• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    Мала было змалаціць збожжа, яго неабходна было і далей “ладкаваць": веяць (“падсяваць”) намалочанае зерне, аддзяляць яго асобна ад пяску, кузурак і смецця. Таксама добры “кавалак” працы. Надакучваў і ён, бо асацыіраваўся з едкім, усюдыпранікаючым пылам: «Мондрыя падсявалі авёс. Усе тры бабы сівыя ад пылу, толькі зубы свяціліся, калі яны пачыналі рагатаць, трымаючы ў руках па рэшаце з аўсом, траслі іх, кружылі, каб высыпаўся з зярнят пясок, ляпалі далонямі па гладкім жоўтым абечку, нібы забаўляліся. Згробшы зверху скруджыны, сыпалі чысты авёс у шаснастку неглыбокі, на два пуды, цабэрак з доўгаю ручкаю, мералі, колькі ўсяго намалочана.
    У гумне вісеў і круціўся ў дзверы рэдзенькі пыл» [1, с. 84],
    Асабліва даймала жняцоў жытняя палова. Нейкія дробненькія, надзвычай кусючыя асцюкі, глыбока ранячыя рукі саламяныя перавяслы. Усё выпадала рабіць умеючы, так, каб не застацца калекай на ўсё астатняе жыццё. Я і сам тады адчуў на сабе і гарачыя прамяні сонца, і страшэнны, ломяча-агністы боль у спіне і нагах! А летні дзень, увогуле, нібы прыцішыўся на адным месцы і не даваў нябеснаму свяцілу рухацца да захаду.
    Потым яшчэ аказвалася, што і салома, на першы погляд вохкая і мяккая, запроста рэзала рукі і пальцы. Толькі задумаешся на нейкае імгненне, як адразу, незнарок, шмарганеш па пальцах і ўжо выразна чуеш, як агнём запякло ў месцы парэзу. На нязначныя раны ніхто амаль не звяртаў увагі. Ат, што ўжо тама такога здарылася, на што неабходна дзівіцца? Таму так і сцвярджалі вопытныя жнеі: «Слінаю заклей
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    тую ранку і ўсё. Вазьмі ды зліжы тую кроў, то новая ўжо больш і не выступіць. Але трэба добра асцерагацца, калі ў жніво працуеш. Тут жа і серп у руках заўсёды, а ім менавіта, як ведаеце, можна моцна парэзацца. Тады такія раны цяжка і доўга зацягваюцца, бо яны рэзаныя. Усяго за свой век наглядзелася. Усяго давялося шмат перажыць і вынесці, выпакутаваць і вытрываць. Жылі тады людзі, многа і цяжка працавалі, а таму і калечыліся даволі часта...».
    Воз са збажыной
    Малыя, якім давялося пабыць з бацькамі на жніве, потым з гонарам зазначалі перад сваімі сябрукамі: «Цалюткі дзень на ніве смажыліся... Так ужо там панатаміліся, так ужо там тае працы набраліся, што і вячэраць вечарам не захацелася, адно, каб неяк дабрацца да ложка ды плюхнуцца галавою на падушку... Там ужо ніякай гульні не захацелася ведаць... Стома ўсё перамагае, а жніво паказвае, якое яно значнае ды важнае...».
    Шчырыя, запаслівыя гаспадары сачылі за тым, каб летам нічога не прапала дарма, каб усё чыста прыбраць, уладкаваць. Зробіш так, то працяглаю зімою нібы знойдзеш. Мая матуля любіла паўтараць: «Нават бедная ніва гэтулькі дасць заўсёды, як і родны бацька не дапаможа».
    Таму і каласкі збіралі, і кукурузныя пачаткі, якія заставаліся пасля камбайнаў і палову выбіралі з-пад саломы. Ссыпалі ў вялізныя мяхі. Тады яшчэ не было сучасных: лёгкіх і танных. А раней усё рабілі самі. Вось і матуля шыла іх на вуліцы, боўхаце нашай, маленькай і цесненькай, такі мех нельга было расправіць. Мы з малым братам усё дапытваліся: навошта, маўляў, такі мех? Яна ў адказ загадкава ўсміхалася і гаварыла, што хутка ўбачыце самі, надта не спяшайцеся.
    Аднае раніцы мы з татам паехалі на ягоным камбайне на далёкае поле ("На Вустрыцу”), там механізатары павінны былі дажынаць плошчу калгаснага аўса, а мы з мамай, адпаведна, насыпаць палову, выбіраючы яе з-пад саламяных капніцеляў, у тыя самыя таямнічыя мяхі.
    Спачатку ўсё ішло, нібы дзіцячая гульня, бо працавалі ўтраіх, не было яшчэ гарачыні-спёкі, не прапацелі і не кусалася тое шматлікае зелле, якое было скошана, але ляжала непрыбранае. А недзе каля паўдня, калі мы з мамай насыпалі добры дзясятак пузатых, агромністых мяхоў, то гульнёй ужо і не пахла! Мне думалася, што лепей бы мяне пакінулі дома. Там сябры, гульні, а тут... Мама супакойвала тым, што зімою нашы кароўкі будуць сытыя і дадуць многа малака, бо мы ім сёння прыстараліся смачных кармоў. Праўда, такое супакаенне мала дапамагала.
    Расцягнуліся клінам калгасныя жнейкі
    Вясковыя людзі, прызвычаеныя жыць безадходнай гаспадаркай, стараліся цягнуць у свае двары ўсё, што магло спатрэбіцца (а даволі часта і ўвогуле не спатрэбіцца!) у нейкай справе. Так і з той паловай. Яна ж павінна была быць пастаянна добра дагледжанай, каб на яе не цякло, «бо зліпнецца, замокне і заваняе, а тады ўжо ніякая карова яе есці не стане, толькі задарма працы гэтулькі пакладзеш...». Увішныя сяляне стараліся ссыпаць яе ў такім памяшканні, дзе былі густыя, але невялікія шчыліны, «каб палову тую пастаянна прадзімала, але каб туды куры ці піскляты не пралазілі, бо яны яе так паразграбаюць ды сваім гноям прыб’юць, што і сухую карова есці не стане. Каня ўжо калі чалавек трымаў, то таксама добра ведаў, што конь есць толькі чысты корм, а да прыбітага ці прытаптанага нават сваю пысу не працягне...».
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    Яшчэ спрактыкаваныя гаспадары наперад ведалі, што размяшчаць нават часовыя будынкі з паловай дзе-небудзь у непасрэднай блізкасці ад вялікіх хлявоў, стайняў, свінушнікаў, тым болей жылых памяшканняў, нельга ні ў якім разе! He паслухаецца нехта слушнай парады, зробіць па-свойму, насуперак традыцыі, то адразу ж зробіцца аб’ектам насмешак і кпінаў сярод вяскоўцаў: «Сцяпану добра раілі, каб сабраную палову ў хлеў не пёр, а ён жа яе і ў хлеў, і ў прыбудоўку да хаціны нацягаў. Магчыма, баяўся, што пакрадуць, паквапяцца на такое багацце, то і мышэй, і пацукоў, і вужоў, і вожыкаў гэтулькі паназбіраў, што і не ведаў, якадусяго гэтага потым ратавацца...».
    На двары мы свае мяхі склалі на падкладзеныя дошкі, каб з зямлі іх не замочвала, і прыкрылі, нібы стог, сенам. Потым давялося пабачыць, як мама з татам рабілі нашай жывёле тую “смачную ежу”: насыпалі ў цэбар палову і залівалі яе кіпятком. Там усё разбухала, разварвалася, а калі ахалоджвалася, то корм заносілі каровам. У нас тады іх было ажно тры: дзве дойныя і адна цялушка.
    He перастаеш здзіўляцца таму, як імкнуліся, любым чынам, зберагчы свой ураджай патрыярхальныя вяскоўцы. У што яны толькі не верылі, “каб усё і ў гэты год было добра, каб нішто не пашкодзіла збожжа: ні дождж-залева, ні птушкі, ні мышы; каб на ўсім чыста быў “спор” і каб зжатае звезлі дамоў, склалі ў свірны ці ў стагі і там яно дачакалася свайго святога часу”. Пры гэтым многае тычылася не толькі гаспадаркі, жніва, але і сямейнага ладу, сямейных адносін: «Калі, часамі дажынаючы свае постаці, дзве дзяўчыны кладуць свае жмені жыта ў адну кучку, та звязваць сноп павінна тая дзеўка, каторая звівала пераўясло, бо як звяжэ другая, та іх жаніхі атвяжуцца да звяжуцца з другімі» [22, с. 98].
    Да такіх своеасаблівых прадказанняў-засцярог можна смела аднесці і наступнае: «Калі хто, жнучы, да забудзе на ніве жменю зжатага жыта, не звязаўшы яго ў сноп, а гэто паказвае, што на другое лето той чалавек не будзе жаць на той ніве: калі то дзеўка, та пойдзе замуж, а калі мужчына ці жанчына, то кудысь адлучыцца» [22, с. 98].
    У сваёй вёсцы неяк пачулася ад старых жанчын, калі распытваў пра асаблівасці жніва ў нашай мясцовасці, і такое: «Тады дзяўчаты незамужнія і на лёс свой далейшы варажылі. Рабілі яны вось што: пакідалі на ніве ў некалькіх месцах па жмені-дзве зжатага, але не звязанага ў снапы жыта. Думалі, што калі так учынілі, то палетак дапаможа ім у тым годзе (восенню ці зімою) выйсці замуж. Усе выдатна ведалі, што жытнёваму палетку пакланяліся асабліва старанна і за гэта многія чакалі шчырай аддзякі. Дзяўчаты, ясная справа, што чакалі ўдалага (багатага
    і прыгожага) кавалера і далейшага вяселля. Ніва не толькі карміла людзей, але і жывіла адначасова іх надзеямі».
    На паднашэнні палетку і палявіку своеасаблівых дарункаў звяртаў увагу і А. Сержпутоўскі. У яго сустракаецца наступны прыклад: «Калі на полі як жнуць астаецца вада або квас, то іх выліваюць на мяжу або на дарогу, на гасцінец палявіку, каб ён не псаваў на пашні збожжа» [17, с. 98]. Праўда, нам даводзілася чуць зусім адваротнае. Гэтае сведчанне таксама не адмаўляла пакланення ніве і палявіку, але адносна вады ці квасу (малака, сыроваткі) жанчыны пераконвалі, што калі нешта ў збанку заставалася з пітнога, то яго нельга было выліваць на ніве (ат, адну-дзве кроплі), а астатняе прынесці дамоў і выліць свойскай жывёле ў карыта, каб такім чынам нібыта прыспорыць іхні рост. Тады свінні і авечкі будуць добра набіраць уласную вагу, а каровы стануць даваць найтлустае малако.
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАП
    3 ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    ПРЫМХАІВАСЦЬ НА ЖНІВЕ
    ч
    Іаста сустракаліся павер і, якія прама указвалі на тое, што супраць канкрэтнай гаспадыні (жнейкі) нехта варожыць. Мы ўжо згадвалі пра “заломы” і “завіткі”, але ж нельга забывацца і пра іншыя “паскудствы’’ ведзьмароў (у нашай мясцовасці сяляне былі перакананы, што болей варожаць і “падрабляюць" жанчыны). Сярод іх знаходзіцца шматлікая колькасць палескіх усёмагутных вядзьмарак і варажбітак, якія мелі “сілу і здольнасці да ўтварэння любога ліха”. Адзначалі і тое, што некаторыя з іх разыходзіліся да таго і былі так ужо перакананы ва ўласнай беспакаранасці, што пастаянна знаходзіліся дзесьці непадалёку ад жнеяк, ператварыўшыся ў птушку (сароку, варону) або ў жабу-рапуху. Гэтую здаравенную і непрыгожага колера жабу чамусьці ў народнай свядомасці надзялялі толькі самымі адмоўнымі рысамі і характэрнымі ўласцісвасцямі. Так і сцвярджалі, што калі на ніве, няхай сабе і выпадкова, сустрэнеш жабу-рапуху, то яе абавязкова трэба забіць, пачакаць пакуль яна падсохне, а потым яшчэ і глыбока закапаць у зямлю, “каб
    не аджыла”. Toe ж самае сустракаецца і ў А. Сержпутоўскага: «Калі ў жыце як жнуць да трапіцца жаба-рапуха, та трээ яе хутчэй забіць, бо як цераз яе пераступіць якая жанчына, та можэ захварэць» [22, с. 98].
    Прафесійны этнограф занатаваў і такую акалічнасць: «Жанкі як жнуць, павінны асцерагацца, каб не сцаць на постаці, а павінны атходзіць на мяжу або дзе далей на чужую пожню, бо тое можэ зашкодзіць ім і вельмі забаліць сярэдзіна, што хоць поўзай ракам» [22, с. 98].
    Прыгадаўшы пра такую своеасаблівую старонку народнага жніва, павінны вярнуцца да гэтага занятку, каб падкрэсліць яшчэ раз: колькі радасці было ў вачах, у сэрцы, у душы земляроба, калі яму прыходзілася завяршаць жніво, асабліва багатае, ураджайнае. Я. Колас надзвычай чуйна ўлавіў такія моманты сялянскай душы: