• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    I. Мележ даволі падрабязна апісаў тое, як адбывалася жніво ў першы год ужо ў абагуленых сялянскіх гаспадарках. Цяжка было тым першым калгаснікам. Яны толькі распачыналі калектыўную працу, калі ўсе за аднаго, а адзін за ўсіх: «Пасля таго як дакасілі, разам ужо выходзілі і жаць. Станавіліся ў рад, зажыналі ўсе адразу і ішлі так, згінаючыся, кладучы за сабой снапы, пакуль на паласе не жаўцела адно пожня. Разам састаўлялі бабкі. Калі зжыналі адну паласу, гуртам, гамонячы, ішлі ўсе на другую.
    Разам і звозілі снапы. Яшчэ кожны на сваім возе, на сваім коніку, але ўжо не на свае гумны, а на прызначаныя. Жыта у Хведарава гумно, авёс і пшаніцу у Грыбковае, а грэчку і проса да Алёшы Губатага. Гэта больш за ўсё ўражвала куранёўцаў. Усё ж стагі і бабкі, хоць і касілі і жалі разам, стаялі ў кожнага на сваім надзеле, былі яшчэ нібы сваімі, асобнымі. Тут пачыналася ўжо іншае» [14, с. 124].
    Стары сусед некалі распавядаў: «Мяне бацька яшчэ з ранняе маладосці навучаў усялякім гаспадарскім хітрасцям. Асабліва, гаварыў, трэба баяцца ліхіх вачэй, калі пачынаеш вазіць збожжа з нівы. Надта важна захаваць гэтую таямніцу ў свой першы прывоз. Бацька, то ўставаў недзе з другімі пеўнямі, запрагаў коніка і кіраваў на наш палетак. Ехаць было недзе з кіламетра паўтара ўсяго. Пакуль там зложыць воз, пакуль прыедзе назад, то і сонца над лесам зайграе. Стараўся зрабіць так, каб ніхто з гаспадароў на той момант яму па дарозе не сустрэўся. Казаў, што звычайна гэта ўдавалася зрабіць так, як задумаў. А калі Hex­Ta ўсё ж выпіраўся на вуліцу ці ўзіраўся з-за плоту, то бацька сплёўваў у ягоны бок і абавязкова казаў, нібы наймацнейшую закрэпку: “Каб табе павылазіла!”. Прывозіў воз у двор, рассцілаў некалькі, заранёў падрыхтаваных, дзяружак і пачынаў здымаць снапы. Рабіў гэта не спяша-
    ючыся, не ірвучыся, а паважна, з гонарам, каб падкрэсліць, што хлеб гэтага году ўжо ўвесь будзе прывезены дамоў без нейкіх там лішніх складанасцей. Далей вазіў ужо, ні на што не звяртаючы ўвагі, днём, як і ўсе астатнія вяскоўцы. Цэлая навука была вазіць снапы. He думай, што ўсё гэтак проста. He. На воз, яшчэ ўдома, засцілаў дзяружку. Гэта калі зярняты будуць асыпацца, то яны не проста на зямлю праз шчыліны ў дне павыпадаюць, а спакойна даедуць дахаты. Мяне вучыў не спяшацца ў гэтай справе. Снапы трэба было ўкладваць роўненька, па чарзе, як з аднаго, так і з другога боку. Каласамі ў сярэдзіну. Вазы вялікія асабліва накладваць было непажадана, каб лішні раз не рызыкаваць. Снапы зверху прыціскаліся рублём, а з бакоў яшчэ, на ўсялякі выпадак, любы ўдумлівы гаспадар апаясваў воз вяроўкай. Лепей было падстрахавацца, чым потым трапіць на людскія языкі. Ніколі на воз з снапамі гаспадар не залазіў, а ішоў побач з ім, і дзе трэба было, яшчэ і падпіраў воз плячом, каб складзенае не перакулілася на бок. Нічога, што воз драўляны і, на першы погляд, здавалася б, такі нязграбны, затое перакульваецца ён у адно імгненне вока. Яшчэ і не падумаеш, а ўжо калёсы ўверсе круцяцца. He залазілі на воз, зноў жа, для таго, каб лішні раз не церушыць каласы. Праўда, здаралася, што нехта і залазіў на снапы, а найбольш ленаватыя, то тыя яшчэ ўмудраліся там і заснуць ды потым трапіць у незайздросныя сялянскія гісторыі. Бацька мой быў не з такіх. Разважлівы гаспадар, акуратны, вытрыманы, на дзіва, то і цягавіты ў любой працы. Мяне многаму навучыў. Шкада, што зараз гэтае ўменне няма ўжо каму іншаму перадаваць. I ўручную не жнуць, і снапы не возяць, і таго мудрагельства, выпадае, ім нізашто не трэба».
    Кожны і заможны, і не надта вясковец стараўся старанна прыбраць, своечасова звезці збажыну на прыгуменні ці ў гумны. Толькі пасля гэтага вясковыя працаўнікі адчувалі сябе больш-менш спакойна. Але кожны думаў, непакоіўся ў першую чаргу за сябе, а потым ужо за іншых. Нават бацька і сын, калі ім выпадала вазіць снапы ў адно гумно, то маглі варагаваць паміж сабою. Спачатку ўціхую, а потым, калі што якое, то і адкрыта. Усё тут выклікала рэўнасць, злосць, a то і нянавісць. Хацелася, каб рабілася так, як менавіта думалася самому, а не так, як выконвалі маладзейшыя. He тое, што яны былі слабейшыя ці менш спрактыкаваныя. He, у многім жа ўсё залежала яшчэ і ад характару чалавека, яго жадання весці гаспадарку. Прыгадаем старога Карча з paMana I. Мележа: «Глушак скінуў снапы ў застаронак, загадаў сыну выводзіць калёсы з гумна. Сцяпан аброццю прыціснуў галаву каня да персяў, налёг локцем на хамут конь неахвотна, але пакорліва пачаў адступаць задам: ён адышоў так крокі са тры, калі калёсы наткнуліся на нешта, сталі.
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    -	Пастой! крыкнуў стары сыну, незадаволены ўзяўся за задок калёс: няўдаліца Сцяпан і тут не выкіраваў як трэба утулкаю кола зачапіў за варотнае шула.
    Глушак, крэкчучы, падняў задок, пераставіў ад шула. Калі Сцяпан выбраўся з гумна загадаў распрэгчы, накарміць каня; сам пастаяў трохі, паглядзеў на загуменную дарогу, зноў пасунуўся ў гумно. На прыгуменні, што чырванела водсветам заходняга неба, ён зноў павёў позіркам ці не відаць Яўхіма з возам. Яўхіма ўсё не было, і Глушак пачаў злаваць. He першы раз падумаў, што пагана, калі ў адным гумне разам два гаспадары, хай хоць ён, той другі, і сын табе. Успомніў, што не раз як сваю браў Яўхім яго мякіну, тры разы як са сваіх насыпаў сабе з яго мяшкоў» [14, с. 106-107].
    А ў той перыяд як толькі не спрабавалі выкручвацца гаспадары, каб у першы раз прывезці снапы з поля незаўважна. Ясная справа, што ў вёсцы такое амаль немагчыма, бо яна ніколі ўся не засынае, нехта ды бадзёрыць на вуліцы ці седзячы на прызбе альбо ля вакна. Тым не меней сяляне стараліся: «Калі ў першы раз дзед ехаў на ніву па снапы, то апранаўся ў чыстае, нібы на якое вяселле. Бабуля мая паціху паджартоўвала, маўляў, каб назад абавязкова прыехаў, a то яшчэ такога прыгажуна дзяўчаты па дарозе перахопяць. Невядома да каго і паедзе. Стары таксама не губляў гумору, пасміхваўся, аднак не забываўся пра сваю асноўную мэту. 3 двара выязджаў, калі ўжо па гаспадарцы ўпраўляліся. Перажагнецца тройчы, паклоніцца тройчы, хіляючы галавою на гумны, туды, куды павінен будзе прывезці снапы. Хітры быў, то на палетку не грузіў цэлы воз збожжа, а клаў з дзясятак снапоў, усё роўна прыціскаў іх рублём і кіраваў назад. Калі нехта і бачыў, як ён едзе, выпадкова ці спецыяльна чакаў на дарозе, то той чалавек бачыў толькі невялічкую частку ўраджаю і ягоныя зайздросныя вочы маглі паўздзейнічаць толькі на яе. Астатняя ж збажына заставалася па-за межамі ўздзеяння варажбітных вачэй. Прыязджаў дамоў, то ля гумна яго абавязкова чакалі ўсе дарослыя з нашай сям’і. Дапамагалі тыя снапы павесіць на азяроды ці паскладваць у дзясятак, у бабку, бо ўсё стане па-іншаму, калі пачнуць звозіць усе снапы і іх стане намнога болей. Працавалі моўчкі, паспешліва. Праходзіла пара хвілін і, здавалася, што на падворку ўвогуле не было людзей. Прыходзілі ў хату, а там ужо ўсіх чакаў святочны стол. Добрую вячэру паспявалі нарыхтаваць жанчыны, каб уся сямейка пасядзела за сталом, падзякавала ніву за ўраджай, папрасіла, каб сілка, патрачаная на палетках, вярнулася, каб цела па-новаму акрэпла. Разгаворацца так, што і далёка за поўнач сядзяць ды гамоняць, a то і песні спявалі. Таксама традыцыйныя звычайныя.
    Летнія іх называлі. А ўжо з раніцы ехалі ў два, а то і ў тры вазы за астатнім збожжам. Залежала, звычайна, усё ад таго, колькі ў тое жніво нажалі. Цяпер ужо не было каго баяцца і не было куды спяшацца».
    Далекавата ад нашай вёскі ёсць вялізная лужына, якая не перасыхае ў любое цёплае ці гарачае надвор'е. Нічога дзіўнага б у ёй не было, каб не назва. Уявіце толькі. У лужы і назва. I назва тая адметная “Саламяная”. Спрабаваў даведацца, ці здавён яна існуе. Толькі хітраватыя палешукі з дарослых ды старых пасмейваліся і нібыта адрэзвалі: “Ад стварэння зямлі”. Вось тады я і пра назву ў лужы даведаўся. Аказваецца, асабліва надакучала гэтае "нерукатворнае смярдзючае возера” вяскоўцам падчас звозкі сена і збажыны. Яна і сапраўды размяшчалася надзвычай "зручна”: з абодвух бакоў людскія надзелы, а паміж імі дарога і дарога тая такая вузкая, што на ёй ледзьве два вазы раз’едуцца. А снапы ці сена вазіць гэта вам не жартачкі. Тут і вопытны гаспадар запроста мог прамашку дапусціць. Нездарма ж сяляне гаварылі, што «хто ў “Саламянай” не плаваў і не перакульваўся, той ніякіх цяжкасцей жыцця не зведаў».
    Прызвычаіліся людзі, што калі сустракаліся, напрыклад, два вазы, то спачатку абодва гаспадары стараліся пераправіць адзін воз на іншы бераг, а потым ужо і другі. Так і ратаваліся. Але, як сцвярджалі вясковыя насмешнікі, «лужа тая ніколі не пуставала, бо адзін толькі сваё сена ці снапы павыбярэ, па-новаму перакладзе ды далей, адтаго сораму і смеху людскога ўцякае, як туды новы “парцеец” уступае». Даходзіла да таго, што некаторыя, асабліва лайдакаватыя ды гультаяватыя, адразу залазілі на верх воза, пры гэтым ужо маючы пры сабе, на ўсялякі выпадак, агаворку: пільнуйся не пільнуйся, а калі твой лёс такі сёння ў гэтай лужыне выкупацца, то нікуды ты не дзенешся. Здаралася і так, што конікі самі выцягвалі, выходзілі, нібы па роўнай дарозе, але часцей то вазы перакульваліся. Вяскоўцы выбіралі перамоклыя снапы ці замочанае сена, скідвалі на вазы, але ў іх была ўжо гатовая агаворка: ніхто гэтай перашкоды не пераадолее, бо тут нячыстая сіла гаспадарыць. Асабліва гэта даводзіў мясцовы “рэкардсмен па усялякіх дурнотах і прыключэннях” Трахім. Гэты ўмудрыўся, везучы ўсяго шэсць снапоў, заснуць на возе і прачнуцца прама ў лужыне. Потым яшчэ расказваў вяскоўцам, што конь хацеў яго і капытом лупянуць, але ён хуценька адплыў. He даў яму здзейсніць такога злачынства ў адносінах да гаспадара. Мне даводзілася (і даводзіцца) сотні разоў бываць ля той славутай лужыны, едучы ў лес і вяртаючыся назад. Спрабаваў разгадаць, чаму ж яна ніколі не перасыхае і чаму гэтулькі вазоў тут перакульвалася. Мне падаецца, што знайшоў адгадку: у гэтым месцы вельмі блізка ад па-
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    верхні залягае гліна. Расклізканая, яна ніколі не давала збегчыся вадзе, і таму любыя колы не маглі адчуваць сябе на ёй упэўнена. Ледзь што якое, крыху пасунуўся воз і ўсё, ніякай сілай не ўтрымаеш, бо ён перакуліцца. Як даўней гаварылі вяскоўцы: «Як захацеў воз, то так і зрабіў».