Выбралася гэтак Марылька на нейкую дарожку, бачыць — едзе на яе кабылцы якісьці чалавек. Прыгледзелася, аж гэта іх сусед, стары Ахрэм. Хадзіў ён па лесе з сякераю, шукаў якой патрэбнай дзеравякі ды натрапіў на прывязаную кабылку. Пагукаў — няма гаспадара. “Мабыць, яе зладзеі ўкралі ды схавалі тут”, — падумаў Ахрэм. Адвязаў ён кабылку, сеў у драбінкі ды і падаўся дахаты. Пачуў Ахрэм голас, азірнуўся: гоніцца за ім нейкая ні то русалка, ні то ведзьма: косы распушчаны, адзенне на кавалкі пашматана... Давай ён кабылку паганяць, ад бяды ўцякаць. А русалка ўсё бяжыць за ім і нават па імені кліча... Бачыць Ахрэм, што не ўцячы яму на кабылцы ад гэтай здані. Саскочыў ён з воза, схапіў сваю сякеру ды так паджгаў, што толькі пяты замільгалі. Прыехала Марылька дахаты і расказала ўсім, дзе зладзеі жывуць. Сабраліся хлопцы, зрабілі ў лесе аблаву і палавілі іх. Зажылі з таго часу людзі ў той аколіцы ціха ды мірна. Праўду бо кажуць: бярэ не сіла, а смеласць. Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 189 HE КАЖЫ “ГОП”, ПАКУЛЬ HE ПЕРАСКОЧЫШ Пра паляўнічых расказваюць розныя байкі. Штукары яны на выдумкі, што і казаць. Любяць і прылгаць, і памарыць аб сваім паляўнічым шчасці. Дык вось. Жыўбыў некалі адзін такі паляўнічы. Пайшоў ён у лес, глядзіць — заяц пад кустом спіць. Тоўсты шарак, сыты. Адкарміўся за лета на добрых харчах. Дастаў узрадаваны паляўнічы капшук з тытунём, напіхае люльку, а сам думае, любуючыся зайцам: “Няхай, небарака, яшчэ паспіць. Ад сну не толькі чалавек, а і заяц тлусцее. Нікуды ад мяце ён цяпер не ўцячэ. Але што ж я з ім зраблю, як застрэлю? Ага! От што зраблю. Мяса пасалю, у дзежку складу, буду есці патрошку, а шкуру — хвацкая шкура! — прадам. Немалыя грошы вазьму! Дзешава не прадам. Буду таргавацца. Так, так. А што за тыя грошы куплю?” Прыкінуў мужыкпаляўнічы і так і гэтак: шмат дзірак у гаспадарцы на тыя грошы. “Ага! — падумаў ён. — Лепш за ўсё куплю за іх курачку. Яна яек нанясе. Потым пасаджу яе на тыя яйкі ў рэшата, яна куранятак выведзе: пеўнікаў і курачак. Пеўнікаў, як падрастуць, парэжу — зноў мяса будзе, а курачак прадам — зноў грошы будуць. Немалыя грошы! Што я за іх куплю? Ага! Куплю на гэты раз авечку. Яна 190 Залатая яблынька прывядзе ягнятак, баранчыка і ярачку. Баранчыка, як падрасце, я на мяса зарэжу — от жа наемся цяпер мяса ўдосталь. А ярачку гадаваць буду. Год за годам — і цэлую чараду авечак развяду. Так, так, далібог развяду. Гм... Што ж цяпер з імі рабіць буду?” Думаўдумаў паляўнічы, так і гэтак меркаваў. “Ага! — надумаўся нарэшце. — Чараду авечак я таксама прадам. Цэлы мех грошай за іх вазьму. За тыя грошы куплю карабель, нагружу яго лёнам і семем ды паеду за мора гандляваць. Яшчэ болып грошай утаргую. Вярнуся дахаты, куплю маёнтак, стану панам. Зямлю мужыкам у арэнду аддам, немалыя падаткі на іх накладу, а сам буду піцьгуляць ды на слуг пакрыкваць. Прыйдзе каторы з мужыкоўарандатараў да мяне ў палацы, паклоніцца нізка: “Паночак, будзь ласкаў, пачакай з падаткам за зямлю. Зараз грошай няма. Аддам пасля з дабаўкаю...” А я вусы падкручу ды як закрычу: — Прэч, мужык, з вачэй! Нясі падатак хутчэй!” I так моцна крыкнуў шчаслівы паляўнічы, што заяц прахапіўся — ды толькі яго і бачылі. Недарэмна ж кажуць: “He здзірай шкуры з незабітага мядзведзя”. Або яшчэ лешп: “He кажы “гоп”, пакуль не пераскочыш”. Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 191 ПАНСКАЯ ЛАСКА Служыў у аднаго пана ляснік. Добра служыў, вераю і праудаю, як кажуць. Пан гэта бачыў. Расчуліўся ён аднаго разу і кажа лесніку: — Люблю я цябе, мой верны слуга. I буду за гэта трымаць я цябе і карміць да самай тваёй смерці. Ну, а ляснікто добра ведаў свайго пана. Вось ён і кажа: — Э, пане, не крыўдуй, але я адкажу табе на гэта такою прыказкаю: панская ласка, жончын язык ды пасынкава любоў да бацькіайчыма — аднаго варты. — Няпраўда! Мая ласка шчырая і непарушная. — Ну што ж, — кажа ляснік. — Пажывём — пабачым. Назаўтра ўкраў ён у пана гусака і кажа жонцы: — Звары, толькі каб ніхто не бачыў... — Дзе ты ўзяў яго? — пытаецца жонка. — Украў у пана. Толькі — ша! — ні слова нікому. Зварыла жонка гусака. Сама са сваім сынам наелася, мужыка накарміла і пайшла ў панскі двор куму пераведаць. Сядзіць там у яе, балакае ды ўсё ваду папівае. — Што ж гэта, кумка, ты такое ела, што так на ваду накінулася? Муляецца госця, маўчыць. 192 Залатая яблынька — Цікава, — дзівіцца кума. — Ты ж ад мяне ніколі праўды не хавала. Нядобра, кумка. — Ну што ж, — кажа госця, — скажу табе праўду, толькі ты, глядзі, нікому ніні... Кума нават пабажылася, што будзе маўчаць як рыба. А калі даведалася пра такі цікавы сакрэт, то ў той жа дзень пабегла да другой кумы. А тая — да трэцяй. Трэцяя — да чацвёртай. А чацвёртая была злосная на лесніка і расказала ўсё пану. Пан палічыў гусей — праўда, не хапае аднаго гусака. Узлаваўся ён на лесніка, аж калоціць яго. Паклікаў ён свайго вернага слугулесніка да сябе і кажа: — Павешу я цябе! Усміхнуўся ляснік горка: — Вельмі ж скора, пане, ты забыўся пра сваю ласку. — Да д’ябла ласку, — крычыць пан. — Павешу! — Добра, пане, — згаджаецца ляснік. — Дазволь толькі мне схадзіць дахаты. Там у мяне трохі грошай ёсцека. Падзялю іх жонцы і пасынку. Пан дазволіў і нават сам пайшоў з лесніком: каб той, чаго добрага, не збег куды. Расклаў ляснік свае грошы на тры кучкі і кажа: — Гэта жонцы, гэта пасынку, а трэцяя таму, хто мяне вешаць будзе. Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 193 — Навошта, бацька, каму чужому грошы аддаваць. Дай іх лепш мне, я цябе павешу, — кажа пасынак. Паглядзеў ляснік на пана і кажа: — Ну, пане, не мая праўда? Усё выйшла так, як я казаў. Я табе шчыра служыў, не раз цябе на паляванні ад мядзведзя ратаваў, а ты мяне за нейкага аднаго гусака павесіць хочаш. Вось якая твая ласка! РЫЖЫ I лысы Сабраўся адзін хлопец ехаць у горад па сваіх справах. Бацька кажа яму: — Толькі асцерагайся, сынок, рыжых і лысых. — Чаму? — Бо рыжыя надта хітрыя, а лысыя надта разумныя... Пасмяяўся сын з бацькавай навукі і паехаў. Трапілася па дарозе карчма. Зайшоў сын у карчму і папрасіў абед. Рыжы карчмар падаў яму міску капусты. Есць хлопец капусту ды пахвальвае: — Вось смачная яда, кожная лыжка цэлага рубля каштуе! Пачуў гэта карчмар, узяў крэйду і, як толькі зачэрпне хлопец лыжку капусты, — чырк пад сталом крэйдаю. Наеўся хлопец і пытаецца ў карчмара: — Ну, колькі ж за капусту табе плаціць? 7 Зак. 1404 194 Залатая яблынька — Сто рублёў, — кажа карчмар. — Па рублю за лыжку, як сам гаварыў. — Адкуль жа ты ведаеш, колькі я лыжак з’еў? Перакуліў карчмар стол і пачаў лічыць палачкі. Налічыў роўна сотню. “Вось, — падумаў сам сабе хлопец, — праўду такі бацька казаў — асцерагайся рыжых”. I як ні прасіў ён — забраў карчмар усе яго грошы. Паехаў хлопец назад: без грошай жа ў горадзе рабіць няма чаго. Раптам бачыць: едзе насустрач нейкі чалавек у брычцы, без шапкі, a галава лысая, блішчыць на сонцы, як патэльня. “Ну, — думае хлопец, — цяпер я зусім прапаў: рыжы грошы забраў, а гэтаму і каня, бадай, з возам давядзецца аддаць”. Завярнуў ён з дарогі і памчаўся ў лес. “Гэта злодзей, відаць, нейкі, калі ад людзей уцякае”, — падумаў лысы і кінуўся наўздагон. Дагнаў хлопца, схапіў за каўнер: — Прызнавайся, што ўкраў? Бачыць хлопец: нічога не зробіш, і расказаў лысаму, чаму ён так яго напалохаўся. Пасмяяўся лысы і кажа: — Добра, паедзем назад, я табе грошы вярну. Прыехалі яны ў карчму, лысы паглядзеў тудысюды, бачыць: ляжыць на калодзе цялячая лапатка. Падышоў ён да карчмара, пастукаў яго па плячы і пытаецца: Сацыяльнабытавыя / авантурнанавелістычныя казкі 195 — Колькі каштуе твая лапатка? Карчмар падумаў, што той хоча купіць цялячую лапатку, і кажа: — Тры рублі. Дастаў лысы тры рублі, заплаціў, узяў нож і загадвае карчмару: — Скідай пінжак. — Навошта? — здзівіўся карчмар. — A то я сапсую яго, калі буду выразаць у цябе лапатку. — Што ты, чалавеча, — заенчыў карчмар, — хіба ж можна за тры рублі сваю лапатку прадаць? — А хіба можна сто рублёў за міску капусты браць? — кажа лысы. I як ні выкручваўся хітры карчмар, а давялося яму вярнуць хлопцу грошы. Ды яшчэ і сваіх палавіну аддаў лысаму, каб той лапатку не выразаў. Зарадаваўся хлопец і дзякуе лысаму: — Дай бог, — кажа, — каб і ва ўсіх так галовы аблыселі, як у цябе. Тады б мне не прыйшлося нікога асцерагацца. КУЛАК I ПАРАБАК Жыўбыў скупы і хітры кулак. Парабкі працавалі на яго ад цямна да цямна. А карміў ён іх толькі адзін раз у дзень. Вось як гэта было. Пасадзіць кулак парабка снедаць. А снедання дасць з камарыны нос. 196 Залатая яблынька Паснедае парабак і нават не пачуе — было што ў роце ці не. Тады кулак пытаецца ў яго: — Можа, паабедаеш заадно? Бо няма чаго табе даваць у торбу. — Добра, — згаджаецца парабак, — давай і абед. З’есць парабак і абед, а кулак зноў пытаецца: — To, можа, ужо і павячэраеш адным заходам? Як вернешся з работы, не трэба будзе час траціць на вячэру — хутчэй спаць ляжаш. — Давай і вячэру, — кажа галодны парабак. З’есць парабак і вячэру, а потым цэлы дзень працуе і не еўшы спаць кладзецца. Шмат перабыло ў скупога кулака парабкаў. Больш тыдня ніхто не мог вытрымаць такога жыцця. Ды вось знайшоўся адзін парабак, які перахітрыў кулака. Паснедаў ён, паабедаў, павячэраў ды пытаецца: — Дзе тут, гаспадар, у вас можна спаць легчы? — Як гэта спаць? — здзівіўся кулак. —А на работу хто пойдзе? — Здурнеў ты, гаспадар, ці што? — адказаў парабак. — Дзе ты бачыў, каб пасля вячэры добрыя людзі на работу ішлі? Павячэраўшы, трэба спаць класціся. I парабак разлёгся на канапе ды моцна захроп. Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 197 ЯК МУЖЫК ЦАРСКАГА ГЕНЕРАЛА ПРАВУЧЫЎ Капаў мужык склеп і выкапаў кавалак золата. Ачысціў яго ад пяску і думае: “Што ж мне з ім рабіць? Занесці пану, дык пан адбярэ і нічога за яго не дасць. Занесці карчмару, дык той ашукае: скажа, што гэта не золата. Пакінуць дома — могуць зладзеі ўкрасці... He, панясу лепш самому цару. Што ён дасць, тое і вазьму”. Апрануў мужык новую світку, абуў новыя лапці і панёс цару золата. Можа, тыдзень ішоў, можа, два, — прыходзіць нарэшце ў царскую сталіцу. Падышоў да царскага палаца.