Залацістыя саломкі снапкі
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 261с.
Мінск 2021
Поле жыло ўжо іншым настроем, ціхай, шчымлівай журбою. Журба гэтая ішла не толькі ад таго, што поле галела, што ў ім адчуваўся нядобры, пагібельны подых недалёкай восені. Знакі звядання там і тут прыкметна прабіваліся ўжо і ў лесе. Чэзлыя, рэдкія бабкі, што нядружна ўставалі пад сумныя, падобныя на ціхае галашэнне песні жанок жней, былі якстрашныя знакі марнасці, няспраўджанасці чалавечых надзей.
Сіратлівыя бабкі гэтыя выглядам сваім як бы казалі: вось усё, на большае неспадзявайся, большага не будзе, гэта ўсё, чым магла адплаціць за працу няшчодрая на аддарункі тутэйшая зямля...» [13, с. 216-217].
Э. Яленская адзначала: «Жнівом жа займаюцца выключна жанчыны, хіба толькі вязаць і складваць снапы бяруць якога-небудзь хлопца. Снапы складваюць па 10 штук разам, і гэта называецца мар’янка, шэсць мар’янак утвараюць капу. Гэтак і лічаць, бо амаль ніводная не ўмее лічыць больш як да сарака» [27, с. 19], Прыгадаем яшчэ і тое, што акрамя мар'янкі сустракаліся назвы мэтлік і дзясятак. У прыватнасці, на Пінскім Палессі існавала менавіта апошняе азначэнне ды яшчэ капа. Так яно і вялося ў нашых продкаў здавён: сноп, дзясятак, капа, стог, торп, сцірта. Усё гэта характэрна было для жыта, а не для вызначэння колькасці сена. Калі надараўся добры (ці асабліва добры!) ураджай, то так і зазначалі: «Дзякуй Богу, у гэтым годзе нажалі і навазілі цэлую сцірту снапоў».
Цікава і тое, як разумеецца слова “сцірта” ў пэўным кантэксце: «Сцірта: 1) невялікая пабудова для захавання снапоў перад абмалотам і сена. Памеры ў плане не больш як 3 на 3 м, таму кампазіцыя будынка атрымлівае вертыкальнае развіццё. Канструкцыя каркасная, аснову яе складаюць 4 слупы, укапаныя ў зямлю па вуглах. Сцены абшывалі дошкамі, гарбылямі. Падлогу прыпаднімалі над зямлёю. Уваход у С. толькі па драбінах. Страха заўсёды двухсхільная. Ставілі С. звычайна ў садзе ці на агародзе. У наш час С. захаваліся ў Ваўкавыскім і Зэльвенскім р-нах; 2) вялікі, звычайна прадаўгаваты стог сена, саломы або снапоў збожжа для захавання пад адкрытым небам» [2, с. 484],
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАП
S ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
СТРАШАІВАЯ ЗААОМКА
IНіельга, распавядаючы пра жніво, прайсці міма тэмы завіткі, якая ў народным усведамленні заўсёды асацыіравалася з самым моцным “заломам" (“падробам”,“паддзелам”, “падстройкай”). Галоўнае заключалася ў тым, што ад яе нельга было пазбавіцца без удзелу надзвычай моцнага знахара. Заўважыўшы завітку, самі нават не спрабавалі падыходзіць да яе, пачынаць працу, а адразу пасылалі за чалавекам, пра якога ў наваколлі сцвярджалі, што «ён усялякае ліха зводзіць і ад завіткі дапаможа, проста іграючы, на яго чаруючая сіла тых сплеценых каласоў не ўплывае...». Даводзіцца пррста здзіўляцца гэта ж колькі пакаленняў простых вяскоўцаў працягвалі верыць (галоўнае, што амаль не сумняваючыся) у страшную сілу “падробу”.
Э. Яленская даволі падрабязна апісала значэнне і працэс пазбаўлення ад “падстройкі”: «Аднак самая страшная помста гэта завітка. Яна выклікае панічны страх і неапісальную пагрозу. Трэба быць неймаверным зайздроснікам, мець вельмі злое сэрца, каб зрабіць ка-
му-небудзь завітку. Тым не менш гэта здараецца часта і прыводзіць да жахлівых вынікаў. Калі завітка зроблена толькі са злосці, несправядліва, без прычыны, то ўсе яе вынікі ўпадуць на таго, хто яе рабіў. Калі ж, наадварот, яна мела слушныя прычыны для гневу, то бяда вінаватаму! Нішто не зможа дапамагчы яму, і лёс будзе помсціць яму за зробленыя злачынствы. Завітка робіцца наступным чынам: жанчына, якая мае крыўду, напрыклад на суседку, вырашае зрабіць на яе полі завітку. Туды яна ідзе апоўдні, распранаецца дагала, расплятае валасы і выбірае ў жыце суседкі 7 каласоў, звязвае іх чырвонай ніткаю, прыгінае да зямлі і гаворыць: "Кручу, кручу на опакі, штоб не було у N. ні хлеба, ні мукі" або якія іншыя злосныя пажаданні, напрыклад, каб расхварэлася ўся сям’я, каб павыдыхала ўся жывёла і г. д. Суседка, знайшоўшы на сваёй ніве такую завітку, упадае ў роспач, бо адчувае пагрозу бяды і не ведае, як ад яе пазбавіцца. Калі яна зусім не вінаватая, то можа вырваць каласы і занесці іх уночы на могілкі, там пакласці на якой-небудзь магіле, і няшчасці адвернуцца ад яе. Але пайсці адной у цёмную ноч на могілкі страшная выправа. 3 усіх бакоў высоўваюцца жудасныя прывіды, яны пужаюць, гукаюць, чапляюцца, нават хапаюць за адзенне. А азірацца нельга, бо ўсё прападзе, і зноў трэба будзе ісці. Калі ж яна сапраўды мае грэх на сумленні, то нічога ёй не дапаможа, і ўсе беды будуць праследаваць яе. Пару гадоў таму назад адна жанчына з Заполля, Аксеня Лабачова, украла ў сваёй суседкі пару вязак ільну; тая зрабіла ёй на полі завітку, жадаючы ёй смерці. Бабуля, якая жала непадалёку ад яе загона, расказала мне, што калі Аксіння дайшла да завіткі на сваёй ніве, то збялела, як труп, і хоць старалася яшчэ жаць, але рукі ў яе трэсліся, галава круцілася, і яна мусіла вярнуцца дахаты. Потым на працягу трох дзён яна ў цяжкіх пакутах канала. Усіх баб склікалі, але нічога яны не маглі парадзіць. Прыбыў і фельчар, але, уражаны, паспяшаўся як мага хутчэй знікнуць, бо гарачка была такая моцная, што проста кідала яе на пасцелі, яна адпіхвала ўсіх так, што вымушаны былі яе звязаць, і толькі тады яна сканала. Звычайна ж, калі ўбачаць завітку, то нават не спрабуюць абараняцца і з абыякавай пакорлівасцю чакаюць прызначанай ім бяды. На маё пытанне, чаму ўжо некалькі месяцаў хворая жанчына не лечыцца, муж яе адказаў з поўным спакоем: “Да не, панейко, уж яна будзе хварэць да Пятра, так уж ёй задалі”. I сапраўды, каля свята Пятра ёй зрабілася лепей, і цяпер яна зусім здаровая» [27, с. 59-60],
На прыкладзе гэтага ўрыўка выразна адчуваецца спрадвечная прымхлівасць, жыццёвая наканаванасць палешука, які нават не спрабуе супраціўляцца складзенай сітуацыі. Э. Яленская нічога не адзна-
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
чае, хто ж быў мацнейшы знахар у вёсках мужчына ці жанчына. 3 тэксту атрымліваецца, што іменна жанчына, бо яна ж займалася жнівом, вяла адвечны рэй у гэтай справе. У творах А. Сержпутоўскага, наадварот, паўстае даволі арыгінальны вобраз «ведзьмара»: яго і баяцца быццам бы, да такога ведаючага чалавека і звяртаюцца, але яму могуць і моцна "насаліць”. Асабліва тыя, хто ўжо пачынаў сумнявацца ў вядзьмарскіх здольнасцях ягоным бачанні чужых лёсаў наперад, адчуванні блізкага завоблачнага жыцця, тлумачэнні прыродных з’яў, вылячэнні таямнічых хвароб і г. д.
Менавіта пра гэта сведчыць "Заламка" адметны палескі твор, запісаны даследчыкам: «...Ніхто не смеў ему (ведзьмару. А. Н„ Я. Н.) сказаць наперакор так его баяліся. Только быў там адзін чалавек; ён много па свету хадзіў, кажуць, быў аж у Кралеўцу. От гэты чалавек не баяўся ведзьмара й усе казаў, што ён толькі чмуціць. Але ему не верылі. От той чалавек пайшоў у свае жыто й зрабіў там заламку. Цераз недзелю, а моо й дзве прыходзіць к таму ведзьмару й просіць, каб ён вырваў тую заламку. Пашлі ены на поле. Падышоў ведзьмар к заламцэ на шагоў дваццаць да й кажэ, што не можэ йці далей, такая моцная заламка. Скінуў гэто ён нагавіцы й сарочку да так, як маці радзіла, папоўз к заламцэ ракам. Паўзе й усе стогне, што вельмі моцно ўдзеяно. Маўчаў гэто, маўчаў той чалавек, а як падышлі другіе людзі, уссеў на ведзьмара верхам, дастаў з-пад палы гарапнік да давай палосуваць ведзьмара: “От жэ я табе, хварэць, каа, тваёй матары, пакажу, як моцно удзеяно, бо гэстую заламку я зрабіў сам”. Раве немым голасам ведзьмар, а той яго лупіць. Біў-біў, покуль здаволіўся, да й пытае: “А што, каа, не будзеш больш добрых людзей чмуціць?” “He буду, просітца ведзьмар, только пусці жывого”. Пусціў той чалавек ведзьмара. Усхапіўса гад, забыў і сарочку й нагавіцы апрануць, да так і сунуў наўцекача. Падзівіліся людзі, думалі перш, што ведзьмар таго чалавека са свету зжыве, але бачаць, што той чалавек жыве сабе й не лыс, пачалі гаварыць, што, мабыць, той чалавек мацнейшы ад ведзьмара, калі так з яго пакпіў. Годзі ведзьмар з тае пары чмуціць. Але не доўго жыў, бо вельмі его збіў той чалавек. Дак от якіе е ведзьмары» [23, с. 65-66].
Нам у сваім жыцці даводзілася на ўласныя вочы бачыць, як вясковыя жняцы (і мужчыны таксама!) пазбаўляліся ад сумнавядомай заламкі, якая сустракалася на іхняй ніве. Першы раз, калі быў першакласнікам, то мама ўзяла мяне на калгасную ніву, якую павінны былі жанчыны жаць уручную, бо жыта было пасеяна прама ў міжраддзі калгаснага саду. Вядома ж, ніякі камбайн са сваёй жаткай туды ўлезці не змог бы. А так, жыта зжыналі ў снапы, ставілі ў дзясяткі, а потым, калі
яно добра праветрывалася-прасыхала, яго грузілі на вазы і вывозілі на ўскраек вялізнага саду, а там ужо да справы прыступаў камбайн.
Кожнай жанчыне выпадала зжаць палоску, паміж двума радамі яблыні, прыкладна метраў пяць шырынёю і метраў дзвесце даўжынёю. Мама жала вельмі хутка і спорна, за ёю не любая б жанчына ўгналася. Спачатку мне было цікава назіраць, як яна шчыруе, як цяжкія каласы паслухмяна збіраюцца ў яе жмені і імкліва зразаюцца вострым сярпом. Жняя клала іху “паўснапкі”, каб яны на ржышчы праветрываліся, а потым ужо выпадала вязаць збожжа ў снапы. Мама азірнулася і, заўважыўшы, што я нічога не раблю, прамовіла: «А давай, сынок, я навучу цябе вязаць перавяслы і ты недзе праз якую гадзіну пачнеш сам вязаць снапы. Я табе ўсё падкажу, а мне, ведаеш, якая падтрымка ад цябе будзе. Так мы з табою сваю палоску за два дні і сажнем. A то пакуль дзед пад самы вечар прысунецца вязаць дапамагаць, ды яшчэ дзе-небудзь, як звычайна, спыніцца пагаманіць, то дамоў прыйдзем з першымі знічкамі».
Недзе праз гадзіну, каб перадыхнуць ды прыкінуць вокам, колькі ўжо “палегла збожжа пад яе сярпом”, мама падышла да мяне. Папіла свежай вадзічкі і, расчырванелая, потная, ухапіла ў жменю пук збожжа: «Глядзі, вось так трэба звязаць каласамі адну жменю з другой, а потым перавясла абавязкова неабходна старанна перавіць. Калі так не зробіш, то перавясла будзе нетрывалае і тады сноп проста распаўзецца. За гэта гаспадары сварацца на нас, бо ім жа снапы возам вазіць выпадае, а там рознае здараецца. Менавіта тады і шукаюць вінаватага. Перакруціш і адзін канец добра ўціснеш сабе пад левую руку, а астатняе збожжа будзеш перакручваць. Потым сам убачыш і адчуеш, калі перавясла будзе гатова, бо яно стане тугое. Тады яго трэба пакласці на іржышча і на гэтую папярэчынку пакласці два, a то і тры “паўснапкі”. Гэта робіцца ў залежнасці ад таго, хто якія снапы вяжа. Адзін робіць вялікія, бухматыя, каб сноп і нагадваў сабою самы сапраўдны сноп, а іншыя, то абы б зляпіць. Вось нейкі “капшук" сціснуць і лічаць гэта снапом. Гэта, каб потым пахваліцца колькасцю коп ды тым, што ў іх, быццам бы, ураджай у гэтым годзе небывалы. Праўда, калі стануць малаціць, то абман даволі хутка раскрыецца, бо збожжа з іхніх снапоў будзе зусім мала. Давай, рабі гэтак, як я, і будзем стаўляць першыя снапы». Ага, лёгка сказаць, мама сваё перавясла скруціла за лічаныя імгненні, а я то ажно язык высалапіў некалькі разоў запар (завядзёнка ў мяне такая: калі нешта раблю, то язык, сам па сабе, вылазіць з рота). Матуля не падганяла, адно настойліва прасіла-паўтарала: «Тут, сыночак, спяшацца не трэба, старацца больш выпадае і сціскаць снапы не-