Залатая яблынька ХРЭСТАМАТЫЯ ДЗЕЦЯМ МАЛОДШАГА І СЯРЭДНЯГА ШКОПЬНАГА ЎЗРОСТУ КАЗКІ ЛЕГЕНДЫ ПАДАННІ Мінск ІП Сіўчыкаў Ул. М. 2013 УДК 821.161.3393822 ББК 84 (4Бен)44 3224 «Казкі і быліны» Серыя заснаваная ў 2012 годзе Укладалыіік Уладзімір Сіўчыкаў Мастак Алена Карповіч Рэцэнзент — канд. філал. навук, загадчык каф. бел. мовы і літаратуры УА «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт» П. В. Васючэнка 3224 Залатая яблынька. Казкі, легенды, паданні. Хрэстаматыя дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / уклад. Ул. М. Сіўчыкаў. — Мінск : «ІП Уладзімір Сіўчыкаў», 2013. — 288 с.: іл. ISBN 9789857030071. У гэтай чытанцы сабраныя народныя казкі, легенды і паданні, a таксама творы беларускіх пісьменнікаў. Адрасуецца яна дзецям малодпіага і сярэдняга пікольнага ўзросту, іх бацькам, бабулям і дзядулям, а таксама навучэнцам педагагічных каледжаў, настаўнікам і выхавацелям. УДК 821.161.3393822 ББК 84 (4Бен)44 ISBN 9789857030071 © Укладанне. Уладзімір Сіўчыкаў, 2012 © Афармленне. Ш Уладзімір Сіўчыкаў, 2013 © Вокладка. ТАА «Папуры», 2013 КАЗКІ ПРА ЖЫВЁЛ КУРАЧКАРАБКА Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачкарабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць. Ідзе воўк: — Дзедка, бабка, чаго вы плачаце? — Як жа нам не плакаць? Была ў нас курачкарабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. I воўк завыў. Ідзе мядзведзь. — Воўк, чаго выеш? — Як жа мне не выць? Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачкарабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць... А я брахаць не ўмею, дык і завыў. Выслухаў мядзведзь казку і адарваў сабе хвост. Так з таго часу і жыве з куртатым хвастом. Казкі пра жывел 9 ЯК КУРАЧКА ПЕЎШКА РАТАВАЛА Жылібылі курачка і пеўнік. Курачка яйкі несла, а пеўнік зярняткі здабываў, курачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка і кліча курачку: — Кококо, Чубатка, знайшоў зярнятка! Вось аднойчы выграб пеўнік вялікую бобінку. “Ну, — думае, — гэтага зярняці курачцы не праглынуць, з’ем хіба сам”. Праглынуў — ды і падавіўся. Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае. Падбегла да яго курачка: — Што з табою, Пеця? Чаму ты ляжыш і не дыхаеш? — Ой, — стогне пеўнік, — бобінкай падавіўся... — Як жа цябе ратаваць, Пеця? — пытаецца курачка. — Трэба, — шэпча пеўнік, — масла дастаць, горла змазаць. — А дзе яго дастаць? — У каровы. Пабегла курачка да каровы: — Карова, карова, дай масла! — Нашто табе масла? — Пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся. — Добра, — кажа карова, — дам я табе масла. Але схадзі спярша да касцоў, папрасі сена. Прыйшла курачка да касцоў: 10 Залатая яблынька — Касцы, касцы, дайце сена! — Нашто табе сена? — Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся. Касцы кажуць: — Схадзі да пекара, папрасі пірагоў. Пірагі мы з’ядзім, тады і сена накосім. Прыйшла курачка да пекара: — Пекар, пекар, дай пірагоў! — Нашто табе пірагі? — Пірагі — касцам. Касцы накосяць сена. Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся. Пекар кажа: — Збегай у лес, прынясі дроў, каб было на чым пірагі пячы. Пабегла курачка ў лес і прынесла дроў. Пекар напёк пірагоў. Занесла курачка пірагі касцам. Касцы з’елі пірагі і накасілі сена. Прынесла курачка сена карове. Карова з’ела сена і дала масла. Пеўнік змазаў маслам горла і праглынуў бобінку. Праглынуў і зноў весела на ўвесь двор заспяваў: — Кукарэку! Чубчубатка — маладзец! Тут і казцы канец. Казкі пра жывел 11 ЯК КОТ ЗВЯРОЎ НАПАЛОХАЎ Жылі дзед ды баба. I быў у іх кот. Дзед кашалі плёў, баба кудзелю прала, а кот паляваць на мышэй хадзіў. Вось пайшоў раз кот у лес на паляванне ды і заблудзіўся. Шукаў, шукаў дарогу дадому — не знайшоў. Сеў пад ялінай і плача. Бяжыць лісіца. Убачыла ката, заглядзелася: ніколі яшчэ такога звера ў сваім лесе не сустракала! — Ты хто такі будзеш? — пытаецца. — Я — Кот Мурлыковіч. — А чаго ж ты плачаш, Кот Мурлыковіч? Расказаў ёй кот аб сваёй прыгодзе. — Хе, — кажа лісіца, — каб толькі тае бяды! Ідзі да мяне жыць. Будзеш у мяне за гаспадара. — Добра, — кажа кот. Вось прыходзіць ён да лісіцы. А ў яе курэй — і смажаных, і вараных. Наеўся кот і спаць уклаўся. Тым часам бяжыць па лесе воўк: топтоп, шлёпшлёп! Пачула лісіца, выскачыла з хаты ды як закрычыць: — Хто гэта ў маім лесе стукочатупоча? Хто майму гаспадару спаць не дае? — А хто ж у цябе гаспадар? — пытаецца воўк. — У мяне не гаспадар, а гаспадарышча, хвост з памялішча: як махне, дык адразу заб’е. 12 Залатая яблынька Узяла ваўка цікавасць. Ён і кажа: — А ці нельга было б, кумка, хоць адным вокам паглядзець на твайго гаспадара? — Паглядзецьто можна, — адказвае лісіца, — але без падарунка лепш не прыходзь. Мой гаспадар падарункі любіць. — Добра, будзе падарунак, — сказаў воўк і пабег далей. Вярнулася лісіца ў хату. А тым часам ідзе па лесе мядзведзь: трэсьлом, трэсьлом, трэсьлом! Пачула лісіца, выскачыла з хаты ды як закрычыць зноў: — Хто гэта ў маім лесе трашчыць? Хто майму гаспадару спаць не дае? — А хто ў цябе гаспадар? — пытаецца мядзведзь. — У мяне не гаспадар, а гаспадарышча, хвост з памялішча: як махне, дык адразу заб’е. I мядзведзя ўзяла цікавасць: які такі гаспадар у лісіцы, што хвастом усіх забівае? Вось ён і кажа: — А ці нельга было б, лісічкасястрычка, хоць паглядзець на твайго гаспадара? — Паглядзець можна, — кажа лісіца. — Толькі без падарунка не прыходзь. Мой гаспадар падарункі любіць. — Добра, падарунак будзе, — сказаў мядзведзь і пайшоў далей. Казкі пра жывел 13 Прабеглі яшчэ дзіксякач і заяцшарак. Лісіца і іх сваім гаспадаром напалохала. Сабраліся звяры і моцна задумаліся: якія ж ім падарункі лісіцынаму гаспадару прынесці? Думалігадалі, нарэшце мядзведзь і кажа: — Вось што, браткі, трэба смачны абед згатаваць ды ў госці яго з гаспадыняй запрасіць. Тады ўсе разам і паглядзім. — Добра, няхай будзе так, — згадзіліся звяры. I тут зноў яны моцна задумаліся: які абед згатаваць? Думалігадалі, нарэшце мядзведзь і кажа: — Я прынясу мёду калоду. — А я — барана, — кажа воўк. — А я — жалудоў, — кажа дзік. — А я — салодкай капусты, — кажа заяц. Згатавалі абед і пачалі раіцца, каму запрашаць ісці. Мядзведзь кажа: — Я тоўсты, мне хадзіць цяжка. Воўк кажа: — Я і так набегаўся, мне ногі баляць. Дзік кажа: — А я складна гаварыць не ўмею. А заяц нічога не сказаў. Вось і парашылі паслаць яго, як лягчэйшага на ногі. Прыбег заяц да лісіцынай хаты, пастукаў лапкай у шыбіну, зажмурыўся ад страху ды прапішчаў спалоханым голасам: 14 Залатая яблынька — Дзень добры вам, шаноўныя гаспадары! Прасілі мядзведзь, воўк і дзік, каб вы ласкавы былі, да іх у госці прыйшлі. Сказаў так адным духам ды ходу назад. Падрыхтаваліся звяры гасцей сустракаць. Сядзяць ля багатага стала, чакаюць, аб лісіцыным гаспадару разважаюць. Вось заяц і кажа: — He, браткі, сядзець так боязна. Хто яго ведае, які там гаспадар у лісіцы? А што, калі ён абеду нашага не ўпадабае ды ўсіх нас хвастом пазабівае... Давайце лепш схаваемся і спярша здалёк на яго паглядзім. Згадзіліся звяры з мудрай зайцавай парадай ды пачалі хавацца. Мядзведзь на дуб узлез, дзік у мох зашыўся, воўк пад куст забраўся, а заяц у траве схаваўся. Тым часам узяла лісіца пад руку свайго гаспадара, і пайшлі яны ў госці. Прыходзяць на палянку. Чуе кот — мясам запахла. Бачыць — цэлы баран ляжыць. Тут ён шэрсць наставіў, вусы натапырыў ды адразу на барана накінуўся. Есць ды ўсё бурчыць: “Мяуу, мяуу!” Звяроў аж страх узяў. Ім здалося, што ён крычыць: “Мала, мала!” — Ну і звяруга! — кажа воўк. — Мне б і за дзень з такім рагалём не ўправіцца, а яму на раз мала... Казкі пра жывел 15 Дзік ляжаў, ляжаў у моху ды ад страху пачаў хвастом варушыць. Кот падумаў, што мыш з норкі вылазіць. Скокнуў туды і ўчапіўся кіпцюрамі ў дзікаў хвост. Як усхопіцца дзік, як кінецца наўцёкі! Толькі галле трашчыць. Кот напужаўся ды скок на дуб! “Ну, — думае мядзведзь, — гэта ён мяне ўбачыў. Трэба ратавацца, пакуль не позна”. Грымнуўся мядзведзь з дуба проста на куст, пад якім воўк сядзеў. А таму здалося, што гэта сам лісіцын гаспадар на яго напаў. Усхапіўся воўк ды ходу далей ад бяды. А мядзведзь за ім: трэсьлом! трэсьлом! Уцякалі яны так, что заяц іх ледзьве праз гадзіну дагнаў. Дагнаў і кажа: — Каб не паслухалі мяне ды не схаваліся, ён бы нас усіх з’еў! Ну і страшэнны звер! А кот з хітрай лісіцай нагасцяваліся ды пайшлі сабе дахаты. МУЗЫКІ Жылібылі асёл, сабака, кот і певень. Калі яны пастарэлі, дык гаспадары павыганялі іх з двара. Вось раз уночы сышліся ў лесе гэтыя выгнаннікі. Пазнаёміліся, здружыліся. Пачалі думаць, як на свеце ім жыць, чым заняцца. Самы разважлівы з іх, асёл, і кажа: — А давайце спрабуем быць музыкамі. 16 Залатая яблынька Усім спадабалася такая думка, бо кожны з іх лічыў сябе артыстам у справе музыкі. I сапраўды ж: певень, як вядома, спявак з уроды, кот таксама, а сабака не толькі гаўкае, але і выць умее. Ну, і асёл з голасам, іначай ён і думкі такой не падаваў бы. Выстраіліся прыяцелі і пайшлі: асёл паперадзе, сабака за аслом, кот за сабакам, а певень — за катом. Ідуць яны, аж бачаць — далёка ў лесе хата стаіць. Спыніўся асёл. — Давайце заспяваем! — кажа ён, — сядайце на мяне! Разагнаўся сабака, ускочыў на спіну аслу, кот сеў на сабакў, а певень на ката, ды як гаркнулі ўсе разам, ды на свой лад, дык аж лес задрыжэў. Звяры папалохаліся і пахаваліся хто куды. — Добра выйшла! — пахваліў асёл. Падышлі яны да самай хаты. — Пачынай! — камандуе асёл. Як грымнулі музыкі, дык аж хата затрэслася. А ў той хаце жылі бандыты. Папужаліся яны і кінуліся наўцёкі. Адчыніў асёл дзверы, і ўся капэла ўвайшла ў хату. А там яды і рознага дабра не злічыць. Наеліся, напіліся артысты і пачалі нанач ладзіцца.