— Кукарэку! Дзедава дачка пад карытам схавана, а бабіна хоча яблыкі яе сарваць ды выйсці замуж за пана... Пачуў гэта гусар, злез з каня і пайшоў у хату. Знайшоў там пад карытам дзедаву дачку. Як зірнуў на яе, дык і вачэй не можа адарваць: так яна яму спадабалася. — Дзеўкадзявіца, — пакланіўся ёй гусар, — сарві мне на памяць залаты яблык са сваей яблынькі. Падышла Галя да яблынькі — і ўсе яблыкі ўпалі да яе ног. Сабрала яна іх у прыпол, прынесла гусару. Гусар падхапіў яе, пасадзіў на каня побач з сабою і павёз да сваіх бацькоў. Дома яны згулялі вяселле і сталі жыцьпажываць у згодзе ды ў ладзе. Нарадзіўся ў іх сын, ды такі прыгожы, што бацькі не нацешацца з яго. Тым часам злая мачыха ніяк не магла спаць ад зайздрасці, што гусар не яе дачку, а дзедаву замуж узяў. I ўсё думала, як жа яе са свету звесці. Аднаго разу кажа яна сваёй дачцэ: — Схадзі ты, дачушка, да сястры ў госці. Пакліч яе з сабою купацца ды ўтапі... 84 Залатая яблынька Паслухала Юля маці, пайшла ў госці да сястры. Падгаварыла яе купацца. I кажа: — Сядзь ты, сястрыца, на кладцы, я табе плечы памыю. Села Галя на кладцы, а Юля скінула яе ў ваду і пабегла дахаты. Чакаюць дома Галю — няма. Малы сын плача, ніхто суцешыць не можа. Узяла яго нянька на рукі, пайшла ўздоўж рэчкі гукаючы: — Галя, Галюся, твой маладзён плача, есці хоча. Куры спяць, гусі спяць, адзін ён не ўсыпаецца, маткі не дачакаецца... I чуе яна голас з вады: — Ой цяжка мне выйсці да сына: камень ногі падбівае, вада вочы залівае... Пачуў малы матчын голас і яшчэ мацней заплакаў. — Ой іду, сынок, ой бягу, — адгукаецца маці. — Слухаць плач твой, сынок, не магу. Выйшла маці з вады, накарміла сына, — ён і заснуў. А сама назад пайшла. Вярнулася нянька дадому, расказала, што было каля рэчкі. Назаўтра сам бацька ўзяў залаты яблык і сына ды пайшоў да рэчкі. Прыйшоў на бераг і гукае: — Галя, Галюся, твой маладзён плача, есці хоча. Куры спяць, гусі спяць, адзін ён не ўсыпаецца, цябе не дачакаецца... Пачула маці сынаў голас і адказвае: Чарадзейныя казкі 85 — Ой іду, сынок, ой бягу: слухаць плач твой, сынок, не магу. Выйшла яна на бераг, накарміла сына, — ён і заснуў. Тады муж дастаў з кішэні залаты яблык і даў жонцы. Як толькі ўкусіла яна залаты яблык — адразу апрытомнела. Зарадаваўся муж, прывёў яе дадому. Сталі яны зноў жыць добра і шчасліва. А злую мачыху з яе дачкою больш да сябе і на парог не пускалі. УДОВІН сын Здарылася ў адным краі вялікая бяда: наляцеў аднекуль дзевяцігаловы змей ЦудаЮда і ўхапіў з нёба сонца з месяцам... Бядуюць людзі, плачуць: і цёмна без сонца, і холадна. А жыла ў тым краі бедная ўдава. I мела яна малога сына — так гадоў пяці. Цяжка жылося ўдаве ў голадзе ды ў холадзе. Адна толькі ўцеха была, што сынок разумны ды ўдалы расце. I жыў там недалёка багаты купец. Быў у яго сын — такі ж па гадах, як удовін. Пасябраваў купецкі сын з удовіным. Бывала, як прачнецца, дык і бяжыць да яго гуляць. Пагуляюць у хаце, пры лучыне, а потым ідуць на вуліцу. Вядома, малыя: трэба ж ім і кацёлку пакачаць, і на рэчку збегаць. Усё было б добра, ды вось бяда — нявесела гуляць без сонца... 86 Залатая яблынька Аднойчы ўдовін сын кажа купецкаму: — Эх, каб я тое еў, што ты, дык стаў бы асілкам, а тады ЦудуЮду зваяваў бы, сонцамесяц у яго адабраў бы і на неба павесіў! Прыйшоў купецкі сын дадому і расказаў бацьку, што яму ўдовін сын гаварыў. — He можа таго быць! — дзівіцца купец. — Пайдзі пакліч яго на вуліцу — хачу сам паслухаць. Пайшоў купецкі сын да сябра, кліча яго гуляць. — Я есці хачу, — адказвае ўдовін сын. — А ў нас і кавалачка хлеба няма... — Хадзем на вуліцу, я табе вынесу хлеба. Вярнуўся купецкі сын дадому, узяў акрайчык хлеба, вынес сябру. З’еў удовін сын хлеб, павесялеў. — Ці памятаеш, што ты мне ўчора гаварыў пра ЦудуЮду? — пытаецца купецкі сын. — Памятаю. I пераказаў слова ў слова, што ён гаварыў пра ЦудуЮду. Купец стаяў за шулам і ўсё чуў на свае вушы. “Эге ж, — падумаў ён сам сабе, — гэта, відаць, не просты хлопец. Трэба ўзяць яго да сябе. Паглядзім, што будзе”. Узяў купец у свой дом удовінага сына, пачаў карміць яго тым, што сам еў. Бачыць, і праўда — расце ўдовін сын як на дражджах. Праз год ці два стаў такі дужы, што і самога Чарадзейныя казкі 87 купца паваліць. Напісаў тады купец цару: “Так і так, ваша царская вялікасць, жыве ў мяне ўдовін сын, ён бярэцца, як вырасце, ЦудуЮду зваяваць, сонцамесяц на неба вярнуць...” Цар прачытаў і адпісвае: “Зараз жа даставіць удовінага сына ў мой палац”. Запрог купец пару коней, пасадзіў удовінага сына ў павозку і павёз да цара. — Чым цябе, удовін сын, карміць, каб ты вырас асілкам? — пытаецца цар. — Карміце мяне тры гады валоваю печанню, — адказвае цару ўдовін сын. Цару валоў не купляць: загадаў, і пачалі рэзаць валоў, карміць печанню ўдовінага сына. Расце цяпер удовін сын яшчэ лепш, чым на купецкіх харчах. I гуляе ў царскіх палацах з царскім сынамаднагодкам. Мінула тры гады. Кажа ўдовін сын цару: — Цяпер я пайду ЦудуЮду шукаць. Але хачу, каб твой сын і купецкі былі ў мяне за таварышаў. Усё ж весялей у дарозе. — Добра,— згаджаецца цар. — Няхай ідуць з табою. Абы толькі ЦудуЮду зваявалі. Паслаў ён купцу пісьмо, каб сын у палац з’явіўся. He хацелася купцу пускаць сына ў такую вялікую дарогу, ды з царом спрачацца не будзеш. Прыехаў купецкі сын у царскі палац. Тады ўдовін сын і кажа царскаму сыну: 88 Залатая яблынька — Скажы бацьку, каб ён выкаваў мне булаву: пудоў гэтак на шэсць. Будзе хоць чым ад сабак абараняцца, а то я іх баюся. — I мне, — кажа купецкі сын, — хоць пудоў на тры... — А я што ж, горшы за вас: мне таксама трэба ўзяць у дарогу булаву, хоць пудоў на два, — кажа царскі сын. Пайшоў ён да бацькі, сказаў яму. Цар загадаў кавалям выкаваць хлопцам па булаве: удовінаму сыну — на шэсць пудоў, купецкаму — на тры, свайму — на два. Узяў удовін сын сваю булаву, выйшаў у чыстае поле і шпурнуў яе ў неба. Прабыла булава ў небе гадзіны тры і ляціць назад. Удовін сын выставіў правую далонь. Булава трахнулася аб далонь і пераламалася напалам. Узлаваўся ўдовін сын і кажа царскаму сыну: — Скажы бацьку, каб не рабіў ашуканства! 3 такою булавою і я загіну і вы. Няхай загадае кавалям, каб выкавалі мне булаву моцную і большую — пудоў на шаснаццаць. — А мне пудоў на шэсць! — кажа купецкі сын. — А мне — на тры! — кажа царскі сын. Пайшоў ён да бацькі і сказаў яму аб гэтым. Выклікае цар да сябе кавалёў: — Вы, такіясякія, што сабе думаеце! Чаму нямоцную булаву выкавалі ўдовінаму сыну? I дае ім загад, каб выкавалі тры новыя булавы — большыя і мацнейшыя. Чарадзейныя казкі 89 Кавалі стук ды трук — выкавалі тры новыя булавы. Узяў удовін сын сваю булаву, выйшаў у чыстае поле і шпурнуў яе ў неба. Прабыла булава ў небе з ранку да вечара і ляціць назад. Удовін сын падставіў калена — булава ўдарылася аб яго і пераламалася напалам! Пайшоў удовін сын з сябрамі да цара: — Калі вы хочаце, каб я ЦудуЮду зваяваў і сонцамесяц у яго адабраў, дык загадайце меднікам, няхай выльюць мне медную булаву пудоў на дваццаць пяць, каб яна не ламалася. Купецкі сын кажа: — А мне на дзевяць пудоў! Царскі сын кажа: — А мне і на шэсць хопіць. Паклікаў цар меднікаў і загадаў ім выліць без усялякага машэнства тры булавы: адну на дваццаць пяць пудоў, другую на дзевяць, трэцюю на шэсць. Узяў удовін сын медную булаву ў рукі, павесялеў — спадабалася яна яму. Потым выйшаў у чыстае поле, шпурнуў булаву ў неба. Заляцела булава за самыя высокія воблакі. Цэлы дзень і цэлую ноч хадзіў удовін сын па палях, па лугах, чакаў булавы. Нарэшце, на досвітку, чуе: ляціць булава зза хмараў. Падставіў удовін сын плячо — булава ўдарылася і пакацілася на зямлю цэлая. 90 Залатая яблынька — Вось гэта булава сапраўдная! — кажа ён. — 3 такой булавою і ў белы свет можна падавацца, з паганым ЦудамЮдам змагацца. Купецкі сын і царскі таксама рады, — добрыя і ім булавы вылілі меднікі! Выпрабаваў гэтак удовін сын сваю сілу і сябрам: — Ідзіце развітайцеся з бацькамі. Трэба нам у дарогу збірацца. Царскі сын пайшоў, а купецкі адмовіўся: — Навошта мне час траціць: я ўжо развітаўся з бацькам, як сюды ехаў. Сабраліся хлопцы і падаліся ў дарогу. Адно царства мінулі, другое, трэцяе, — дайшлі да калінавага моста. Бачаць — стаіць недалёка ад моста старэнькая хатка. — Давайце, — кажа ўдовін сын, — пераначуем тут, адпачнём дзён колькі. Бо невядома, якая яшчэ дарога перад намі ляжыць. Зайшлі ў хатку. У ёй старая бабулька кудзелю прадзе. Далі хлопцы бабулі “добры вечар” і папрасіліся пераначаваць: — Мы, бабка, з вялікай дарогі, дужа змарыліся... — Начуйце сабе на здароўе, — кажа бабуля. — Той, хто па дарогах ходзіць, хаты з сабою не носіць. Разгаварыўся ўдовін сын з бабуляй і даведаўся, што трапілі яны ў царства паганага змея ЦудыЮды: якраз туды, куды ім і трэба! Чарадзейныя казкі 91 Прыйшла ноч. Удовін сын думае: “Трэба варту на калінавым мосце паставіць, каб хто знячэўку не напаў на нас”. Пасылае ён на варту царскага сына. Узышоў царскі сын на калінавы мост, патупаў крыху ды думае сабе: “Што мне тут стаяць навідавоку; як будзе хто ісці ці ехаць, дык і ўбачыць мяне. Пайду лепш лягу пад мостам — там спакайней”. Так і зрабіў. Тым часам удовінаму сыну не спіцца. “Трэба, — думае, — праверыць, ці стаіць царскі сын на варце”. Выйшаў ён у поўнач на калінавы мост, глядзіць, а вартаўніка і няма! Пакуль ён шукаў царскага сына, бачыць — едзе на паляванне трохгаловы змей, малодшы брат ЦудыЮды. На сярэдняй галаве ў яго быстравокі сокал сядзіць, збоку быстраногі хорт бяжыць. Конь, як ступіў на мост, адразу заржаў, хорт забрахаў, а сокал зашчабятаў. Ударыў малодшы ЦудаЮда каня між вушэй: — Ты чаго, травяны мех, заржаў? А ты, псінае мяса, чаго забрахаў? А ты, ястрабінае пер’е, чаго зашчабятаў? Калі супраціўніка майго чуеце, дык тут яго і блізка няма. Ёсць у мяне толькі адзін супраціўнік, але жыве ён за трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве. Гэта — удовін сын. Ды сюды і воран касцей яго не занясе! 92 Залатая яблынька Пачуў гэтыя словы ўдовін сын і кажа: — Добрага малайца не воран косці заносіць, — ён сам прыходзіць! Напужаўся змей: — Дык ты тут, удовін сын?