• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    Затое даставалася лянотным жнейкам. Гэтым ніхто асабліва не спачуваў і не шкадаваў іх. Калі толькі глядзелі пры выпадку, як “гаравала” такая жанчына, то вяскоўцы тады паміж сабою параготвалі: «Зноў Ганне “Сідар” на спіну сеў... За цэлы дзень, а ўсяго нейкі дзясятак снапоў нажала... I што гэтай дурніцы перашкаджае? Надвор’е ж стаіць добрае: і не спёка, і ветрык патыхае, і дажджу няма. Працуй сабе ў асалоду, ды, адначасова, не забывайся і пра тое, што летні спрыяльны час таксама кароткі. А ўб’ецца непагадзь, то ніякага ўраджаю ўвогуле не збярэш. Гэтая ж працуе, як гнілое гарыць: махне адзін раз сярпом і пастаіць з паўгадзіны, нібы нешта абдумвае. Каб хоць не заснула стоячы, як тая старая кабыла ў возе. Колькі ўжо яе муж ганяе-лупцуе, а ёй, што ў парожняе ліць: ніякага толку, ніякай карысці. Якхто іншы паспрабуе прысароміць-прыстыдзіць, то ў яе тысяча агаворак знойдзецца: што і хворая, і слабая, што і баліць сярэдзіна, што і спіна не гнецца, не выпрамляецца. Асамае галоўнае, чым адрэжа зраблю, куды я не паспела, не ваша ж у полі збожжа стаіць нязжатае, а маё... Я ж да вас не лезу, чаго вы затое да мяне пастаянна торкаецеся?».
    Гэта нібыта адна з такіх жней яшчэ і пахвалялася пазней перад суседкамі, а пахвальба тая ў народную песню ўвайшла-перабралася ды так у ёй і засталася назаўсёды: «А я жыта не жала, у баразёнцы ляжала...». У нашай вёсцы пастаянна прыгадвалі, як нейкая Нінка пайшла на другі дзень пасля вяселля (адны дадумаліся вяселле падчас жніва наладжваць, а другая з “хворай" галавой і “запалым арганізмам” на ніву з сярпом сунуцца) жыта жаць і ... прапала. Нават вечарам дамоў не прыйшла. Тады муж, разам з суседзямі, арганізаваў “пошукі”. Што, як гаворыцца, шукалі тое і знайшлі, за што бароліся на тое і напароліся. Нінка, атрымалася, толькі сноп і нажала, а потым ля яго і завалілася спаць. Ды так ужо яе “разабрала”, што і не заўважыла, як даўжэзны светлавы дзень праспала. Калі яе будзілі, то нават нагамі адбівалася, каб не перашкаджалі ёй “далей жаць”. Муж потым няўцямна круціў галавою і ўсё працягваў здзіўляцца: «Гэта ж, мабыць, з сабою яшчэ гляк прыхапіла, бо на цвярозую галаву чалавек гэтулькі не тое, што праспіць, а і не вылежыць...».
    Нельга забывацца і пра тое, што нават ежа, якую бралі з сабою жнейкі на ніўкі, была традыцыйнай, пра што звычайна і гаварылася: «Жанчына (ці дзяўчына) з сабою бярэ на полудзень тое, чым хата багата. Іншая справа, што на такія цяжкія сезонныя работы заранёў пакідалася нешта з лепшых прыпасаў, якія стараліся не расходаваць у звычайныя дні. Вядома, што абавязкова быў хлеб і сыр, а яшчэ стараліся ўзяць што-небудзь скаромнае (кавалачак сала, мяса ці якой рыбіны), “каб лягчэй працавалася, каб сіла ў целе захоўвалася даўжэй”. Старэйшыя казалі, што на жніўнае поле заўсёды выносілі з хат і косці, якія спецыяльна збіралі і не выкідвалі на сметнік. А тут прыносілі і закопвалі, як “пачостку маці-зямлі”. Працаўнікі заўсёды думалі, як аддзячыць сваю адвечную карміцельку. У першыя тры дні з хаты абавязкова прыносілі густа звараную кашу. Гушчыня стравы павінна была сведчыць пра тое, якога ўраджаю сабе жадаюць гаспадыні. У першы дзень прыносілі крыху гарэлкі, якую самі жнеі толькі прыгублялі, а астатнюю стараліся выліць на стаячыя каласы. Гарэлка не заўсёды лічылася нейкай абавязковай стравай ці напіткам. Яе бралі толькі для таго, каб захаваць даўнейшае стаўленне да зямлі, да пачосткі, да рытуальнасці. На жніве ніхто не імкнуўся піць гарэлку, бо гэта было небяспечна як для справы, так і для здароўя. Паспрабуйце, выпіўшы, папрацаваць потым на санцапёку. Самы моцны чалавек і той не вытрымае, а што гаварыць пра жанчын».
    Некаторыя пацвярджалі, што традыцыйныя стравы (кашу, сыр, тварог) елі толькі ў дзень зажынак ці ў першыя тры дні, а потым ужо ўсё
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    перайначвалася, бо «дзе ж ты таго смачнага набярэшся, калі жніво такая часіна, дзе і спёка не дасць захаваць асабліва скаромніну, каб яе ўжываць: у гарачыню, не салёная крута, яна паслізне і есці яе будзе немагчыма, а калі моцна пасоліш, то вады потым абап’ешся. Нездарма ж у народзе казалі: “Хто падчас жніва п’е многа вады, то той сабе шукае рознай бяды”. Іншыя звярталі ўвагу на тое, што вада нібыта і крыху ўзбуджае, але яна не дадае сілы, наадварот, забірае іх, ды і хваробы ўсялякія з вадою вельмі лёгка на людзей перакідваюцца. У такую гарачыню не вытрымае жнейка, нап’ецца халоднай вады, каб астудзіць цела, і атрымаецца, што моцна застудзіцца, a то і, папапіўшы вады ў вялікай колькасці, учыніць усемагчымыя праблемы са страўнікам ці з жыватом. Таму і пілі, і елі тое, што было заўсёды ў хаце. Вядомая справа, што скаромніна сілу падтрымлівае, але ў гарачыню ды ад той страшэннай стомы і ўвогуле есці не хацелася. Адно што жадалася гэта адпачыць. Хоць якіх лішніх пару хвілін. Здаецца, паляжыш ці пасядзіш спакойна і далей усё пойдзе значна хутчэй і спарней».
    Сапраўды, многае тычылася практычнага боку жніва, прыёмаў працы, падрыхтоўкі і вырабу прылад працы (сярпоў, кос, вілаў, якімі пастаянна карысталіся на нівах). Вядома ж, ні ў якім разе не забываліся абмовіцца аб тым, што жанчыны-жнеі не павінны “заводзіцца”, спрачацца, лаяцца, бо жніво справа святая, і калі нехта не ўтрымаецца, то тады надоўга застанецца на "языку” ў вясковых вастрасловаў: «Трэба асцерагацца, каб, жнучы, дзве жанчыны не бразнулі сярпом аб серп, бо пра іх ліхія жанкі будуць судачыць» [22, с. 97].
    Паводле народных прыкмет вынікала, што калі жнеі ішлі на працу, то павінны былі «па магчымасці, прыветна ўсім усміхацца, ласкава гаварыць і не злавацца на тое, што іх, быццам бы, нехта спецыяльна прытрымлівае, не дае магчымасці, як мага хутчэй дабегчы да свае нівы, да свайго загона. А калі жняя ішла не адна, а несла з сабою калыску, то такой гаспадыні, звычайна, жадалі сілы і здароўя яе немаўляці: каб яно крэпка спала, гулялася і ад працы не вельмі адрывала; каб за час жніва “на цэлую галаву вырасла”, каб "спор” ёй ва ўсім спрыяў, ды каб рукі "не ажмяняла і не рэзала”. Іншыя даводзілі, што калі маці з калыскаю на поле прыйшла, то яна не адразу яе ўмацоўвала-ставіла, а спачатку павінна была нажаць і звязаць добры сноп жыта, паставіць яго “на папа’’ і толькі потым займацца калыскай. Так у нас казалі трэба рабіць для таго, каб у немаўляці быў зацішак і цянёк ад жытняга снапа, які тутужо выступаў надзейнай засцярогай ад усяго самага ліхога, што можа здарыцца падчас працы. Асабліва важна гэта было не забыцца пастроіцьусё па парадку на той ніве, дзе паблізу не было кустоўя, а на-
    вакол адсвечвалі толькі суседскія загоны. Нават гляк з вадою, які неслі з дому, выпадала паставіць пад першы зжаты на полі сноп. Калі зробіш па-іншаму, то вада адразу моцна нагрэецца і не будзе захоўваць ніякай здаравушчай сілы».
    Першы сноп выступаў своеасаблівай засцярогай, у народным уяўленні меў пэўную магічную сілу, якая падтрымлівала жнейку, аберагала яе і дзіця, дазваляла даўжэй захоўваць нестамляльнасць: «Яктолькі жняя нажне сноп, яна яго ставіць сярод загона й тагды кладзе пад снопам дзіця ці яду або ставіць воду, потым складвае бабку ці хрэшчык і ўсе тое пераносіць туды. Снапоў не можна класці на мяжу або на разору, каб там не прыдушыць нячысціка, a то ён будзе мсціцца й рабіць усялякую псоту» [22, с. 97-98].
    He выпадала хавацца вяскоўкам у такі адказны момант збожжа ў полі заўсёды прыносіла хлебаробам вялікія хваляванні і перажыванні. Нават у паселішчах у такі час амаль немагчыма было сустрэць дарослых людзей, адно толькі малыя гуляліся ды старым-старыя яшчэ сядзелі на прызбах, прыглядваючы за ўнукамі. Калі пыталіся: «Дзе ж усе сяляне і сялянкі?». Сцішана, абавязкова сцішана адказвалі: «А на жніве... Жніво ў нас зараз... Яно займае да сябе ўсё і ўсіх...»:
    А жнейкі жнуць. Іх твар палае, Іх пражыць, сушыць смага тая, Якую трудна ім здаволіць, Якая толькі «піць! Піць!» моліць. Сярпок скрыгоча прагавіта, Жытцо згрызаючы сярдзіта, Як бы ямуўсё мала стравы Нядарма ж вылез ён з-за лавы; Цяпер яго краса-часіна: Шпарчэй, шпарчэй жа гніся, спіна! I спіны гнуцца, бы ныраюць; Па струнах-кальвах пальцы граюць, Напрост кладуцца жмені жыта, Растуць снапочкі самавіта, Стаяць, бы лялечкі якія, Глядзяць, як госці дарагія [7, с. 217-218].
    У Я. Коласа сустракаюцца і зусім іншыя, цалкам адваротныя, сцэны з сялянскага жніва, у якіх, бясспрэчна, падкрэсліваецца не рамантычна-ўзнёслы характар гэтай працы, а яе надзвычайная напружанасць, празмернае выжыльванне, "змаганне” на ўзроўні “змагу і не змагу”, імпульсіўна пульсуючае з свядомасці кожнай жнейкі: дажаць сваю
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПК
    ніўку, прыбраць “свой хлеб божы дарунак". А тое, што многае было наканавана не толькі з неба, але і іншымі, у тым ліку і будзённымі, справамі, гэта агульнавядомы факт:
    Рэдкае збожжа, травы палавіна.
    Колас не гнецца зярном да зямлі. Знаць нешчасліва была та часіна, Як кідалі зерне сяўцы па раллі. Выйшлі на поле вось жнеі з сярпамі, Ў лапцях лазовых, а хто без лапцей; Ніва пустымі шуміць каласамі, Ніва не цешыць жаночых вачэй.
    Цяжка ўздыхнуўшы, збанкі пастаўлялі, Клункі на межы паклалі жанкі.
    Бабы старыя свой твар пажагналі, Моўчкі за працу ўзяліся дзяўкі.
    Горача ў полі. Эх, жар дакучае, Праца марудна, бясконца, цяжка! Спіну і плечы іх боль адбірае, Аж дзервянее у жнеек рука.
    Збэрсана жыта, чапляецца колас;
    Жменю нажне разагнецца жняя, Жыта паложыць на скручаны пояс... Цяжкая, жнейка, работа твая! [6, с. 79].
    У пісьменніка I. Мележа ў рамане “Людзі на балоце” нават не адчуваецца нейкай узнёсласці, рамантычнасці пры апісанні жніва ў палескай вёсцы Курані. Жніво падаецца як непазбежная, але надзвычай адказная і важная праца: «Ішоў жнівень. Дні плылі спякотныя, неба глыбілася нязмерна высокае, неабсяжнае, сонца зіхацела нясцерпна іскрыстым кругам. Трава на вільготных узлессях, купы і купкі хмызняку на падсохлых узболатках, асіны каля цагельні былі ў пары самага росквіту. Узлессі, палянкі поўніў неўтаймоўны, руплівы гул, звон незлічоных дробных насельнікаў добра ўвагрэтай зямлі. Звон гэты і шматгалосы птушыны спеў у шчодрых, пранізлівых сонцам зарасніках сплеценага галля і лісця чуліся тут цудоўнай песняй жніўня.