Залацістыя саломкі снапкі
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 261с.
Мінск 2021
“па-старому”, вяскоўцы ні ў чым не парушалі традыцыйнасць і святасць гэтага працэсу. Таксама даводзілася слухаць пра тое, «што, калі ў чалавека быў добры ўраджай налета, то малаціць было яму радасна і весела, бо ён ведаў наперад, што будзе з хлебам, што ні ў якім разе не стане пагражаць яму голад, а раз так, то і іншыя свае гаспадарчыя справы паправіць за кошт збожжа». He сакрэт, што яно было не толькі хлебам, але і выгодным таварам, які ў любы момант можна было прадаць ці на нешта, пільна неабходнае, абмяняць.
Відаць, найбольш радасна перадаў сцэну малацьбы Я. Колас, бо ў яго, атрымлівалася, малаціў не адзін селянін, а дзядзька і чацвёра ягоных пляменнікаў. Нездарма ж пацвярджалі беларусы, што ‘Туртом і бацьку добра біць". He адчувалася ў кампаніі хуткай і празмернай стомы, любое вясёлае слова падтрымлівала. А калі дадаць сюды яшчэ і абавязковы дух спаборніцтва, то зразумела, чаму такая праца весяліла і трымала на аптымістычным узроўні дух працаўніка:
Антось... Ды што!.. Цяпер забыта, Даўно пажалі тое жыта I тыя межы пааралі, Што дзядзькаў смутак калыхалі. Ну, хлопцы: зараз дамо жару! Саб’ем пасадаў яшчэ з пару. Снапы ў радочкі палажылі, Так і дзяды яшчэ вучылі, Каб каласы ды з каласамі, А да пярылаў гузырамі.
- Ну, грымнем, хлопцы, каб звінела! I пяць цапоў ідуць у дзела!
He малацьба, а бубнаў хоры! Здаецца б цэпам вадзіўхворы! Бічы кладуцца так рытмічна, Само гудзенне іх музычна; Снапы не ўлежаць, скачуць самі I сыплюць жыта пад бічамі, А дзядзька рэй вядзе, гукае I адным крыкам памагае: Дай, дай яму, брат! Дай з-за вуха! Гэ-гэх, скачы, баба-псяюха! Гудуць цапы ўгары праворна, Ідзе работа дружна, спорна, Аж падшыбае ўсіх ахвота, Бо мае свой захоп работа [7, с. 139],
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПК
А вось у незавершаным вершы Я. Купалы "Малацьбіт" прыадкрываецца зусім іншы аспект: не проста працоўны, не проста радаснае дзеянне з будзённага гаспадарчага працэсу, а спроба філасофскага роздуму над адвечнасцю сялянскага (беларускага) жыццёвага шляху. Сялянская праца прыстасоўвалася да пошукаў таго, што потым у паэта акрэсліцца, як "людзьмі звацца”:
Валіць цэпам малацьбіт Па насушэным калоссі Збіліся людзі з пуці
Сцежкі, сцежкі ніяк не знайсці [10, с. 247],
У вясковым жыцці прызвычаіліся да таго, што любая сялянская праца не з’яўлялася нечым выключным. Гэта зусім не так. Проста яна ў многім залежала ад майстэрства працаўніка, ад ягонага выканання. У працы гаспадар заўсёды знаходзіў выйсце з цяжкага псіхалагічнага становішча. Так яму было лягчэй, бо, працуючы, ён забываўся, "адыходзіў душою”: «У дзень Васіль найбольш быў у гумне: малаціў. Зняўшы з шула цэп, размахваўся, біў і біў па разасланым жыце, па ячменю, пад якімі чулася цвёрдасць тока; зграбаў салому, падмятаў зерне; зноў зносіў, рассцілаў снапы, мерна, звыкла цупаў бічом. Часам прыходзіў дзед: памагаў веяцьзбожжа. Заходзіла матка: ці звала абедаць, ці прыносіла чаго-небудзь пад’есці; памагала адграбаць салому. Вярнуўшыся са школы, зазіраў Валодзя; калі аднойчы Васіль, спатнелы, зморана варушачы плячыма, выйшаў з гумна, малы ўзяў важкі, доўгі цэп, натужваючыся, размахнуўся. Біч мала не зачапіў галавы, а калі Валодзя выцяў па снапах, балюча рванула рукі, але Валодзя не адступіўся. Сапучы, падняў цэп другі раз, трэці... Васіль хутка вярнуўся, хмурна папракнуў:
- Вырас пад жаніха, а цэпам выцяць не можаш!
- От зараз, глядзі! загарэўся Валодзя.
Ён, чырвоны ад натугі, ударыў бічом штосілы: канешне, як сам Васіль; але Васіль быццам і не заўважыў, строга загадаў аддаць цэп. Стаў моўчкі малаціць, як бы Валодзі тут і не было...» [14, с. 294],
Васіль прызвычаіўся да таго, што падчас цяжкай манатоннай фізічнай працы яму добра думалася, разважалася на самыя розныя жыццёвыя тэмы. Тут яму ніхто не перашкаджаў, не замінаў і, тым болей, не лез з усялякімі надакучлівымі пытаннямі. Праца была і падспор’ем, і дарадчыкам. Менавіта ў яе працэсе гаспадар мог спакойна знайсці выйсце з незайздроснага становішча, супакоіцца, прыйсці ў сябе, “астудзіць гарачую галаву, каб незнарок не наламаць дроў, каб з адчаю не ўкінуцца ў яшчэ большую бяду”: «Ён (Васіль. A. Н., Я. Н.) абыякава ўзяў цэп.
Проста таму, што трэба было штосьці рабіць. Доўга біў па снапах, не мог супакоіцца. Стаміўшыся, сеў на сценку, перадыхваў, астываў. Злосці не было ўжо, была толькі важкая, салодкая стома» [14, с. 308].
Магло падацца, што прыгуменне, гумно, малацьба і на самой справе былі для Васіля тым месцам і заняткам, дзе ён прыходзіў у сябе, адшукваў псіхалагічную раўнавагу, адчуваў здольнасць зноў вярнуцца ў ранейшую жыццёвую стыхію: «Калі яны ўвайшлі ў гумно, Васіль азірнуўся. Ён глядзеў на іх толькі момант, амаль адразу адвярнуўся, стаў зноў зграбаць памалочаную салому, кідаць у застаронак» [14, с. 316].
Нават пра новы надзел зямлі, які яму павінен дастацца пры дзяльбе ўжо ў агульнай калектыўнай гаспадарцы, Васіль думае ў гумне. I гэтым самым таксама нібы папярэджвае адвечную думку пра будучую сяўбу, ураджай, сямейны здабытак: «Стаяў, важка думаў: пайсці хіба ў гумно намалаціць тое, што засталася. Запаліць ліхтар і ўзяць з сахі цэп... He было ахвоты...» [14, с. 396],
Здаралася чытаць, асабліва ў аўтараў, якія самі ніколі ў жыцці не малацілі і ўвогуле нават не ўяўлялі, што такое малацьба цапамі (“малацьба ўручную”), даволі смелыя меркаванні. Напрыклад, М. Гордзін піша: «3 акна былі відаць агеньчыкі ў хацінах уся вёска паліла печы, а на гумнах пры дапамозе спальваемай саломы малацілі збожжа...» [3, с. 111]. Магчыма, што недзе гэтак і рабілі сяляне (рускія), а нашы саломы на таку не палілі і ў гумнах таксама з простай прычыны: баяліся пажару. Гэта ж салома. Да таго ж сухая, лёгкая, калі яна ўспыхне, то ні пра якое святло, ні пра якую малацьбу, ні пра які ўраджай ужо гаварыць не даводзілася. Асвятлялі такі ці памяшканні звычайнымі паходнямі, за гарэннем якіх пільна назіраў нехта з падлеткаў ці са старых людзей.
Сярод вяскоўцаў шырока бытавала прымаўка, што “які з гэтага чалавека працаўнік (гаспадар), малацьба пакажа”. Ведалі продкі, што гаварылі. Амаль ніколі не была малацьба такой, якой яна апісана ў творах Я. Коласа. Паўторымся, там працавала грамада, няхай сабе і не надта дарослая, але дружная. А калі селянін заставаўся адзін на адзін з стагамі збажыны, то было яму і падумаць пра што, і паказаць уласную сілу, вынослівасць ды спрытнасць. Падкрэслівалі ж нашы землякі, што “з ім не змалоцішся”. Гэтаксама, як і “з ім не скосішся”. Гэта была пазнака працавітага чалавека, які разлічваў толькі на сябе самога, на свае рукі і плечы. Нават у вусна-паэтычных творах засталіся сведчанні пра тое, як бацька дзяўчыны (будучы цесць) выбірае сабе зяця. Э. Яленская запісала такі твор “Беднасць не загана”: «Була ў бацькі дочка вельмі красіва. Прыходзіць к ёй трох кавалераў: два ўбраныя, што толькі глядзець, а трэцій у такіх латах, што неможно і пазіраць. Так сталі аны
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
ту паненку сватаць, і той сватае, што ў латах. Так тые, убераные, смеюцца над ём да кажуць:
Ты, негодный! Да латуне ты! Куды ты лезеш! Ана, тая паненка, уберана, хароша, а ты ў латах.
...Так той латун путае ў бацькі паненкі:
А ці есць у вас, паненка, гумно?
I заве тых убераных панічоў:
- Хадзем мы ў гумно хто пяць коп вымалаціць жыта лучшэ, таго будзе паненка.
Пашлі аны ў гумно той сабе насадзіў пяць коп, той сабе насадзіў, да той сабе і малоцяць аны, і малоцяць... да той, што ў латах быў, пяць коп вымалаціў, памерыў і ў бочкі ўсыпаў. А тые і па капе не вымалацілі...» [27, с. 102].
Вось так, атрымліваецца, што далёка не ўсе і не заўсёды выбіралі сабе зяцёў па вопратцы і па пярсцёнках на пальцах, спрабавалі праверыць іх і ў гаспадарчых справах, бо ад умення зяця працаваць залежаў напрамую лёс іхняй дачкі, будучых унукаў. Хацелася ж любому бацьку, каб дачка трапіла за працавітага і ўвішнага, а раз будзе ён такім, то і заможным зможа стаць, і апранецца, як след, але самае галоўнае, што такі чалавек заўсёды пракорміць уласную сям’ю, не дасць магчымасці ісці жабраваць ці наймацца парабкаваць. Пра гэта заўсёды памяталі.
Восеньскімі часінамі па вёсках хадзілі мужчыны, якія наймаліся малаціць збожжа. Яно і не здзіўляе, бо ў многіх сем'ях не было каму гэта рабіць: заўчасна паміралі гаспадары, асноўны карміцель знаходзіўся ў войску, а то і на ад'яздных заробках, на гаспадарках заставаліся жанчыны, старыя ды малыя. Гэта такія катэгорыі насельніцтва, якіх ніколі не папракалі ў тым, што яны не працуюць, не стараюцца, але падкрэслівалі, што малацьба гэта мужчынская справа. Яе павінны выконваць здаровыя і вынослівыя рукі і плечы.
В . Адамчык падрабязна перадаў у сваім рамане «Чужая бацькаўшчына» ўвесь працоўны працэс у выкананні прыходзячых (наёмных) малацьбітоў. Умела ўплёў у свой аповед і народныя павер’і, прыкметы і прыказкі, якія датычыліся гэтага занятку. 3 веданнем справы ён паказвае, як шукалі працу мужчыны, як дамаўляліся пра аплату, дзе спалі і чым харчаваліся, вядома ж, як працавалі:
«Ці патрэбны вам малацьбітэ? глянуўшы спярша на маладзіцу, потым на старую, спытаў мужчына ў белым кажусе.
- Чаму ж, патрэбныя, сказала маладзіца, падсоўваючы на лаве хлеб. Садзецеся...
У нас ужо мышы добра памалацілі, ссунулася з ложка старая і, трымаючы на сашчэмленых руках вагкі клубок, панесла яго да печы там ля коміна сохла яшчэ зеленаватая пража.
- Нічога, і нам хопіць, сказала маладзіца» [1, с. 12].
Усё, як мае быць, азнаямляльная размова, запрашэнне да стала паснедаць, а потым і абавязковыя, як і ў любой іншай справе, змовіны адносна аплаты за працу. Прыкідвалася не толькі аплата, але і тэрміны выканання працы:
«To мо ўмовімся з платаю, спытаў ён, не абарочваючыся, а толькі настаўляючы вуха туды, куды гаварыў, да маладзіцы што скажа яна.
- А сколькі ж бяруць цяперака за малацьбу?
- Два злоты і кіля солі.
Маладзіца насупілася, пакусала край ніжняй губы і падняла голаў:
- Дарагавата, але хай, бо мышы даўно авёс стачылі.
...Гаварыў толькі стары:
- А колькі ж коп нажалі?
- Чатырнаццаць.
- Ого!
- Нічога, дзядзька, зіма з велькім горам усё з’есць.
- Як, Імполь, да каляд змалоцім? стары, задраўшы рэдзенькі чубок, глянуў на маладога, пацёр шорсткую, у вострым, як зацярушаным, шкле сівых валаскоў няголеную шчаку. Управімся ж па капе за дзень. Шэсць пасадаў... У пасадзе дзесяць снапоў... А дзесяць снапоў што? За гадзіну не саб'ём?