Залацістыя саломкі снапкі
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 261с.
Мінск 2021
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
часоў і робяць гэтаксама, так і мы стараемся. Тут лёсу выпрабоўваць не трэба. 3 аповедаў ведаем, што чакае таго, хто ці то забудзецца, ці то незнарок нешта перайначыць».
Усё гэта зыходзіла з практычнага вопыту. Да падрабязнасцей вядома было, што спалавелае жыта нельга лішні раз трэсці, бо зярняты міжволі, самі па сабе, ад драбнейшага зруху, асыпаюцца. Старэйшыя то пастаянна маладзейшых падвучвалі: «Сажне жняя жменю і кладзе яе на ржышча, але калі пільна прыглядзецца, то ўзмах рукі ў яе не толькі кароткі, але і надзвычай асцярожны, каб не хвастануць з усяго маху каласамі па зямлі ці па ржоўніку. Так зробіць, то палова зерня, асабліва калі яно добра саспелае, на зямлі так і застанецца. 3 дзяцінства гэтаму навучалі. Справа, здаецца, не надта каб і хітрая, а ўраджай добра зберагае. Таксама і потым, калі снапы вязалі ды іх у дзясяткі зносілі ці ў копы складалі, то таксама стараліся лішні раз не надта збожжам трэсці. Вопытныя людзі то гэта і так ведалі, а вось маладзейшым выпадала даводзіць, каб слухаліся ды каб усё, як мае быць, рабілі».
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
ЖНІЎНЫЯ ПЕСНІ
Вядома ж, наступнае сцвярджэнне грунтуецца не на практычных ведах, а на «душэўных якасцях чалавечай душы, бо яна чуйна да ўсяго адносіцца, а вылівае свае пачуцці ў ... жніўнай песні... Якія яны цягучыя ды сумныя, малазразумелыя таму, хто ніколі сам не жаў, не пацеў на жытнёвым палетку, не смажыўся пад бязлітасным сонцам. Такі чалавек нічога не зразумее. У нас песні гэтыя называлі не жніўнымі, а летнімі. Так і гаварылі, што, маўляў, гэтая жнейка (дзве, тры) хораша "літо” вядзе. Ёсць што паслухаць. Як зацягнуць, а галасы тыя высокім-высокія, то здаецца, што яны і з сонцам, і з небам, і з палямі, і з усім чыста гамоняць»:
Выйшла дівонька на загумэннейко, Ручкі зложыла, тяжко ўздыхнула: Ой, полэ, полэ, да ны батька ж мого. У мого ж батінька загоны вузэнькі, Загоны вузэнькі, розоры малэнькі,
А ў свюкра мойго ж загоны шырокі, Загоны шырокі, розоры глыбокі. Вун свойіх дочок на загун у радочок, А мынэ ж, молодуйю, на загон самуйю. Йёго ж дочкі пожнуть, пов’йяжуть, Йёго ж дочкі пожнуть, пов’йяжуть, Амні, нывістцы, ныколы ны поможуть. Самэнька жну да й плакайю, Самэнька жну да й плакайю, Шчо такуйю долечку майю [18, с. 141],
Матчына песня / жытнёвыя павевы
Чамусьці адразу прыгадалася і маркотна-мінорнае купалава, якое таксама ўвабрала ў сябе жалліва-смутныя ноткі са жніўных песень:
Зашасталі глуха сярпы, як нажы, Пад жніўныя вечна старыя напевы. Спагадная, нудная песня плыве, Губляючы ў пушчы свае пералівы,
У шэлестах белага коласу нівы. Плыве гэта песня ка мне і заве, I ў сэрцы звініць, як каса ў траве: “Ты так жа, брат, сееш... а дзе тваё жніва?" [8, с. 122],
Ды і ў Я. Коласа перайначаныя матывы жніўных народных песень таксама былі не радасныя, не аптымістычныя. Прывядзём урывак з верша “Жніўныя песні”:
Вось прыйшлі і жнейкі ў поле. Заскакакў крывы сярпок, I панёсся па прыволлі Жнейчын звонкі галасок, Сакавіты і пявучы, Як вясенька, малады, Атон жаласны, цягучы, Поўны жальбы і нуды.
I панёсся ён мяжою, Вольны будзячы прастор, Потым скаргаю-слязою Ў неба вырваўся, замёр. Колькі смутку ў песні жніва! Хто той смутак парадзіў? Ці жыцця лёс нешчаслівы, Ці журба сялянскіх ніў? [6, с. 296-297],
Хто не чуў “у жывую’’ выканання жніўных песен, той многае страціў у разуменні народнага ладу быцця, бо яны надзвычай шмат чаго ў сабе акумулявалі і паведамлялі прысутным. Кожная жняя, атрымлівалася, выплаквала-спявала не толькі тое, што перадалося ёй ад папярэдніх пакаленняў, але і сваё, уласнае. Чаго, чаго, а жалю ды нудоты ў беларускіх жанчын заўсёды хапала: «Спявала, дажынаючы паласу, і Ганна, якой час ад часу дапамагала, падгалошвала мачыха.
- Да перастаньце вы ўжэ, не вытрываў нарэшце Чарнушка. Усё роўна як на могілкі сабраліся везці!..
- А не падабаецца, дак не слухаў бы, адказала, аціраючы з гарачага твару пот, мачыха. Грошай не просім жа!..
- Грошай... Да кеб булі грошы, дак не пашкадаваў бы, заплаціў, штоб не гулі, памаўчалі... I так маркота, а тут як на хаўтуры!..» [13, с. 217],
3. Мажэйка адзначала: «Жніўныя песні, жнейскія, жытныя, жніво частка летняга цыкла каляндарна-земляробчага фальклору. На Беларусі узор традыцыйнай сялянскай народна-песеннай класікі. Выконваліся жнеямі на полі (“на ніве”, “на паласе”). Падзяляюцца на зажын-
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
кавыя (пачатак жніва), уласна жніўныя і дажыначныя (канец жніва) песні. Галоўную жанрава-тэматычную групу складаюць пашыраныя па ўсёй беларускай этнічнай тэрыторыі ўласна жніўныя працоўныя песні, у якіх пераважае працоўная і сямейна-бытавая тэматыка. Асноўны матыў жніўных песень выказванне журбы, крыўды, якія жняя стагоддзямі давярала ніве: скарга на непасільную працу (“ніхто ж мяне не пажалуе на шырокім загоне, у вялікім раздоллі”); нялёгкае жыццё ў сям'і мужа з проціпастаўленнем свайго і чужога дома, роднай і няроднай маці (бацькі); нараканне на адзіноту ўдавы, сіраты; шкадаванне пра страчаную дзявочую прыгажосць. Вобразны лад вызначае псіхалагічную тонкасць, яркасць працоўных замалёвак. Разгорнутыя маналогі жняі (часам яны перарастаюць у дыялогі) уключаюць звароты да векавых сіл прыроды ветру, сонца, хмар (“Ой, ты, хмара-хмаранька, абыдзі староначкай”). 3 часоў прыгону ў жніўных песнях найбольш з усіх каляндарных выявілася антыпрыгонніцкая накіраванасць (“Па месяцу жыта жалі, а па зорах у копы клалі”). У асобных сюжэтных версіях матыў скаргі на цяжкую працу падаецца ў гумарыстычным тоне (“Ох, і дайце мне раду мой загонічык ззаду”). Напевы жніўных песень яскрава выяўляюць характэрны для алігатонных ладава-меладычных сістэм драматургічны прынцып адначасовага кантрасту рознанакіраванасць выразных сродкаў пры іх раўнапраўнасці, што надае падобным напевам асаблівую выразнасць. Нягледзячы на невялікі гукавы дыяпазон (найчасцей тэрцыя з захопам ніжняй кварты), напевы жніўных песень уражваюць шырынёй меладычнага дыхання, дзякуючы доўга працягнутым апорным гукам ладу, свабоднай імправізацыйнай рытміцы, інтанацыйнай гібкасці, багатай арнаментыцы. У паўднёвых (Палессе) і ўсіх раёнах Беларусі жніўныя песні гучаць напружана (накшталт плачу-галашэння), у паўночных (Паазер’е) пераважна лірычна, у заходніх і некаторых цэнтральных раёнах часта набываюць эпічныя рысы (зэпічнымі зачынамі паэтычных тэкстаў: “А заспорыў Дунай з морам за бедную сіраціну", “Да цераз лесы, да цераз боры брат сястрыцы пакланяецца”). У асобных мясцовасцях жніўныя песні збліжаюцца і нават зліваюцца з сенакоснымі (напевы, якія іх аб’ядноўваюць, называюцца “лета”)» [2, с. 489-490],
Як бы там ні было і што б не адбывалася ў жыцці, але любая праца, наваттакая радасная і цяжкая, вясёлая і нудная, заўсёды заканчвалася. Самае галоўнае, што ва ўсіх выпадках не існавала нейкага выключэння адносна таго, што надта добры ўраджай быў ці, наадварот, што намалоцяць столькі зерня, колькі вясною пасеялі, а ўсё роўна сцвярджалі сяляне: “Пеўню галаву скруцім у гэты дзень”. Азначала гэта тое,
што гаспадары рыхтавалі багатую ("разнастайную і смачную”) вячэру, каб добра пасядзець, прыгадаць найбольш удалыя, а то і не вельмі, моманты гэтага жніва.
I тут выпадала не забывацца пра традыцыю, пра "тое, як усё вялося даўней”: «...Дажынаюць у той самы дзень, у які зажыналі. Часамі смяюцца з каго-небудзь і кажуць, што ён, у які дзень зажаў, у той дажаў. Смяюцца, што той кепські гаспадар, калі ў яго жыто можно дажаць за адзін дзень» [22, с. 96]. Атрымліваецца, што часта дзень дажынак спецыяльна прымяркоўвалі, думаючы абавязкова пра будучы ўраджай, ужо пра новы год, каб і там жыта ўрадзіла ды парадавала гаспадароў.
А. Сержпутоўскі згадваў: «Як канчаюць жаць жыто, та робяць дажынкі. Дажынкі робяць пад вечар. Канчаючы жаць, застаўляюць сярод загона нязжатым чуб жыта, велічыною як сесці. Гэты чуб, ці як яшчэ кажуць бараду, звязваюць чырвонаю жычкаю ці ніткаю, выполваюць чысценько зелле й кладуць паміж жыта акрайчык хлеба, солі й кусок сыра. Самі жанцы садзяцца кругом барады, паюць песні й звіваюць з жыта вянок, каторы потым нясуць дамоў і вешаюць яго на покуці пад абразамі. Адны бараду зжынаюць і нясуць яе дамоў, каб там разам з дажынкавым снапком змалаціць, а тое збожжэ пасвяціць і ўсыпаць ў насенне, другія застаўляюць бораду ў полі да тых час, пакауль яе не саб'е гаўядо ці не зьядуць зайцы» [22, с. 98-99].
Першы раз на ўласныя вочы я бачыў дажынкі чыста “індывідуальныя”: у выкананні мамы. Калгасную палоску яна дажынала на трэці дзень, пад самы вечар. Потым, паклікаўшы мяне да сябе, прагаварыла: «Вось, сынок, і жніво наша на гэтае лета сканчаецца. Дамоў трэба нам вяночак жытні занесці. Давай, дапамагай мне яго сплесці. Абразам пашану аддамо, каб і на наступны год жніво было ў нас у добрае надвор’е, каб здароўе спрыяла, каб рукі не рэзала, нічога не траўмавалася. Вось гэтыя каласочкі мы з табою сажнем. I называюцца яны “барадою”. “Барада” у яе заганяецца жніцай уся сіла з усяго чыста поля, у ёй і захоўваецца. Бачыш, каласы гэтыя і буйнейшыя, і жывейшыя, і вышэйшыя. Так і атрымліваецца, што “барада” ўсё старанна захоўвае, і нам выпадае зберагчы тое, што я ад сваёй бабулі ды прабабулі чула. Ты з гэтага боку па аднаму каліўцу вырывай і складвай сюды, а я буду сплятаць. Вянок пляцецца такі, каб гаспадыні быў у самы раз на галаву, яна яго і прымервае. Раней то вяскоўкі з поля ўсе чыста ў вянках з поля вярталіся, а яшчэ спявалі вельмі хораша. Каб ты толькі паслухаў, каб пабачыў, як усё гэта рабілася. А мы прыйдзем дамоў, я там табе пару летніх песень праспяваю. Тату пачакаем, ён таксама з працы прыйдзе, тады і пад абразы павесім. А пеўню галаву адсячэм, мы з табою гэта зарабілі».
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
Вяночак, звіты акуратна, з уплеценымі ў яго кветачкамі валошкі, быў надзвычай прыгожы. Мама надзела яго на галаву і мы пайшлі да краю поля. Дома жніца на самой справе мне паспявала. Рабіла гэта, седзячы пад абразамі, і наша маленькая хата напоўнілася яе звонкім голасам. Засмяялася і запэўніла: «Цяпер у нас усё ў парадку, усё зрабілі, як мае быць. Вяночак пакладу на стале, а прыйдзе тата, то ўсёй сям’ёй і павесім пад абразы. Ты вазьмі панюхай, які пах свежае збожжа мае. На полі ты паспеў нанюхацца, але там зусім іншы пах жытніх каласоў. Яны там пахнуць потам і слязамі гаручымі, часам што і крывёю, а тут, тут жа зусім іншае. Усё, сыночак, трэба ведаць, потым у памяці застанецца, a то іншыя нічога такога і не ведаюць, і не хочуць. За плячыма такое не насіць. Калі я жыла ў татавай хаце, то ў нас тры сям’і ў гэтым удзельнічала. Галасы ва ўсіх прыгожыя, звонкія, а старэйшыя яшчэ і даўнія песні зналі, то на паўночы ўрачыстасцьтая расцягвалася».