Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

Залатая яблынька

Казкі, легенды, паданні
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 288с.
Мінск 2013
56.53 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Тут, нячыстая сіла!
— Ну, што будзем рабіць: біцца ці мірыцца?
— He для таго я за блізкі свет ішоў, каб з вамі, паганымі, мірыцца, а для таго, каб біцца!
— Дык дзьмі ток! — закрычаў змей.
Удовін сын адказвае:
— Табе трэба — ты і дзьмі. У цябе тры духі, а ў мяне адзін. Я да панскай раскошы не прывык: магу біцца і на сырой зямлі.
Злез ЦудаЮда з каня, дзьмухнуў на тры духі, і стаў гладкі ток на тры вярсты.
Пачалі біцца.
Тры гадзіны біліся. Перамог удовін сын малодшага ЦудуЮду: збіў яму ўсе тры галавы. Каня на зялёны луг пусціў, харта і сокала ў чыстае поле. А сам вярнуўся ў хатку і лёг спаць.
Назаўтра прыходзіць царскі сын з варты.
— Ну, як табе там вартавалася? — пытаецца ўдовін сын. — Можа, ішоў хто ці ехаў?
— He, — адказвае царскі сын, — за цэлую ноч нават і птушка блізка не праляцела.
“Ненадзейны ты ў мяне таварыш, — думае ўдовін сын. — Відаць, трэба больш на сябе спадзявацца”.
94
Залатая яблынька
На другую ноч пасылае ён на калінавы мост купецкага сына.
Пахадзіў купецкі сын па мосце і думае сабе: “Навошта мне рызыкаваць тут сваёю галавою? Пайду лепш пад мост, лягу спаць”.
Так і зрабіў.
У поўнач удовін сын выйшаў на мост праверыць, ці стаіць на варце яго таварыш. Паглядзеў тудысюды — няма! Аж раптам бачыць: уз’язджае на калінавы мост ЦудаЮда з шасцю галовамі. Конь дубка стаў, моцна заржаў, хорт забрахаў, сокал зашчабятаў. ЦудаЮда каня троп між вушэй!
— Чаго, травяны мех, заржаў? А ты, псінае мяса, чаго забрахаў? А ты, ястрабінае пер’е, чаго зашчабятаў? Тут няма мне супраціўніка па сіле роўнага. Ёсць ён, праўда, ды за трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве, — удовін сын. Але ж сюды і воран касцей яго не занясе!
Удовін сын адказвае:
— Добрага малайца воран касцей не заносіць, — ён сам прыходзіць!
— Аа, дык ты тут, удовін сын?
— Тут, нячыстая сіла!
— Ну, што ж: будзем біцца ці мірыцца?
— He для таго я за блізкі свет ішоў, каб з вамі, паганымі, мірыцца, а для таго, каб біцца!
— А я раіў бы табе, удовін сын, лепш мірыцца, бо я цябе заб’ю.
— Заб’еш, тады і гаварыць будзеш.
Чарадзейныя казкі
95
— Ну, дык дзьмі ток! — зароў ЦудаЮда.
— Табе трэба — ты і дзьмі. У цябе шэсць духоў, а ў мяне адзін. Мне і без тока добра: я мужыцкі сын, да раскошы не прывык, магу біцца і на сырой зямлі.
Злез ЦудаЮда з каня, дзьмухнуў на шэсць духоў, і стаў гладкі ток на шэсць вёрст.
Пачалі біцца.
Біліся шэсць гадзін. Удовін сын збіў ЦудуЮду ўсе шэсць галоў. Каня на зялёны луг пусціў, харта і сокала ў чыстае поле. А сам вярнуўся ў хатку і лёг спаць.
Назаўтра прыходзіць вартаўнік, будзіць удовінага сына:
— На чужой старане засыпацца нельга. Я вось цэлую ноч і вокам не звёў.
Падумаў удовін сын: “I на гэтага таварыша малая надзея. Трэба толькі на сябе спадзявацца».
Настала трэцяя ноч. Удовін сын выправіў бабулю ў клуню начаваць, а сам убіў у сцяну нож, падставіў кубак і кажа сябрам:
— Калі ў гэты кубак капне з нажа кроў, дык бяжыце мне на дапамогу.
А каб сябры не паснулі, даў ім карты і загадаў гуляць у воза.
Але толькі ён выйшаў за парог, як тыя пакідалі карты і ляглі спаць.
Прыйшоў удовін сын на калінавы мост, стаў на варту.
96
Залатая яблынька
Роўна ў поўнач бачыць — уз’язджае на калінавы мост старэйшы ЦудаЮда з дзевяццю галовамі. На грудзях у яго месяц зіхаціць, на сярэдняй галаве сонца гарыць. Конь пад ім на калені ўпаў, моцна заржаў, хорт забрахаў, сокал зашчабятаў.
ЦудаЮда ўдарыў каня між вушэй:
— Ты чаго, травяны мех, заржаў? А ты, псінае мяса, чаго забрахаў? А ты, ястрабінае пер’е, чаго зашчабятаў?
Конь кажа:
— Эх, гаспадар, апошні раз ты на мне на паляванне едзеш...
— Што ты, воўчае мяса, брэшаш! Тут няма майго супраціўніка. Ёсць толькі за трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве ўдовін сын, ды сюды і воран касцей яго не занясе.
Выйшаў удовін сын наперад і адказвае:
— Добрага малайца воран касцей не заносіць — ён сам прыходзіць!
— Ах, дык ты тут, удовін сын?
— Тут!
— Ну, што ж ты хочаш: біцца ці мірыцца? Я раіў бы табе лепш мірыцца, бо ты малады яшчэ, каб са мною сілаю мерацца.
— Малады ці не малады, а не для таго я за блізкі свет ішоў, каб з табою, злодзей паганы, мірыцца, а для таго, каб біцца.
— Ну, калі ты ўжо так наважыўся біцца са мною, дык дзьмі ток. Пагляджу, якая ў цябе сіла.
Чарадзейныя казкі
97
— Мне ток не патрэбен: я і на сырой зямлі магу біцца! А ты дзьмі сабе, калі прывык па чыстым хадзіць.
Злез ЦудаЮда з каня, дзьмухнуў — на дзевяць вёрст гладкі ток стаў.
Пачалі біцца.
Біліся, біліся, — удовін сын ЦудуЮду тры галавы збіў, а перамагчы не можа. «Дзе ж мае таварышы? — думае ён. — Ці не спяць яны?»
Просіць удовін сын у ЦудыЮды перадыху:
— Царыкаралі ваююць і то перадых маюць: давай і мы зробім!
— Давай, — кажа ЦудаЮда.
Адышоўся ўдовін сын убок, зняў з левай рукі рукавіцу ды як кінуў у хатку, дзе засталіся таварышы, — дык страху ўсю чыста сарваў. Сябры ж ані павярнуліся — спяць, як спалі.
Бачыць удовін сын — няма падмогі. Пачалі зноў біцца. Біліся, біліся, — збіў удовін сын яшчэ тры галавы ЦудуЮду, сам па калені ў крыві стаіць, а астатнім галовам рады даць не можа.
Зноў просіць ён перадыху.
— Што гэта ты, — выскаляецца ЦудаЮда, — часта перадыху просіш?
— А хіба нам часу мала?
— Ну, давай перадыхнём.
Улучыў удовін сын хвілінку, як вораг адвярнуўся, ды шпурнуў другую рукавіцу ў хатку. Хатку па самыя вокны сарвала, а сябры спяць, як спалі.
4 3ак. 1404
98
Залатая яблынька
Перадыхнулі трохі ды зноў пачалі біцца. Удовін сын ужо траха не на пояс у крыві стаіць, а астатнім галовам рады даць не можа: сілы не хапае. Тым часам і світаць пачало. “Сябры, напэўна, ужо выспаліся, — думае ўдовін сын. — Трэба ім яшчэ раз аб сабе напомніць”.
Зноў кажа ён ЦудуЮду:
— Царыкаралі ваююць і то перадых маюць. Давай мы яшчэ і трэці раз перадых зробім. А тады будзем біцца да канца.
ЦудаЮда таксама аслабеў.
— Добра, — кажа, — давай перадыхнём.
Зняў удовін сын бот з левай нагі і шпурнуў яго ў хатку.
Даляцеў бот да хаткі і растрыбушыу яе да самых падвалін. Усхапіліся тады з пасцелі яго сябры, бачаць: поўны кубак крыві з нажа нацякло...
— Ну, — кажуць, — відаць, дрэнна нашаму таварышу, калі так.
Схапілі яны свае булавы ды кінуліся на калінавы мост.
Убачыў іх ЦудаЮда і аж скалануўся:
— Ах, удовін сын, цяпер я ведаю, чаму ты перадыху прасіў ды бот з левай нагі кідаў! Перахітрыў ты мяне...
Як ухапіліся сябры ўтрох малаціць ЦудуЮду з усіх бакоў, дык той не ведае, на каго і нападаць.
Збілі яны і астатнія тры галавы. Тут ЦудуЮду і канец прыйшоў.
Чарадзейныя казкі
99
Узяў тады ўдовін сын сонцамесяц ды павесіў на неба. I адразу святло па ўсёй зямлі пайшло. Выбеглі людзі на вуліцу, радуюцца, цешацца, на сонцы грэюцца...
Вярнуліся сябры да бабулі, збудавалі ёй новую хатку, лепшую, чым была, і парашылі крыху адпачыць перад дарогай.
Царскі і купецкі сыны спяць, гуляюць, a ўдовін сын усё думае: “ЦудаўЮдаў больш няма на свеце, але ж засталіся яшчэ іх жонкі — ведзьмы. Каб не нарабілі яны бяды якой!”
Пакінуў ён сяброў, а сам пераапрануўся і пайшоў у палацы ЦудаўЮдаў.
— Ці не трэба вам парабка? — пытаецца ў ведзьмаў.
— А трэба,— адказвае старэйшая ведзьма. — Мы ж цяпер асірацелі: няма каму рабіць. Усіх трох мужыкоў нашых удовін сын пазабіваў. Ды нічога — і мы яго са свету страцім!
— А як жа вы яго страціце? — пытаецца парабак. — Ён жа, відаць, вельмі дужы.
— У яго сіла, а ў нас чары, — кажа жонка малодшага ЦудыЮды. — Вось будзе ён са сваімі памочнікамі ехаць назад, у сваё царства, дык я на дарозе крыніцай разліюся: нап’юцца яны вады — і капцы ім.
— А калі гэта не паможа, — кажа жонка сярэдняга ЦудыЮды, — дык я салодкай яблыняй зраблюся. З’ядуць яны па яблыку — і болып не захочуць...
100
Залатая яблынька
— Вы зробіце тое, — кажа жонка старэйшага ЦудыЮды, — без чаго яны могуць і абысціся. А я прыдумала лепш: на сто вёрст квяцістым лугам рассцялюся. А збоку цяністую вярбу пастаўлю. Будуць яны ехаць, захочуць коней на лузе папасвіць, а самі пад вярбой адпачыць. Як лягуць, дык і не ўстануць. А конь калі скубне тры разы травы з таго лугу, і яму болып не жыць.
Удовінаму сыну толькі гэта і трэба было. Дачакаўся ён ночы і, як паснулі ведзьмы, пакінуў палац ды бягом да сяброў.
Назаўтра чуць свет пайшлі яны на зялёны луг, палавілі коней ЦудаўЮдаў. Удовін сын сеў на каня дзевяцігаловага ЦудыЮды, купецкі — на каня шасцігаловага ЦудыЮды, а царскі — на каня трохгаловага ЦудыЮды. I паехалі ў сваё царства.
Едуць яны палямі, едуць барамі, даязджаюць да крыніцы. I тут царскаму сыну і купецкаму так захацелася піць, што вытрымаць не могуць.
Удовін сын кажа:
— Вы ўсё ж людзі не мужыцкага звання. Пачакайце, я вам сам вады прынясу.
Саскочыў ён з каня, падышоў да крыніцы і давай біць яе булавою. Збіў так, што адна гразь ды кроў засталіся.
Сябры ледзь не плачуць:
— Навошта ты гэта зрабіў? Мы ад смагі паміраем...
Чарадзейныя казкі	101
— He крыніца гэта, — кажа ўдовін сын, — a наша здрада.
Сеў ён на каня, і паехалі далей.
Пад’язджаюць да яблыні. I такія на ёй яблыкі растуць — чырвоныя ды румяныя: самі ў рот так і просяцца.
Кінуліся таварышы да яблыні, а ўдовін сын спыніў іх:
— Пачакайце! Вы ўсё ж людзі панскага звання — я вам лепш сам яблыкаў нарву.
Падышоў ён да яблыні, ударыў булавою — тая адразу павалілася і завяла.
— Навошта ты гэта зрабіў? Мы ж бы хоць па яблычку з’елі...
— He яблыкі гэта, а смерць наша, — кажа ўдовін сын.
Паехалі далей. Пад’язджаюць да квяцістага лугу. Убачылі вярбу цяністую і так усім спаць захацелася — рады няма. А коні аж капытамі зямлю б’юць — да квяцістай травы рвуцца.
Спыніў удовін сын каня:
— Пайду пагляджу, ці можна коней на гэтым лузе пасвіць.
Падышоў да вярбы ды як пачаў яе булавою дубасіць, дык луг адразу і засох, а ад вярбы адны косці засталіся.
— Ну, вось бачыце, якая гэта вярба і які луг, — кажа ён таварышам.
Пераехалі сухі луг і спыніліся начаваць у зялёнай дуброве. Коней пасвіцца пусцілі, а самі
102
Залатая яблынька
павячэралі ды леглі спаць. Тры дні і тры ночы спалі. А як прачнуліся, удовін сын кажа сябрам:
— Тут ужо царства наша недалёка. Едзьце сабе дадому адны. A то вашы бацькі даўно чакаюць вас. У мяне ж бацькі няма. Я яшчэ па белым свеце пагуляю.