• Часопісы
  • Залацістыя саломкі снапкі  Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    Залацістыя саломкі снапкі

    Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 261с.
    Мінск 2021
    78.29 МБ
    «А што ж гэта мы сядзім ды сумуем? Ведаеце што, давайце чынім? Вунь на плоце вісіць жаночая спадніца. To давайце сучцы жаночую спадніцу апранем. Яна будзе бегаць, а ўсе чыста стануць рагатаць. Такога ж яшчэ раней не бачылі, каб сучка і ў спадніцы. Толькі ж падумайце, колькі народу гэта ўсё ўбачыць: сёння ж свята, ніхто не працуе, усе на прызбах сядзяць ды языкамі мянташаць. Пра гэтакі “цуд” доўга гаманіць стануць...».
    Дурань прапанаваў, не больш разумныя злавілі сучку і апранулі на яе спадніцу. Сучка і не надта супраціўлялася. Мабыць, і ёй спадабалася новая апранаха. Адпусцілі яе, рагатнулі і ўсё на тым, бо сучка па вуліцы не пабегла, а ўлеглася спаць непадалёку ад іх, прама на гарачым сонцы. Мужчыны па-ранейшаму засумавалі і лянотна пераводзілі позіркі адзін на аднаго, але іхні завадатар не супакойваўся. Ён і тут не даў доўга так сядзець, праявіў невычэрпны "інтэлект” і надалей:
    «А давайце зараз мы ёй пад спадніцу саломы напіхаем і падпалім... Пабачыце, што цяпер намнога весялей будзе... Яна ж папрэ ў возера, каб патушыць агонь, а ўсе, хто ўбачыць, з рогату будуць падаць... Давайце... Чаго, чаго, а саломы ў любога з нас хапае...».
    Яно то і так, аказалася, што саломы ў іх сапраўды хапала: і ў гаспадарках, і ў галовах. Настояў пустадомак на сваім, пераканаў і тут людзей. Усё зрабілі, як мае быць. Толькі зноў атрымалася неспадзеўка, бо сучка паджгала не да возера, а па вуліцы. Ды не проста ляцела так сабе, па праезджай частцы, а ад болю і страху кідаючыся з падворка ў падворак. Назіраючым вяскоўцам было весела да таго часу, пакуль з аднаго з двароў не пачулася адчайдушнае, прарэзліва-гартаннае:
    «Людцы!!! Гарым!!! Гарым!!! Ой, Божачка, ой, ясны, гарым!!!».
    Мужчыны паперлі на голас... Прыбегчы то яны прыбеглі і даволі хутка, але не ведалі, што рабіць... Стаялі, нібы здранцвелыя... Адно што разгублена лыпалі вачыма, бо гарэла ... уся чыста вуліца. Ды і надвор'е
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    тады спрыяла: стаяла такая гарачыня, што ажно торф на балоце болей чым на метр у глыбіню патрэскаўся і вады ў калодзежах амаль не было.
    Адным словам, згарэла тады больш за дваццаць вясковых хацін і больш за трыццаць хлявоў ды свірнаў. Калі прыехалі з Пінска следчыя, то ажно прысвіснулі, бо такое і ў часы вайны рэдка калі ўбачыш. Калі дакапаліся, з чаго ўсё пачалося, то акрамя вялікіх штрафаў мясцовым весельчакам і жартаўнікам павыпісвалі і па пяцьдзесятлозаўу “сёдлы”. Тут ужо было не да жартаў, бо нават калі падалі паперы, каб пацярпеўшым выплацілі страхоўку, дык аказалася, што пацярпеўшыя гэта адзін-два вяскоўцы, а астатнія самі ж сябе (праўда, пры дапамозе няшчаснай сучкі) папалілі. Так і грошай не атрымалі і без хацін засталіся.
    Менавіта з тае падзеі і суправаджае навадворцаў па жыцці славутае:
    «Го, сучка гозыро запалыла!» (Яны калі прамаўляюць, то “гокаюць”).
    Часта прыгадвалі, што такія пажары былі своеасаблівым “прыкрыццём’’ больш цяжкіх і жудасных злачынстваў: забойстваў, рабаванняў з забойствамі і г. д. Лічылі, што «салома, як шалясцела, то так і будзе шалясцець, нічога не скажа, а агонь то і салому зглыне, і ўсё, што магло супраць іх саміх сведчыць, як карова языком зліжа...». Тут нельга абысціся і без згадванняў разнастайных бітваў-сечаў, вайсковых канфліктаў, войнаў, калі любы з заваёўнікаў (недалёкі ён быў ці з замежных краін) выпальваў мясцовыя паселішчы дазвання. Салома ў такіх дзеян-
    Палеская хата на ўскрайку возера
    нях адно толькі спрыяла. Падсунуў пад страху паходню ці якую галавешку і праз хвіліну ўсё ўжо трашчала ў сквапным агні. У час такіх калатэчаў ніхто пра наступствы не думаў і ніхто нікому іншаму асабліва не спачуваў.
    Паступова чалавек выдатна асвоіў прыёмы найскладанейшага саломапляцення. Як жа яшчэ яго можна назваць, калі пад майстравітымі рукамі салома ператваралася не проста ў гаспадарчыя прадметы, а ў высокамастацкія творы. Так, мы не агаварыліся. Нездарма ж навукоўцы слушна адзначаюць: «Такія пляцёнкі з 4 (зубатка) і 4,7, 11 саломінак (елачка) сшывалі льнянымі ніткамі або конскім воласам. Аб'ёмнымі пляцёнкамі выпляталі пераважна дэкаратыўныя прадметы. У канцы XVIII пачатку ХІХст. гэтай тэхнікай саломапляцення рабілі саламянае аздабленне царкоўных іканастасаў да нашых дзён дайшлі ўнікальныя ўзоры саламяных царскіх варот з цэркваў в. Демяшэвічы Пінскага, Вакулічы Драгічынскага р-наў I Гродзенскага Барысаглебскага манастыра. Такой жа тэхнікай аб’ёмнага пляцення ў выглядзе ромбаў і вітага жгута з 4-5 саломак карысталіся для вырабу шкатулак» [26, с. 446].
    У іншым навуковым выданні адзначаецца наступнае: «3 саламяныхжгутоў, перавітых лазой, выраблялі разнастайны посуддля збожжа, мукі, адзення, каштоўных рэчаў (шыяны, карабы, сявенькі, гарцы і інш.), а таксама пчаліныя вуллі (саламянікі). Іх мастацкае аблічча стваралася выразнымі формамі, своеасаблівым дыяганальным дэкорам, утвораным кантрасным спалучэннем карычневых дубцоў з залацістымі жгутамі саломы. Унікальная з'ява ў сусветным мастацтве выкарыстанне саломы ў вырашэнні музыкальна-дэкаратыўных задач, для аздаблення інтэр'ераў палескіх цэркваў, галоўным чынам іканастасаў. Захаваліся іх фрагменты царскія брамы канца XVIII пачатку XIX ст. з цэркваў Піншчыны, усе арнаментальныя элементы якіх цалкам сплецены з саломы і замацаваны на драўляных каркасах. Аснова іх дэкору звітыя гранёныя пляцёнкі і чатырохгранныя ўстаўкі» [16, с. 335].
    Пра тое, што саламяныя царскія вароты былі ў царкве XVII ст. у суседняй вёсцы Дабраслаўка, я ўпершыню пачуў ад знаёмага дзядзькі Мікалая Мохара, які ўсё сваё доўгае жыццё пражыў у тым самым паселішчы. Здарылася гэта ў другой палове 70-х гадоў мінулага стагоддзя, падчас маёй першай самастойнай вылазкі па запісу фальклору ў суседнюю вёску. Раней запісваў толькі ад сваіх аднавяскоўцаў, а тут падаўся I да дабраслаўцаў. Праўда, тады найбольш запісваў пра гадаў (вужоў, гадзюк, слізнякоў), актыўна назапашваў матэрыял для будучых прац па вусна-паэтычнай творчасці. На тых шматлікіх запісах пазней базіраваліся асновы маёй доктарскай дысертацыі.
    ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
    На “салому” выйшлі выпадкова. Такзаўсёды здараецца, калі побач з асноўнымі пытаннямі задаеш і “наводзячыя” ці дадатковыя. Я распытваў пра славутага мясцовага знахара, які ўдала залечваў любыя змяіныя ўкусы (пераконваў дзядзька, “што нават вужыныя”, якія амаль ніхто лекаваць не браўся, бо не хапала сілы і здольнасці, каб перамагчы той чорны вужыны яд). А гэты толькі пашэпча, паглядзіць, потым скажа, каб яшчэ пару разоў да яго прывялі ці прывезлі ўкушанага і ўсё на тым. Ён шаптаў і “завочна” на адлегласці, калі хворы заставаўся дома. Слава пра яго кацілася па ўсім чыста Палессі. Павінен агаварыцца, сярод беларусаў існавала цвёрдая ўпэўненасць, што вужыны ўкус намнога мацнейшы за гадзючы і ніякія мае спробы даказаць, што вуж істота ўвогуле няшкодная і неядавітая, ніякага поспеху не мелі. Палешукі цвёрда стаялі на сваім (на пазіцыях сваіх продкаў, атрымліваецца).
    Мікола Мохар і заікнуўся было, што той знахар меў яшчэ адну надзвычай выдатную здольнасць. Адпаведна ляснік, а працаваў дзядзька ў мясцовым лясніцтве, і напрасіўся на чарговае пытанне: «А што ж гэта за здольнасць такая ў такога чалавека была? Хапіла б яму і аднаго знахарства». Але Мохар адказваў сур’ёзна, звяртаючы на гэта і маю ўвагу: «Чалавек быў, мабыць, Алеська, Богам пацалаваны тры разы пры нараджэнні. Ён жа ні чытаць, ні пісаць не ўмеў, а ў любым механізме разбіраўся. Зробіць так, што і вучоныя майстры дзіву даваліся. Сваё знахарства то ён, па ягоных жа словах, я сам (Мохар. A. Н., Я. Н.) таго дзеда застаў ужо ў глыбокай старасці, пераняў ад уласнага дзеда. Атрымліваецца, спадчынны ў іх гэта быў занятак знахарства. А яшчэ стары той з саломы мог выплесці любую штуку. Так і гаварыў: “Вы толькі пакажыце ці раскажыце мне так, каб я мог сабе ўявіць, а астатняе, то гэта ўжо не ваша справа. Гэта я ўжо сам дадумаю”. Яго і паважалі, і баяліся адначасова. Гаварылі, што любую хваробу запроста мог на чалавека напусціць. Вось нехта ўчыніць нешта непрыстойнае, непрывабнае, то потым і адплочвае за гэта сваім здароўем. He, да самае смерці нікога, казалі, недавёў. Людзей шкадаваў, караўтолькі вінаватых...».
    Мне карцела даведацца пра іншае: «Дзядзька Мікола, а з саломы што ўжо ён такое вырабляў, што вы яго з такім захапленнем прыгадваеце? He звычайныя ж брылі ды каробкі. Нешта ж такое адштукаваў чалавек, што застаўся так надоўга ў памяці людской?». Ляснік усміхнуўся: «Ды ўжо ж... Ты ўнука таго самага чалавека ведаеш... Таго самага, што жыве ля нашага вазярца... Ты ж ад яго многа запісваў, а пра гэта запытацца не здагадаўся. Бачыш, як бывае ў жыцці. Ягоны дзед, калі адмянілі для сялян прыгон, то вырашыў зрабіць вяскоўцам і царкве мясцовай у гонар такой важнай падзеі своеасаблівы падарунак. Неяк
    наш бацюшка, той, які тады ў царкве правіў, пачаў гаварыць, што за Пінскам жывуць надзвычай майстравітыя людзі. У іх дайшло да таго, што царскія вароты ў сваім храме з саломы сплялі. Ды так хораша, вачэй не адарваць ад іх, глядзяцца. Аказалася, што бацюшка сам быў родам з тае мясцовасці і расказваў пра тое, што бачыў на ўласныя вочы».
    Вяскоўцы папрыціхлі і ўважліва слухаюць. Некаму і не надта верыцца, што царскія вароты ды можна са звычайнай саломы выплесці. Так бы і разважалі, калі б не адзін шустры селянін, які спакойна прамовіў: «Майстравітыя, кажаце, то і мы ж не горшыя... Пакажыце толькі, якія гэта вароты ў царкву вы з саломы мець хочаце? Растлумачце, то і ў нас такі цуд з’явіцца. Каб нідзе не думалі. што ў нас вяскоўцы ў нечым саступаюць. Зробім і мы такое, што вохнуць ды здзівяцца тыя, хто будзе прыходзіць паглядзець. Толькі мне трэба будзе ў памочнікі добры цясляр, бо з саломы ўсё не атрымаецца. Яна ж самастойна трымацца не стане, ёй апора абавязкова трэба».
    Чалавек і далей гаварыў, нешта патлумачваў, але далёка не ўсім прысутным былі зразумелыя ягоныя словы. Ясная справа, не ўсе гаспадары, атрымлівалася, былі такія ўвішныя ды ўмелыя. Бацюшка аднёсся да прапановы даволі стрымана: магчыма, быў ужо жыццём навучаны і ведаў, што сказаць гэта адно, а зрабіць зусім іншае. За лепшае будзе пачакаць, каб ужо напрыканцы ацаніць адштукаванае.