• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

    Залатая яблынька

    Казкі, легенды, паданні

    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 288с.
    Мінск 2013
    56.53 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Дзяўчынка, — пытаецца пан, — да чаго мне коней прывязаць?
    Паглядзела дзяўчынка на сані і калёсы, што стаялі на двары, і кажа:
    — Можаш да зімы прывязаць, а можаш і да
    лета.
    160
    Залатая яблынька
    Пан і вочы вылупіў: як гэта можна коней прывязаць да зімы або да лета? Смяецца, відаць, з яго гэтае дзяўчо.
    — Ну, хоць да саней прывяжы, а хоць да калёс, — растлумачыла дзяўчынка.
    Бачыць пан: беднякова дачка сапраўды надта разумная. He гонар гэта пану. Дачуюцца людзі, што яна разумнейшая за яго, тады хоць з маёнтка ўцякай.
    Пагаварыў пан з дзяўчынкай і паехаў, а ёй сказаў, каб увечары бацька да яго прыйшоў.
    Прыйшоў увечары бядняк да пана.
    — Нішто, — кажа пан, — разумная твая дачка. Але я ўсё ж разумнейшы.
    Даў пан бедняку рэшата яек.
    — На, — кажа, — занясі дачцэ і скажы, каб яна пасадзіла на іх квактуху і вывела мне да заўтра куранят на снеданне. А не зробіць гэтага — загадаю бізуноў даць.
    Прыйшоў бядняк дахаты засмучаны. Сеў на лаве і плача.
    — Чаго ты, тата, плачаш? — пытаецца дачка.
    — Ды вось, дачушка, бяда якая: загадаў табе пан новую загадку.
    — Якую?
    Бацька паказаў дачцэ рэшата з яйкамі:
    — Сказаў, каб ты на гэтыя яйкі квактуху пасадзіла і вывела куранят да заўтра яму на снеданне. Хіба ж гэта можна зрабіць?
    Дачка падумала і кажа:
    Сацыяльнабытавыя 7 авантурнанавелістычныя казкі 161
    — Нічога, тата. Заўтра штонебудзь прыдумаем. А пакуль што бяры, мама, гэтыя яйкі, пячы яечню на вячэру.
    Раніцай дачка кажа бацьку:
    — На табе, тата, гаршчок, ідзі да пана. Скажы, каб ён за дзень ляда высек, выкарчаваў і ўзараў, проса пасеяў, зжаў і змалаціў ды ў гэты гаршчок насыпаў — куранят карміць.
    Пайшоў бацька да пана, падаў яму пусты гаршчок і сказаў усё, як дачка загадала.
    Пан падкруціў вусы, паморшчыўся і кажа:
    — Разумная твая дачка, ды я ўсё ж разумнейшы!
    Узяў ён тры сцяблінкі льну, падаў бедняку:
    — Скажы дачцэ, каб яна да заўтра гэты лён сцерла, спрала, выткала і пашыла мне з яго кашулю.
    Вярнуўся бацька дахаты. Дачка пытаецца:
    — Што сказаў табе пан?
    Падаў бацька ей тры сцяблінкі льну і расказаў, што пан загадаў.
    — Нічога, — адказвае дачка, — кладзіся, тата, спаць: заўтра штонебудзь прыдумаем.
    Назаўтра дае дачка бацьку тры кляновыя дубчыкі і кажа:
    — Занясі пану і папрасі, няхай ён іх пасадзіць, за адну ноч вырасціць і зробіць варштат для кросен, каб было на чым палатно яму для кашулі выткаць.
    Пайшоў бядняк да пана, падаў тры дубчыкі і сказаў, як дачка навучыла.
    бЗак. 1404
    162
    Залатая яблынька
    Пачырванеў пан і кажа:
    — Разумная твая дачка — нічога не скажаш. Ды я ўсё ж разумнейшы! Перадай жа ты ёй, каб яна да мяне не пехатою прыйшла, не на кані прыехала, не голая і не адзетая, і каб падарунак мне прынесла, а я каб не мог яго прыняць. Калі зробіць усё гэта, то вазьму яе за дачку — вырасце, паняй будзе! А не зробіць, дрэнна ей будзе...
    Вярнуўся бацька дахаты яшчэ больш засмучаны.
    — Ну, што табе, тата, пан сказаў? — пытаецца дачка.
    — Ды вось, дачушка, нарабіла ты сваімі адгадкамі бяды і нам і сабе...
    Расказаў бацька, што пан загадаў. Дачка засмяялася:
    — Нічога, тата. Якнебудзь абдурым пана і на гэты раз. Злаві ты мне толькі жывога зайца.
    Пайшоў бацька ў лес, паставіў сіло і злавіў зайца.
    Дачка закруцілася ў рыбацкую сетку замест сукенкі, села на кіёк і паехала з зайцам да пана.
    Пан стаіць на ганку і дзівіцца: зноў перахітрыла яго беднякова дачка! Узлаваўся ён і нацкаваў на яе сабак — думаў, тыя разарвуць разумніцу. Дзяўчынка выпусціла з рук зайца — сабакі памчаліся за ім.
    Падышла яна да пана.
    — Лаві, — кажа, — свой падарунак: вунь у лес пабег...
    Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 163
    Давялося пану ўзяць разумную дзяўчынку за дачку.
    Паехаў неўзабаве пан за граніцу, а дзяўчынцы сказаў:
    — Глядзі ж, каб ты тут без мяне не судзіла маіх людзей, бо дрэнна табе будзе.
    Засталася дзяўчынка адна ў маёнтку.
    Здарылася ў гэты час такая справа. Пайшлі два дзядзькі на кірмаш. Адзін купіў калёсы, другі — кабылу. Запрэглі кабылу ў калёсы і паехалі дамоў. Па дарозе спыніліся адпачыць. Леглі і паснулі. А як прачнуліся, бачаць: бегае ля калёс малое жарабятка. Дзядзькі заспрачаліся. Той, чые калёсы былі, кажа: “Жарабя мае, — гэта мае калёсы ажарабіліся!” А той, чыя кабыла, сваё даводзіць: “He, жарабя маё, — гэта мая кабыла ажарабілася!” Паспрачаліся яны ды парашылі ехаць да пана на суд. Прыехалі, а пана няма дома.
    — Рассудзі хоць ты нас, — просяць дзядзькі прыёмную панскую дачку.
    Даведалася дзяўчынка, што ў іх за справа, і кажа:
    — Няхай той з вас, чыя кабыла, выпража яе з калёс ды вядзе ў руках, а той, чые калёсы, няхай цягне іх на сабе ў другі бок. За кім жарабя пабяжыць, той яго і гаспадар.
    Дзядзькі так і зрабілі. Жарабя пабегла за кабылаю. На гэтым і спрэчка ў іх скончылася.
    164
    Залатая яблынька
    Вярнуўся пан зза граніцы і дачуўся, што разумная дзяўчынка без яго суды судзіла. Узлаваўся ён, нарабіў крыку:
    — Што ж ты не паслухала мяне? Бяры сабе з маёнтка, што пажадаеш, ды ідзі дахаты, каб я цябе болып не бачыў!
    — Добра, — кажа дзяўчынка. — Але мне хочацца на адыход цябе віном пачаставаць.
    — Частуй, — буркнуў пан. — Толькі хутчэй.
    Напаіла яго дзяўчынка віном, пан і заснуў без памяці. Загадала тады яна слугам запрэгчы каня, палажыла пана ў карэту і павезла дахаты. Дома з бацькам зняла яго з карэты ды перанесла ў сенцы на салому.
    — Вось табе, — кажа, — пасцель замест пярынаў. Ачухвайся тут.
    Прачнуўся назаўтра пан, разглядаецца — дзе ж гэта ён? Убачыў сваю прыёмную дачку, якую прагнаў, і пытаецца:
    — Чаму я тут, у бруднай мужыцкай хаце, ляжу?
    — Ты сам так захацеў, — смяецца дзяўчынка. — Ты сказаў мне: “Бяры сабе з маёнтка, што пажадаеш, ды ідзі дахаты”. Я і ўзяла цябе. Уставай ды ідзі замест бацькі паншчыну адбываць. Ты мужык дужы, работнік з цябе будзе не дрэнны.
    Пачуўшы гэта, пан усхапіўся на ногі і так драпануў, што толькі яго і бачылі. Нават ад коней з карэтаю адрокся.
    Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 165
    ШАПТУХА
    Жыла ў адным сяльцы старэнькая бабка. Сяльцо было маленькае, хат з дзесяць. I на самым канцы яго стаяла бабчына хатка. Была яна такая ж старэнькая, як і сама бабка. Знайшоўся якісьці добры чалавек, нарабіў бабінай хатцы падпорак і абклаў яе прызбаю. Вось і стаіць яна, бо не ведае, у які бок паваліцца. Назбірае бабка трэсак, падпаліць у печы і грэецца перад агнём. Ведама, старому дык і ўлетку холадна. Калі ёсць што, то з’есць, а няма — і так абыдзецца.
    Ехаў аднаго разу праз тое сяльцо пан. Убачыў ён знаёмую бабку ды і здзівіўся.
    — Хіба ж ты яшчэ жыва? — пытаецца.
    — Жыва, паночку. He ідзе смерць па мяне...
    — А колькі ж табе гадоў?
    — Ды я сваім гадам і ліку не ведаю...
    — А як жа ты жывеш?
    — Якое мае жыццё! Як так жыць, то лепей гніць: рабіць не магу, а дзеці і ўнукі ўсе даўно паўміралі. Адна я цяпер, як тая былінка ў полі. Няма каму і вады падаць. Ці не памог бы ты, паночку, чымнебудзь старому чалавеку?
    Пан быў скупы. He было яшчэ таго, каб ён каму памог у бядзе. Падумаў ён і кажа:
    — Чаму ж ты, старая, не шэпчаш ці не варожыш?
    — He ўмею, панок.
    166
    Залатая яблынька
    — Дык я цябе навучу.
    — А навучы, голубе, навучы, каб і я недарэмна свет займала.
    Нахіліўся пан да бабчынага вуха ды кажа:
    — Як паклічуць цябе да хворага, ты пахукай на яго тройчы і шапчы: “Сіголаў жыў, сіголаў не”. Пашапчы гэтак трохі, дай яму выпіць вады з бутэлечкі, — ён і ачуняе. А не ачуняе, то сіголаў яго бяры.
    Падзякавала бабка пану і начала шаптаць, як ён яе навучыў.
    Пайшла чутка па аколіцы, што аб’явілася такая бабкашаптуха, якая вельмі ж добра лечыць і людзей і жывелу. Ды не толькі лечыць, але і ўсё ўгадвае.
    Павалілі да тае бабкі людзі адусюль. Нясуць і вязуць ёй усялякага дабра. Жыве бабка і паміраць не хоча.
    Тым часам паехаў аднойчы пан на паляванне. Дзень быў халодны. Пан доўга ганяўся за зайцамі, крычаў на ўсё горла супраць ветру, вось і села яму скула ў горле. Пан і да аднаго доктара, і да другога — ніхто не можа скулы тае вылечыць. А яна восьвось задушыць яго.
    Жонка кажа, што трэба паклікаць шаптуху, а пан і слухаць не хоча: ведае ж ён гэтую шаптуху!
    Цярпеў, цярпеў ён, а нарэшце, як не стала моцы, дык і згадзіўся, каб паклікалі бабку.
    Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі	167
    Прывезлі бабку, а пан ужо ледзь дыхае. Давай тут бабка хутчэй хукаць ды шаптаць: “Сіголаў жыў, сіголаў не...”
    Пачуў пан, што бабка шэпча тое, чаму ён яе дзеля жарту навучыў, дык яго аж смех апанаваў. Бабка ж не зважае ні на што — шэпча: “Сіголаў жыў, сіголаў не...”
    Слухаў, слухаў пан, а потым як зарагоча, — дык скула ў горле і лопнула...
    Ачухаўся пан ды давай дзякаваць бабцы, што адратавала ад смерці.
    — I гэта ты ўсё так лечыш, як я цябе навучыў? — пытаецца ён.
    — Эге ж, панок, так і лячу.
    — Ну, а як жа ты ўгадваеш?
    — Ды як прыйдзецца...
    — Угадай жа, што я цяпер думаю.
    Паглядзела бабка пану ў вочы і кажа:
    — Думаеш: заплаціць мне за шэпты ці не?
    Пан засмяяўся:
    — А няхай цябе, бабка, качкі стопчуць: як жа ты ўгадала?
    — Агэта, пане, кожны ўгадае, хто цябе знае...
    ЯК СЦЁІІКА 3 ПАНАМ ГАВАРЫЎ
    Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. Усе яго баяліся, як чорта. Бывала, прыйдзе да яго хто штонебудзь прасіць, а ён як крыкне: “Што
    168
    Залатая яблынька
    скажаш?” — дык той ад страху забудзецца і аб сваёй просьбе.
    — Нічога, паночку, усё добра, — адказвае бядак калоцячыся.
    — А па добрым што?
    — He ведаю, паночку...
    — На стайню яго, галгана! — раве пан. — Даць яму розаг, каб болып сюды не хадзіў!
    Іначай той пан і не ўмеў з людзьмі гаварыць. I людзі баяліся з ім гаварыць, бо скажаш што не так, не па шэрсці, — да смерці засячэ.
    Аднойчы гуляў пан у карты і выйграў у суседняга пана маёнтак. Было гэта вясною. Сабраўся пан ды паехаў аглядаць свой новы маёнтак. Як паехаў, дык і застаўся там на ўсё лета: вельмі ж яму спадабаўся новы маёнтак. Праўду бо кажуць, што новае сіта на калочку вісіць, а старое пад лавай ляжыць.
    Тым часам у старым маёнтку нарабілася шмат бяды. “Як жа, — думае аканом, — сказаць пану пра бяду?” Сам ехаць да яго баіцца. Надумаўся ён паслаць каго з дваровых. Ды няма ахвотніка. Каму хочацца дастаць ад пана лішніх розаг?