• Часопісы
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    Распавядалі, што тая дзяўчынка стала ўрачом, потым з’ехала ў ЗША і адтуль усё сваё жыццё прысылала грошы і пасылкі з рэчамі для сваіх выратавальнікаў. А тая саламяная бочка служыла гаспадарам многія гады і яе выкінулі новыя ўладальнікі хаціны, якія прыдбалі сабе будынак і перавезлі яго недзе бліжэй да Пінска. Стары сусед, то так і казаў: «Стаяла тая бочка, з пачарнелае ўжо саломы... Мінулым яшчэ летам стаяла... Вунь падтой яблыняй... Пайшлі, глянем...». На тым месцы, дзе стаяла саламяная "пасудзіна”, ляжала толькі невялічкая гурбачка ўтравелага смецця. Рэшткі саломы з лазовым пруццем. Дзед ледзьве чутна прамовіў: «Вось і ўсё, што засталося ад саламянай выратавальніцы... Гэта не жартачкі чалавечае жыццё ўратавала... I гаспадары малайцы... He кожны, далёка не кожны здолее так хутка ацаніць сітуацыю і знайсці правільнае рашэнне... А тут... He разгубіўся сусед, паспеў скеміць. Значыцца, яму сам Усявышні падказаў, значыцца, пажыць гэтым людзям яшчэ выпадала».
    Асабліва майстравітыя гаспадары імкнуліся абавязкова нечым здзівіць сваіх аднавяскоўцаў: калі не багаццем, то арыгінальнасцю задумы і непаўторнасцю яе выканання. Прыгадваюць, што ў недалёкім фальварку жылі двое суседзяў: адзін заможны, а другі не надта каб. Абодва затое са шляхты. Зноў-жа, са шляхты саламянай ("лапцюжнай”), якая не мела надзвычай слаўнага і даўняга радаводу. Адзін аднаму зайздросцілі, асабліва той, што быў ... багацейшы. Здавалася б, навошта зайздрыць: і парабкаў сезонных наймаў, і аднаго-двух на ўсю зіму пакідаў, і поля меў ладны кавалак, ды такога, што на ім усё чыста расло; і лесу добрую дзесяціну ў пасаг за жонкай перапала. А ўсё роўна, убілася такая ў чалавека чамярыца і не давала яму нідзе (і ніколі) спакою. Як убачыць, што сусед нешта робіць, то стараўся любым чынам пракрасцца да таго, каб хоць адным вокам зірнуць: чым жа ён там, у сябе, заняты? Грызла яго, атрымліваецца, усё з сярэдзіны, не давала
    спакою ні днём, ні ноччу. У халодным поце, ад зайздрасці, ноччу часта прахопліваўся, ускокваў з палацяў і пёр на вуліцу, бо баяўся, што сусед там нешта без ягонага пільнага “нагляду" паспее зрабіць. Ужо нават бяднейшы і той не такі, як пераказвалі вяскоўцы, быў зайздроснік. У яго і зайздрасць зразумела адкуль выходзіла: з беднасці, з таго, што ў ягонай “панскасці” хлеба нават ад старога да новага не заўсёды хапала.
    Праўда, і суседтой бедны хітраваты быў. Ведаў жа выдатна пра тую чорную зайздрасць. Гэта ж не забароніш, а вось паздзекавацца ды паіграць на нервах сквапніка лішні раз можна было. Яны былі шляхтай, але ўсё ў іх ішло па-мужыцкаму звычаю: адно што трохі ў гаворцы «пшэкалі» і ўсё на тым, уся іхняя “панскасць”. Задумаў тады бяднейшы зноў здзівіць зайздроснага суседа. Рукі ў яго былі залатыя, там, дзе іншыя грошы плацілі, у майстроў замаўлячючы ці на дом іх запрашаючы, гэты сам упраўляўся. Ды яшчэ так выштукоўваў, што потым тыя майстры дзіваваліся: нідзе чалавек спецыяльна не навучаўся, а так хораша ўсё ўмее вырабляць.
    На той раз, гледзячы на сваю маладзюсенькую дачку-прыгажуню, якая харашэла з кожным днём, гаспадар думаў, як жа зрабіць так, каб у яе было нешта такое, чаго ў іншых дзяўчат ва ўсім наваколлі нельга было б адшукаць. I прыдумаў вырашыў сплесці ёй куфар пад пасаг, які гаспадыня складвала пакуль што ў чыстую ліпавую бочку. I сплесці не з лазы, а з саломы! У гэтым і будзе заключацца адметнасць. Куфры ў нас традыцыйна рабілі з дошчак і замаўлялі іх майстрам, а тыя, хаўрусуючы з кавалямі, усё чыста выраблялі. Бралі за такую працу, звычайна, надта дорага. Толькі ж у гаспадароў проста выйсця іншага не было: дачку ж замуж з пасагам выпадала аддаваць, а без куфра тут ніяк не абысціся. Згадвалі пра некалькі выпадкаў, калі гэтакія куфры выпляталі з ашкуранай лазы. Таксама хораша глядзеліся. Асабліва калі іх да гэтага ніколі не бачыў. А тут з саломы. Дадумацца і то цяжка, a то зрабіць!
    He адразу ўзяўся гаспадар за выкананне ўласнай задумы. Яно і зразумела: неабходна было ўсё прадумаць, акуратненька спланаваць, каб потым не абмішурыцца перад людзьмі. Яны то і зайздросціць умеюць, але калі што якое, то і высмеюць напоўніцу. Такія ўжо нашыя вяскоўцы. Таму ўсё хадзіў ці нешта рабіў чалавек па гаспадарцы, а галава іншым была занята, але адчувалася, што ён “выспельвае” сваю задуму. Потым пачаў саломку адбіраць. 3 тых снапоў, якія ў яго былі прызначаны для пляцення, стаў па жмені другой салому выбіраць і складваць асобна. Глядзеў, каб яна была гнуткая, падатлівая, не ломкая, але разам зтым жаўтавата-бліскучая, доўгая. Наскладваў цэлы ворах і ўжо не ў снапы яе звязваў, а проста так ладкаваў. Потым узяўся
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    ашкурваць вярбовыя, а не лазовыя, дубчыкі. I іх падбіраў цярпліва, не спяшаючыся, каб і тут ніякай хібы не даць. Калі ён стаў выплятаць куфар ніхто і заўважыць не паспеў. Вось сядзеў пад уласным гумном у зацішку чалавек, нешта прымяркоўваў, круціў, падплятаў паціху і, часта адыходзячы, пільна ўглядаўся. Потым садзіўся зноў і нешта сам сабе, нібыта, гаманіў, а, магчыма, што і спяваў-падспеўваў. Калі нехта выпадкова праходзіў па вуліцы і бачыў занятага гаспадара, то, вядома ж, задаваў усялякія пытанні, каб даведацца: чым жа гэта ён там займаецца? Але тут ім не надта шанцавала, бо на ўсе пытанні майстра рабіў адно адмоўчваўся, не ўдзяляў увагі людской цікаўнасці...
    У адзін надвячорак схадзіў да мясцовага каваля, нешта доўга з тым гаманіў, паказваў, нават на пясочку маляваў, прасіў, каб усё было зроблена менавіта так, як ён сказаў, бо ў адваротным выпадку нічога станоўчага не атрымаецца. Кавалю і таму стала надзвычай цікава: у ягоным жыцці амаль ніколі яму не здаралася каваць тое ... не ведаю што. Гаспадар катэгарычна заявіў, што зараз раскрыць свой сакрэт не можа, іншая справа, што калі ўсё будзе гатова, то тады першага каваля пакліча, каб ён глянуў і ацаніў. Так і дамовіліся. Можна сказаць, што і ад хатніх скрываў сваю задуму майстравіты чалавек. Тыя прызвычаіліся, што чалавек пастаянна нешта рабіў, майстраваў, ладзіў ці падладжваў і таму, каб не адрываць яго ад справы, не задавалі лішніх пытанняў. У любой вясковай справе ёсць пэўная рызыка, якая заключаецца ў тым, што па ўласнай неасцярожнасці, не толькі на благія словы нарвешся, але і ў каршэнь ці пад азадак можаш атрымаць. Таму за лепшае лічылі: абыходзіць бокам, не назаляць, “не напрошвацца” на гнеўны выбух таго, хто не жадаў дзяліцца ўласнай таямніцай.
    Недзе з месяц катурхаўся чалавек. Схадзіў зноў да каваля, забраў у таго каваныя часткі (калёсікі, замок, ланцужкі-паскі, на якіх нават сымітаваны былі чорненькія шляпкі аднолькавых цвічкоў-кляпанцаў) і прынёс іх да сябе ў варыўню. Усё да апошняга трымаў у сакрэце. А неяк, пад вялікае гадавое рэлігійнае свята, паклікаў усіх хатніх зірнуць на той выраб, над якім ён так старанна і доўга працаваў. Гаспадыня з дочкамі і сынамі нават дыхнуць спачатку не маглі напоўніцу ад таго захаплення, якое імі апанавала, і толькі праз нейкі час пачалі задаваць пытанні. Гаспадар адно пасміхваўся, адчуўшы, як даспадобы ўсім прыйшоўся саламяны куфар. Потым, папярэдзіўшы, каб у яго яшчэ адразу не перакладвалі пасаг з бочкі, падаўся да каваля. Той нават сваю працу кінуў і папёрся за майстрам, так яму карцела, да чаго і ён сам, не ведаючы пра тое, меў непасрэднае дачыненне. Адно, што адразу зазначыў, калі ўжо былі на месцы, што здагадваўся пра нешта самабытна-адмысло-
    вае, але не пра ... такое. Пры гэтым ніякай чорнай зайздрасці ў словах каваля не адчувалася і блізка. Гаварыў спакойна, з ласкавай усмешкай на пабурэлым ад пастаяннага агнютвары. Проста, атрымлівалася, што адзін майстравіты чалавек выказваў сваё захапленне гэткаму ж самаму. А магчыма, штоў плане выканання, і больш умеламу.
    Доўга потым сядзелі яны і гаманілі паміж сабою: спачатку пад сцяною хлява, а потым ужо ў хаціне, за сталом, які паспела накрыць здагадлівая гаспадыня. Гаварыць то гаварылі, але, няма, няма, ды і зноў звярталіся да саламянага куфра. Толькі тут гаспадар, як на чыстым духу, прызнаўся, што да апошняга сумняваўся ў сваім поспеху. Ніколі раней не выконваў такога, а тут сам задумаў і сам жа зрабіў. Перанеслі выраб у хаціну, паставілі на падлогу і той нячутна пакаціўся па дошках на старанна змазаных колцах. Дакаціўся да сцяны і спыніўся. Гаспадыня ўсклікнула: «Раз ужо так, то тут яму і надалей стаяць... Ажно да таго самага часу, пакуль не выйдзе замуж наша апошняя дачушка... Сам куфар сабе месца абраў... He будзем і мы яго змяняць...».
    Многія прыходзілі, спецыяльна для гэтага грабіўшы ладны крук, каб паглядзець на нечуваны выраб. Усіх здзіўляла тое, што зроблены ён быў з саломы, якая вунь як сябе праявіла, сябе паказала і ў такім ужытку. Некаторыя нават прасілі гаспадара, каб ён і ім такую “штуку" вырабіў, толькі той не пагаджаўся, ні за якія грошы, бо, маўляў, баюся, што не спраўлюся, што не атрымаецца, ды яшчэ што-небудзь адгаворачнае. А па шчырасці, то яму проста не хацелася, каб яшчэ ў некага быў такі ж самы куфар ды, мала гэтага, яшчэ і зроблены ягонымі рукамі. Хацелася, каб такі ўзор быў толькі ў ягонай дачушкі.
    Выйшла ягоная прыгажуня замуж, але засталася разам з мужам жыць у сваіх бацькоў, бо тыя былі ўжо ў даволі сталым веку, ды і паразыходзіліся іншыя родныя па самастойных гаспадарках. Выпадала ж некаму і бацькоў даглядзець, і родныя нівы-гоні апрацоўваць. He доўга працягвалася іхняе шчаслівае жыццё. Праз нейкі год “прыйшлі Саветы” і пачалі палохаць усіх хутаранцаў, што будуць аб’ядноўваць у нейкія, нечуваныя тут раней, калгасы. Праўда, не паспелі гэтага здзейсніць, бо пачалася вайна з гітлераўцамі і ўсім стала не да аб’яднання. Кожны імкнуўся выжыць, ацалець адтой нечуванай бязлітаснай калатэчы, а пра рэчы ўсялякія, то і задумваліся мала. Тым не меней найбольш каштоўнае ды неабходнае стараліся дзе-небудзь прыхоўваць, каб, калі што якое надарыцца, дык можна было самім паўцякаць, а рэчы тыя ў схованках заставаліся. Малодшая дачка падзудзіла свайго мужа, каб выкапаў ямку далекавата ад хаціны і туды ўгаварыла перанесці свой куфар, у якім ужо знаходзіўся не толькі яе пасаг, але і яшчэ тое-сёе з хат-
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    ніх пажыткаў. Стары бацька пераконваў, што не трэба гэтага рабіць, бо саламяны куфар не вытрымае земляной вільгаці і згніе, сапрэе, стаяўшы ў такой схованцы. Але дзеж гэта вы бачылі, каб нехта перапёр палескую жанчыну, ды яшчэ шляхецкага роду! Няхай сабе і самага захудалага! Як пачала крычаць, як стала даводзіць, што ўжо зусім хутка ўлада зноў пераменіцца і таму асабліва баяцца няма чаго, дык мужчыны за лепшае вырашылі зрабіць так, як яна сказала.