Залацістыя саломкі снапкі
Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 261с.
Мінск 2021
Галоўнае было не ў гэтым, а ў тым, што на высокія сцябліны жыта, неяк жа ўмудрыўшыся і ўладкаваўшыся, забраўся здаравенны чорны вуж. Пазней даведаўся, што гэта за істота і як яе завуць, а тады гэта
было нешта незвычайнае. Ён выцягнуўся на ўсю даўжыню свайго цела і спакойненька гэтак ляжаў сабе пад гарачымі сонечнымі прамянямі. Вецер пакалыхваў ягоную ляжанку, і вуж адпачываў. Мне захацелася яго «шчоўкнуць», я спакойненька навёў аб'ектыў, пару разоў «шчоўкнуў» і пачаў уладкоўвацца спаць сам. Прачнуўся ад таго, што матуля злёгку катурхала мяне і ласкава прыгаворвала: «Уставай, сыночак... Прахапіся, то мы з табою зараз перакусім, а то ж мне зноў жаць трэба будзе... У жніво, сыночак, нават сляпыя і бязногія працуюць... Зімою спаць будзем, а зараз жаць трэба, каб не адставаць ад іншых... Адстаць то лёгка, а дагнаць потым надта цяжка... Перакусім, і сілкі нам дадасцца... Ты станеш далей гуляцца, а я пайду жаць наш загон... Добра, што жыта здалося, а тое, што яго яшчэ многа застаецца, не так і страшна... Гэта толькі нашыя вочы баяцца, а рукі зробяць... Адпачнеш потым якіх пару дзён і забудзецца гэтая страшэнная стома, не стане даймаць здзервянелае цела...».
Я сеў побач з мамай за імправізаваны стол, а потым крутнуўся і торкнуў убок свайго новага знаёмага: «Во...». Калі мама ўбачыла і разабралася, што да чаго, то закрычала такім дзікім голасам, што ажно ўсё задрыжэла. Здаецца, раней такіх крыкаў ад яе чуць не даводзілася. Значна пазней даведаўся, што матуля надзвычай баялася вужоў, гадзюк, яшчарак, сліменяў, адным словам, усіх паўзучых гадаў. Калі недзе выпадкова напорвалася на скручанае ў колца цела ці бачыла адпаўзаючага гада, то потым доўга не магла супакоіцца, так яе гэта ўсё займала і дазвання калаціла. Той вуж таксама, мабыць, злякаўся такога страшнага крыку і імгненна, нягледзячы на сваю таўшчыню, сасклізнуў уніз і зашыўся ў нейкае сховішча.
Дажынаў той кавалачак поля дзед Уладак, якому выпала магчымасць лішні раз даказаць і дачцэ, і ўнуку, што «ён нічога ў свеце не баіцца, а нейкі там вуж...». Вечарам стары доўга ўспамінаў пра ўсялякія вужыныя гісторыі і здарэнні, пра тое, як часта даводзілася яму з імі сустракацца на палескіх азёрах, рэчках і балотах. I што няма чаго іх баяцца, нават самых вялікіх і страшных, бо яны ўвогуле неядавітыя і ніякай шкоды, акрамя карысці, людзям не прыносяць. Адно што гідкія ды і баяцца іх, бо так здаўна прывучыліся.
Але ў гэтай кнізе хочацца распавесці проста пра прыгожую жытнёвую салому, пра тое, колькі сілы і працы трацілі, каб яе апрацаваць, здабыць збожжа новага ўраджаю мае продкі, і пра тое, як яна знаходзіла ўжытак у вясковых гаспадарках. Пра дэкаратыўна-прыкладное саломапляценне няхай скажуць іншыя: тыя, хто ім займаецца, ці тыя, хто добра ведае гісторыю саломапляцення і яе значэнне ў жыцці гра-
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
мадства. Мы ж згадаем пра яго, калі раскажам пра пляценне царскіх царкоўных варот, бо нам іх давялося назіраць у суседняй вёсцы Дабраслаўка, ды яшчэ пра славутыя палескія капелюшы (“брылі”), якія гэтакхвацка, на любы памер, выплятаў тата. У такім «упрыгажэнні» і мне самому давялося разоў колькі «таптаць сцежкі па гнілых палескіх балотах, косячы ды зграбаючы сена, незнаходзячы ратунку ад усюдыіснага гнюсу».
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
ЗАСТААОСЯ Ў ПАМЯЦІ
С
Ч^алома даволі доўга уядалася не толькі у свядомасць, але і у цела. Асабліва, калі скірдавалі ячную, а яна едкая, вострая, усюдыпранікаючая, ад яе не было выратавання. Забівалася і ў рот, і ў нос, і ў вочы, і пад вопратку. Кусалася, часалася, смылела, а спыняцца, абсыхаць і мыцца не было магчымасці. Падганялі грозныя крыкі брыгадзіра, ягоных памочнікаў ды і старэйшых, на той час больш жылістых і вынослівых калгаснікаў. А яшчэ сонца смалістае, спапяляючае, якое, здавалася, пастаянна стаяла ў зеніце і не давала магчымасці нават ветрыку асвяжыць стомленых скірдаўшчыкоў. Сярод тых высачэзных і велізарных ворахаў саломы і ветру, здавалася, не знаходзілася месца. Самае вялікае жаданне было дарвацца да вялізнага бітона з вадою, які заўсёды брыгада брала з сабою ў поле. Калі стаяла надзвычай моцная спёка, то тады налівалі два, a то і тры бітоны. Праўда, старэйшыя, больш спрактыкаваныя і ўмудроныя жыццём вяскоўцы, не дапускалі нас, разгарачаных і ўзапрэлых, да вады, перасцерагалі, што папрастуджваемся,
зляжам у гарачцы. Мы ажно рагаталі з такіх слоў: як гэта ў такую спёку ды можна прастудзіцца? Нешта не тое гародзяць гэтыя дзяды. Ім вечна падавай нас палохаць ды страшыць. Потым, праз многія гады, усё ж прыйшлі, нікуды не адступілі, удзячнасць, цёплыя словы спагады і падзякі людзям, якія ўмудраліся ў любых сітуацыях думаць не толькі пра сябе.
Часта даводзілася працаваць не толькі на скірдах, але і на валакушах, якімі гусенічнымі, a то і калёснымі трактарамі, сцягвалі салому са значнай часткі палетка ў адно месца, каб потым там узнялася велічэзная скірда. Гэта была страшэнна цяжкая і небяспечная праца. Тады, у падлеткавыя гады, не разумеў, многае не даходзіла, што крок-другі, што драбнейшы промах і ты ці інвалід, ці... Ва ўсім бачылася нейкая весялосць, радасць, неўтаймаваная прага даказаць, што ты лепшы, спрытнейшы і што цябе ў чарговы раз пахваляць. Шкада, што пахвальба гэтая даставалася дарагою цаною: крывавымі мазалямі, сцёртымі нагамі, збітымі пальцамі, ды мала яшчэ якія траўмы здараліся ў такіх сітуацыях. Па шчырасці, то сёння, калі пішуцца гэтыя радкі, няма-няма ды і закрадзецца здрадлівая думка: а нашто ўжо было так рвацца, навошта было так цяжка працаваць з самага ранняга дзяцінства? Ніхто і нідзе, акрамя мяне самога, не згадаў пра тую працу, пра тыя мучэнні, якія па начах, міжволі, прарываліся з грудзей крыкамі-стогнамі збалелага, змучанага цела. Але гэта толькі зрэдчас, калі прыгадваецца нешта крыўдлівае, жорсткае, часам і бязлітаснае; калі памяць вяртаеўтыя моманты, дзе жыццю пагражала рэальная смяротная небяспека і ўсё абышлося толькі нейкім цудам, толькі выпадкова. Пра гэтакае дарослым, вядома ж, калі яны не былі сведкамі, ніколі не распавядалася, бо наступствы маглі быць самымі што ні на ёсць непрадказальнымі. Іншая справа, што такое ніколі не забываецца самому, а ўсё астатняе... мінулася. Мінулася, як аказалася, назаўсёды, беззваротна, з’яўляючыся толькі ў снах ці тады, калі працуеш над нейкай канкрэтная сцэнай, якая так ці іначай закранае тыя далёкія ўжо будні.
I ў той працы была своеасаблівая “градацыя”, уведзеная ў залежнасці ад працы: па ўзросце, па сіле, па ўменню. Таму, з’яўляючыся школьнікамі, недзе ўжо ці не з пятага класа беглі з віламі і торбачкамі пасля паўдня да калгаснай (“брыгадзірскай") хаціны (наймацца на дарослую працу, за якую потым і грошы яшчэ будуць плаціць, праўда, атрымліваць іх будуць матулі, ды яшчэ і пахвальвацца паміж сабою: «Ото ж, мой за месяц на дваццаць рублёў набегаў!»), дзе брыгадзір адбіраў людзей на скірдоўку. Божа! Як умільна мы на яго глядзелі, як імкнуліся зазірнуць у ягоныя вочы з адной толькі мэтай-просьбай, каб не сказаў ісці дамоў,
"не завярнуў дахаты, бо ты яшчэ замалы, а ў мяне і дарослых ставіць няма куды”. Калі гучалі такія словы, то многія не вытрымлівалі і пачыналі адразу ж уголас выказваць сваё незадавальненне, плакалі, вылі, не саромеючыся ні прысутных, ні таго, што хвіліну назад даводзілі ўсім пра сваю “даросласць”. Здаралася, што брыгадзір мог і перамяніць рашэнне, асабліва калі падаваў у абарону малых голас нехта са старэйшых: «Няхай, можа, ідуць... Няхай, таго, вучацца каля нас... Мы ж таксама не вечныя, а з кожным годам усё меней і меней людзей у калгас прэцца... Уцякаюць на лягчэйшы хлеб, з’язджаюць па гарадах. Назад асабліва ніхто не цягнецца. Няхай вучацца ля нас... А што сілы ў іх малавата, то не паспеем азірнуцца, як уздужэюць, стануць на сваё мужчынскае крыло».
Толькі розныя былі і дарослыя. Сустракаліся, найболей, людзі спагадлівыя, шчырыя, якія дапамагалі, навучалі, падтрымлівалі і стрымлівалі ад празмернага запалу, а былі і такія, якія, параготваючы, пры ўсіх, нікога і нічога не саромеючыся, у адкрытую заяўлялі: «Дай яго, брыгадзір, мне ў памочнікі, то заўтра ён прасіцца на працу больш не будзе. Я яго за дзень супакою і адвучу». На вялікі жаль, гэта была не пустая пахвальба. Такі пустадомак так і паступаў, заганяў няшчаснае дзіця да такой ступені, што такі “працаўнік” на наступны дзень ні за што на свеце больш не пагаджаўся ісці на калгасную працу разам з дарослымі. Як яго хатнія ні прасілі, як ні пагражалі, чым толькі не прываблівалі. Усё, “ахвота" была адбіта назаўсёды. Тады дамаўляліся, што малы падасцца «на начную працу ў калгасныя зернясховішчы... Там не надта цяжка, там адно з зернем (ці ў зерні) нагуляешся».
Самая лёгкая праца была на падборцы рэшткаў саломы пасля таго, як яе сцягвалі валакушамі. Яе трэба было падбіраць віламі, скідваць у трактарны прычэп і вазіць да будучай сцірты. На такой працы былі занятыя жанчыны, а ўжо ля іх мы хлапчукі. А вось самая адказная... Гэта нават не сцягванне валакушамі абмалочаных жытнёвых “капніцеляў”, а вяршэнне сцірты. Менавіта на гэтую працу на ўсё лета быў прызначаны пастаянны склад (“састаў”), да іх ужо штодзень дадавалі аднаго-двух памочнікаў. Я меў гонар, будучы шасцікласнікам, узначаліць такую брыгаду.
Усё здарылася неяк нечакана: аднаго разу, недзе адразу пасля паўдня, з-за блізкага лесу пачала пагрозліва паказвацца вялізная, грувасткая хмара, ужо ў паветры адчувалася навальніца. Само паветра адразу пасвяжэла, нібы набрыняла будучай вільгаццю. Аў нас атрымалася неспадзеўка: наша сцірта не была завершана. Тая брыгада сціртаўшчыкоў працавала так, як мокрае гарыць. I што самае непрыемнае:
ЗАЛАЦІСТЫЯ САЛОМКІ СНАПКІ
сцірта не была завершана з вільчыку, з таго верху, адкуль усё і зацякае, і гноіць потым сцірту дазвання. Аднекуль прыскочыў усхваляваны брыгадзір і пачаў, на прамілы Бог, прасіць у жанчын, каб яны кінуліся і выручылі, але... Але, як часта ў жыцці здараецца, у адказ пачуў, што “тотая вышыні баіцца, утой дыкусё цела дрыжыць, а тая, прахадзіўшы гэтулькі гадоў на сціртоўку, увогуле не ведае, як гэта вяршыць сцірту; усё гэта выдавалася рэзка, на розныя галасы". Там, атрымліваецца, і прыспела мая часіна: зрабіў пару крокаў наперад і стаў ля брыгадзіра. Трактарыст падняў нас механічным “капніцелем” на сцірту і мы пачалі на ёй завіхацца ўдваіх. Знізу, задраўшы галовы, цікавалі жанчыны. Іх на чым свет стаіць лаяў трактарыст (ён не меў магчымасці да нас залезці, бо яму трэба было падаваць нам салому сваімі хваткімі жалезнымі “віламі”), а мы шчыравалі. Усё б нічога, толькі брыгадзір быў інвалідам першай групы! Таказвалася на ім страшэнная вайна. Правая рука ў яго ўвогуле не дзейнічала і ён падбіваў салому адной левай. Заўважыўшы, як лоўка я закрываю вільчык, хвіліна ад хвіліны яшчэ нават і ўскокваючы на самы верх і “прагульваючыся" утоптваючы яго, ён прахрыпеў, што будзе ў мяне на “дапамозе”. На самой справе брыгадзір падаваў мне пад ногі салому, а я імгненна яе прыбіваў і ўладкоўваў. He ведаю, як мы з ім вытрымалі, бо працаваць давялося ўсяго недзе хвілін дзесяць (пятнаццаць сама болей), а прыкрылі верх сцірты метраў на трыццаць. На самым краі нас заспеў дождж. Але мы ўніз так і не спускаліся: зашыліся ў салому і сцішыліся. Здавалася, выразна чуваць было, як б'юцца нашы сэрцы. Ужо калі перадыхнулі, то толькі тады дзядзька Валодзя запытаўся, дзе я гэтаму навучыўся? Давялося адказаць дзедавым выслоўем: «Дай, Божа, усё ўмець ды не ўсё рабіць! Прыглядваўся, як старыя працуюць. Ды і дома мяне то дзед, то тата стог вяршыць ставяць. Так ужо атрымліваецца, што больш дарослага за мяне памочніка ў іх няма. Тут жа галоўнае зразумець і старацца акуратна і старанна выкладваць “сцяну” і верх і ўвесь час таптаць і таптаць сярэдзіну, каб яна потым, калі што якое, не зацякла і не прабілася да самага нізу».