, найперш іх неабходна ... зассаць. Дзе ты тыя медыкаменты ў полі, на возеры ці ў лесе знойдзеш. А так здаўна ратаваліся пры раненнях, бо кроў пераставала цурком бегчы і адразу прысыхала. Гэта азначала, што яна згортвалася і неабходна перавязваць месца ранення. Тады ніякага заражэння не прыключыцца. Самі ўмелі ратавацца. Іншая справа, што многія са страху ды адчаю губляліся, нават прытомнасць трацілі. А тут трэба дзейнічаць хутка, тады гарантыя вярнейшая, што чалавеку дапаможаш, выручыш утакой бядзе. Асабліва страшна, калі сам працуеш, нікога паблізу няма, тады толькі на сябе і спадзявайся, не губляйся».