• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    Ага, а навошта тады жанчыны змаўляліся? У адказ дружна, амаль хорам, прагучала: “Ды не, гэта ж ён уздумаў, як малы, са сцірты спускацца... Яшчэ і вухкаў пры гэтым... Увесь бок сцірты сасклізкаў... I штаны ўласныя падзёр, то там і кінуў, а дамоў голабздыкам папёр, бо мы яго сарамаціць пачалі...”. Дзяды, якія толькі падышлі, таксама згодна захісталі галовамі: “Так, так і было, старшынька... Ты б не на жнеяк сварыўся, а гэтага лэмцюха пакараў... Ён жа што ўтварыў... Ён жа людзей на ўвесь спякотны дзень без вады пакінуў... Хіба ж гэта брыгадзір?.. Іншы б даравання прасіў ды ў вёску ці да якога бліжэйшага калодзежа з’ездзіў ды піць прывёз... А гэты яшчэ на людзей абы-што пляце... Саломай яму ў азадак штурхалі... Яго б добрым дручком за такія здзекі вучыць...”.
    Старшыня ўскочыў і, як трымаў пужку ў руцэ, то так і памкнуўся да Трафіма: “Ты што, людзей без вады ў такую спёку пакінуў?! Ды такіх страляць трэба, а не саломай палохаць!’’. Брыгадзіру выпадала перамоўчаць, каб не накаляць сітуацыю, але той паспрабаваў было нешта сказаць. Хацеў ды не паспеў, бо старшыня хвацка перацягнуў падначаленага пужкай. Стрэліў прама па натырканым азадку. Гэта было так нечакана, што Трафім ажно віскнуў, кінуўся ўцякаць і атрымаў яшчэ разоў
    колькі. Але ж і на гэтым справа не закончылася. Брыгадзір адскочыў метраў на сто, перагнуўся і пачаўляпаць рукамі па сваім, атрымаўшым за дзень добрую порцыю лупцоўкі, “сядлу”: “Вось вам! Вось вам усім! Ведайце, што Трафім вас не баіцца! Вось вам, атрымайце, задавольцеся!”. Ад гэтакага свавольства ўзвіўся міліцыянт: «Ахты, выпаўзень, то ты прадстаўнікам улады свой “арэх” паказваеш, ды як сварлівая жанчына лямантуеш?! To я табе яшчэ і пяць сутак прыпішу! Сам прасачу, каб ты і ў аддзяленні без працы не застаўся! Гэта ж трэба, да такога дадумацца!».
    ВосыакТрафім і апынуўся ў шэрагах “палітычна пацярпелых". Гэта менавіта з ягоных слоў. Калі вярнуўся ў вёску пасля “адсідкі”, то ўсім даводзіў, што ён і там “усімі камандаваў”. Назбірае вакол сябе людзей і пачынае: «Выводзяць гэта нас дровы да кацельнай рэзаць. Начальнік толькі мяне ўбачыць, адразу і кажа, што ты, маўляў, Трафім, будзеш за старшага... Глядзі ў мяне, каб усё было належным чынам, бо з цябе, у адваротным выпадку, спытаюся... Я й камандую, стараюся, каб і там выслужыцца...». Нехта не вытрымаў: «А колькі ж вас, такіх гарапашнікаў, там сядзела? У Лагішыне ў такі гарачы час ашывалася?». Трафім і ўрэзаў, асабліва не чакаючы нейкіх хітрыкаў: «Двое было: я і Мікіта-“пярдун”, што на мінулым тыдні п’яны сваю стадолу спаліў... Мы ўдваіх і шчыравалі...». Вяскоўцы рагаталі, а брыгадзір хлусіў далей: «Мне начальнік міліцыі нават штаны выдаў... За добрую працу... Амаль што новыя, толькі ў некалькіх месцах фарбай запэцканыя... Так мяне ўзнагародзіў, ацаніў мае старанні... He тое, што тут, у калгасе... Ніхто не цэніць, адно толькі глядзяць, каб насмяяцца...».
    Хто-небудзь з весельчакоў падтрымліваў “гульню”: «Трафім, а дзе ж тыя амаль новыя штаны?.. Што, начальнік табе іх толькі панасіць даў?..». Брыгадзір мыляў губамі і адразу ж пачынаў: «Ды не, братачка, гэта я ўжо калі дамоў вяртаўся, то ля лышчанскай крыніцы спыніўся вады напіцца. Тут ужо ўсяго пару кіламетраў заставалася. Напіўся, памыўся чыста ўвесь студзёнай вадзічкай і прылёг, каб перадыхнуць. Неяк незаўважна і заснуў. Прахапіўся, а ні сарочкі, а ні штаноў няма... Нехта ўкраў...». «То што, зноў, брыгадзір, пёр дамоў з голым азадкам?». «А я, людцы, жытам, жытам, а там і не відаць нічога... толькі каласы, каласы па падчарэўі хвасталі...».
    А недзе праз месяц (усяго толькі праз месяц) Трафім учыніў новае “злачынства”, за якое быў звольнены (па ягоных словах, “з хлебнай і ганаровай пасады”) з брыгадзірства і пераведзены ў калгасныя пажарнікі. Тае раніцы прыбегла да брыгадзіра некалькі падлеткаў і наперабой затрашчалі: “Трафім Пятровіч! Трафім Пятровіч!”. Той ажно ўсха-
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    піўся і выцягнуўся перад імі ад нечаканасці. Справа ў тым, што да яго ўсе звярталіся проста: “Трафім” ці “брыгадзір”. Ён спрабаваў было змагацца за ўласную “саліднасць” і прымушаць звяртацца да яго больш афіцыйна, але людзі адмахваліся: “Ат, Трафім ён і ёсць Трафім, каб ад гэтага ды паразумнеў”, і адыходзілі, каб болей не вязаўся са сваімі павучаннямі.
    Атуттакое! Вылупіў шалёныя вочы і глядзіць на хлапчукоў. Тыя ж не заціхаюць: “Нам старшыня загадаў вераб’ёў з аднаго боку страхі калгаснага склада перагнаць на другі! Во, і запалкі даў, каб іх падпалілі ды, як мага хутчэй, прымусілі ўцякаць! Мы падумалі, што вы, наш брыгадзір, больш умела ўсё выканаеце! У вас і рост дазваляе, не тое, што нам: давядзецца адзін аднаму на плечы залазіць, каб да саламянай страхі дастаць! Нам падалося, што да вас ва ўсіх калгаснікаў і даверу болей!”. Выпалілі хлапчукі і ўважліва сочаць, як сябе Трафім стане паводзіць.
    А той, адразу ж перамяніўшыся ад нечаканага афіцыйнага звароту, толькі і знайшоўся, што суха працадзіць, маўляў, вязацца тут з вамі: "Раз старшыня загадаў ды мне даверыў, то і выконваць трэба! Абавязкова, неадкладна! 3-за лішняй разяватасці ў нас і парадку ў калгасе асаблівага няма! Вось, калі я быў старшынёю, то такога не было!”. Хлапчукі падзуджвалі: "To вы станеце падпальваць ці нам самім пачынаць? Час жа ідзе, вераб’і з-пад страхі паразлятаюцца і потым ажно да вечара чакаць давядзецца. А за цэлы дзень яны яшчэ колькі шкоды калгасным палеткам прынясуць”.
    Брыгадзір рашуча перабіў: “Хопіць верашчаць упустую! Давайце запалкі ды глядзіце, як тых вераб’ёў з-пад страхі выкурваць трэба! Вучыцеся, пакуль я жыў-здароў! У жыцці ўсё можа спатрэбіцца!’’. Праз пару хвілін хлапчукі заенчылі: "Во, гарыць, гарыць, ды, бачыце, як весела агонь узяўся. Але вераб’ёў нешта не відаць”. Трафім ганарліва запэўніў: “А куды яны дзенуцца?! На той бок зараз стануць пералятаць, пабачыце!”. Толькі хлапчукам было не да глядзення, яны, чуйдух, маханулі хавацца ў розныя бакі, бо ўбачылі, што ад канторы да зернясховішча нясуцца калгаснікі.
    Трафім сустрэў разгарачаных людзей сваім, не надта разумным пытаннем: "Што, пагрэцца ды паглядзець прэцеся?! Як падпаліць, то вас і агнём не знойдзеш! А тут прыперліся!”. Далей, праўда, пагаманіць не ўдалося, бо, падляцеўшы, старшыня ўляпіў такога “ляшча” свайму брыгадзіру, што той нібы і не стаяў, а імгненна кувількнуўся на спіну. Як толькі перавярнуўся і стаў на калені (“ракам, браточкі”), то атрымаў яшчэ і ад падбегшага агранома нейкім кіем уздоўж “арганізма”. Адбегшыся, “падпальшчык” пачаў даказваць сваё: “Сам жа загадаў падпа-
    ліць, а калі зрабіў, то яшчэ і б’ешся! Я на цябе сёння ж у суд падам! Там табе пакажуць і навучаць, як за выкананне задання біць чалавека!”.
    Увечары ў калгаснай канторы было не толькі густа накурана, але і крычалі людзі так, што ажно ўзмакрэлі. Даводзілі, маўляў, колькі гэтаму дурню ўсяго дараваць можна? Іншага ўжо ў турме згнаілі б, а з гэтага пасмяюцца і нават з пасады не здымаюць. Калі старшыня і далей усё замоўчваць будзе, то і на яго скаргу пададуць. А тут жа, бачыце, якая закавыка была: усе кіруючыя пасады ў калгасе, пачынаючы ад старшыні і заканчваючы рахункаводам, пажарнікам і нават намеснікамі брыгадзіраў, былі ... былыя партызаны. Трафім таксама ж быў адным з іх. Таму яго так доўга і "не здавалі”. Але тут ужо такое атрымалася, што прыкрываць не выпадала. I ўсё роўна партызаны адстаялі свайго “байца”, не перадалі справу ў суд, а прызначылі яго ... калгасным пажарнікам. Тым болей, што той напярэдадні палез да чужой жонкі на гарышча і ўпаў з лесвіцы. Упаў няўдала, бо зламаў нагу, а прыбегшы муж паспеў яшчэ зламаць юрліваму “вогнеборцу” і некалькі рэбраў, калі абходжваў нечаканага госця ладным калочкам.
    Але і на той пасадзе пратрымаўся Трафім толькі да зімы. I зноў падвяла яго салома. Кепскі з гэтага вяскоўца быў гаспадар, надта кепскі. Дроў, здаралася, і ў лютую зіму не было, а ў хаце ж тады холадна ды невыносна ажно знаходзіцца, а сагрэцца ж неяк трэба. Трафіму было значна прасцей, бо днямі ён недзе лазіў, вечарамі прападаў на ўсялякіх нарадах, хоць яго туды не выклікалі. Але як жа гэта нейкі збор людзей ды без Трафіма? Дзе ж яшчэ можна лішні раз “язык ушчаміць”? А няшчаснай, збалелай жонцы, то ніхто не зайздросціў. Толькі галовамі суседкі хісталі асуджальна ды перамаўляліся паміж сабою, што вось жа лёс чалавеку выпаў, няма ёй, на каго абаперціся. Клікалі жанчыну да сябе, нібыта па нейкай нагодзе, а на самой справе, то каб тая хоць сагрэлася. На мужа яна прыкрыкнуць не магла, бо па характары сваім была ўвогуле несварлівая, а спакойная, пакладзістая, неканфліктная.
    Нехта ды недзе ж папракнуў Трафіма, што замест таго, каб лазіць па чужых падворках ды правяраць цягу з комінаў, то няхай бы сам лепей заняў дзялянку пад высечку ў лесе ды дроў, хоць раз у жыцці, дамоў навазіў. Сам бегае, як на спружынах падкідваецца, і халера яго ніякая не бярэ, затое жонка па людзях грэцца ходзіць. Тады “пажарнік”, ідучы дахаты, каб усе сустрэчныя бачылі, ухапіў з сабою на калгасным таку вялізны сноп абмалочанай саломы. Валок і ўсім чыста патлумачваў: “Вось, пратаплю ў хаце... У мяне, то і так цёпла, бо хаціна добра зробленая, уцепленая ды нагрэтая, а зараз, галоўнае, толькі паветра змяніць і ўсё... Салома для такой справы найбольш падыходзіць... Яшчэ некалі мой бацька так рабіў...”. Сустрэчныя здзіўляліся: “Што, і твой
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    бацька саломай хату ў такія лютыя маразы тапіў? Такі ж недарэка быў, як і ты. Цяпер зразумела, у каго ты такім лайдаком ды пустабрэхам вырас. А мы думалі, што сам па жыцці такой ляноты набраўся, ажно табе яна гатовая перадалася’’.
    Жонкі дома не было, відаць, зноў у некага з суседзяў грэлася, таму кінуў сноп ля вусця грубкі і, паціраючы рукі, задаволена бурчэў: “Зараз, зараз пратаплю і нагрэемся так, што дзверы яшчэ адчыняць будзем, каб крыху бакі грубкі астылі...”. Неакуратны Трафім быў ва ўсім без нейкага там выключэння. Таму і тут напхаў саломы поўныя дзверцы і нават паленаваўся прапхнуць далей, каб засцерагчыся на ўсялякі выпадак. Запаліў, карыстаючыся яшчэ, мабыць, дзедавым ці прадзедавым вогнівам, і радасна сеў насупраць агню. Вядома ж, агонь з саломы, нават з самай сухой, надзвычай кароткачасовы і ад яго не сагрэешся. Яшчэ калі сядзець ля яго і пакрыху падкідваць, па танюсенькай жменьцы “карміць агонь”, то хоць у думках ды стане цяплей, ці рукі крыху зацепляцца. А так...