• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    Падбіваў дзед свой будаўніча-дахавы матэрыял спецыяльна падробленай, абрэзанай уступамі, дошчачкай ("страхуўкай”, "стрыхуўкай”) і пры гэтым пастаянна спяваў, размаўляў, жартаваў, нечаму ажно падсвістваў. Мінулым летам я ў свайго кума Віктара ў вёсцы ўбачыў такую дошчачку і запытаўся, па шчырасці прызнаюся, правяраючы: «Віця, а што гэта за прычындалле?». Той, нават і не паспрабаваўшы задумацца і не павёўшы сваім брывом, бойка адрэзаў: «Гэтаю штукаю раней авечак да барана гналі!». У мяне ажно дух перахапіла ад арыгінальнага адказу. Давялося нават падхваліць кума: «Ага, толькі той баран быў такі, як і ты, лысы і нягеглы!». Кум ашаломлена вылупіў на мяне вочы. Я дадаў, усё яшчэ страючыся не зарагатаць: «Баран лысы і вусаты!».
    Што з гадамі заставалася ад саламянай страхі, хораша паказаў I. Мележ у рамане “Подых навальніцы”: «Міканор адвязаў, ірвануў сівую бярозаву паплеціну. Яна не адразу паддалася, нібы ўрасла ў страху, ён ірвануў мацней, адарваў, стараючыся не страціць раўнавагі, учапіўшыся другой рукой у страху, штосілы штурхнуў. Паплеціна непаслухмяна хіснулася і пераламалася каля самай Міканоравай рукі, перавярнулася разы два, пасунулася наўкася трохі і легла над краем страхі. Унізе засмяяліся:
    -	Are, не хоча!..
    Міканор скінуў другую паплеціну, ухапіў яшчэ адну, але тая была старэй, счарнела зусім, трэснула ледзь. Міканор паспрабаваў адарваць ад моху. Міканор кінуў уніз толькі канец яе. Адарваўшы паплеціны, Міканор рашуча скубянуў чуб абадранай ветрам, пасечанай дажджом саломы на самым версе. Зверху чорная, крохкая, яна ўнізе была бура-рудая, тхнула даўнім пылам, тлеласцю. Дажджы прыбілі яе, спрасавалі, яна аддзіралася неахвотна, непадатна. Міканор скубаў яе жменю за жменяю, люта шпурляў убок частка яе ляцела ўніз, частка застравала на страсе, асобныя пасмы з радасцю хапаў, нёс вецер.
    ...Міканор паспрабаваў звязваць: салома была такая тлелая, што ламалася, крышылася, ледзь паспрабаваў скруціць перавясла.
    -	3 яе ўжэ і гною добраго не будзе! засмяяўся Хоня, беручыся памагаць Міканору» [14, с. 161-162].
    Старыя вяскоўцы даволі часта ў сваіх размовах, калі справа датычылася стрэхаў на хатніх ці гаспадарчых будынках, ужывалі самыя смелыя параўнанні. Так ужо вялося ў народзе, што вяскоўцы маглі пасмяяцца і з саміх сябе, нічога не забываючы і нібы падкрэсліваючы, што да такога (да такой ступені) лепей не дапускацца: «Гэта ж у мяне, людцы, так атрымалася, што як ажаніўся і паставіў сваю першую хаціну, то яе мне мой дзед накрыў саломай. Сказаў, што страха такая яго перажыве. Павінен прыгадаць, што не толькі яго, але і бацьку майго перастаяла. Яшчэ гадоў якіх з пару, дык і мяне перасягнула б. Яна ўжо і працякала месцамі. Мы з жонкаю то якія місы, то чарапкі падстаўлялі пад тыя капяжы. Усё гаварылі, што па-новаму страху рабіць трэба. Толькі, выходзіла, што за лета, як напрацуешся, як наірвешся, то і не да страхі было. Потым жа зноў то сяўба, то касавіца, то жніво. I ўсё ж неяк сабраліся. Салому ачысцілі, у снапы павязалі, паплецін я заранёў нарыхтаваў, прывязаў з лазы панасек і прыступілі. Дык ведаеце што: накрыць страху было значна прасцей, лягчэй і хутчэй, чым яе перад гэтым раскрыць. Салома старая дазвання пагніла, збілася ў нейкія камякі, цвёрдыя кублы ды яшчэ і мохам асклізлым парасла. Туды і рукі
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    ўбіваць не хацелася, гідка было, а давялося. Паплеціны пасохлі, а потым і струхлелі так, што іх і ў руку нельга было ўхапіць. Пакуль паскідаў тое гніллё ды тое смецце, то прасмерднуў, не раўнуючы, як стары вол. Адслужыла тая салома свой век. Нават можна сказаць, што ў многім і пераслужыла. Затое кроквы і жэрдкі цэлымі аказаліся: сухімі ды звонкімі. На іх новай саламянай страхой і перакрылі. Праўда, прастаяла яна гадоў з дзесяць усяго і мы з унукам ужо замянілі яе на шыферную адразу».
    Пасмяяцца з іншага гэта адно, а з самога сябе умець і адважыцца трэба: «Давяліся мы да таго, братачка, што калі на хляве страху перакрывалі і старую салому пазрывалі, каб пачаць крыць новай, то не знайшлі нічога лепшага, як сарваную каровам ды свінням на падсцілку паўкідаць. Скажу я вам, што лепей бы мы гэтага не рабілі. Каровы ды свінні на свае месцы заходзіць не жадалі, баяліся, мабыць, той пылоты і таго смуроду. Гэта свінні чысціню некалі любілі! Вішчалі не сваімі галасамі ледзьве не да раніцы. Гаспадыня іх пашкадавала і ўжо на золку дзверы насцеж параскрывала, каб па двары палёталі, пакуль той смурод крыху сыдзе. Як бачыце, аказваецца, што нават на гной абы-што пускаць нельга. Вечная наша сквапнасць. He, каб вывезці куды на балота, то здагадаліся ўвесь хлеў запаскудзіць. Салома на страсе злежваецца і згнівае дазвання. Нічога, акрамя трухі і гнілля з мохам, з яе болей не застаецца».
    Яно то і гнілое, і перасохла-струхлелае, але ўсё роўна стаяла да таго часу, пакуль яго не чапалі, пакуль не ўмешваліся ў гэты “стаячы” працэс спецыяльна ці незнарок. У такія моманты здараліся выпадкі і камічныя, і камічна-трагічныя, бо з-за гуллівасці ці недадуманасці магло ўсё скончыцца з куды больш цяжкімі вынікамі: «Раней за малымі мала хто сачыў. Самі гуляліся, самі бегалі, пазбіваўшыся ў кампаніі, калі дарослыя не перлі з сабою на палеткі ці не прымушалі пасвіць жывёлу. Проста адмахваліся: ат, які там памочнік з яго (ці з яе), няхай лепей на падворку лазіць; адно, кабтолькі ніякай шкоды неўчыніў. Па-ўсялякаму папярэджвалі, палохалі, але ж дзеці ёсць дзеці. Гульні прыдумвалі, а падчас тых гульняў і надараліся ўсемагчымыя недарэчнасці. Аднаго разу суседскі хлапчук, ужо даволі вялікі падлетак, павёў нас з сабою спускацца са страхі. Так і сказаў, што ён гэта пастаянна робіць і таму няма чаго баяцца, бо болей таго, хто адмовіцца, не возьме з сабою гуляцца. Нікому такога не хацелася. Таму з ім падаліся чыста ўсе.
    Завёў, дурында, свайго хлява, прыставіў да страхі драбіну і імгненна апынуўся на версе, а адтуль ужо клікаў астатніх, каб паднімаліся да яго смялей. Гледзячы, як ён хвацка з’ехаў са страхі, і меншыя таксама
    Мажара, крытая саломай
    загарэліся. Ды тут узнікла закавыка, бо гэта, калі глядзіш знізу, то ўсё здаецца проста, а калі залезеш на верх, то адразу становіцца страшна, ажно калені калоцяцца. Таму ўсяго пару чалавек і радаваліся разам з гаспадаровым сынам. Тут майму брату прыйшлоў галаву, што нам выпадае лепей спускацца з нашага хлява: ён не такі высокі, і ўсе, і большыя, і меншыя, не будуць баяцца. Так і зрабілі: папёрлі да свайго хлява. Там нас і было ўсяго чацвёра. На самой справе, з напаўструхлелай будыніны, у сярэдзіне якой сонна рохкалі разбуджаныя свінні, спускацца, як паказалася, было проста. Палезлі на верх. I недзе ля вільчыка нешта трэснула і мой брат імгненна знік, а яшчэ праз секунду раздаўся ягоны адчайдушны крык: “Ратуйце, бо я плаваю, а свінні загрызаюць!!!”.
    Ніхто не думаў пра тое, што ён крычаў, але ўсе адчувалі, што нешта здарылася. Склізганулі мы ўніз і ... папёрлі ў розныя бакі ад хлява, пакінуўшы ў ім барукацца з свіннямі аднаго брата. Невядома, як бы яно там усё здарыламся, але якраз чорт прынёс нашага дзеда. Той адразу знайшоў рашэнне і выйсце: шырока адчыніў дзверы, выпусціў свіней і выратаваў “загрызаемага тапельца”. Калі б вам давялося на той момант убачыць выратаванага “смельчака”, то вы б выдатна зразумелі, што болей камічнай сцэны вы ніколі не бачылі: у свіным гноі, які сцякаў ручаінкамі, зарумзаны і асіплы ад крыку, той тросся яшчэ ад страху і, нібы заведзены, паўтараў: “Ой, загрызці хацелі!!! Сажралі б мяне!!!”. Дзед супакойваў унука: “He, свінні толькі паглядзець на цябе хацелі... Гэтакага смелага і ... дурнога... Цяпер цябе ў канаве трэба з паўгода трымаць, каб ты болей не смярдзеў...”.
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    У той назвячорак брат атрымаў не толькі ад свіней, дасталося яму і ад дарослых. Заадно добра перапала і дзеду, бо “ратавальнік”, калі выпусціў свіней, то забыўся зачыніць дзверцы ў агарод і свінні да самага вечара “палолі” грады, старанна перамешваючы ўсё ўверх нагамі. 3 таго моманту я запомніў да канца сваіх дзён: спускацца, калі што якое, то можна толькі са свежай страхі ці з добра праверанай. Астатнія варыянты не падыходзяць».
    Выдатны рускі савецкі паэт А. Твардоўскі (а прыводзім мы ягоныя словы таму, што ён паходзіў з этнічных беларусаў Смаленшчыны і ў жыцці любіў паўтараць: «Як у нас, у беларусаў, гавораць...») пісаў адразу ў пасляваенны год: «На гэтым полі дзесятак хацін пад саламянымі, тоўстымі, неаблеглымі стрэхамі, з вытыркнутымі ў бок будучых сенцаў канцамі рашатняка... Я не ведаю будынкаў самотней і непрыглядней хаціны без сенцаў у адкрытым полі» [25, с. 176],
    Лазня
    Своеасаблівы паэтычны позірк Я. Коласа выхапіў з сялянскага жыцця зусім іншыя сцэны, якія перадаюць не столькі гаспадарчае значэнне будынкаў, не столькі іх стан, колькі першаснае ўяўленне пра будынкі, што назаўсёды ўрэзаліся ў памяць з самага ранняга дзяцінства. Якім, атрымліваецца, увайшло, такім назаўсёды і засталося:
    Гуменца, крытае саломай, Ад доўгіх часаў пасівела;
    Салома кудламі вісела, Яе вятры параздзімалі, А трохі хлопцы пасцягалі, На стрэху лазячы, бывала, -
    Іх гэта забаўка займала. А пад шчытом на павуціне Нішчымны колас-сіраціна Ў зацішку лёгенька гайдаўся; 3 якіх ён часаў там трымаўся, To бог яго святы ўжо знае! [6, с. 12].
    Аднак лепей спашлёмся на прафесійных этнографаў, дзякуючы якім многае са старадаўняга ўкладу жыцця нашых продкаў дайшло да сённяшняга часу. Ч. Пяткевіч адзначаў: «Даўней гумны і некаторыя іншыя гаспадарчыя будынкі накрывалі пераважна чаротам (чарот), які скошвалі на замерзлых балацінах (збіваць чарот) рыдлёўкай (заступ). У выніку высыхання балотаў, што выклікала змены, неспрыяльныя для чароту, палешукі вымушаны пераключыцца на салому. 3 саломы, прыгатаванай на страху, спачатку вяжуць перавяслам два снапкі (дваякі) таўшчынёй да 12 cm. I выкладваюць па краі страхі адзін пры адным як застрэшак, часткова надзяваючы на апошнюю лату, якая ў іх хаваецца. Затым насцілаюць салому каласамі ўверх пластам таўшчынёй са здвоеныя снапкі, і з дапамогай нарубчастай дошчачкі, як у валіку для качання бялізны, званай стрыхоўка, раўняюць салому, каб яна размяшчалася ў напрамку зверху ўніз. Супраць кожнай латы кладзецца на саломе бярозавы ці асінавы прут (паплёціна, паплёт) і прывязваецца дубчыкам лазы ці чаромхі, у выніку чаго салома застаецца прымацавана на месцы. Наступны пласт саломы закрывае паплёт, што прыціскае першы рад і г. д.