Залацістыя саломкі снапкі
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 261с.
Мінск 2021
- I больш, пэўня, адкідваючы з брыва навіслую кудзерку валасоў, малады падняўся з-за стала» [1, с. 15],
Усё малацьбітамі старанна аглядалася, да ўсяго яны “прыцэньваліся”, бо гэта павінна было спатрэбіцца ім у будучай працы. Як мы ўжо і адзначалі, у любым сялянскім занятку не было дробязей. Хіба толькі, што адзін вясковец рабіў усё больш жвава і акуратна. А іншы марудна і абы з рук. Тым болей, калі людзі прыходзілі ў чужую гаспадарку наймацца, то іх маглі ацаніць яшчэ і па веданні ды абмяркоўванні будучай працы. Калі нешта не падабалася, то і аплату маглі запроста “падрэзаць”, a то і ўвогуле адмовіцца ад паслуг, перарваўшы дамову. Бакі, звычайна, былі гатовыя і да такога павароту справы:
«Сядзіш тут, а мышы жыта стачылі, маладзіца тупнула нагою на ката і, выняўшы з прабоя прывязаную на вяровачцы затычку, адчыніла абедзве палавіны дзвярэй.
Мужчыны зайшлі ў гумно.
- Мы як змалацілі на насенне, то болей і не чапалі, сказала маладзіца, прывальваючы каменем дзверы. Стары ўсё яшчэ ямо.
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
- Ого! пакруціў галавою стары, аглядаючы гумно. Яно аж пад кладку было заложана збожжам: адна старана жытам тоўстымі, вязанымі па многа жменяў снапамі, каб, мусіць, лічылася, што менш коп нажалі, другая старана аўсом і ячменем» [1, с. 16],
Такая хітрасць адносна таўшчыні снапоў выкарыстоўвалася жанчынамі, не толькі для таго, каб не злаваць нечыя чорныя, зайздрослівыя вочы, але яшчэ і для таго, што калі звозілі снапы з палеткаў, дык гаспадыні ж таксама наймалі сялян-возчыкаў, а тыя заўсёды на воз клалі толькі адпаведную колькасць снапоў. Плату ж бралі за кожны воз. Таму і атрымлівалася, што хітравалі возчыкі, але ім не паддаваліся і вяскоўкі. У кожнага, бясспрэчна, быў свой разлік:
«Пакажыце ж вашы цапы, стары, пераступіўшы смецце, падышоўда шула:там, на вялікім цвіку, віселі цапы і граблі. I ліхтар нам на заўтра патрэбны. Ці ёсцека ён у вас? спытаў ён і зняў з цвіка цяжкаваты з гладкім бічом цэп.
- Чаму ж не. Толькі пазычылі некаму... I каму ж гэта? разагнулася маладзіца і абкруціла кругом шыі рог раз’еханай хусткі.
- Яно ж і відно, зняў з цвіка другі, з расколатым бічом, цэп і абярнуўся да Імполя стары малацьбіт. Бічы нам трэба было б памяняць, a то якая гэта будзе работа.
Бічы ёсць, вымеўшы з гумна смецце, маладзіца кінула ў куток сухі бярозавы венік. Мой нябожчык як палажыў іх сушыць, то і цяперака ляжаць за комінам на печы» [1, с. 17].
Малацьбіты паміж сабою дамаўляліся, з чаго пачаць працу, каб усё выглядала салідна, па-дзелавому. Нават, наймаючыся, нельга было забывацца пра парадак і толк у працы. У саміх натурах мужчын ужо трывала аселі з гадамі такія звычкі:
« Авёс скідай, крычаў Імполю стары малацьбіт. 3 аўса пачнём, а то ж яго любяць мышы. Дый на кісель трэба ж змалаціць...
Ён стаяў на торпе збожжа, трымаў, узяўшыся за перавясла, кароткі аўсяны сноп. Чакаў, пакуль стары падмяце зацярушаны сечкаю ток.
...Алеся з-пад ражка тоўстае, накінутае на голаў суконнае хусткі цікавала туды, на торп, бачыла, як у яго, Імполя, на верхнюю губу смешна вылез кончык языка, калі ён, ганяючы вецер, адзін за адным пачаў кідаць на падмецены ток шапаткія аўсяныя снапы. 3 аднаго сашмаргнулася і асталася ў Імполевай руцэ перавясла на току разбэрсалася пучкамі слізкая аўсяная салома.
- Отудалы, пакруціў калматаю авечаю шапкаю стары малацьбіт, нагінаючыся і зграбаючы ў сноп аўсяную салому.
- Велькая бяда, што каторы разаб’ецца, яна адступілася да дзвярэй...» [1, с. 25].
А далей, як і водзіцца, сама малацьба:
«He, саб’ем ужо гэты пасад, Імполь папляваў на далоні, зняў з шула стары, абсклізганы цэп.
- Ну, што ж, пакуль цэп, датуль хлеб, стары малацьбіт, нібы нехаця і паволі, толькі патрапляючы Імполюўтакт, раскручваў цяжкі грабовы біч.
Бэрсаючы і падкідаючы салому, высока ўгору адзін за адным паднімаліся вагкія бічы і, перакручваючыся там, з гакам прыставалі да трапятлівых снапоў. Па дошках пярыла секлі мігатлівыя зярняты, уздрыгвалі і шапацелі, якжывыя, кароткія аўсяныя снапы.
Стары малацьбіт скінуў з галавы аб'еханую на вочы авечую шапку і, пабліскваючы мокрай лысінай, зноў з крэхтам замахаў цэпам, трапляючы Імполю ў такт. Ад натугі ў яго ўпіраўся ў левую шчаку язык на ёй расла і цвярдзела вялікая гула.
3 гумна ляцеў расцяжны гупат, аддаваўся за чужымі будынкамі. Здаецца, малацілі ў іншым гумне» [1, с. 26].
Так атрымалася, што многае з народнага календара, з промыслаў, з працоўнага і гаспадарчага працэсу не здолелі (не паспелі ці не здагадаліся своечасова звярнуць увагу) прафесійныя фалькларысты і этнографы, таму такія аспекты засталіся ва ўжытку дзякуючы, у першую чаргу, пісьменнікам, якія прысвяцілі сваю творчасць апісанню вясковага жыцця беларусаў у даўнейшыя часы. Даводзілася чуць, што ў продкаў, асабліва калі наймалі малаціць чужых людзей, бо самі не ўпраўляліся, то спраўлялі “дамалоціны”. Назвы гэтага тэрміна могуць быць рознымі, у залежнасці ад рэгіёна. Спашлёмся на В. Адамчыка:
«Назаўтра спраўлялі дамалоткі.
Яшчэ перад полуднем мужчыны лёгка паляпалі цапамі па горбе змалочанага ячменю скаласавалі яго, адбіваючы ад зярнятак вусатыя асцюкі і вясёлыя, закураныя пылам вярнуліся ў хату. Адхаркаўшыся і папляваўшы гэтым рудым паршывым пылам у памялешнік, стары малацьбіт, чырвоны ад задухі, выцер мокрыя вочы, змераў з ног да галавы Алесю і выскаліў свой дупляваты счарнелы зуб.
- Ну, гаспадынька, не стой, лезь на хату па здор...
- Няўжо змалацілі? нейкім вясёлым голасам перапытала Алеся.
- Аты думаеш што? маргнуў калматымі абкуранымі вейкамі Імполь.
- Тады ўжо не грэх і да здору чаго. Алеся азірнулася на сцяну, знайшла на цвіку свой каптанік і хустку і выйшла з хаты, вярнуўшыся назад са спацелаю, сіваватаю, мусіць, купленаю загадзя дзеля такога дня бутэлькаю і ружаватым бруском сала» [1, с. 179].
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
Пасядзелі найміты і гаспадыня за сталом, пажадалі адзін аднаму здароўя, падзякавалі пана Бога за тое, што даў ім “сілкі, здароўя і цярпення” і прыступілі да самага важнага для малацьбітоў моманту разліку:
«Адвярнуўшыся спіною (Алеся. A. Н., Я. Н.) і папляваўшы на пальцы, доўга адлічвала іх (грошы. А. Н„ Я. Н.). Нарэшце прыціснула да стала порсткія, што падымаліся, яксухое лісце, паперкі.
- Вот, дзядзька, палавіну грашыма, а палавіну гатоўкаю жытам плачу, як і ўмовіліся (праўда, раней аўтар гаварыў, што за малацьбу па два злоты ў дзень і кілаграму солі. A. Н., Я. Н.).
Стары згроб вузлаватымі, жоўтымі ад тытуню пальцамі грошы, пералічыў іх зноў, кладучы паперку на паперку. Моршчачы лоб, падумаў і зняў з купкі адну паперку, прыпляскаў яе каля паліванае з ружаватым салам талеркі.
Умаўляліся, то на двох, а як аднаму ці не зашмат выходзіць?
Імполь адхіліўся ад стала, паклаў рукі на калені:
- Як даюць, дзядзька, то бяры.
- 0, нашто мне грэх? Нашто мне чужыя грошы? Чужога не спажывеш...» [1, с. 181],
3 нашых фальклорна-этнаграфічных запісаў таксама паўстае неадназначная карціна малацьбы. Тое, што гэта было падвядзенне вынікаў жніва бясспрэчна, але тое, што малацьба давалася кожнаму ў знакі па-свойму таксама ніколі не хавалася вяскоўцамі. Нават малазямельных сялян не заўсёды асуджалі, не ва ўсіх выпадках з іх насміхаліся. Наадварот, пры любой магчымасці стараліся падкрэсліць, што «Бог усім зямлю і збожжа дае... Ён ні ад каго не адварочваецца... любы гаспадар, калі толькі добра ўпрэцца, ды ўхопіцца за сваю гаспадарку, то за некалькі гадоў можа значна павялічыць свой сямейны прыбытак... Галоўнае, не ўхіляцца ад працы. А калі яшчэ і жонка ўвішная ды працавітая, то ні ў якім разе гэтакая сям’я ніколі ззаду не будзе. Тут яшчэ ёсць адзін найважнейшы момант здароўе. Калі Бог ім не акінуў, то ўсё прыйдзе да ладу, а там і дзеці пойдуць, падрастуць непрыкметна і дапамагаць стануць. Адным словам, гэта лёс многіх сялянскіх пакаленняў. Нікуды ты ад яго не дзенешся. He схаваешся, бо доля твая земляробчая ўсюды цябе знойдзе».
Mae землякі пераконвалі ў наступным: «Калі пачыналі малаціць збожжа? Восенню, калі надвор’е станавілася здаровае, то тады іменна і прыступалі, каб не цягацца з снапамі туды-сюды на выпадак дажджу ці якой нечаканай залевы. У гумне мала хто малаціў, толькі тыя ў каго збажыны было мала, бо ў нас гумны, пераважна, невялікія будавалі
і там асабліва не было дзе развярнуцца. А малаціць і цэпам жа размахнуцца выпадае і сагнуцца-разагнуцца прастора трэба. А калі некалькі чалавек малоціць адразу? Таму стараліся рабіць гэта на адкрытым таку. Прама паміж стагоў са снапамі. Яшчэ паджартоўвалі, што, маўляў, там лепей, бо і вецярок гуляе і пылоту адразу адносіць у бок, і здаравей. Старэйшыя ды мудрэйшыя падвучвалі, каб там скразнякоў не было, то для гэтай мэты выкладвалі своеасаблівую сцяну са снапоў ці ўжо з абмалочанай саломы. У нас мала хто сам малаціў. Дапамагалі дзеці-падросткі, часамі, і жанчыны махалі цапамі нароўні з гаспадарамі, a то ўмудраліся схаўрусавацца і па некалькі сем’яў, па парадку, пачыналі малаціць. Ясная справа, што гуртом яно і намнога весялей ды і хутчэй. Некаму родныя дапамагалі-выручалі, а нехта парабкаўтрымаў, то такія заўсёды, найперш, на ўласныя сілы разлічвалі. Пазней, калі ўжо малацілкі з’явіліся, то выразна адчуўся падзел на заможных і бедных. У аднаго машына ўсё імкліва малаціла-з'ядала, а другі цэпам тыднямі махаў, ды яшчэ Бога дзякаваў, што малаціць ёсць што».
Па-рознаму пра малацьбу распавядалі: ці як каму прыйшлося самому паспрабаваць гэтай “кашы”, ці як каму ўсё ў памяць урэзалася. Але ж колькі людзей, столькі і ўспамінаў і сцверджанняў таксама: «Малаціць, звычайна, уставалі на золку. Таго дня восеньскага, што заячага хваста, таму стараліся з самае раніцы пачынаць. 3 вечара, a то і перад малацьбою, усё рыхтавалі, падчышчалі, а потым і снапы першыя ішлі ў справу. Цёмна было, то вешалі ліхтары і пры тым цьмяным святле працавалі. Калі ж падымаўся пыл ад саломы ды еў вочы, то гэта лічылася будзённай справай. Якая ж гэта малацьба ды без пылу? Добры гаспадар, дык той да сняданку так паспяваў напрацавацца, што мокры, як ўюн, у хату прыходзіў. Так і казалі ў нас, “хто мала спіць, то той малацьбы не баіцца”. Малацілі не цэлымі днямі навылет такое мала хто мог вытрымаць фізічна. Памалаціў з раніцы чалавек, перакусіў у хаце, абсушыўся ці пераапрануўся і пайшоў на другую якую працу. Такое чаргаванне заняткаў давала свой плён: працавалася весялей. Пад вечар, то зноў вясковец мог збіць якую капу снапоў, a то і дзве. Асабліва ніхто не хваліўся, што гэтулькі снапоў, напрыклад, за адзін дзень змалаціў. He было такое прынята сярод сялян. Калі некаму ўсё ж карціць даведацца і задасць такое недарэчнае пытанне, то ў адказ на яго гаспадар пацісне плячыма ды спакойна, абыякава прамовіць: “На месцы ж не стаяў... Цэпам крыху ад ляноты, каб не заснуць, адмахваўся...’’. Яшчэ адна немалаважная акалічнасць: малаціць, калі не запрашалі, не клікалі на дапамогу, то самі ні ў якім разе і да чужых, і да сваіх людзей не ішлі. Верылі ў тое, што нечаканы памочнік гэта да нечага нядобрага. Усе пра