— Ззаду едзь! — адказаў Хведар Набілкін. Вярнуўся асілак назад і паехаў за ім назіркам. Прыехалі на шырокі зялёны луг. Хведар Набілкін пусціў сваю кабылку пасвіцца, а сам разапнуў шацёр і лёг спаць. I Дубавік свой шацёр разапнуў воддаля. Назаўтра ўстаў Дубавік, пачаў меч вастрыць на вялікім бруску. А Хведар Набілкін, убачыўшы гэта, давай сваю касу вастрыць на камені. Меч вострыцца ціха: шахшах, а каса — дзындзын аб камень! Дубавік думае з зайздрасцю: “Ну і меч жа ў гэтага асілка! Звініць — не тое што мой”. Пастаялі яны на лузе два дні, на трэці Дубавік і кажа Хведару Набілкіну: 112 Залатая яблынька — Жыве тут недалёка цмок, змей трохгаловы. Выклікае ён да сябе кагонебудзь з асілкаў на бой. Ці сам паедзеш, ці мяне пашлеш? — Ат,— плюнуў Хведар Набілкін, — буду я аб такую драбязу рукі пэцкаць! Ёдзь ты! Ну, асілак сабраўся і паехаў. А Хведар Набілкін лёг спаць. Прыязджае Дубавік да цмока. — Хто ты? — пытаецца цмок. — Ці не сам Хведар Набілкін? Чуў я пра цябе — кажуць, нават аб’ява вісіць, што новы магутны асілак у гэтым царстве завёўся. Бачыць Дубавік: цмок дужа баіцца новага асілка Хведара Набілкіна. Ён і адказвае яму: — Але, сам Хведар Набілкін... — Ну што ж, Хведар Набілкін: будзем біцца ці мірыцца? — He, нячыстая сіла, не дзеля таго ехаў сюды сам Хведар Набілкін, каб мірыцца, а дзеля таго, каб біцца! Выхапіў асілак Дубавік свой востры меч і адсек цмоку ўсе тры галавы. Дзве галавы ў дрыгве затаптаў, а трэцюю на меч уссадзіў і вязе напаказ свайму старэйшаму таварышу Хведару Набілкіну. Прыехаў і пытаецца: — Дзе загадаеш цмокаву галаву падзець? — Кінь у куст! — махнуў рукою Хведар Набілкін. Тым часам каля таго горада праязджаў асілак Гаравік. Убачыў аб’яву і здзівіўся: эге, Чарадзейныя казкі 113 вось з кім цікава было б сустрэцца! Паехаў ён па слядах і прыехаў на шырокі зялёны луг. Здалёку пакланіўся Хведару Набілкіну і кажа: — Ці не прымеш мяне, магутны асілак Хведар Набілкін, за таварыша? — Добра. Стаў свой шацёр. Паставіў свой шацёр і Гаравік. Назаўтра Гаравік кажа Набілкіну: — Аб’явіўся ў нашым краі паганы цмок з шасцю галовамі. Дык ці сам паедзеш біцца з ім, ці мяне пашлеш? — Ат, — плюнуў Хведар Набілкін, — буду я аб такую драбязу рукі пэцкаць! Едзь ты! Паехаў Гаравік, адсек усе шэсць галоў цмоку і адну напаказ прывёз. — Дзе загадаеш цмокаву галаву падзець? — пытаецца ў Хведара Набілкіна. — Кінь у куст дрэнь гэтую! Шырока пайшла слава пра асілка Хведара Набілкіна. Дайшла чутка пра яго і да дзевяцігаловага цмока. Выклікае ён Хведара Набілкіна на бой. Хацеў Хведар Набілкін і на гэты раз каго з сваіх малодшых таварышаў паслаць, ды тыя адмовіліся. — Мы ўжо, — кажуць, — ездзілі, цяпер твая чарга, ды і цмок па тваёй сіле трапіўся: нам з ім не справіцца. Ну, нічога не зробіш: трэба ехаць. Ці ж да твару магутнаму асілку гонар свой траціць? Сабраўся Набілкін, сеў на сваю дохлую кабылку і паехаў. 114 Залатая яблынька А цмок чакаў, чакаў Хведара Набілкіна, не дачакаўся — сам да яго выйшаў. Сустрэліся яны на паўдарозе. Як убачыў Хведар Набілкін перад сабою страшыдлішча дзевяцігаловае, напужаўся ды, як дуж, ходу назад! Цмок за ім. Збіўся Хведар Набілкін з роўнай дарогі, трапіў на глухую. А гэтая дарога вяла ў дрыгвяністае балота. Ляцеў, ляцеў ён па глухой дарозе ды ўскочыў проста ў дрыгву. Цмок, не разглядаючы дарогі, таксама туды бухнуўся — адны галовы тырчаць. Хведар Набілкін лёгкі быў, выскачыў адразу, а цмок так і засеў там, як корч. Разгледзеўся Хведар Набілкін — моцна сядзіць цмок у балоце, не паварушыцца нават. Схапіў ён цмокаў меч, падняў сяктак і давай страшыдлішчу галовы адсякаць. Адсек усе дзевяць галоў, цяжкі меч у балота ўтаптаў, а сам пайшоў назад пехатою: кабылку сваю з дрыгвы выцягнуць ніяк не здолеў. Прыйшоў на луг і крычыць: — Гэй, малайцы! Зараз жа ідзіце ў дрыгвяністае балота, прывядзіце майго багатырскага каня. Я там з паганым цмокам ваяваў, усе дзевяць галоў яму сцяў. Пайшлі асілкі на дрыгвяністае балота, глядзяць — і праўда: валяюцца ў балоце ўсе дзевяць цмокавых галоў! — Вось жа, — кажуць, — сіляка! Гэта ж дзіва: утаптаў паганага цмока ў дрыгву і ўсе Чарадзейныя казкі 115 галовы адсек яму! I чым? Глядзець няма на што: не меч, а каса нейкая ды і толькі! Узяў Гаравік кабылку пад паху і прынёс гаспадару. Яшчэ большая слава пайшла пра магутнага асілка Хведара Набілкіна. Дачуўся пра яго сам цар Храпун. Захацелася яму мець пры сабе слаўнага асілка, які дзевяцігаловага цмока адолеў. Паслаў яму запрашэнне. З’явіўся Хведар Набілкін у палац. Цар справіў яму дарагое адзенне, даў лепшы ў палацы пакой, слуг і кухара да яго прыставіў. Жыве Хведар Набілкін прыпяваючы. Мінуў год, другі, на трэці год выступіў супраць цара Храпуна злосны ды грозны суседні цар Хапун. Сабраў ён такое войска, што вокам не акінеш, лікам не злічыш. Стаў ён з войскам ля сталіцы цара Храпуна і паслаў яму аб’яву: выклікаю цябе на бой! Напалохаўся цар Храпун, пытаецца ў Хведара Набілкіна: — Што рабіць? Пераможа мяне цар Хапун... — He пераможа! — адказвае Хведар Набілкін. — He турбуйся, бацюхна, ідзі спаць, я сам буду ваяваць. Цар пазяхнуў соладка і пайшоў спаць, а Хведар Набілкін загадаў, каб усе краўцы, шаўцы, цесляры, сталяры з’явіліся ў сталіцу кожны са сваім струмантам. 116 Залатая яблынька I ўсе майстры з усяго царства з’явіліся ў сталіцу — цесляры з сякерамі, краўцы з іголкамі, сталяры з піламі, шаўцы з шыламі... Выйшаў Хведар Набілкін ды і кажа: — За тры дні нарабіце мнё сем палкоў драўлянага войска! — Добра, — адказалі майстры. — Наробім! Як войска было гатова, Хведар Набілкін загадаў: — Выставіць усё драўлянае войска ноччу за горадам! Так і зрабілі. А сапраўднае войска Хведар Набілкін схаваў у кустах. Прачнуўся раніцай цар Хапун, бачыць — стаіць супраць яго сем палкоў войска цара Храпуна: значыць, пара вайну пачынаць. Цэлы дзень стралялі салдаты цара Хапуна ў салдат цара Храпуна. Увесь порах спалілі, усе патроны патрацілі, а нікога не забілі. Дзівіцца цар Хапун: ці не зачараванае войска выставіў цар Храпун? Тым часам Хведар Набілкін даў каманду пускаць у работу сапраўднае войска. Выбеглі яго салдаты з кустоў ды давай страляць па войску цара Хапуна. Стралялі, стралялі — усё войска перабілі, а самога Хапуна ў палон захапілі і да цара Храпуна прывялі. Пабудзіў яго Хведар Набілкін і кажа: — Што загадаеш, бацюхна, з палонным рабіць? Чарадзейныя казкі 117 Працёр цар вочы, бачыць — стаіць перад ім звязаны Хапун. Зарадаваўся цар. — У пушку яго, — кажа, — зарадзіць і выстраліць у той бок, адкуль прыйшоў. Так і зрабілі. Паехаў цар за горад, паглядзеў — усё варожае войска покатам ляжыць, а яго ўсе салдаты жывы і здаровы. — Як гэта табе ўдалося? — пытаецца цар у Хведара Набілкіна. — У Хапуна ж сілы ў тры разы больш было... — Я, — кажа Хведар Набілкін, — ваюю не сілаю, а розумам. Паставіў тады цар Храпун Хведара Набілкіна самым галоўным начальнікам над войскам, а сам пайшоў спаць. Спаў ён цяпер спакойна, бо ніхто з суседніх цароў і не думаў ісці на яго вайною. OX I ЗАЛАТАЯ ТАБАКЕРКА Жыў сабе сіраціна Янка, леснікоў сын. Бацькі памерлі, а радні ніякай не было. Так і жыў ён адзін у лесе, у бацькавай хатцы. А каб весялей было, гадаваў пярэстага катка. Прывык да яго каток. Бывала, куды гаспадар ідзе, туды і ён. Пайшоў аднойчы Янка дровы збіраць. Ну, вядома, і каток за ім. Набраў Янка вязку галля, нясе дадому, а каток адну сухую галінку за ім цягне. 118 Залатая яблынька Змарыўся Янка, прысеў на пні, падумаў, як цяжка яму жыць на свеце, і застагнаў моцна сам сабе: — Ох, ох! I толькі ён так сказаў — выскачыў зпад пня маленькі дзядок з доўгаю барадою. — Чаго ты мяне клікаў, дзяцюк? Паглядзеў Янка спалохана на дзядка і кажа: — He, дзедка, не клікаў я цябе. — Як не клікаў? — заспрачаўся дзядок. — Я ж не глухі! Ты два разы назваў маё імя: Ох, Ох... Мусіш мне цяпер сказаць, што ты ад мяне патрабуеш. Падумаў Янка і кажа: — Нічога мне не трэба. Але я вельмі галодны. Калі маеш кавалак хлеба, то дай. Ох нырнуў назад пад пень і праз нейкі час вынес адтуль кавалак хлеба і міску капусты. — На, — кажа, — еш. Наеўся сіраціна, катка пакарміў і нізка пакланіўся дзядку: — Дзякуй, дзедка, за абед: даўно такой смачнай стравы не еў. Узваліў ён на плечы свае дровы і весялей пайшоў дахаты. Мінуў дзеньдругі, зноў голад дакучае. Успомніў Янка пра дзядка. “Пайду, — думае, — ці не накорміць ён мяне яшчэ раз?” Прыйшоў на тое месца, сеў на пень і ўздыхнуў: Чарадзейныя казкі 119 — Ox! Выскачыў дзядок: — Што скажаш, дзяцюк? Пакланіўся яму Янка: — Галодны я, дзедка. Ці не даў бы ты мне хоць кавалак хлеба? Дзядок як бачыш вынес яму кавалак хлеба і міску капусты. Так з таго часу і пайшло: захочацца Янку есці — ідзе да дзядка. Аднойчы вынес яму дзядок замест абеду залатую табакерку. — Вось што, хлопча, — кажа, — не турбуй ты мяне больш: я ўжо стары, і мне цяжка абед насіць. Вазьмі гэтую табакерку. Калі табе што патрэбна будзе, адчыні яе, і мой слуга адразу стане перад табою. Ён не горш за мяне зробіць усё, што ты яму загадаеш. Узяў Янка залатую табакерку, шчыра падзякаваў дзядку і пайшоў, падскокваючы, дахаты. Адчыніў дома залатую табакерку — выскачыў з яе маленькі чалавечак, але не такі, як дзядок, а малады, шустры. — Што загадаеш? — прагаварыў чалавечак да Янкі тоненькім галаском. — Дай мне, братка, чагонебудзь паесці! Тут чалавечак як бачыш паставіў на стол міску капусты, палажыў добры кавалак жытняга хлеба, а сам ускочыў у залатую табакерку і зачыніўся. 120 Залатая яблынька Пажыў так Янка нейкі час, і захацелася яму ў свет пайсці, людзей паглядзець, сябе паказаць, бо ніколі ж ён нідзе, апроч свайго лесу, не быў. Узяў ён залатую табакерку, клікнуў катка і пайшоў. Шмат абышоў ён вёсак, гарадоў, шмат чаго пабачыў, нарэшце прыйшоў да сіняга мора. Бачыць — ляжыць на беразе мора маленькая серабрыстая рыбка. Відаць, хваля выкінула яе ў час прыбою. Трапечацца рыбка, б’ецца аб каменне, пячэцца на сонцы, а ніяк назад у мора не трапіць. Шкада стала Янку беднай рыбкі. Узяў ён яе асцярожна і ўкінуў у мора. Вільнула рыбка хвосцікам, глынула вады, ачуняла, а потым высунула галоўку наверх і кажа чалавечым голасам: