Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

Залатая яблынька

Казкі, легенды, паданні
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 288с.
Мінск 2013
56.53 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— He, збяры найперш сваіх міністраў і дарадцаў! — Адазваўся Сіняя Світа.
148	Залатая яблынька
Адчувае цар, што Сіняя Світа недзе поруч, зусім блізка. Абабег увесь палац, а Сіняя Світа сядзіць сабе ў яго за пазухай.
Сабраў тады цар усіх міністраў і дарадцаў, зноў выйшаў на ганак і заве:
— Сіняя Світа налева сшыта Саламяны брыль, пакажыся!
— Ды не, баюся, што падманеш! Пакажы дачку, сабраную пад вянец, тады і я аб’яўлюся!
Загадаў цар запрэгчы карэту шасцерыком найлепшых коней і пасадзіў у яе каралеўну, сабраную да шлюбу.
Тут вылецела ў цара зза пазухі пушынка і абярнулася добрым малойцам. Сеў ён да каралеўны і паехалі пад вянец.
Згулялі пышнае вяселле, і адпісаў цар Сіняй Свіце палову царства.
ЯнкаКупала ВАЎКАЛАК
Як змеркне, як ноч дзень зваюе
I зораў паявіцца знак, Па нівах, па сёлах шнуруе Туды і сюды ваўкалак.
У поўнач на пні і на сталі Знімае, ўздзявае свой від; He кеміць ні крыўды, ні жалю, Hi наспаў магільных, ні пліт.
Чарадзейныя казкі
149
На веры людской і павазе, Хаваны між яраў і лоз, У кожны надворак залазе I водзіць труслівасць за нос.
Паношыцца ў кожнай прыгодзе, Смяяцца не дасць над сабой;
Малітвы на губы наводзе, Як лістам, трасе цемнатой.
Ці з ласкай яго, ці няласкай — Рахунак вядзе забабон;
Складаецца казка за казкай, Падданых з’ярміў ён мільён.
Лет тысячы з’ела няпамяць, За богам узводзіцца бог, Сто ўспелі праўд новых спаганіць — Ніхто ваўкалака не змог.
Як толькі зямля заначуе I зорак абойдуць рады, Па нівах, па сёлах шнуруе, Шнуруе туды і сюды.
САЦЫЯЛЬНАБЫТАВЫЯ I АВАНТУРНАНАВЕЛІСТЫЧНЫЯ КАЗКІ
HE ВЫТРЫВАЎ
Адзін пан вельмі любіў слухаць казкі. Многа пераслухаў ён гэтых казак. Урэшце захацелася яму пачуць такую казку, у якой не было б ніводнага слова праўды. Знайшоўся такі казачнік. I кажа яму пан:
— Вось талерка золата. Калі раскажаш мне такую казку, каб не было ў ёй ні слова праўды і каб я сказаў табе: “лжэш”, дык тады аддам табе гэтую талерку золата.
Зірнуў чалавек на талерку — так і зіхціць на ёй золата!
I ён пачаў:
— Чаго, панок, на свеце не бывае. Вось са мною такая прыгода здарылася. Было мне гадоў пятнаццаць, але яшчэ на свет не радзіўся. Наняўся я да аднаго гаспадара пчол пасвіць — пяцьдзесят раёў пчол. Рана і вечарам я павінен быў пералічыць іх, а вечарам іх трэба было і падаіць і пазаганяць у вуллі.
— Свет вялік, можа быць і праўда, — кажа пан.
Глянуў казачнік на золата — блішчыць, на яго ліха!
— Раз выпусціў я пчол на пашу. Вярнуліся яны дамоў — дванаццаці пчол няма. Дзе ж бы яны падзеліся? Можа ў балоце загразлі... Кінуўся іх шукаць. Я туды, я сюды — няма. Аж бачу — адзінаццаць пчол ляцяць, параненыя,
Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 153
акрываўленыя. А дванаццатай няма. Ох ты, гора мае! Я далей.
— Гогого! — крычу.
— Гууум, — адазвалася яна.
Зірк за рэчку — аж там чарада ваўкоў апанавала маю пчалу і душаць. А яна адбіваецца, а яна не даецца. Я, гэта, давай бегчы шпарчэй на падмогу. Да рэчкі дабег — перавозу няма! Спазнюся — задушаць яе ваўкі. Схваціў, гэта, я сам сябе за чупрыну, размахаў, разгойдаў— гопталяля! Як штурхануў, так і перакінуўся на той бок ракі.
— Можа быць, — кажа пан.
— Але з разгону як гопнуўся аб зямлю, так па пояс і засеў! Я туды, сюды — не вылезу. Я так, я сяк — не бярэ. Без рыдлёўкі не зробіш нічога. Кінуўся я як мага дадому, схапіў рыдлёўку ды назад. Бягу, гэта, я, аж чую — у дупле печаныя дзятлы пішчаць. I так прынадна пахнуць! Палез я ў дупло. Лезу галавою — не ўлез, рукою лезу — не ўлез; лезу нагою —дарма! Калі ж кінуўся ўсім целам — улез! Паеў я тых дзятлоў, назад лезу. Лезу галавою — не вылезу, лезу рукою — не вылезу і нагою лезу — не вылезу.
Кінуўся ўсім целам — няма рады. Без сякеры нічога не будзе. Зноў дадому бягу, хватаю сякеру, лезу ў дупло, высякаю дзірку — вылажу. Бягу за рэчку, адкопваю сябе з зямлі і кідаюся пчале памагаць.
154
Залатая яблынька
— Свет вялік, можа быць і праўда, — кажа пан.
— Праўда ці няпраўда, але прыбег я да пчалы, адагнаў ваўкоў. Бачу — не жыць маёй пчале. Я гэта, нядоўга думаючы, шась яе нажом! Перарэзаў ёй горла. А крыві, крыві, — аж рэчка зачырванелася. Абяліў я пчалу і прывёз мяса дадому: дванаццаць кадзей мяса наклаў!..
— Свет вялік, можа быць і праўда.
— Можа праўда, а можа і няпраўда.
Тут я ўспомніў, што косці засталіся на пожні. Думаю сабе — лаяць будуць людзі, што заграмаздзіў касцямі болып дзесяціны сенажаці. Пабягу ды скіну іх у раку. Прыбег. Стаў падымаць хрыбет з рэбрамі. Падняў я яго, потым як штурхану ад сябе!.. Я думаў, што ўпадзе ў раку, а ён адным канцом стаіць на зямлі, а другім у неба ўпёрся.
— Свет вялік, можа быць і праўда.
— Ну што ж? Праўда, дык праўда.
Палез я па гэтым хрыбце на неба. Як лезці, дык лезці, і ўзлез. Бачу — у адной хаце пірушка, святыя гуляюць: п’юць гарэлку, віно, сала поўныя місы нарэзалі, песні такія непадобныя пяюць. Ну, думаю сабе, з п’янымі, чалавеча, не займайся, a то яшчэ бакі намнуць. Іду далей. У другой хаце святы Мікола набраўся гарэлкі, як сцелька, ляжыць пад лаваю і храпе, як пшаніцу прадаўшы.
— Можа і праўда.
Сацыяльнабытавыя 7 авантурнанавелістычныя казкі 155
— Праўда, то праўда, але віламі па вадзе пісана. Каля яго ляжыць шапачка, сама залатая, з дарагімі каменнямі. Я шапачку — за пазуху ды і назад. Аж тут святы Мікола прачнуўся, пачаў бушаваць, свае шапкі шукаць. Падняўся шум, крык.
— Гэта Ялісей маю шапку забраў, бо ў яго па лысіне мухі поўзаюць! — крычыць Мікола.
Ну, думаю, калі зловяць, кепска будзе.
А тут аніяк не знайду таго месца, дзе хрыбет стаяў. Бачу — пілавіны ляжаць. Давай з пілавін вяроўку віць. Звіў доўгую вяроўку. Завязаў адзін канец яе і стаў спускацца з неба па вяроўцы. Спусціўся да самага канца вяроўкі, а зямлі яшчэ няма. Што тут рабіць? Я, гэта, вазьму ды адрэжу зверху кусок вяроўкі, а знізу надтачу і спускаюся далей.
— Свет вялік, можа і праўда.
— Але, праўда. Стаў я гэта на зямлі. Бачу — не наша зямля. Аглянуўся — пекла! Іду далей. Аж бачу — панскі бацьканябожчык, абарваны, босы, такі галадранец, аж глядзець шкода. Стаіць, бедненькі, з пугаю, свіней пасе.
— Лжэш, хам! — крыкнуў пан.
А казачнік — цап за талерку з золатам ды за дзверы.
156
Залатая яблынька
РАЗУМНАЯ ДАЧКА
Жыў адзін бедны чалавек з жонкаю. Нарадзілася ў іх дачка. Прыйшлося спраўляць радзіны. А ў чалавека таго ні хлеба, ні да хлеба. Чым гасцей частаваць?
Пайшоў бядняк на рэчку па ваду. Аж бачыць — ляжыць у кустах цялушачка. Ды такая слабая, лядашчая, што сама і не ўстане.
Прынёс ён цялушачку дахаты і кажа жонцы:
— Давай зарэжам яе: будзе чым гасцей пачаставаць.
Спадабалася жонцы цялушачка — такая рыжанькая ды лысенькая.
— He, — адказвае яна, — хай лепш гадуецца.
— Дык жа яна зусім кволенькая. Яе, відаць, нехта знарок выкінуў, каб у хляве не здохла.
— Нічога, можа, як і выгадуем. Падрасце дачка — будзе ёй малако.
Паслухаў чалавек жонку, і пачалі яны гадаваць цялушачку.
Акрыяла тая, расце, як на дражджах. I дачка таксама расце, як на дражджах. Ды такая разумніца ўдалася, што і старыя ахвотна слухаюць яе.
Выгадавалася з лысенькай цялушкі слаўная карова.
Падрасла дзяўчынка, стала ёй сем гадоў, пачала сама пасвіць карову.
Загледзеўся аднойчы багаты сусед на карову бедняка.
Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 157
— Адкуль у цябе такая добрая карова? — пытаецца.
Бядняк і расказаў яму ўсё, як было.
— Эге, — кажа багацей, — дык гэта ж мая цялушка! Гэта я выкінуў яе — не думаў, што яна на ногі ўстане. He, тады я забяру сваю карову назад...
Зажурыўся бедны чалавек.
— Я ж яе гадаваў,— кажа. — I яна цяпер мая.
He згаджаецца багаты.
— He аддасі падобраму, — пойдзем да пана на суд.
Што рабіць? Пайшлі да пана на суд.
Багаты падаў пану руку, прывітаўся: ведама, багаты з багатым свае людзі. Пан кажа яму:
— Садзіся ў мяне.
Багаты сеў у крэсла, а бедны стаіць ля парога, шапку зняўшы. Пан на яго і не глядзіць.
— Ну, што скажаш? — пытаецца пан у багатага.
— Ды вось, пане, якая справа, —пачаў скардзіцца багаты. — Сем гадоў таму назад гэты чалавек забраў маю цялушку і цяпер не аддае...
Выслухаў пан і бедняка. А потым кажа ім:
— Добра. Суд мой будзе такі. Загадаю вам тры загадкі: што на свеце сыцей за ўсё? што на свеце саладзей за ўсё? што на свеце шпарчэй за ўсё? Хто адгадае, таму і карова застанецца. А цяпер ідзіце дахаты, падумайце. Заўтра прыйдзеце з адгадкамі.
158
Залатая яблынька
Вярнуўся бедны чалавек дахаты, сеў і плача. — Чаго ты, тата, плачаш? — пытаецца дачка. — Ды так і так, — адказвае бацька, — хоча багаты сусед адабраць у нас карову. Пайшлі мы з ім да пана на суд. А той загадаў нам тры загадкі. Хто з нас адгадае, таму і карова застанецца. Дзе ж мне адгадаць тыя загадкі!
— А якія, тата, загадкі? — пытаецца дачка.
Бацька сказаў.
— Нічога, тата, не турбуйся, — кажа дачка. — Кладзіся спаць. Заўтра штонебудзь прыдумаем.
А багаты прыйшоў дадому і радуецца:
— Ну, баба, карова будзе наша! Трэба нам з табою толькі адгадаць тры загадкі: што на свеце сыцей, што саладзей і што шпарчэй?
— Вось дзіва! — усміхнулася жонка. — Тут і адгадваць няма чаго. Сыцей за нашага рабога парсюка нікога на свеце няма. Саладзей за ліпавы мёд ад нашых пчол таксама няма нічога. А шпарчэй за нашага гнедага жарабца ніхто не зможа бегчы: ён жа як памчыцца, дык і вецер не дагоніць!
— Праўда, — згадзіўся мужык, — так я і скажу пану.
Назаўтра прыходзяць бедны з багатым да пана.
— Ну што, адгадалі мае загадкі?—пытаецца
пан.
Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі	159
Багаты выйшаў наперад:
— Ды тут і адгадваць няма чаго: нікога і нічога на свеце няма сыцей за майго рабога парсюка, саладзей за ліпавы мёд ад маіх пчол і шпарчэй за майго гнедага жарабца.
— Аты, — пытаецца пан у бедняка, — адгадаў?
— Адгадаў, пане: няма нічога сыцей за зямлю, бо яна ўсіх корміць; няма нічога саладзей за сон, бо хоць якое гора, а заснеш, дык і забудзешся; і няма нічога шпарчэй за людскія думкі, бо сам ты яшчэ тут, а думкі ўжо далёкадалёка...
Правільна адгадаў бядняк! Прыйшлося пану прысудзіць яму карову.
— Хто гэта цябе навучыў так адказваць на мае загадкі? — пытаецца пан у бедняка.
— Мая дачкасямігодка.
Здзівіўся пан: не можа таго быць, каб такая малая беднякова дачка адгадала яго загадкі! Захацелася яму паглядзець разумную дзяўчынку. Прыехаў ён аднойчы да бедняка, а той якраз з жонкаю ў полі быў. Сустрэла пана беднякова дачкасямігодка.