• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    Замоўныя тэксты "ад мышэй" вылучаюцца ў беларускім фальклоры празмернай спрошчанасцю, дзе ўвага ўдзялялася таму, што “мышы
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    ўжо не галодныя і з'ядуць толькі невялічкую частку", "што яны з’ядуць не болей таго, чым ім трэба”, ці “простае пералічэнне шкоды, якую прыносілі грызуны”. Працытуем замову “ад мышэй”: «А на гарэ зайка жаліцца, на яго дзеўкі сварацца. He сварыцеся, дзевачкі, я ў вашым садзе не бываў, салодкіх вішань не шчапаў. Толькі адну адшчапнуў, і тую пакінуў, і пясочкам засыпаў, і лапкамі затаптаў» [15, с. 350], Тут прысутнічае алегарычнае замяшчэнне мышы (мышэй) зайкам. Продкі былі перакананы, што чым часцей ты згадваеш грызуноў, тым больш "запрашаеш” іх у свае ўладанні, на свой падворак. За лепшае бачылі выйсце ў тым, каб грызуна падмяняць іншым, але не такім небяспечным і страшным для зерня. Таму тут і з’явіўся зайка, які не надта прыпадае да збажыны.
    А вось тое, пра што мы ўжо згадвалі: мышы з’ядуць толькі “сваю” частку і не болей таго. Яшчэ адна замова “ад мышэй”: «Раз, два, тры, чатыры, пяць, шэсць гэта, мышы, вам з'есць, і хваціць з вас!» [15, с. 350], Тут абмежаванне зыходзіць і ад чалавека, які вымаўляў замоўны тэкст. Ён вызначаў, колькі зерня могуць з’есці (знішчыць, звесці) у яго грызуны.
    У замове “ад чарвяка” ўвага акцэнтуецца на тым, што чалавек павінен абавязкова звяртацца да звычайнага чарвяка (чарвякоў) у ласкальна-памяншальным плане, задобрываць гэтага шкодніка, каб ён прыслухаўся, "зжаліўся і аддаліўся”: «Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Мацеры пакланюся. Святая Прачыстая Божая Маці, прыступі і памажы свяшчонай-хрышчонай (імя. A. Н„ Я. Н.) чарвячок замаўляці. Чарвячок, чарвячок, у цябе 9 жонак: ад 9 да 8, ад 8 да 7, ад 7 да 6, ад 6 да 5, ад 5 да 4, ад 4 да 3, ад 3 да 2, ад 2 да 1, ад 1 і да ніводнай. Другім разам, лепшым часам, свяшчонай-хрышчонай (імя. A. Н., Я. Н.) памажы, Госпадзі, чарвяка заламаці (паўтарыць замову 9 разоў)» [15, с. 350].
    Іншы твор больш разгорнуты, але пабудаваны таксама па падобным сюжэце “ад чарвей”: «Адна баба адзін дзед, дзве бабы два дзяды, тры бабы тры дзяды, чатыры бабы чатыры дзяды, пяць баб пяць дзядоў, шэсць баб шэсць дзядоў, сем баб сем дзядоў, восем баб восем дзядоў, дзевяць баб дзевяць дзядоў, дзесяць баб дзесяць дзядоў. Дзевяць баб дзевяць і дзядоў, восем баб восем і дзядоў, сем баб сем і дзядоў, шэсць баб шэсць і дзядоў, пяць баб пяць і дзядоў, чатыры бабы чатыры і дзяды, тры бабы тры і дзяды, дзве бабы два і дзяды, адна баба адзін і дзед. Нету бабы, нету дзеда, нету збожжа, нету і чарвей» [4, с. 101],
    У народзе пастаянна падкрэслівалі, што ў прыродзе ўсё падзелена на дзве часткі. Адна з іх дапамагае чалавеку ў гаспадарчым працэсе, а другая замінае, перашкаджае і яму пастаянна прыходзіцца весці з ёю барацьбу. I што характэрна, часта на дапамогу вяскоўцу прыходзілі нават стварэнні, якія, здавалася б, ніякага станоўчага ўплыву на ягоны працоўны працэс аказваць не маглі. Тым не меней сустракаліся (і сёння, зрэдчас, яны яшчэ маюць месца) выпадкі, дзе на дапамогу селяніну прыходзілі нават ... рэптыліі. Напрыклад, вужы.
    Вужоў надта шанавалі за тое, што яны знішчалі мышэй. Паводле народнага павер’я, калі мышы пачынаюць грызці падлогу, парог, то абавязкова трэба чакаць цяжкага, галоднага года. Вось вужы і павінны былі распраўляцца з грызунамі, каб не прадракалі тыя нічога дрэннага. Вельмі аберагалі сяляне і свае запасы жыта, пшаніцы, іншай збажыны, дзе таксама менавіта вужы выступалі своеасаблівымі грознымі ахоўнікамі: «У хаце часта вуж-дамавік мышэй глытаў. Тады іх многа было. А вужы таксама пільнавалі. Толькі зашкрабецца дзе-небудзь мыш у кутку, ён туды падпаўзае і стаіцца. Потым, калі яна выгляне, то ён мыш глыне. Часта бачылі такое»; «Вуж пільнаваў, каб мышы парог не дай Бог не грызлі. Казалі, што гэта мышы перад голадам стогнуць-плачуць. Тут вуж іх з'ядаў, як толькі пачуе ці ўбачыць, ім адразу канец надыходзіў»; «У сцяне і мышы жылі, і вужы. Раней сцены толькі дранкай у некаторых хатах абівалі, а вось глінай не абмазвалі, і яны там жылі. Але не надта ладзіліся, бо вужы паядалі сваіх суседзяў. Мышы пішчалі, трашчалі, елі нешта, а вужы ціха сядзелі»; «Мышы, вядома ж, елі ў хаце ўсё, што траплялася, а калі нічога не было, то грызлі і дрэва: сцены, парог, дранкі. Вужы іх елі. Гаварылі, што раз мышы дрэва ядуць, то голад у тым годзе будзе»; «Вужы ў хаце месца мышам не давалі, а калі яны пачыналі грызці што-небудзь, то вужы хутка з імі распраўляліся».
    Там, дзе гаворка ішла пра мышэй, якія жылі ў збажыне, заўсёды згадваліся і вужы: «Як малацілі збожжа ў гумне, то вужы, здаралася, падалі прама з-пад страхі пад цэп. Справа ў тым, што там было цёпла, ды і есці было што мышэй-то процьма. Вось яны і жылі там. Іх людзі не выганялі. Вужы ж няшкодныя і карысць вялікую прыносілі. Столькі мышэй паядалі. У некаторых гумнах, дзе вужы жылі, дык мышэй увогуле не было»; «У гумне вужы заўсёды жылі, там мышэй многа было, дык яны іх і елі. А людзям ад гэтага добра было»; «Там, дзе збожжа хавалі, заўсёды мышы вадзіліся, а там, дзе мышы, заводзіліся звычайна і вужы і знішчалі іх. Чалавек толькі выпадкова могзабіць вужа ў гумне, калі ён пад цэп хіба што трапляў. У асноўным жа вужа не чапалі, каб мышэй еў».
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    Адносна шанавання хатніх вужоў можна знайсці пацвярджэнне не толькі ў спецыяльнай літаратуры, фальклоры, але і ў мастацкай літаратуры таксама. Пра гэта згадваецца, у прыватнасці, у Дз. Макавецкага (урача Л. Д. Талстога), I. Сенчанкі (украінскага дзіцячага пісьменніка), Я. Брыля [17, с. 197-198].
    Захаваць збожжа ў снапах было не так проста. Справа ў тым, што многае залежала ад надвор’я, а яно, як вядома, далёка не заўсёды спрыяла земляробам. Ды яшчэ жалі жыта не пераспелым, каб яно падчас жніва не асыпалася. Звычайна гаварылі: «Каб жыта не перастояла, бо тады многа бяды будзе: высыплецца з каласоў зерня багата, а гэта няважная справа. За лепшае лічылі жыта жаць крыху зеленаватае, каб салома не зусім саспела, каб яна была яшчэ стойкая і не надта цвёрдая, бо тады ж і жаць цяжка. А зелянейшая яна і мякчэйшая і больш падатлівая ў такой справе. Увішныя гаспадары ведалі, як дасушваць ужо зжатае і звезенае з палёў збожжа. Найпершая справа гэта азяроды, якія стаялі на прыгуменні амаль у кожнага вяскоўца і імі надзвычай зручна было карыстацца для прасушкі (дасушвання) сена і збажыны, a то і атавы, калі надвор’е не спрыяла і даводзілася вырываць кожную прыдатную хвілінку. Калі вешалі снапы на азяроды, то сяляне пасмейваліся, маўляў, трэба справу так асцярожна рабіць, са збажыною абыходзяцца, няйначай, “як з панам”. Зноў жа, баяліся надта калаціць снапы, каб не высыпалася збажына. Але на падворку ўжо любы чалавек быў сапраўдным гаспадаром. Тут і выставіць, і вывесіць, і назад снапы прыбраць можна было, надта не баючыся, што яны трапяць пад праліўны дождж ці пад якую іншую трасцу. Праўда, да азяродаў трэба было добра прыстасавацца. Яно так заўсёды здаралася, што гаспадарчае прыстасаванне простае, а тым не меней выпадала і тут асцерагацца. Таму нават па палессі азяроды не ўсюды саслужвалі сваю адвечную і верную службу».
    Часта вяскоўцы за лепшае лічылі, што збажына лепей прасушыцца ў стагах, тарпах ці сціртах. Так і гаварылі, нахвальваючы дзедаўскі метад: «Няма чаго выдумваць. Трэба проста ўмець скласці стог. Падбіраць так, каб ён быў не надта вялікі, ляжаў на высокім і рэдкім адонку і прыкрыты быў старанна, тады вецер і паветра ды сонца зробяць сваю адвечную справу: высушацьтак, што зерне асобна потым і не прыйдзецца болей падсушваць. Яшчэ, падвучвалі, каб стагі са збажыной ставілі на ветрыку, каб не стараліся хаваць іх за гаспадарчымі будынкамі. Недзе на прыгуменні, заранёў спланаваўшы, ці там ужо было даўняе месца, гаспадар ставіў стагі так, каб яны ўтваралі вакол тока своеасаблівае кола. Выгода была ў тым, што вецер заўсёды гуляў, скразняк
    прадзьмаў прастору і потым, калі ўжо пачыналі малаціць, то таксама зручна было снапы браць і рассцілаць іх на таку. Усё, як бачым, знаходзілася пад рукамі. Стагі, калі лічылі, што збажына ў іх ужо крыху правеялася, зверху прыкрывалі больш старанна саломай, каб снапы нідзе не зацякалі, бо тады збожжа пачне загнівацца і ў ім хутка завядуцца чарвякі і ўсялякія іншыя кузуркі. У стагах, у нас найбольш, збажына і дастойвала да малацьбы. Так было не намі заведзена і не нам, адпаведна, трэба было гэта адмяняць».
    Тыя вяскоўцы, якія прызвычаіліся звозіць сваё збожжа адразу ў гумно, то яшчэ, у пераважнай большасці выпадкаў, ладкавалі ў іх і грубкі ці невялічкія печы. Рабілі гэта для таго, каб у патрэбны момант пачаць абаграваць вялікія памяшканні. Снапы, якія ляжалі на жэрдкавых падлогах, а тыя ўкладваліся на высакаватыя слупкі, добра вентыліраваліся. А калі яшчэ і некалькі разоў старанна і абачліва палілі печку, то збажына ажно пачынала патрэскваць ад таго, што цеплыня і скразнякі даводзілі жыта да патрэбнай кандыцыі. Вядома, што тут гаспадары нічым не рызыкавалі, хіба што трэба было пільна сачыць за тым, каб незнарок не ўспыхнула полымя ад печы. Здаралася і такое, таму і перасцерагалі, таму і заклікалі быць пільнымі ў любой гаспадарчай справе.
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАП
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    МАААЦЬБА ЗБОЖЖА
    IНіарэшце, надыходзіла і тая пара, калі вяскоўцы браліся за малацьбу збожжа. Звычайна, гэта рабілася, пачынаючы недзе з позняй восені. Чакалі “здаровага” надвор’я гэта азначала, што спыняліся дажджы і ўсялякія іншыя непажаданыя кліматычныя казусы. Усё ж, большасць гаспадароў малацілі на адкрытых таках: на пляцоўках, “выбітых” пры дапамозе гліны і старанна ўраўнаваных сярод снапоў ці тарпоў збажыны. Заможныя сяляне пачыналі гэтыя працы прама ў гумнах, дзе ў іх былі ўладкаваны такі для малацьбы. Там жа, звычайна, віселі і цапы, якімі і абівалі зерне з каласоў. Гаварылі, што ток пакрывалі дзяружкамі, каб зерне не сыпалася на зямлю, а было на тканіне і потым яго было значна збіраць пасля абмалоту. Мала гэтага, яно было і чысцейшым. Толькі большасць з вяскоўцаў пацвярджалі тое, што нічога яны не падкладвалі, а чысценька вымяталі ток і працавалі на ім, бо «ўсё роўна потым збожжа яшчэ веяць трэба было і ўсялякае зелле ці пясок адразу асыпалася асобна ад зерня». Лічылі, што, працуючы