• Часопісы
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    Раз ужо пачалася гаворка пра пляценне з саломы, то неабходна прыгадаць пра тое, што кемлівыя палешукі вельмі ўмела прыстасоўвалі салому для розных гаспадарчых вырабаў з сялянскага ўжытку. Памятаю, якое невымоўнае ўражанне зрабіла на мяне здаравенная саламяная бочка, як потым аказалася, ажно на дваццаць пудоў (трыста шэсцьдзесят кілаграмаў!), якую на ўласныя вочы ўбачыў у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Гаспадары абыякава сказалі мне (для іх гэта была справа прывычная), што бочкі такія бывалі і большыя. Шчыра кажучы, не паверылася, бо куды ўжо большыя?! Старэнькі дзядулька даводзіў мне, што вясковец, перш чым выплятаць такую “пасудзіну”, неаднаразова прымяркоўваў і вымяраў, куды ж ён яе паставіць, каб тое месца дазваляла “прасунуць” гэтакага памеру штуковіну. Глядзелі, каб яна і ў дзверы пралазіла, бо яе кожную вясну ці лета, пасля таго, як у ёй заканчвалася зерне, дбайныя гаспадары выцягвалі ў двор, там чысцілі і ... мылі з сярэдзіны. Потым старанна прасушвалі на сонцы і ўносілі назад, да будучага ўжо ўраджаю.
    Пераканаўча і спакойна даводзілі: «Так людзі нашы думалі, што “затхласць’’ з бочкі выйдзе, што пылу не застанецца, а чыстае паветра, свежы пах зерня, то ён спачатку і мышэй не прыцягвае. Хітрыя ды мудрыя нашы бацькі былі, многаму маглі навучыць, дарма, што непісьмен-
    нныя ды ў школу не хадзілі. Іх жа само жыццё вучыла. Яно ж самага хітрага за пояс засуне, ніколі прамашкі не даруе. Палянуецца нехта з вяскоўцаў прасушыць бочку, прамыць яе і “спылаваць”, то потым змолатае з такой пасудзіны збожжа, будзе мець стойкі пах гнілі, затхласці, едкага пылу».
    Саламяная бочка навату нечым была лепш за драўляную. He варта здзіўляцца ўжо толькі з той нагоды, што яна была надзвычай лёгкая і яе спакойна мог перасоўваць, a то і пераносіць у іншае месца ўсяго толькі адзін чалавек. Калі ставілі ў хаце, то звычайна месца адводзілі непадалёку ад печы (за печчу). Выгода была падвоеная: і зерне прасыхала, бо яно было побач з цёплым бокам печы, ды і сама саламяная сценка бочкі "дыхала” (прапускала паветра), і ставілі бочку на акуратна вырабленае з дошчак ці з кругляшоў узвышэнне, каб дно не правалілася ад цяжару. Нельга забывацца, што салома не такая ўжо і трывалая, нават свежага ўмалоту. А з другога боку, то і мышэй ў хаце, як бы ўжо там не гаварылася, было значна меней, чым у свірне ці ў гумне. Яшчэ ж і пра ўсюдыісных зладзеяў ніколі стараліся не забывацца. У хаце ж пастанна, амаль што, нехта знаходзіўся, асабліва калі ў сям'і былі старыя бацькі. Усё ў ранейшых сем'ях планавалася і прадумвалася наперад. Так мяне пераконвалі, але дзе гарантыя, што сярод продкаў таксама не знаходзілася вялікая колькасць вяскоўцаў абыякавых, лянотных, бэйбусаватых і г. д.
    Ад мышэй, ад іхніх вострых і ўсёпаядаючых зубоў таксама імкнуліся неяк бараніцца. Адвечная гэта барацьба: паміж чалавекам і надакучлівым звярком. I адназначна не засведчыш: на чыім баку пастаянна была перавага, асабліва, калі выпадала браць у разлік галодныя, неўраджайныя гады. Тады мышы і каменныя бочкі грызлі, прабіраючыся да спажывы, адчуўшы пах зерня. Гаварылі, што калі ў хаце было чыста (ці параўнальна чыста), то мышы ў першы год увогуле маглі не з’явіцца. Гэта ўжо потым яны завітвалі ў “госці”. Таму гаспадары ставілі ля саламяных бочак пасткі, прывучвалі хатніх кошак спаць на зерні ці побач з “пасудзінай", ля якой хатнім “муркам” налівалі есці, каб у іх быў "нюх” на тую салому. Добра, калі котка ля бочкі выводзіла і гадавала сваіх кацянятак. Тады ўвогуле дарога мышам туды была замоўлена! Чамусьці, як сёння падаецца, то гэта ўсё ж была перавялічаная перамога, бо і ад кацінага “войску”, асабліва ад катоў, адвечна патыхала лянотай. Тым болей, што каты і сваіх кацянят не кармілі, а “скідвалі” ўсё на котак.
    Пару разоў чуў, як нейкі стары-стары дзед усё румзаў, нібыта пад нос, але рабіў гэта так, каб адначасова чулі і іншыя: “Бочка саламя-
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    ная... Саламяная бочка... Вынайшлі... Толькі мышэй у хату валаклі... Адной саломы гэтулькі перавядзеш, што яе і не навазіцца... Калі ўсё з саломы пачнеш рабіць, дык чым свінні насцілаць станеш?.. Папрыдумлялі... Здагадаліся... Вось драўляная бочка, ды яшчэ дубовая зусім іншая справа... Яна ж вечная... Ёй жа зносу няма... Праз дзясятак гадоў дно зменіш і зноў яна, як новая... A то пачынаюць тут плёмкаць, што саламяная пасудзіна яшчэ і намнога лепшая... Няпраўда гэта...”.
    Але не доўга ён размаўляў, знайшліся і на яго вастрасловы: «Ага, жаба цябе пастаянна душыла, што не мог такой пасудзіны сплесці, бо рукі ў цябе не з таго месца растуць. Дык ты, не каб прызнацца, а ўсё роўна пачынаеш сваё даводзіць. Яна ж і лёгкая, і зручная. Калі няма вялікага ўраджаю і яна непатрэбная, дык такую бочку можна і на гарышча закінуць. Яна ж і там не папсуецца. А пра тваю дубовую, то ажно слухаць няёмка. Думаеш, што мы горай разбіраемся? He. Усё ведаем, таксама ж не першы год на белым свеце жывём. За дубовую трэба і грошы добрыя заплаціць, бо яе далёка не кожны вырабіць, і ўзняць яе аднаму, нават самаму моцнаму чалавеку, не з рукі будзе. Калі ж гэта ў нашых людзей лішнія грошы на бочкі былі? Прыгадай сам, як старыя пасудзіны, толькі і рабілі, што з года ў год “перасыпалі”, але ж з ужытку ўсё роўна не выводзілі. Старыя і тыя ніколі не выкідвалі, а “сыпалі-перасыпалі”, каб яшчэ пад якую нагоду спатрэбіліся. А саламяную што: пасядзіць майстравіты чалавек з тыдзень і мае сабе пасудзіну. Ды яшчэ якую. Так, што ты дарэмна не мянташ языком. Пасядзеў бы, лепей, побач з майстрам, дык і сам бы нечаму паспеў навучыцца».
    Распавядаюць, што ў суседняй вёсцы Ботава, што на Піншчыне, падчас вайны, той, што з гітлераўцамі была, кемлівыя гаспадары ўмудрыліся ў саламянай бочцы схаваць яўрэйскую дзяўчынку і тым самым выратавалі ёй жыццё. Атрымалася ўсё да банальнага проста: дзяўчынку тую вясковая сям’я хавала амаль два з паловай гады. Спецыяльна выкапалі патаемна ў хляве ямку, у ёй зрабілі нешта падобнае на ложак, уцяплілі, а зверху наслалі жэрдкавую падлогу. 3 самага верху стаялі авечкі. Нават калі б якія карнікі прыйшлі з сабакамі, то тыя не ўзялі б следу чалавека, бо авечы дух перабівае любы іншы. Аднае раніцы паклікалі дзяўчынку ў хату. Была надзвычай халодная ноч, сяляне збаяліся, што яна ў сваёй ямцы ўвогуле акалее. Але не, ратавалі авечкі, якія заўсёды трымаліся своеасаблівым клубком і ад іх таму пастаянна ажно пара валіла, таку іх усходзілася цяпло. Вырашылі, каб малая пераапранулася, памылася, а заадно і перакусіла з імі па-чалавечы, за сталом седзячы.
    Калі дзяўчынка мылася, то гаспадыня залівалася гаручымі слязьмі, гледзячы на яе худзенькае цельца. Толькі шаптала, нібы заведзеная:
    «Нічога, нічога, што худая... Мяса нарасце... Галоўнае, каб жывою засталася... Але ўжо хутка, кажуць, і Саветы прыйдуць, то тады і твая бяда мінецца... Нагаравалася ты за гэты час на ўсё сваё будучае жыццё... I з родных нікога няма... Усіх чыста вынішчылі, нікога не пашкадавалі... Цябе знайшлі, як кацянятка, пад плотам... Значыцца, трэба табе было выжыць... Нічога, нічога, усё будзе добра... Пабачыш, мне нават сон такі прысніўся, што мы дажылі да таго доўгачаканага намі вызвалення...».
    Гаспадар нечага памкнуўся да акна і крыкнуў: «Немцы! Ужо ў двор заходзяць!». Крутнуўся туды-сюды і рэзка сказаў: «Лезь, малая, у бочку і сядзі там цішэй за мышэй! Калі знойдуць, то тады ўсіх паб’юць, нікога не пашкадуюць!». Малая шуснула з-за печы ў бочку, дзе зерне было толькі на самым дне: «А ты на яе накідай тых смярдзючых лахманоў, якія мы з яе садралі! Ды хутчэй, чуеш, яны ўжо на ганку грукаюць! He марудзься, родненькая, бо потым не ўратуемся!».
    Праз парог, неяк адначасова, перавалілася трое чужынцаў. Аказалася, што гэта былі не немцы, а мадзьяры. Гаспадар ажно адразу збялеў. Пра гэтых нелюдзяў вяскоўцы распавядалі такія жахі, што ажно валасы дыбам паўставалі: так яны лютавалі і зверствавалі ў наваколлі. Шуснулі па хаце, аглядзеліся прыйшоўшыя, са стала адразу ж забралі вялікі бохан свежага хлеба і кавалак сала. А потым адзін з іх чамусьці звярнуў увагу на вялізную саламяную бочку. Магчыма, раней такога посуду яму проста не даводзілася бачыць. Нешта прамовіў да сяброў і весела замахаў рукамі. Потым дастаў з сумкі фотаапарат. Гаспадары анямела маўчалі. Двое падаліся да бочкі і сталі па баках, а трэці збіраўся іх сфатаграфаваць. Гаспадыня ўскінулася, падбегла да падушак, сцягнула з іх вышываную палатніну і падбегла да бочкі, каб накрыць яе зверху. Сама ж і патлумачыла, быццам бы тыя маглі нешта зразумець: “Каб на картачцы прыгажэй было, а то ж мы туды сваё рыззё скідваем... To і цягне з яе не вельмі хораша... А так прыкрыем, дык і кветачкі на картцы застануцца і вам, паночкі, стаяць лепей будзе... Гэткая ж памяць надоўга ў вас застанецца”. Мадзьяры пашчоўкалі фотаапаратам, папазіравалі перад аб’ектывам і падаліся да выхаду. Праўда, не забыліся забраць з сабою і вышываную палатнінку.
    Хвілін колькі гаспадары не маглі прамовіць і слова, не спяшаліся клікаць да сябе дзяўчынку. Баяліся, што чужынцы могуць чаго-небудзь зноў вярнуцца. У другі раз так можа не пашанцаваць. Збялелая дазвання жанчына прыйшла ў сябе першай. Падышла да бочкі і стала нервова выкідваць рыззё, якое было навалена на іхнюю "кватарантку”. Тое, што гаспадыня ўбачыла, яе ўразіла яшчэ больш: малая, скруціўшыся нейкім неверагодным абараначкам, спала на зерні. Толькі і ў сне
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    дрыжэла. Гаспадар паціху прамовіў: «Гэта яна са страху заснула... А яшчэ памылася за некалькі месяцаў першы раз... Сама разумееш, як яе расслабіла... Вось і правалілася, няшчасная, у глыбокі сон... Давай, будзі яе ды няхай на печ лезе... He павядзем яе сёння ў тую земляную нару... Раз, пан Бог, нас тут уратаваў, то і на другі раз не адступіцца... Няхай на печы паспіць, адагрэецца...».
    Ажно і сапраўды, праз нейкі тыдзень мадзьяры ўцеклі з вёскі, а па дарозе на Лунінец патрапілі пад удар Чырвонай авіяцыі, а рэшткі іхняга войску дабілі партызаны, якія ўжо цікавалі за імі і спецыяльна наладзілі засаду. Так незайздросна і закончыўся зямны шляхтых вылюдкаў, якія шмат гора паспелі прынесці за гады акупацыі мясцовым вяскоўцам.