• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    Як толькі каласы з двух бакоў страхі сыдуцца наверсе, тады бяруць цэлыя снапы саломы, расхіляюць іх і цесна адзін пры адным надзяваюць на канёк, утвараючы такзваны грэбень. Названы спосаб, аднак, рэдка выкарыстоўваюць, найчасцей верх закрываюць тоўстым пластам цёртай саломы, прымацоўваючы яе паплёцінамі і лазой, а на сам хрыбецік кладуць з паўметровымі водступамі козьлікі, якія спускаюцца ўніз на % да 1/5 вышыні страхі. Знутры гумна на сярэдзіне плошчы паміж сохамі ад адных варот да другіх выбіваюць з гліны ток, на якім малоцяць. 3 двух старон ад яго робяць засекі (застаронкі), адгароджаныя сценкай з тоўстых дошак, канцы якіх закладваюць у сохі і ў сцены будынка: у засцяронках складаюць снапы» [16, с. 215].
    Сведчанне навукоўца гэта адно, а тое, што бачыў на ўласныя вочы, у чым прымаў непасрэдны ўдзел, няхай сабе будучы і не надта дарослым, гэта зусім іншае. Таму падам усё, як мне запомнілася і як гэта рабілася ў нас, калі крылі саломай даволі вялікі, ажно на дзве прасторныя палавіны, хлеў, пра які дзед, жартуючы, сцвярджаў: «Ён у вас,
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    унучак, намнога здаравейшы за хату. Хата, што, яе са старэнькага хлява перарабілі на хуткую руку, каб у сваё жыллё з айчымавай хаты перабрацца. А гэты самі рабілі: бярвенні з лесу вазілі, сцены клалі і ўсё астатняе. Так што гэты хлеў доўга прастаіць. Пастараемся, накрыем, як мае быць, то аднолькавы будзе і праз пяцьдзесят гадоў».
    3 татам загадзя зёздзілі на блізкае балота і там насеклі “опузныку” тонкіх і доўгіх, па магчымасці то і прамейшых, метры ажно па тры-чатыры, галін. Дробнае голлечка, якое ссякалі, з іх не адкідвалі, а тата яго таксама перабіраў і гаварыў, што гэта “вечныя прывязкі” будуць. Я не надта тады, па шчырасці, уяўляў, як ды што там да чаго, але стараўся дапамагаць, бо, калі б проста так стаяў, то папёр бы, галосячы, дамоў, бо тата такога не пацярпеў бы. Да гэтага дня мне чамусьці падавалася, што лазовыя кусты растуць не надта высокія. Ажно калі заглыбіліся ў амаль непралазную гушчыню, то аказалася, што яны ў вышыню могуць дасягаць і сямі, і васьмі метраў. Таму, што «ўсё ў прыродзе цягнецца да сонца, да ягонага цяпла, а ў такой гушчэчы не было магчымасці лазе кусціцца, заставалася адно цягнуцца ўгору, які куст выцягваўся вышэй, то той, адпаведна, і панаваў». Нарыхтаванае голле выцягвалі на бераг і складвалі ў акуратную гурбу, каб потым было лягчэй грузіць на воз. У другую, значна меншую, гурбачку таксама ладкавалі драбнейшае голлечка. Працавалі ўдваіх цэлы дзень. Дарэшты стаміліся, бо амаль не адпачывалі, тата і перакурваць умудраўся “на хаду”. Асабліва даймала нас тое, што ў балоце ўвогуле не было ветру, нават уявіць было немагчыма, што ён недзе носіцца-свішча. А яшчэ страшней надакучаў гнюс! Здавалася, што пракусваў нават праз вопратку!
    Раніцай тата дамовіўся з суседам, калгасным даглядчыкам, адносна коніка і да сняданку, ужо ўтраіх, бо гаспадар жывёліны ўзяўся «дапамагаць», з’ездзілі на балота і ледзьве ўладкавалі на воз усё тое, што мы нарыхтавалі. Дзед потым, калі пабачыў гэтакую гурбу прывезенага, то ажно прысвіснуў, маўляў, тут на паўвёскі паплецін хопіць! Праўда, пахваліў яшчэ і тое, што яны доўгія і не вельмі тоўстыя, а значыць, добра будзе з імі на страсе ўпраўляцца.
    Другім этапам нарыхтоўвалі саму салому. Тата прапанаваў дзеду прывезці з калгаснага поля некалькі камбайнавых капніцеляў, але стары рашуча запярэчыў, падкрэсліваючы, што «яна будзе бітая-перабітая і з яе нармальнай страхі не выйдзе; трэба шукаць салому жатую ўручную і тады зусім іншая справа атрымаецца». Тата і тутзнайшоў выйсце, даволі нечаканае і арыгінальнае: у Ботава малаціў жыта аднаму старому і прапанаваў таму абмяняцца саломай. Дзед пагадзіўся, бо яму было ўсё роўна, чым падсцілаць сваю жывёлу. Стары гаспадар нават
    павязаў яе ў акуратныя снапы, каб услужыць майму тату, які не кінуў яго ў цяжкім становішчы. Саломы было прывезена вазоў пяць, не меней. Склалі яе і накрылі прыцягнутымі з калгасных буртоў цыратамі. Ужо карцела, каб пачалі рабіць страху як мага хутчэй. Дзед толькі пасмейваўся і супакойваў: «На твой век, унучак, усялякай працы хопіць... У жыцці не надта адляжышся... Адно робіш, а другое прыспявае...».
    Нарэшце, надышоў панядзелак, бо дзед увёў сабе з маладосці за правіла пачынаць любую новую справу з пачатку тыдня. Была, праўда, толькі наша сям’я. Спачатку мужчыны прасвідравалі, пазначаныя пад кожную жэрдку, дзірачкі ў верхніх дошках пацыятаў і старанна, яшчэ раз перамераўшы, прыбілі іх на сваё “законнае” месца. Дзед кіраваў справай, а бацька яму пасабляў. Стары пераправерыў, ці супадаюць дзіркі з жэрдкамі рашоткі, і спакойна зазначыў: «Ну, зараз перакурым і пачнём... Няма чаго болей справу зацягваць... I так, каб дні за тры ўправіліся... Хлеў жа, бачыш, які вялікі...».
    Дзед стаяў на ніжняй жэрдцы і паказваў тату, куды падаваць яму снапы, а той ужо знізу віламі браў іх пад перавяслы, па-іншаму нельга, бо парассыпаюцца, і акуратна прасоўваў пад самыя рукі старому. Выклаўшы першы саламяны рад недзе метраў на чатыры-пяць у шырыню, дзед паказаў на гурбу паплецін і на зялёныя прывязкі, маўляў, цяпер падай іх. Уставіўшы завостраную з аднаго канца паплеціну ў пракручаную ніжнюю дзірачку, майстра задаволена крэкнуў: «Нібы і была тутзаўсёды...». Прыціснуў яе на даўжыню саламянага рада і пачаў было прыкручваць паплеціну да жэрдкі, але тут яго перабіў тата: «А можа, лепей дротам?». Дзед пагадзіўся і патлумачыў, што дротам, на самой справе, будзе і зручней, і выгодней. У некалькіх месцах, старанна зацягнуўшы паплеціны да жэрдкі дротам, майстра задаволена працягнуў: «Цяпер салому ніякі вецер, нават самая моцная бура, не здзярэ... Мы ж паплецінамі станем прыціскаць на кожнай жэрдцы... Так вярней будзе...». Зрабіў гэта і перайшоў на сярэдзіну хлява, каб там пакласці першы рад саломы. Цяпер рабілася тое ж самае, толькі паплеціна канцамі ўжо ўмацоўвалася не ў дошку, а прывязвалася адна да адной. Усіх паплецін у першым раду было пяць. Значыцца, даўжыня хлява была недзе крыху болей за пятнаццаць метраў. Мне думалася тады, што крыць страху гэта вельмі хутка і лёгка: накідаюць снапоў саломы, паразвязваюць іх і ўсё на тым. Так і агучыў працуючым сваю думку. У адказ дарослыя адно рагатнулі: «То будзеш праз якую гадзіну салому па ўсім наваколлі збіраць, а не, то і ў лес давядзецца збегаць».
    Другі рад саломы ўкладвалі, прыкладна, гэтаксама, як і першы. Адрозненне заключалася ў тым, што дзед хвацка пачаў працаваць
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    страхоўкай. Ён падбіваў, выраўноўваў ёю канцы саломы і пасля такой працэдуры за ім заставалася раўнюткая паверхня. Ажно не верылася, што гэта было зроблена са звычайнай саломы: разбэрсанай і расхвастанай. I зноў разасланы рад моцна прыціскаўся паплецінамі, якія акуратна фіксаваліся паміж сабою. Другі канец паплеціны, якая заставалася з краю, мацаваўся ў такую ж дошку з дзіркамі, што і з левага краю.
    Мне не дазвалялі лазіць, пакуль што, на страху, «каб там незнарок не закружылася галава і я не паляцеў потырч з будыніны», а я падносіў халодненькі квас, падграбаў рэшткі саломы, якая заставалася на месцы ўжо забраных снапоў і г. д. Мужчыны ўселіся перакурыць толькі пасля таго, як дзед прыціснуў трэці рад. Пыхкаючы самакруткай, стары прамовіў: «Будзе ажно дзесяць радоў з паплецінамі... Ну, і вільчык... Там яшчэ потым давядзецца пакапацца... Гэта ж аснова любой страхі... Там не паспяшаешся, боўся праца сыйдзе на дармоўку...». Бацька маўчаў, а потым, ажывіўшыся, запытаўся: «А дзе ж гэта вы так хораша страху крыць навучыліся? 3 боку, то вачэй не адарваць, як працуеце. Глядзеў бы і глядзеў...». У адказ дзед паўтарыў сваё ўлюбёнае: «Дай, Божа, усё ўмець, ды не ўсё рабіць». Далей дадаў: «Колькі я іх за свой век перакрыў, то зараз ужо і не злічыш нават... Таму і майстэрства прыйшло ды і засталося са мною... Запамінай, справа не надта хітрая... Што не зразумееш, то пытайся... Яно, як размаўляеш, то і працуецца весялей, а калі бачыш, што некаму цікава, дыкудвая...».
    За першы дзень, без спёкі, без ветру, ды ў ахвоту, мужчыны амаль накрылі адзін бок. Дзед прымацаваў паплеціны верхняга рада і крыкнуў: «Застаецца вільчык і канёк, потым з табою, зяць, прыдумаем з чаго агораць...». 3 другога боку працягвалася тое ж самае, толькі што саламяныя снапы даводзілася перацягваць ужо бліжэй да дзеда і потым падаваць іх наверх. Было відаць, што мужчыны ўжо стараюцца не так, як з самага пачатку, але тэмп працы ўсё роўна імкнуліся не губляць. Стары спасылаўся на тое, што ў яго пачынае круціць ногі, а гэта верны паказчык таго, што недзе праз дзень пойдзе дождж, “наступіць негадзіна...’’.
    На самой справе, вершаліну дзед рабіў у нахлёст: канцы саломы з аднаго боку перасоўваў на другі, а зверху ставіў-расцягваў нераспушчаныя невялікія снапкі і атрымлівалася, што вада павінна была абягаць зверху ўніз, «проста сплываць па шчыльна ўкладзенай страсе, не маючы магчымасці забягаць у нейкія дзіркі». 3 самага верху салому прыціскалі ўжо не паплецінамі, а даўжэзнымі жэрдкамі. Мы з татам доўга шукалі іх, нават з дапамогай лесніка, у бліжэйшым лесе. Найлепшым варыянтам было б тое, каб іх не сточваць, а прыціснуць суцэльнай.
    Толькі паспрабуйце адшукаць жэрдку такой даўжыні. Калі ўсё завяршылі, то было недзе якраз каля паўдня, бо дзед задаволена крэкнуў: «Ніхто і веры не дасць, што мы такую будыніну меней чым за тры дні накрылі... Але ж мы працавалі, не адрываючыся, ды і Алёшка нам дапамагаў...».
    У хаце мужчыны за сталом завіхаліся не менш самааддана. Неўзабаве дзед ажно заспяваў сваім прыгожа-непаўторным голасам, незабыўна-ўлюбёную: «Па чароту, па балоту, казак дзеўку валачыў...». Але праца была выканана, цяпер ніякія дажджы новай будыніне былі ўжо не страшныя, ды і жывёле не будзе капаць на галаву, не стане заліваць стойлы. Дзед пайшоў, а мы ўсёй сям’ёй пайшлі яшчэ раз паглядзець на выкананую працу. Тут было чаму радавацца: недзе праз паўгадзіны пагрозліва загрымела і з-за лесу высунулася грувасткая хмара. Тата не вельмі ўцямна прагуў: «Во, заадно і праверыць, ці добра мы салому на страсе ўклалі... A то хваліліся-пахваляліся, а раптам ды...». Нібы не жадаючы слухаць ягоныя словы, узняўся моцны, парывісты вецер. Адразу ўсё нібы застагнала навокал, потым прыпусціў дождж: спорны, буйны, ужо амаль асенні. Спачатку са страхі не капала, але неўзабаве зацурчэлі жэўчыкі-ручайкі, вада імкліва пабегла па загадзя забетанаваным жалабку ўздоўж хлява. Мама ўсё ўсплясквала рукамі і прымаўляла: «Каб хоць не цякла... Каб не цякло...». Тата рашуча супакойваў: «Не павінна працякаць... Замачылі з цесцем добра, ажно заспявалі... Сама ж нам падцягвала...».