• Газеты, часопісы і т.д.
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    -	Тады занясі гэтай суседцы бохан хлеба. He шкадуй, у цябе цяпер збожжа многа. Людзям за навуку трэба адплочваць дабром, то яны табе заўсёды спрыяць стануць...
    Вось адкуль мая “хлебная навука” ішла, сынок. Потым я так ужо налаўчылася пекчы хлеб, што і многіх іншых навучала, сама падказвала, як ды што. Той, першы раз, памятаю да драбніц. А як перайшлі ў сваю хатку, дык там ніякіх праблем не было. Змалоў збожжа і пячы сабе колькі хочаш. Тым болей, што як я ўжо казала, збожжа ў нас заўсёды хапала...
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    ...Імкліва аддаляецца той дзень, калі не стала мамы. Мне не раз ужо давялося пашкадаваць, што я не навучыўся ад яе пекчы хлеб. Была ж такая магчымасць, але не хапіла жыццёвай дальнабачнасці. Думалася, што паспею, няма куды спяшацца, аказалася...
    ...Мне часта начамі сніцца, як мама, маладая і прыгожая, стаіць ля печы і, хітравата пасміхваючыся, весела падміргвае мне: маўляў, усё добра: хлеб і падыйшоў, і ўдаўся, а таму зараз паласуемся...» [18, с. 30-33].
    Перарваўшыся на аповед пра тое, як выпякаўся хлеб, крыху забыліся пра салому галоўную тэму нашай кнігі. А тут нічога асаблівага не адбывалася. Калі малацілі, то салому проста зграбалі і адкідвалі ў прыстаронак ці выносілі з гумна і складвалі ў асобны стог. Калі ж Hex­Ta з гаспадароў планаваў перакрываць у якой-небудзь будыніне страху, тады салому зноў стараліся пазвязваць у снапы. У такім выглядзе яе потым будзе значна прасцей і лягчэй падаваць на верх будынка. Асобна выбіралі прадаўгаватую салому, цвёрдую, якую меркавалі пусціць на пляценне. Тая ж, якая заставалася ў стозе ці ў прыстаронку, ішла на сечку або на насціл жывёле. Так з веку ў век выкарыстоўвалася салома ў сялянскіх гаспадарках.
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    ГАСПАДАРЧАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ СААОМЫ
    ^^алому вяскоўцы выкарыстоўвалі круглы год. Галоўнае, калі яе хапала, то любы з сялян адчуваў сябе больш спакойна, бо можна было, пачнём з самага будзённага, выкруціцца з кормам для жывёлы, а потым ужо і павырабляць задуманае загадзя на сваіх падворках, многае павыплятаць з “жаночага і мужчынскага” прычындалля, без якога цяжка было абыходзіцца пры выкананні розных работ. I, канешне ж, перакрыць напаўгнілыя стрэхі. Салома, атрымлівалася, была самым папулярным, даступным і танным дахавым матэрыялам. Гэта ведалі ўсе. Таму і перакрываць імкнуліся амаль усе самастойна, без нечыяй там дапамогі, «каб потым не адрабляць за такія дзівосы». Іншая справа, што былі заўсёды ў вёсках людзі, якія ўмелі больш трывала крыць стрэхі. Таму да іх і раілі звяртацца, «каб надта не хвалявацца ды потым не бегаць пры кожным дажджы ці ветрыку правяраць, як жа там новая
    страха: ці не паздзірала з яе салому, ці не цурчыць дождж, не адшукаўшы для сябе перашкоды, то гаварылі, што дастаткова наняць аднаго майстра, а ўсім сямействам дапамагаць яму; так і не дорага атрымаецца, і спакайней на душы будзе».
    Звычайна ўсё вырашаў у сям’і, як і водзіцца, гаспадар (муж, мужчына, чалавек), а ўжо калі яго не было, то гаспадарчыя клопаты клаліся на плечы старых бацькоў, ці, што адбывалася найчасцей, на жаночыя. Мы ўжо згадвалі пра тое, як яшчэ падчас малацьбы прыходзілася слухаць, што «ўжо нават тады, калі толькі збожжа налівалася і бралася ў колас і сцябло», спрактыкаваныя людзі ў думках адбіралі сабе салому на стрэхі. Так і гаварылі, што насцілаць давядзецца свіней ды кароў то імхом, то якім зеллем, а вось салому давядзецца зберагаць для задуманага. Адносна малацьбы і звязвання падыходзячай саломы, зноў-жа, у снапы, каб было зручней яе і прыбіраць, і складваць і потым ужо падаваць на страху, мы згадвалі. Немалаважна падкрэсліць, што любы з гаспадароў за лепшае лічыў назапасіць (адкласці, зберагчы) саломы болыіі, чым трэба было, «калі застанецца, то невялікая бяда, яе ў якую іншую справу пусцяць, а вось калі саломы якіх снапоў з дзясятак не хопіць, то тады будзеш бадыллем страху падплятаць ці якой гнілой дзіркі закрываць. Hi ў якім разе такога дапусціць не выпадала. Даўно такое было заведзена. He адно стагоддзе так займаліся нашы продкі. Яны ўжо ведалі, што рабіць і як выходзіць з любога жыццёвага становішча».
    Страху рабілі так, каб яна не працякала
    Некалі мой дзядуля, які вельмі хораша крыў стрэхі (і саломаю, і чаротам, і драніцай), усё распавядаў і павучаў мяне, зусім малога хлапчука. Многае тады ён паказваў і даводзіў, як ды што да чаго мацуецца, каб трывалей сядзела, каб у вецер не сарвалася, не зляцела з парывамі буры, і каб ніколі не працякала зробленая ім страха. Здавалася, штоўсё рабілася надзвычай проста, будзённа, без нейкага там надрыву, адно, каб гаспадары, да якіх ён наймаўся сам ці якія яго наймалі, засталіся задаволенымі ягонай працай. Гэта ад яго, звычайна, чулася: «Табе, чалавечку, трэба добра ці хутчэй?».
    Дык вось менавіта дзядуля ўпершыню і давёў мне, што ў ранейшыя гады надтым, каб накрыць хату ці якую іншую будыніну, людзі асабліва не мудрыліся: саломы хапала, то ёю і ратаваліся: «Калі ў першыя пасляваенныя гады жыццё ў нашых мясцінах было надзвычай цяжкае, амаль што беспрасветнае, то тыя, хто вярнуўся з вайны, хто з лясоў павылазілі, будавалі хаціны невялічкія, адно што драўляныя. Надакучыла па зямлянках, па паграбах, па гумнах халоднымі зімамі ды заліўнымі восенямі сядзець-перабівацца. Людзі так за тыя ваенныя гады напакутаваліся, што ўжо проста хацелася выбіцца хоць на якую хацінку, каб у ёй была свая печ (адмысловы паказчык сялянскай заможнасці), ад якой сыходзіла б сухое цяпло і каб не дзьмула ва ўсе дзіркі. Тады адчувалася тое, што людзі сталі жыць, што яны ад вайны пачнуць адвыкаць. Хоць ад такога гора, ад такой бяды, ад такой навалы не проста так і адвыкнуць. За які тыдзень паставяць зрубчык, нешта падобнае на рашотку, каб прымацаваць кроквы, а наверх, то проста наваляць тоўстым слоем саломы і ўсё. Дзе ж ты тых майстроў на ўсіх набярэшся? Ды і мужчын многіх на вайне павыбіла, пакалечыла, давяло да таго, што яны, тыя, якія і ацалелі, і рады былі б нешта рабіць ды няздужалі: то ад хвароб, то ад раненняў, а то і ад празмернай старасці. Саломы той наваляць, не папрыціскаюць, як мае быць, а потым Богу моляцца, каб ветру не было. Калі з які месяц салома паляжыць і вецер яе не растрэпле, не разбэрсае, то яна ўляжацца сама па сабе і будзе ляжаць. Праўда, гэта не гарантыя таго, што яе не пааддзірае падчас моцнай буры. Тады ўжо бегаюць гаспадары ды адно рукамі па баках сябе пляскаюць: як жа, маўляў, так атрымалася, што іх бура гэтак абабрала, адно голыя кроквы, што вялізныя рэбры нейкай пачварнай жывёліны, адсвечаюць. Яно ж і навука на тое. Як крыць стрэхі не такая і простая. У нас усё даволі простае мудрае. He аднаму пакаленню давялося з усемагчымымі бедамі ды перашкодамі сутыкнуцца, таму і запавет пасля сябе своеасаблівы пакінулі, каб маладзейшыя пераймалі багаты вопыт ды навучаліся. Атрымліваецца, што і салома не раз людзей выручала. Таму тут галоў-
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    нае заключаецца не ў тым, каб на страху наваліць як мага болей саломы, а як яе замацаваць трывала, як зрабіць так, каб страха не працякала, не зацякала. Здарыцца такое, то нядоўга тая салома паляжыць і на страсе: згніе, збуцвее, стане вільгаць у сябе набіраць і бяда будзе і сям'і, а калі гэта не хата, а хлеў, напрыклад, то і ўсёй жывёле».
    Аказваецца, што там, дзе асабліва былі павыпалены вёскі акупантамі і паліцыянтамі за сувязь з партызанамі, то і на самой справе ў пераважнай большасці выпадкаў ратаваліся пад саламянымі стрэхамі. На Палессі часта даводзілася слухаць пра такія здарэнні: «Якая ўжо там хата... Пару вянкоў якіх з дрэва звяжуць, ды вокны паўстаўляюць... А шкла таго не было дзе дастаць... Таксама ж праблема... Адразу спяшаліся ў такой будыніне печ зляпіць, бо калі яе рабілі, то лічылі, што ўжо ні ў якім выпадку не прападзем... Ад яе і грэліся, і есці ў ёй варылі, калі было што, і спалі на чарэні ўпокат, калі на ўсіх хапала месца... Яшчэ і сварыліся ды біліся паміж сабою, каб дарвацца да таго цёплага чарэна... Паставяць яшчэ нешта падобнае на кроквы, а на іх панавальваюць саломы ды чакаюць, каб хутчэй снег пайшоў, а калі ён пойдзе, то прыцісне салому і тады яе ўжо не раскруціць, не параскідае па наваколлі... Тады ўжо можна было спакойна сядзець... Затое, калі снег пачынаў раставаць, дык самая сапраўдная бяда была... Непрылеглая салома прапускала праз сябе вільгаць... I на такую нязручнасць мала звярталі ўвагі, бо галоўнае было выжыць! Вось і выжывалі. Вядома, што глядзець на такія хаціны, вуліцы, вёскі было не надта весела, але пра прыгажосць тады не шмат думалі... Стаялі такія будынкі, як разбэрсаныя
    Гаспадыня ля сваёй хаціны
    стагі, з-пад якіх часта было відаць і жэрдкі, і бярвенні... Калі б сённяшняга чалавека ды перанесці ў той час, у тыя ўмовы, то ён бы многага не зразумеў, затое адчуў бы на ўласным карку, што такое было выжываць у тыя гады...
    Затое, калі ўбіваліся пажары, то ад такіх будынін нічога не заставалася. Калі сказаць па шчырасці, то іх і тушыць асабліва не кідаліся, бо ведалі марнасць такой задумы. Адна справа, калі ў вёсцы хаты стаялі далёка адна ад другой (што не было заведзена ў палескіх вёсках), а зусім іншае, калі яны ўзводзіліся ўпрытык, за нейкіх сем-восем метраў падворак ад падворка. Вецер з агнём як палыхне, то за лічаныя хвіліны ўсё нагадвае сабою суцэльнае мора агню. Там ужо за лепшае лічылі ратаваць сем'і ды жывёлу, калі яна была, а пра ўсё астатняе можна было і забыць. Усё роўна па-новаму ўсё выпадала адбудоўваць. Але галоўнае, каб самі жывыя пазаставаліся. Яшчэ тады хаты часта вельмі падпальвалі. Было каму гэта рабіць: па лясах лазілі-хаваліся ўсялякія недабіткі, якія па начах вылазілі на свае паляванні. Нешта не так: не аддалі ці не прынеслі, вось і пайшла хаціна дымам. Панапакутаваліся, але салома выручала: і людзям, калі што якое, то спрыяла, а для жывёлы, то, ой, як часта была сапраўдным выратаваннем у галодныя гады, калі не хапала сена, кармоў, калі не было магчымасці неяк атрасацца ад гэтакага страшэннага голаду».
    Яшчэ ў 60-70-я гады мінулага стагоддзя на Брэсцкім і Гомельскім Палессі можна было сустрэць па вёсках дзіўныя хаціны, якія адрозніваліся ад іншых тым, што былі пабелены звонку і таму выразна вылучаліся сярод традыцыйных драўляных пабудоў. Спачатку мне, напрыклад, было незразумела, што да чаго, але калі пачаў распытваць, то ўсё звялося да даволі простага ... пераймання. Аказалася, што гэта хаты“мазанкі”, якія перабраліся на беларускі бок з недалёкай Украіны, дзе такія збудаванні заўсёды былі надзвычай папулярнымі. Як падрабязна распавёў адзін з гаспадароў: «Я сам родам з Украіны... Непадалёку тут і наша вёска... Ажаніўся на вашым баку... Прыйшлі мы наймацца на працу ў мясцовы калгас, ды так і пазаставаліся па тутэйшых сем’ях... Працы тут заўсёды хапала... Людзі добрыя, шчырыя, спагадлівыя... Так і жывем да гэтага часу... А як прыйшлося сваю жонку весці ў асобную хату, то мне цесць даў крыху свайго надзелу пад пляц, а пад хаціну даваў стары хлеў, але мне ўжо закарцела даказаць, што і я гонар маю, і што рукі ў мяне не пагорбленыя абы-як, і што сам змагу змікіціць, як для ўласнае сям'і жытло зрабіць. Падумаў, падумаў і вырашыў, што зраблю такую хатку, якую некалі бачыў у сваіх дзеда з бабай. Паклікаў сяброў з суседніх вёсак, накапалі і навазілі гліны, нарэзалі саломы і да-