• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

    Залатая яблынька

    Казкі, легенды, паданні

    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 288с.
    Мінск 2013
    56.53 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Ну што ж, паспрабую шчасця.
    Нанасіў кот гультаю Марціну яды ў запас, каб той з голаду не памёр, а сам выправіўся ў далёкую дарогу.
    Ідзе ён, ідзе, прыходзіць у лес. Бяжыць насустрач заяц.
    — Куды, кот, ідзеш? — пытаецца ён.
    — Да цара.
    — Чаго?
    Кот падумаў і кажа:
    — На суд.
    62
    Залатая яблынька
    — На які суд?
    — Праўды хачу дайсці.
    — Якой праўды?
    — А вось якой. Дзе што котка ўкрадзе або нашкодзіць — усё на ката звальваюць. Кот, кажуць, смятану злізаў, кот сала ўкраў... А ката там і блізка не было. He магу я цярпець такога паклёпу на сябе.
    — Пайду хіба і я з табою! — кажа заяц.
    — Чаго?
    — Таксама на суд. Дзе што зайчыха зробіць — усё на зайца кажуць. Хто ў садзе прышчэпы папсаваў? Заяц! Каго сабакі ганяюць? Зайца! А там зусім і не заяц быў, а зайчыха. He магу я такой няславы цярпець. Пайду да цара на суд.
    — Дык што ж ты адзін пойдзеш? — кажа кот. — Хто табе на судзе паверыць? Там трэба сведак мець.
    — А ты чаму адзін ідзеш?
    — Ну, у мяне іншая справа. Там у мяне дзядзькі, бацькі, дзяды, браты жывуць. Усе па слову скажуць, мне і павераць. Вось каб ты набраў сотні тры сведак, тады можна смела ісці.
    Як пакоціцца заяц, як наробіць крыку на ўвесь лес:
    — Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, хутчэй бяжыце сюды!
    Тут, як бачыш, з усіх бакоў пасыпаліся зайцы. Назбягалася іх цэлая чарада.
    64
    Залатая яблынька
    Прывёў кот Максім зайцоў да царскіх палацаў. Бачыць — на дварэ вялікі хлеў стаіць. Ён і кажа зайцам:
    — Пачакайце вы ў гэтым хляве. Скончыцца мой суд, тады я вашу скаргу падам цару.
    Зайцы паскакалі ў хлеў, а кот — бразь! — ды і зачыніў іх там на засаўку.
    Ідзе ён да царскіх палацаў, падскокваючы, у ладкі плешчучы. Узыходзіць на ганак, стукае ў дзверы:
    — Адчыніце!
    Адчыніў яму салдатвартавы.
    — Чаго трэба? — пытаецца.
    — Пакажы, дзе цар жыве.
    Салдат паказаў.
    Увайшоў кот Максім у вялікі пакой, а там цар сядзіць.
    — Добры дзень, ваша вялічаствавымператарства!
    — Добры дзень, каток! — адказвае цар. — Што скажаш?
    — Ды вось прыслаў табе мой гаспадар пан Марцін ГлінскіПапялінскі гасцінчыка.
    — Дзе ж той гасцінчык?
    — У хляве.
    Прыйшоў цар у хлеў, паглядзеў, а там поўна зайцоў, няма як зачыніць.
    — Мусіць, дужа багаты твой гаспадар, калі гэтулькі зайцоў прыслаў? — дзівіцца цар. — Мусіць, у яго яшчэ больш ёсць?
    Чарадзейныя казкі
    65
    Павёў цар ката ў палацы, накарміў, напаіў, ды яшчэ і на дарогу ў торбу даў. А пра дачку змаўчаў.
    Вярнуўся кот Максім дахаты. А яго гаспадар ледзьве дыхае: усе катовы запасы даўно паеў.
    Развязаў кот торбу, дастаў адтуль усё, што з дарогі засталося, і пачаў карміць гаспадара.
    Акрыяў сяктак пан ГлінскіПапялінскі ды пытаецца ў ката:
    — Ну, што табе цар сказаў?
    — Нічога цікавага, — кажа кот.
    — Дык ідзі яшчэ раз да цара. Толькі нанасі мне больш яды ў запас.
    Нанасіў кот яму яды, а сам зноў пайшоў да цара. Прыходзіць у лес, а тут насустрач яму воўк:
    — Куды ідзеш, кот?
    — Да цара.
    — Чаго?
    — На суд.
    I расказаў ваўку, на які суд ён ідзе. Воўк кажа:
    — Дык і я пайду з табою! Мяне таксама часта дарэмна лаяць.
    — Аднаму табе суд не паверыць, — кажа кот.
    — А ты чаму адзін ідзеш?
    — Што ты параўняўся са мною? Мяне ўся царская радня ведае, а ад цябе нават сабакі ўцякаюць, калі дзе ўбачаць. У мяне там дзядзькі, бацькі, дзяды, браты...
    3 Зак. 1404
    66
    Залатая яблынька
    — Дык што ж мне рабіць?
    — Збяры сотні тры сведак, тады павераць.
    Падскочыў воўк, аб зямлю стукнуў ды завыў на ўвесь лес:
    — Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, бяжыце сюды!
    Назбіралася ваўкоў з усяго лесу.
    Павёў іх кот Максім да цара.
    Прыходзяць на царскі двор. Нецярплівыя ваўкі кажуць:
    — Мы першыя пойдзем на суд.
    — He, — кажа кот, — мая скарга там даўно ляжыць. Як скончыцца мой суд, тады я падам вашу скаргу і вас паклічу. А пакуль што пачакайце ў гэтым хляве.
    Ваўкі падагнулі хвасты ды пацягнуліся ў хлеў. Як толькі зайшлі ўсе, кот — бразь! — і зачыніў іх там. А сам падаўся ў палацы, у ладкі плешчучы.
    Узыходзіць на ганак: стук, стук! Знаёмы салдат адчыніў яму. Кот проста да царскіх пакояў шыбуе. Увайшоў да цара, добры дзень даў.
    — Што скажаш, каток? — пытаецца цар.
    — Так і так, — кажа кот Максім, — прыслаў табе мой гаспадар, пан Марцін ГлінскіПапялінскі, новы гасцінчык.
    — Добра, — кажа цар.
    Прыйшоў у хлеў, глядзіць, а там ваўкоў лікам нялічана: і ў загарадках поўна набіта, і яшчэ пад страхою, на вышках, процьма.
    Чарадзейныя казкі
    67
    Загадаў цар ваўкоў пабіць, усім слугам футры пашыць, а кату кажа:
    — Перадай пану ГлінскамуПапялінскаму: няхай сам да мяне ў госці прыедзе.
    Прыбег кот дахаты ўночы, задыхаўшыся. Пачаў тармасіць гаспадара. Ледзьве дабудзіўся.
    — Уставай, — кажа, — я ад цара прыйшоў.
    Раскатурхаўся сяктак ГлінскіПапялінскі, пытаецца:
    — Што цар сказаў?
    — Сказаў, каб ты сам да яго ў госці ехаў.
    Пачухаў ГлінскіПапялінскі патыліцу:
    — У чым жа я паеду? Я ж голы, як бізун.
    — Нічога, — кажа кот, — штонебудзь прыдумаем.
    Сабраліся яны і бягом пабеглі да цара.
    Бягуць, бачаць — недалёка ля гасцінца цэлае войска салдат спіць. Кот спыніў гаспадара.
    — Пачакай, — кажа, — тут.
    А сам крадкам пайшоў да войска. Назнімаў у сонных салдат шапак і напакаваў імі два мяхі. Адзін мех на плечы ўскінуў, другі гаспадару даў. I пайшлі сабе далей.
    Падыходзяць да рэчкі. Кату піць захацелася. Паставіў ён мех ля моста, гаспадара вартаваць пакінуў, а сам палез у рэчку ваду піць. Напіўся вады, бачыць — паўзе рак у нару. Кот схапіў яго за вус і выкінуў на бераг.
    Рак пачаў прасіцца:
    68
    Залатая яблынька
    — Пусці мяне ў ваду. Можа, я табе таксама якуюнебудзь службу саслужу.
    Кот падумаў і кажа:
    — Якую ж ты мне можаш саслужыць службу?
    — У вадзе, — кажа рак, — любую. Загадай, што хочаш, усё зраблю.
    — Падкапай да раніцы маставыя слупы, — загадаў кот.
    — Добра, — кажа рак. — Гэта я магу.
    Пусціў кот рака, і той адразу ж ухапіўся за работу.
    — А ты, — кажа кот Марціну, — як толькі абваліцца мост, раскідай шапкі па вадзе і чакай мяне тут.
    Сказаў кот гэтак, пераскочыў цераз мост ды пабег да цара ў палацы.
    Прыбягае, дакладвае цару:
    — Так і так, ваша вялічаствавымператарства... Ехаў да цябе ў госці мой гаспадар, пан ГлінскіПапялінскі, ды бяда здарылася: мост зламаўся, уся яго пяхота і конніца патапілася, адзін ён застаўся голы, бо абмундзіраванне з вадою сплыло...
    Тут цар сеў у карэту, ката з сабою пасадзіў, прыехаў да маста.
    Глядзіць, і праўда: толькі шапкі ад войска па вадзе плаваюць.
    Паспачуваў цар пану ГлінскамуПапялінскаму ды загадаў лепшым сваім краўцом і шаўцом пашыць яму новае абмундзіраванне.
    Чарадзейныя казкі
    69
    Як бачыш пашылі краўцы і шаўцы новае абмундзіраванне. Адзеўся ГлінскіПапялінскі, прыхарашыўся і паехаў з царом у палацы.
    Пагаманіў з ім цар, пачаставаў, а потым і кажа:
    — А цяпер хацеў бы я паглядзець твой маёнтак: калі ты і праўда такі багаты, дык аддам за цябе дачку.
    Спужаўся ГлінскіПапялінскі: якое ж ён багацце пакажа цару? Увесь яго маёнтак — адна гліняная печ, ды і тая развалілася.
    Пачуў пра гэта кот Максім. Паклікаў ён свайго гаспадара ўбок і шэпча яму:
    — He бойся! Усё добра будзе.
    Запрэглі царскія канюхі самых лепшых коней у самую лепшую карэту. Сеў цар у карэту і паехаў. А кот наперадзе пабег — дарогу паказваць.
    Едзе цар, едзе, пад’язджае да маёнтку Змея Гарынавіча. Кот наперадзе бяжыць. Бачыць: пастухі вялікую чараду кароў пасуць. Падбягае ён да пастухоў.
    — Чые вы? — пытаецца.
    — Змея Гарынавіча.
    Кот натапырыў вусы, грозны стаў:
    — He кажыце нікому, што вы пастухі Змея Гарынавіча, а кажыце — Марціна ГлінскагаПапялінскага. Бо за мною Гром з Пяруном — ён заб’е вас.
    Сказаў так кот Максім і пабег далей. Сустракае вялікую чараду коней.
    70
    Залатая яблынька
    Падбег да канюхоў і пытаецца:
    — Чые вы, канюхі?
    — Змея Гарынавіча.
    — He кажыце, што вы Змея Гарынавіча, a кажыце — пана ГлінскагаПапялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Пяруном — ён заб’е вас.
    Тым часам царская карэта з громам пад’ехала да пастухоў.
    — Чые вы? — пытаецца ў іх цар.
    — Пана Марціна ГлінскагаПапялінскага, — адказваюць пастухі.
    — 0, — дзівіцца цар, — багаты пан ГлінскіПапялінскі!
    Гэтак жа адказалі і канюхі.
    Пакуль цар ехаў, кот прыбег у двор Змея Гарынавіча. Убачыў самога Змея і крычыць:
    — Хавайся, Змей Гарынавіч! Едзе Гром з Пяруном — ён цябе заб’е і на муку сатрэ.
    Спужаўся Змей Гарынавіч:
    — Куды ж мне схавацца?
    Кот паглядзеў і ўбачыў вялікае дупло ў старой ліпе.
    — Лезь хутчэй сюды! — кажа Змею.
    Залез Змей у дупло, а кот забіў дупло паленам ды яшчэ і глінаю замазаў. Потым пабег да Змеевых слуг.
    — Чые вы? — пытаецца.
    — Змея Гарынавіча.
    — He кажыце нікому, што Змея Гарынавіча, а кажыце, што пана Марціна ГлінскагаПапя
    Чарадзейныя казкі
    71
    лінскага. Бо за мною ляціць Гром з Пяруном — ён заб’е вас.
    — Добра, — кажуць напалоханыя слугі.
    Прыехаў цар у маёнтак Змея Гарынавіча. Слугі кінуліся сустракаць яго.
    — Чый гэта маёнтак? — пытаецца цар.
    — Пана Марціна ГлінскагаПапялінскага! — у адзін голас адказалі слугі.
    — Ну, што ж, — кажа цар, — сапраўды багаты пан ГлінскіПапялінскі. Аддам за яго дачку.
    Тут цар вярнуўся ў свае палацы, паклікаў музыкаў і загадаў іграць вяселле.
    Усяго там было: хто хацеў, тое піў і еў. I я там быў, еў і піў, па барадзе цякло, а ў роце не было.
    ПРАГНЫ БАГАЦЕЙ
    Жылі два браты: багаты і бедны. Багаты сам нічога не рабіў, бо меў шмат парабкаў. А бедны лавіў вудаю ў возеры рыбу — з гэтага і жыў.
    Аднаго разу багаты спраўляў вяселле — жаніў сына. Шмат сабралася ў яго гасцей.
    “Пайду і я да брата ў госці”, — думае бедны. Пазычыў ён у суседзяў каравай хлеба і пайшоў на вяселле.
    Прыйшоў і стаіць у парозе з хлебам. Убачыў яго багаты брат:
    — Ты чаго прывалокся? У мяне тут госці не табою будучы! Вон, каб я цябе і не бачыў!
    I прагнаў яго.
    72
    Залатая яблынька
    Крыўдна стала беднаму брату. Узяў ён вуду і пайшоў рыбу лавіць. Сеў у стары човен ды паплыў на сярэдзіну возера. Вудзіў, вудзіў — усё дробная рыбка трапляецца. А тут і сонца заходзіць. “Ну, — думае бедны рыбак, — закіну яшчэ раз, на шчасце”. Закінуў вуду і выцягнуў такую рыбіну, якой і зроду не бачыў: вялікая ды серабрыстая.
    Пацешыўся ён з дзіўнай рыбіны і пачаў яе ў торбу запіхваць. А тая раптам і кажа яму чалавечым голасам:
    — He губі мяне, добры чалавек, пусці назад у возера.