• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

    Залатая яблынька

    Казкі, легенды, паданні

    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 288с.
    Мінск 2013
    56.53 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — А колькі ў нас ворагаў? Хто толькі не крыўдзіць нас, бедных зайчыкаў?
    — Крыўдзяць нас людзі, крыўдзяць звяры; нават птушкідрапежнікі — каршуны, совы, пугачы — і тыя нас, зайчыкаў, ушчуваюць.
    — I як бараніцца нам ад злых нашых ворагаў? Чым ратаваціся? Адна толькі надзея на нашы ножкі: выбавяць з бяды — наша шчасце, а не выбавяць — прапала наша скурка!
    I заплакалі горкенька зайчыкі.
    28
    Залатая яблынька
    Плачуць і слёзкі лапкамі выціраюць.
    — Ці ж можна нам жыць на свеце? — кажа другі зайчык. — Ніхто не баіцца нас, — ну, ніхтосенькі!.. Пойдзем, хіба, ды ў ваду кінемся.
    Наплакаліся, надумаліся бедныя зайчыкі і пайшлі ў возера тапіцца з гора. Прыйшлі да возера, прыпыніліся, развіталіся. Да самага беражку падышлі, каб у ваду кінуцца, аж бачаць — скок жаба на купіну: убачыла зайчыкаў і спалохалася.
    — Эге, — кажа адзін зайчык, — ёсць жа на свеце стварэнні, што і нас баяцца. Відаць, ім яшчэ цяжэй на свеце жыць.
    Глянулі зайчыкі адзін на аднаго і пабеглі назад у лясок.
    Максім Танк
    БЫЛІНА
    ПРА МУРАША БАДЗІНЮ
    Прыгнаў аднойчы вецер Газету, што згубілі Ля пералеску дзеці, Калі ў грыбы хадзілі.
    Знайшоў яе пад елкай Неспадзявана вожык. Адна бяда: газеты Сам прачытаць не можа.
    Казкі пра жывел
    29
    Паклікаў ён лісіцу 3 мядзведземдабрадзеем, Ды і яны не вельмі Ў чытанні разумеюць.
    Звярнуліся да бусла, Што гнездаваў на школе, Які, чуваць, кумекаў У грамаце найболей.
    I той праклекатаў ім, Што з Байканура скора Ў ракеце касманаўты Адправяцца да зораў.
    I вось па цёмнай пушчы, Па пералесках хутка Пайшла, загаманіла Пра гэта дзіва чутка.
    Шмат хто ў яе не верыў, Але было нямала Адважных, што да зораў Ляцець паспрабавала б.
    I сярод іх — хто б думаў! — Быў і мураш Бадзіня, Які любіў залазіць На стромкія хваіны.
    I з вышыні паднебнай Глядзець на сонца, зоры Ды марыць пра вандроўку Ў захмарныя прасторы.
    30
    Залатая яблынька
    I хоць ніхто не раіў 3 дарадцаў мурашыных Рызыкаваць дарэмна За свет ляцець Бадзіню —
    Нікога ён не слухаў
    I праз лясы, разлогі, Узяўшы кій ды компас, Падаўся у дарогу.
    Блукаўішоў ён доўга Па нетрах невядомых, Пакуль не апынуўся Каля аэрадрома.
    Ды тут ён схамянуўся: — Аяк ляцець адгэтуль, Калі няма ў Бадзіні Ніякага білета?
    Аж чуе, каля касы Гавораць пасажыры: — Лячу ў камандзіроўку. — Ая — ў тайгу Сібіры..
    — А я — да Байканура, Там — мой сыночак мілы...
    I тут ідэя раптам
    Бадзіню асяніла:
    А што, калі забрацца
    У кошык да бабулі?
    I вось ужо сядзіць ён, Схаваўшыся пад дуляй.
    Казкі пра жывел	31
    ...А там і не заўважыў, Як ахінула стома.
    I ён заснуў, нібыта Ў сваім далёкім доме.
    Ці доўга спаў, ці мала — Таго і сам не знае.
    Прачнуўся толькі, помніць, За новым небакраем,
    Калі матораў змоўкла Грымець грымуча рэха, Калі да самалёта Высокі трап пад’ехаў.
    Гурмою пасажыры Пайшлі з вясёлым гулам, За імі падалася 3 гасцінцамі бабуля.
    I трапіла адразу
    Ў абдымкі свайго сына: — Ну, як здарова, мама? Ідзем хутчэй ў машыну!
    ...Пакуль ішла гамонка, Вандроўнік наш Бадзіня Паспеў прыхарашыцца, Прад тым, як кош пакіне.
    Ён выйшаў і падаўся Туды, дзе ззяла сонца I нейкі слуп вялізны Гарэў на гарызонце.
    32
    Залатая яблынька
    Такое ўпершыню ён Убачыў. Няўжо гэта, Здзівіўшыся, падумаў, Касмічная ракета?
    I ўпершыню страх нейкі Ў сабе адчуў Бадзіня: Малюсенькі які ён Прад гэткаю махінай!
    Але ж карціць самому Пабачыць дзівы свету...
    Памалу абышоў ён Касмічную ракету,
    Якую да палёту, Знаць, людзі рыхтавалі I правяралі ўважна Ўсе часткі і дэталі...
    Нырнуў у глыб ракеты, Дзе між дратоў, утулак, Дзівосных апаратаў Знайшоў сабе прытулак.
    Прылёг. Але не спіцца Яму ад хвалявання.
    Прыйшлі два касманаўты Ў кабіну на світанні.
    Праверылі прыборы. — Гатова ўсё як трэба!..
    I гул маланкагромны Узняў ракету ў неба.
    Казкі пра жывел
    33
    I тут адчуў Бадзіня Груз перагрузкі цяжкі, А потым наступіла Дзівосная бязважкасць. ...Знайшоў запасы ежы, Падсілкаваўся, потым Праз люк палюбаваўся Нябёсаў пазалотай.
    А ў тэлескоп як глянуў Ён на зямлі прасторы, Убачыў акіяны, Даліны, рэкі, горы, Знаёмыя мясціны — Баравіковы ельнік, Сярод густой ажыны Свой родны муравейнік.
    2 3ак. 1404
    34
    Залатая яблынька
    Ад радасці, здзіўлення Пра ўсё забыў Бадзіня. — Глядзіце, як лячу я! — Гукнуў ён у кабіне,
    Нібыта яго голас Мог даляцець дадому, Да нарачанскіх нетраў, Да блізкіх і знаёмых.
    Ён толькі касманаўтаў Збудзіў, якія, дужа Здзівіўшыся, спыталі: — Адкуль ты ўзяўся, дружа?
    Ды ты ўжо не хавайся. Цяпер нас будзе трое. Работу падшукаем
    I для цябе, героя.
    Пра тое, што ты з намі, У рапарце адзначым.
    Нат можаш інтэрв’ю даць
    Па тэлеперадачы...
    ...Нагледзеўся ён столькі Ў палёце дзіўным гэтым, Што нат сябрам не змог бы Ўсё расказаць за лета.
    Таму, калі палёт іх Праграмны завяршыўся, I карабель касмічны Дзе трэба прызямліўся,
    Казкі пра жывел
    35
    I касманаўтаў гучна Віталі ўсе, — Бадзіня Кабіну непрыкметна Ў той мітусні пакінуў.
    Калі ж яго адсутнасць Заўважылі, далёка Ужо ішоў ён стэпам Квітнеючым, шырокім...
    Ішоў: ехаў доўга
    У дожджы і сухавеі... Ды хто ўсю прыгадае Бадзіні адысею!
    ...Адно, калі вярнуўся У свой стажок жывічны, Ўсе жыхары лясныя Яго сустрэлі зычна, Сустрэлі як героя.
    I расказаў усім ён Пра ўсе свае прыгоды У падарожжы дзіўным.
    I сёння, калі часам Заглыбіцеся ў нетры, Дзе векавыя хвоі Шумяць пад веснім ветрам, Дзе Нарач хвалі сініць I звон стаіць птушыны, Пачуеце вы гэту Пра Мураша быліну.
    36
    Залатая яблынька
    Станіслаў Шушкевіч
    ЛІСА 3 МАГНІТАФОНАМ
    Купіла Ліса дарагі магнітафон, збіралася не толькі слухаць прыемную музыку, а і пэўную карысць мець. Але... Але не збыліся мары Лісы.
    Ідзе яна праз гай. Чуе салаўіную песеньку. Здымае магнітафон, ставіць пад дрэвам і запісвае цудоўныя спевы. Убачыў гэта Салавей, узмахнуў крыльцамі і ўзляцеў на самую верхавінку дрэва. Ліса просіць Салаўя спусціцца ўніз і сесці ля мікрафона. I што ж вы думаеце? Салавей адказаў ёй проста і нават грубавата:
    — Няма дурных, шаноўная Лісачка!
    — Мілы Салоўка, — схіліўшы галаву, праз зубы працадзіла Ліса, — ды я ж хачу ўвекавечыць непаўторны талант. Запішу твой голас на стужку і аддам яе на вечнае захаванне Крату. Праз сотні год пачуюць нашчадкі твой голас.
    — Мне векавечная слава не патрэбна, — кажа Салавей. — Ідзі прэч са сваёй катрынкай!..
    Пайшла Ліса ў бярэзнічак і з такой жа просьбай звярнулася да вясёлай Берасцяначкі. А тая махнула хвосцікам, ціўкнула і паляцела ў гушчар.
    — Які з гэтых птушак наедак? — буркнула сама сабе Ліса і пайшла ў глухі лог. Знайшла там знаёмую сцежку і падалася да старога Ваўка. Ліса была ў яго на тым тыдні, прасіла, каб ён дапамог выселіць старога Барсука з яго новай
    Казкі пра жывел
    37
    кватэры, але Воўк не згадзіўся, сказаў, што за грубасць яго могуць сурова пакараць. А цяпер Ліса цешыла сябе думкаю, што ашукае Ваўка, зробіць так, што ён ні аб чым не здагадаецца.
    Стукаецца ціха ў Воўчыя дзверы Ліса, пытае, ці можна зайсці.
    — Калі ласка, заходзь, кума! — кажа Воўк. — Якія навіны прынесла, што добрае чуваць?
    — Вось бачыш, дружа, з магнітафонам завітала да цябе, хачу твой голас запісаць на стужку, а пасля аддаць яе на вечнае захаванне Крату. Праз сотні год пачуюць нашчадкі тваё слова, ацэняць твой талент.
    — Дык што ж мне зрабіць? — пытае Воўк.
    — Ты, паважаны, спачатку моцнамоцна завый! Я чула калісьці, як ты склікаў сваякоў. О, які ў цябе быў магутны голас!
    Воўк завыў, ды так, што ажно магнітафон затросся.
    — А цяпер, мой міленькі, — шэпча Ліса Ваўку на вуха, — скажу па сакрэту. Я пасварылася са сваім мужам і сказала, што не буду з ім размаўляць. Хачу неспадзяванку зрабіць. Загаворыць да мяне муж, а я да яго ні слова. Загаворыць другі раз, а я магнітафон уключу, і пачуе ён твой грозны голас:
    Надакучыў ты без меры,
    Уцякай з маёй кватэры!..
    — Дык што ж мне зрабіць? — зноў пытае Воўк.
    38
    Залатая яблынька
    — А ты, мой даражэнькі, разоў дзесяць паўтары тое, што я табе ўжо сказала:
    Надакучыў ты без меры, Уцякай з маёй кватэры!..
    Вые Воўк перад мікрафонам, паўтарае слова ў слова тое, што яму Ліса сказала. Хітруха сочыць за ім і аж трымціць ад радасці.
    Скончыла Ліса запіс Воўчага голасу, закінула магнітафон за плечы і пабегла наўпрасткі ў дубнячок да Барсуковай хаты. Пачуў Барсук, як Ліса цяжка сапе, падымаецца на пагорак. Глянуў праз шчылінку ў дзвярах на нязваную госцю і гадае, што яна рабіць будзе.
    Прабралася Ліса ў хмызнячок ля Барсуковай хаты, паставіла там магнітафон і завяла яго, а сама шмыгнула ў лес.
    Пачуў Барсук спачатку прыгожы салаўіны голас, пасля ціўкнула некалькі разоў Берасцяначка, а ўрэшце пачулася пагрозлівая Воўчая песенька:
    Надакучыў ты без меры, Уцякай з маёй кватэры!..
    Смешна стала Барсуку. Паклікаў ён жонку, расказаў пра Лісіныя хітрыкі, і яны скемілі, што трэба зрабіць. Прынеслі магнітафон у хату і зрабілі на магнітафоннай стужцы кароценькі адказ Лісе. Магнітафон зноў вынеслі на старое
    Казкі пра жывел
    39
    месца, а самі селі за стол каву піць і свежую газету чытаць.
    Ліса думала, што яна напалохае Барсука Воўчым голасам, што Барсук збярэ свае рэчы і ўцячэ з новай кватэры. Вярнулася да Барсуковай хаты, чуе праз дзверы вясёлыя галасы і дзівіцца:
    — Няўжо я яго не напалохала?.. А можа, ён нічога не чуў?..
    Прывалакла Ліса магнітафон пад дзверы, схавала ў зеляніне, завяла, а сама недалёка за кусцікам прысела.
    Чуе Ліса з магнітафона галасы Салаўя і Берасцяначкі, пасля выццё Ваўка, а ўрэшце пачула насмешлівую Барсукову песеньку:
    Бяры хутчэй магнітафон, Бяжы ты з хаты маёй вон!
    Зразумела Ліса, што і Барсук ужо ў магнітафоннай тэхніцы разбіраецца, што яго не так лёгка ашукаць і напалохаць. Ускінула Ліса магнітафон на плечы і паплялася дадому.
    Прыйшла стомленая, галодная. У пярэднім пакоі паставіла на стале магнітафон, а сама лягла ў спальні спаць. Нават дзверы забылася зачыніць.
    Тым часам праходзіў каля Лісінай хаты Мядзведзь. Парашыў ён зайсці да суседкі. Глянуў у расчыненыя дзверы, бачыць, магнітафон на стале стаіць, а гаспадыня ў спальні спіць і ні
    40
    Залатая яблынька
    чога не чуе. Надумаў Мядзведзь пажартаваць з Лісы, завёў магнітафон, а сам у мяккай KaHane рассеўся.
    Чуе Мядзведзь прыемныя галасы Салаўя і Берасцяначкі, а пасля Воўчы голас, а нарэшце і Барсук загаварыў: