• Часопісы
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    вай замешваць гліну з саломай. Усе весела працавалі. Жанчын сваіх таксама навучылі, хто што павінен рабіць. Памеры вывелі і давай сцены выкладваць. Мясцовыя прыходзілі, глядзелі, дзівіліся, што ў іх такога раней ніхто не рабіў, але не жартавалі і не высмейвалі. Добра ў вайну сербанулі людзі, па навакольных лясах ды балотах хаваючыся, таму і не спяшаліся высмейваць. А што тут такога? Галоўнае, каб страха была над галавою, сцены па баках, ды печ пад бокам, а астатняе чалавек і так сабе вытрымае. Вокны мне цесць парабіў. Ён, бачыце, майстравіты на дзіва быў. 3 адной нагой, а калі за што чапляўся, то і здаровы чалавек яго мог не перагнаць.
    А вось страху спачатку хацелі з чароту зрабіць, але, зноў-жа, цесць адгаварыў. Трэба, каб чарот высах ці вымерз, яшчэ на балоце стаяўшы, бо калі сырым накрыць, то потым бяда будзе: ён яшчэ болей вады ў сябе панабярэ, вільгаццю панабрыняе і зацвіце ў цеснай звязцы, а раз такое зробіцца, то страха акажацца і халоднай, і дзіравай дазвання. Вада праз яе, як праз дзіравае рэшата, будзе цурчэць. Таму цесць і сказаў, што накрыем страху саломай, што ён пакліча добрага ўмельцу-майстра, які гэта ўсё зробіць. Калі ж нам не спадабаецца страха з саломы, то мы насушым чароту і перакрыем тады будыніну ім па-новаму. Праўда, некаторыя з вяскоўцаў пацвельваліся з мяне, маўляў, пачакай-пачакай, вось пойдуць дажджы, то размокне і распадзецца твая хата. Вытрымала яна і дажджы, і ветры. Тады давай іншым палохаць: вось стукнуць маразы, дык «нагрэецеся» вы ў сваім будынку.
    Змешаная страха
    Адно цесць падказваў, каб болей печку тапілі: яна цяпло вытрымае і сцены высушыць з сярэдзіны дазвання. Так яно і атрымалася. I не астыла хатка, і не распалася, і цёпла было ды яшчэ светла і ўтульна. Можа ў нечым і былі недахопы, але, па-шчырасці, то мы іх не заўважалі. Вось што значыцца, сапраўдная "мазанка”».
    “Мазанкі” зніклі з палескіх пейзажаў, як і іншыя традыцыйныя хаціны, пад ціскам модных катэджаў, загарадных дамоў, віл і г. д. Але ў некаторых выпадках сустракаліся і своеасаблівыя “мадыфікацыі” жылых памяшканняў, адбываліся яны з абавязковым улікам таго, што здзяйснялася ў тагачасным грамадстве. Мясцовыя жыхары, пабываўшы за ўласнае жыццё то ў заробках, то на вайне, то ў палоне, многае бачылі, нешта, пападумаўшы ўволю, і прыстасоўвалі для сваіх жыллёвых будынкаў. Родны дзядзька маёй матулі быў і ў заробках, і паваяваў слаўна, хоць і не вельмі доўга. Тым не меней умудрыўся за паўгода заслужыць чатыры баявыя ордэны. Ён распавядаў мне, што ідэя хаты-“саламянкі” (можна і “мазанкі”) узнікла ў Румыніі, куды яго занесла ваенная віхура. Чалавек ад прыроды дапытлівы, цікаўны, майстравіты ды яшчэ з добрай польскай адукацыяй ужо там змікіціў, як будзе будаваць сабе новы дом: «Так і ўбіў сабе ў галаву, што калі ацалею ў той калатэчы, калі дапаможа Бог мне вярнуцца ў родную вёску жывым і здаровым, то стану рабіць хату не з дрэва, як у нас адвеку вялося, а выкарыстоўваючы гліну і салому. Усё запісваў сабе, пры магчымасці, падцікоўваў, а нешта і распытваў у гаспадароў. Тыя, заўважыўшы маю цікаўнасць, ахвотна паказвалі, як ды што, нават нешта падмалёўвалі на маіх ужо лісточках паперы, запрашалі ў свае хаціны. Рабілі, мабыць, гэта для таго, каб пераканаць мяне, што іхнія памяшканні і светлыя, і цёплыя, і сухія, каб не баяўся заняцца раней невядомай мне справай.
    Я ж жаніўся ў 1940-м годзе. Атрымліваецца, што перад самай вайной. Спачатку немцы прыйшлі, то ў нас мадзьяры стаялі. Во ўжо хто лютаваў. Ад іх нас нават немцы пару разоў ад усеагульнага вынішчэння выратавалі, а так бы спалілі ўсю вёску дазвання разам з жыхарамі. Людзей ужо ў разоры бульбяныя паклалі, каб нязручна было, калі што якое ўцякаць. Выратаваў чухаўскі солтыс Лодзь, які прывёў нямецкага палкоўніка і той загадаў адпусціць вяскоўцаў. Мы рукі таму немцу цалавалі. Потым мяне ў армію забралі, калі нашы ўжо прыйшлі. Там я на ўсё наглядзеўся, а варыянт з «мазанкай» запаў у душу. Вярнуўся дамоў і адразу пабег на копанкі гліны ў Плянце Мураванай, дзе была раней панская цагельня, каб распытаць, ці можна сабе накапаць вазоў з дзесяць гліны. Ніякай улады там тады не існавала, таму былы вартаўнік, хіхікнуўшы, дадаў, што бяры хоць сто вазоў. Ён мне потым і капаць,
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    і грузіць гліну дапамагаў. Яму на ягонай “службе” сумна было, а я яму яшчэ і капейку нейкую заплаціў, і самагону пару бутэлек даў. Усе распытвалі: навошта мне столькі гліны ды пяску спатрэбілася? Я ім коратка адказваў: хутка самі ўбачыце. Салому амаль усю ў бацькі свайго забраў, у цесця пару вазоў пазычыў і разгарнуў не такую ўжо і складаную “вытворчасць”. Пачалі з жонкай спачатку рэзаць сячкарняй салому на сечку. Навалілі здаравенную гурбу і ўвесь час прыкрывалі яе, каб ветрам не разносіла. А потым мне цюкнула ў галаву, што і суадносіны (гліна, пясок, вада, салома) прыйдзецца змяняць. У румынаў жа не салома ішла ў справу, а курузнае бадылле, а яно больш цвёрдае і больш шчыльнае. I яшчэ адна складанасць узнікла, якая прывяла мяне да хітрага рашэння: людзей запрасіць, нават добра заплаціўшы, не было магчымасці, бо мадзьяры, уцякаючы (недалёка, праўда, яны адбегліся!), нашу вёску спалілі дашчэнту. Кожны таму стараўся сабе нейкае жытло да зімы агораць. Яны б і рады дапамагчы, ды кожны на сваю сям’ю стараўся. Зразумелая справа.
    I прыдумаў, як нам з жонкай самім выкруціцца. Вырашыў, што не буду надта спяшацца і расцягну сваё будаўніцтва на два гады. Бацька ад сябе не гнаў, таму спаць было дзе. Тым болей, што і сцены суцэльныя з саламянай “гатоўкі” рабіць не стану. У Германіі давялося пабачыць, як іхнія баўэры рабілі саматужныя блокі, прасушвалі іх і толькі потым ужо клалі раўнюткія сцены. Падумалася: а хіба я дурнейшы. Заранёў зрабіў форму на дзясятак блокаў. Праўда, пагнаўшыся за хуткасцю, парабіў іх велікаватымі: метр на метр атрымалася. Цяжкавата аднаму траляваць да сцяны. Знізу, то куды не ішло, а зверху, то было і нязручна, небяспечна. Таму на верх сцен прыдумаў меншыя блокі. Замешвалі ўдваіх з жонкай, ды сястра яшчэ мая дапамагала. Там галоўнае добра вымешаць гліну з саломай і сачыць за тым, каб не перабольшваць нейкую з частак. Калі пачалі рабіць блокі, то людзей стаяла ажно на вуліцы, а потым ім стала нецікава, ды і ў кожнага свае справы былі. Блокі клалі сушыцца на сонца і на невысокія адонкі, каб прадзімала з усіх бакоў. Нарабілі блокаў, можа і лішніх, а потым я ўзяўся за фундамент самую адказную справу. Як яго выведзеш дакладна, то потым і ўся справа пойдзе, нібы пад музыку. А як пачалі першы раз класці, то і страшна было, і не верылася, што атрымаецца такая нязвычная для нашых мясцін справа. На другую весну, то і страху, і печ, і грубу усё зрабілі. I твой дзед Уладак мне выводзіў. Во ўжо ў каго рукі, але ж, як і не захоча Hern­ia рабіць, то і сілай не прымусіш. Саломай таксама крылі, бо чаротам у нас надта тады не карысталіся. 3 акалоткаў чалавек такую страху выштукаваў, што ўсе прыходзілі паглядзець. Ён жа не проста салому
    накідваў, а мы яму яе наверх у снапах падавалі, а потым падплеціны прасоўвалі і прывязваў іх майстра ўжо не лазовым голлем, а перапаленым дротам. Яго ў нас многа пасля войнаў засталося, то гаспадары ўсё да сваіх патрэб прыстасоўвалі. На самым версе, над саламянай страхою, узнялі і замацаваны дашчаты канёк. Ён жа больш надзейны і куды больш праслужыў, чым саламяны. Калі печ і грубу зрабілі, то пачалі памяшканне абаграваць. Ажно атрымалася, што і не халодная хаціна была. Аказваецца, сцены ў ёй, нібы дыхалі, гэтаму спрыяла салома, умешаная ў гліну. Яна і вільгаць у сябе не ўбірала, і цяпло захоўвала, і паветра заўсёды ў хаце чыстае было.
    Яшчэ, каб ты ведаў, на столь, для ўцяплення, я падгледзеў у румынаў, яны клалі спачатку пласт кукурузнага бадылля, а потым засыпалі яго пяском. Таксама атрымлівалася, што столь і дыхала, і цяпло трымала. У нас жа, пры паляках, было строга забаронена на столь цягнуць нешта з вогненебяспечных матэрыялаў. Прыйдзе правяраючы, раскорпае да самых лошак і калі знойдзе нешта недазволенае, то такі штраф улепяць, што ўсім родам будзеш пару гадоў выплочваць. Я рызыкнуў і самастойна, ноччу, каб ніхто не падглядзеў, выслаў столь шчыльным пластом саломы, а потым узяўся засыпаць пяском. Добра атрымалася, надзейна. Наваттвой дзед, былы польскі пажарнік, не здагадаўся, а магчыма, што нешта і заўважыў, ды не стаў распаўсюджвацца. Вось, хата ужо амаль семдзесят гадоў стаіць: і не падсела, і не перакасілася, і не працякае. Праўда, саламяную страху гадоў праз сем змяніў на чарапічную (чарапіцу таксама сам рабіў), а потым і на шыферную».
    Камбінаваная страха
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    Некаторыя гаварылі адносна таго, што на столь засцілалі салому: «Пасля вайны, як пачалі будаваць першую хату, вылезшы з зямлянкі, то на столь насцілалі свежую салому. А потым яе добра прысыпалі пяском, каб агонь не прапускала. Так нас сусед падвучыў, бо ў старой хаце, то цягалі вялікую колькасць пяску. Палякі надта моцна каралі і людзі баяліся. А сусед сказаў, што яны і даўней, то ігліцай столь зверху забівалі, а потым пяском для канспірацыі прыкрывалі. Яно і не халадней было і столі такі цяжар лягчэй трымаць выпадала. Галоўнае заключалася ўтым, каб ніхто не падказаў. Праўда, і калгасныя ды смельсавецкія пажарнікі былі не такія, як пры Польшчы. Гэтым стакан гарэлкі нальеш, то яны панапішуць, што ў цябе і хата з пяску. Хата і зараз стаіць, і дошкі на столі не счарнелі, не паеў іх шашаль, аднолькавыя. Значыцца, салома і ў такой справе нічога не сапсавала».
    Я на ўласныя вочы неаднаразова назіраў, як агорвалі стрэхі ў нашай вёсцы (ды і ў многіх іншых таксама). Таму выдатна памятаю, як дзед Уладак крыў стрэхі і саломаю, і чаротам, і дранкамі. Ён гэта рабіў цудоўна. Яго многія гаспадары запрашалі, калі дзед не быў у ад’ездзе па сваіх рыбацкіх справах. Мяне неяк ажно заварожвала, як з простай саломы стары раўнютка, шчыльна і трывала ўсё гэта падладжваў. Звычайныя снапы, якія падавалі яму знізу, распускаліся, укладваліся адпаведным слоем, замацоўваліся “опузныком’’ (доўгімі тонкімі бярозавымі, звычайна, галінамі, a то і самімі маладымі бярозкамі), прасунутым адным сваім канцом у пракручаныя на роўнай адлегласці дзіркі ў верхняй дошцы на шчыце. Праз пэўныя прамежкі, моцна прыціскаючы салому да жэрдкі з рашоткі, прыкручвалі (фіксавалі) лазовым голлем (тонкім, падатлівым, з яго можна было што хочаш вязаць) або дротам, што яшчэ выглядала больш надзейна. 3 іншага канца будынка ўсё паўтаралася гэтаксама і гэтакжа замацоўвалася. Тое голлечка з гадамі засыхала да такой ступені, што і сякерай яго нельга было пасекчы! Вострая сталёвая сякера і тая шчарбілася аб звычайную лазу!