• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    Вырашыў гаспадар і жонку паклікаць дамоў, каб і тая ля “гарачай” грубкі пасядзела. Толькі выскачыў, толькі гукнуў, туды-сюды паварочваючыся, як раптоўна нешта дзіка зараўло ў трафімавым коміне і адтуль паваліў густым-густы дым. Гаспадар рвануў у хату, але не паспеў пераступіць парог, як вымушаны быў выскачыць назад, бо і ў памяшканні чыста ўсё было ў дыму і нічога нельга было там убачыць. Вось тады, з вялікага пераляку, вясковец і раўнуў адчайдушна: “Людцы!!! Ратуйце!!! Гарым!!! Гарым!!! Ратуйце!!!”. Неўзабаве ягоны падворак быў поўны людзей, але ніхто нічога не рабіў, адно стаялі і рагаталі да слёз. Нейкі здаравяк прагуў: “Ага, нас Трафім пастаянна штрафамі і турмой палохаў, а ў сябе комін гадамі не чысціў. Здагадацца не мог, то там нейкая варона сабе кубло зладкавала ды сажы, магчыма, вёдзер з пяць сабралася. Вось табе і гарым. Глядзець за ўсім трэба, гаспадар, a то і штаны на табе ненарокам яшчэ загарацца”. 3 таго часу ў вёсцы і з’явілася нечуванае раней выслоўе: “Сагрэўся, якТрафім ад саломы: туды-сюды бегаўшы!”.
    Саламянае полымя, калі гарыць вялікая колькасць саломы, відовішча надзвычай страшнае: не толькі таму, што палае, што горача, але і таму таксама, што імгненна ўспыхвае ўвесь ворах. Гэта гнілая ды моцна згноеная салома спачатку нібы абсыхае, а потым ужо нясмела займаецца весялейшым агеньчыкам, а з сухой справы небяспечныя. Салома нават за сена гарыць нашмат хутчэй. Даводзілася за гэтым назіраць неаднаразова. Хіба ж можна забыцца на тое, як дзіка верашчала суседка, якая сваім крыкам спрабавала склікаць людзей на пажар. Праўда, людзі папрыбягалі даволі хутка і, па даўняй, яшчэ поль-
    скай завядзёнцы, хто з чым, каб тушыць, толькі нехта са старэйшых адразу ўзяўся камандаваць: “Блізка не падыходзьце! He падлазьце гэта салома гарыць! Перакрыйце агню подступы да гаспадарчых будынкаў ды да суседскіх хацін! Добра, што ветру няма, бачыце, як полымя ўгару шугае, а па баках нават і не кідаецца! Перакрывайце ды малых не падпускайце да агню! Які не агонь, а жартаў усё роўна не любіць!".
    Той вялізны саламяны стог ніхто нетушыў. Ён асунуўся сам па сабе і недзе праз паўгадзіны ад яго засталася толькі невялічкая гурбачка гарачага попелу. Людзі разыходзіліся, а некаторыя заставаліся, каб ад гаспадыні паспрабаваць высветліць, што ж тут такога здарылася, бо ні навальніцы, ні нейкага іншага вогнішча паблізу заўважана не было.
    Усё аказалася надзвычай празаічна. Жанчына разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі, бегаючы па калгасных палетках, награбла многа саломы. Пляменнік ажно тры разы па трактарным прычэпе прывозіў. Радавалася: гэта ж, лічыце, што задарма, толькі і заплаціла, што пляменніку пару бутэлек самагону дала, але ж і яго не купляла, а сама выціснула. Склалі стог на зайздрасць людзям. Узвышаўся ён над усімі надворнымі будынкамі, унук, які яго вяршыў, пастаянна крычаў, што можа зваліцца, бо пад нагамі ў яго ўсё хістаецца. Радавалася: вось прыедзе муж з заробкаў, а ў яе гэтулькі "падспор’я" для корму.
    Аднаго дня сярэдні ўнук прыбег да бабулі і агарошыў тую: “А ў цябе пад свежым стогам ужо куры нясуцца... Я сам бачыў, як яны туды залазяць, а потым і галасы свае падаюць... Там ужо, мабыць, яек гэтулькі, што і ў маю шапку не ўлезуць...”. Зацікавіў, бясспрэчна, гаспадыню, яна на ўнука: “Лезь, даражэнькі, ды падаставай яйкі, то я табе капеек на кіно дам... На два разы дам...”. Той палез. Неўзабаве пачуўся ягоны голас: “Бабуля, тут цёмна, не відаць нічога... Дай мне запалкі, каб падсвяціць...". Жанчына сталага ўзросту, ахопленая азартам часовай спажывы, хуценька шуснула ў хату, схапіла з каміна пачак запалак, прыбегла і прасунула ўнуку: “На, ды добра там свяці... Каб усе яйкі пазбіраў...”.
    Астатняе вы ведаеце. I пра гэта пазней гаварылі, апошнімі часамі то ўжо забыліся, “пайшлі да Ганны, яна сёння ў стозе яйкі смажыць будзе!”.
    Здавалася б, усяго толькі простая, звычайная, жытнёвая салома, а гэтулькі разнастайных прыкладаў, здарэнняў, фактаў выплывае з нашай памяці. Дастаткова проста прызадумацца ці паставіць сабе за мэту нешта аднавіць у гэтым плане і ўсё паўстане, нібы наяве, нібы толькі ўчора было, адбылося, здарылася. I тут ужо і не мае асаблівай розніцы, мабыць, сур’ёзнае гэта ці жартоўнае. Галоўнае, што яно некалі жыло, існавала, захавалася сярод нашага люду.
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    102
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    ЖЫТА-ЯНО ВЕЧНАЕ
    жыцці ўсё самае значнае чамусьці можа падавацца спрошчаным дазвання, звычайным да такой ступені, што на яго проста перастаюць звяртаць увагу, не надаюць асаблівай значнасці. Але гэта таму, што з першых часоў выкарыстання, ужывання ці прыстасавання да гаспадарчых патрэб прайшло надта многа часу (нават не стагоддзяў, а тысячагоддзяў). Гэтая вялізная часавая прастора, найперш, і прывяла да таго, што многае са значнага перайшло ў будзённае. Неяк так атрымалася, што ўсё гэта нібы і нарадзілася адначасова з чалавекам, на тым сівым заранку чалавецтва. Таму і адметнасці не захавалася, таму і першастваральнасць знікла, бо да жыта, напрыклад, наш продак паспеўтак прызвычаіцца, што яно проста стала нечым неаддзельным ад ягонага жыцця, ад ягоных жыццёвых клопатаў. У любога гаспадара, атрымлівалася, што спрадвеку было "запраграмавана” ў галаве: збожжа трэба сеяць, палоць, жаць, малаціць, захаваць насенне новага ўраджаю і потым усё пачынаць па-новаму. Гэта і ёсць гадавы цыкліч-
    ны земляробчы абрад, які ў гісторыі развіцця грамадства быў увіты шматлікімі павер’ямі і прыкметамі, практычнымі навыкамі і перасця рогамі, прымхамі і забабонамі. А куды без іх было паткнуцца старажытнаму, a то і сярэднявечнаму селяніну? Усё ў тагачасным жыцці завязвалася толькі на ўраджаі, а ўраджай асацыіраваўся з сяўбою і жнівом, з жытам, найперш, менавіта з ім. Сяўба планавалася загадзя, абавязкова зыходзячы з народных прыкмет і ўсёпрыкмячаючага народнага календара. Ураджай планаваўся таксама, але ўжо ў залежнасці ад надвор’я, якое заўсёды актыўна ўплывала на гаспадарчыя цыклы земляроба.
    Здаецца, што пра сімвалічнае, міфічна-біблейскае значэнне сяўбы для беларуса вельмі хораша і змястоўна сказаў У. Караткевіч у заключнай сцэне свайго гістарычнага рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Прыгадаем і мы гэты жыццесцвярджальны фінал:
    «...Вус надзеў на шыю Юрасю сявеньку.
    Ідзі першы, сказаў ён.
    Хрыстос, смеючыся, праводзіў Іуду вачыма. Пасля пераступіў цераз паваленае страхлелае распяцце і стаў на мяжы ворыва.
    Прыладзіўшыся, пайшоў, працуючы адной рукой. Раўнамерна, са свістам, у такт крокам правай нагі, разляталася насенне. I Вус падумаў, што на тым месцы, дзе так працуюць, абавязкова ўзыдзе раўнюткая, сіне-зялёная, а з самага пачатку чырванаватая рунь.
    Хрыстос азірнуўся. За ім ішлі паловай жураўлінага ключа, астатнія. Фама сеяў дзвюма рукамі і высалапіў Хрысту язык: “Ведай шляхту!”.
    I тады Хрыстос прымерыўся і таксама пачаў працаваць дзвюма. Шырока, роўна клалася ў раллю зерне.
    Іуда ўжо знік. Неапалімыя купіны дрэў стаялі на ўзгорках. Сумавала вакол капліцы шыпшына. А сейбіты падымаліся на вяршыню круглага пагорка, як на вяршыню зямнога шара. I першым ішоў насустрач нізкаму сонцу Хрыстос, мерна размахваючы рукамі. I, гатовае да новага жыцця, падала зерне ў цёплую, мяккую зямлю.
    Выйшаў сейбіт сеяць на нівы свая» [5, с. 490].
    Што б ні здаралася ў жыцці, як бы яно ні ішло, а сеяць трэба ўсё роўна. Так вялося ад нараджэння Хрыстова, не выключана, што і да ягонага з’яўлення людзі ўжо навучыліся спажываць жытнёвы хлеб. I ўсё ў гэтым, здавалася б, дазвання простым працэсе, таксама традыцыйна-сімвалічнае. Колькі людскіх пакаленняў змянілася ад часу першай сяўбы і да нашых дзён, а ўсё засталося і ў той самай пабудове, і ў тым самым пераліку. Нездарма ж сапраўдны вясковец ніколі не гаварыў “араць зямлю”. Рабіў гэта з-за таго, што не хацеў надта спрошчваць
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    земляробчы працэс, бо ён хоць і просты, але ж жыццядайны! Таму і зазначаў, задуменна, не спяшаючыся: “Даглядаць зямлю". А гэта ўбірала ў сябе многае. I гэтае многае мог, не распытваючыся і не ўдаючыся ў падрабязнасці, адразу зразумець гэткі ж чалавек працы. Яны, атрымліваецца, не проста выконвалі тую цяжкую фізічную працу, яны яе ... стваралі. Навыкі яе перадавалі з пакалення ў пакаленне, пры гэтым абавязкова захоўваючы самыя, ледзьве прыкметныя пільнаму воку, драбніцы. Стараліся нічога не прапускаць, нічога не забываць, бо справа тычылася ўраджаю на «гэтае лета», а яго цесна лучылі з Жыццём. Нічога складанага, здавалася б, усё проста, як і наша Жыццё. Некалі так і гаварылі, што яно, Жыццё, надзвычай простае, а ўскладняе яго сам чалавек, ягоны, атрымліваецца, уладальнік.
    Калі я быў першакласнікам, мяне таксама вучылі сеяць “па-старому”. Вясна стаяла роўная па надвор’і, без замаразкаў, без празмернай вільгаці. Паціху пачыналася сяўба на невялікіх прысядзібных надзелах, на якіх не расла ніякая гародніна, таму іх загадзя планавалі засяваць жытам, “каб хоць нейкі мех збожжа сабраць і то добра, і то зямля не прагуляе...”. Тое поле перайшло да дзеда Уладака яшчэ ад ягонага прадзеда. Дбайны то быў чалавек і адмысловы гаспадар. У ягонай хаце болей такіх не вадзілася. Нашчадкі пайшлі больш прагматычныя: ленаватыя, гультаяватыя, не жадаючыя займацца прысядзібнай гаспадаркай, гатовыя спляжыць апошняе, каб толькі было болей вольнага часу, каб можна было займацца тым, што ім было па душы. Вось і дзедава поле засяваў не адзін чалавек (дзед), а ажно тры мужчыны: ён сам, ягоны сын і ягоны зяць (мой тата). Усё тут было таксама пралічана наперад: будзем жа дзяліць тыя мяхі са збожжам на траіх, то і сеяць павінны ўсе трое.
    Мяхі з зернем прывезлі на возе. Мяне ўзялі з сабою, “каб не валэндаўся дома ды не нарабіў незнарокякой шкоды”. Першым чынам мужчыны добра перакурылі. Дзед, то той ледзьве не захроп, так “расслабіўся”. Потым, зыходзячы з прынцыпу “хочаш не хочаш, а рабіць жа трэба”, пачалі рыхтавацца да сяўбы. Раней мне часта даводзілася чуць слова “сявенька”, а што гэта такое, я сабе проста не ўяўляў. Аказалася, што гэта звычайная саламяная каробка. Проста ў аднаго гаспадара сявенькі былі спецыяльныя і ні для чаго іншага ў гаспадарцы не ўжываліся. Яны былі дагледжаныя, са старанна падагнанымі вяроўкамі ці ручнікамі, дзякуючы якім сявенька мацавалася на грудзях сейбіта. У нядбалага чалавека то за сявеньку служыла каробка, якой шырока карысталіся і ў іншых справах. Так дзед гаварыў пра сынаву прыладу: «У гэтага, дурынды, вечна ўсё абарванае і абас...нае! У яго і ў сявеньку