• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

    Залатая яблынька

    Казкі, легенды, паданні

    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 288с.
    Мінск 2013
    56.53 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Успомніў рыбак сваіх дзяцей і кажа:
    — He магу я цябе пусціць — я сам галодны і дзеці даўно есці хочуць. 3 чым я дамоў вярнуся?
    — Калі ты такі бедны, — кажа рыбіна, — дык засунь руку мне ў рот і дастань адтуль залаты пярсцёнак.
    Рыбак падумаў і кажа:
    — Баюся, ты мне яшчэ руку адкусіш.
    — He бойся, не адкушу!
    Пасмялеў рыбак, засунуў руку рыбіне ў рот і дастаў адтуль залаты пярсцёнак.
    — Што я з ім рабіць буду? — пытаецца рыбак. — Ён жа мяне не накорміць.
    — Нічога, — адказвае дзіўная рыбіна, — яшчэ як накорміць. Выкідай сваю дробную рыбку з чоўна і ўкінь туды гэты пярсцёнак.
    Чарадзейныя казкі
    73
    Рыбак так і зрабіў. I як толькі кінуў пярсцёнак на дно чоўна, дык там адразу цэлая куча грошай стала.
    Пусціў рыбак рыбіну ў возера, а сам хутчэй да берега паплыў. Скінуў на беразе кашулю, сабраў у яе грошы і пайшоў дадому.
    Зажыў цяпер бедны брат лепш не трэба. Пабудаваў новую хату і паклікаў гасцей на ўваходзіны. А брата не пазваў: не мог дараваць яму крыўды.
    Дачуўся багаты, што яго бедны брат новую хату паставіў і з гасцямі балюе. Кажа ён сыну:
    — Схадзі паглядзі, што ў яго там робіцца.
    Прыйшоў сын, паглядзеў ды бягом назад.
    — Ой, — кажа бацьку, — у цябе таго няма, што ў твайго брата — і хата новая, і жывёлы поўна, і на стале ўсяго хапае.
    Багаты аж пачарнеў ад зайздрасці. Пасылае ён зноў сына, каб паклікаў беднага брата. Прыйшоў бедны брат да багатага.
    — Адкуль у цябе гэтулькі дабра? — пытаецца багаты брат у беднага. — Ты, кажуць, жывеш цяпер лепш за мяне.
    Бядняк ілгаць не ўмеў — усё і расказаў, як было.
    Як пачуў гэта багаты, дык так і засвярбелі ў яго рукі. “Пайду, — думае, — і я злаўлю тую рыбіну”.
    74
    Залатая яблынька
    Узяў ён добрую вуду, сеў у новы човен і паехаў на сярэдзіну возера. Лавіў, лавіў і вывудзіўтакі дзіўную рыбіну.
    — He губі мяне, — просіцца рыбіна, — пусці назад: у мяне там дзеці малыя...
    — He, галубка, — захадзіўся багаты, — не пушчу! Дай мне такі ж пярсцёнак, які дала майму брату.
    — Дык брат жа твой бедны быў, ён і хлеба не меў... А табе навошта?
    — Як гэта навошта? He хачу, каб брат багацейшы быў за мяне! Давай пярсцёнак — і KaHep! А не, дык занясу цябе дамоў і засмажу...
    — Ну, што ж, — кажа рыбіна. — Бяры, калі ты такі зайздросны. Мне не шкада.
    Разявіла яна рот. Прагны багацей засунуў ёй у рот руку па самы локаць. Тут рыбіна як глымане зубамі — адкусіла руку і нырнула з ёю на дно возера.
    Вярнуўся багаты брат дамоў і без грошай, і без рукі.
    Так яму і трэба.
    СЫНОК 3 КУЛАЧОК
    Жылі дзед і баба. I быў у іх сынок. Ды такі малы, што зпад шапкі не відаць. He большы за кулак. Так дзед з бабай яго і звалі: сынок з кулачок.
    Чарадзейныя казкі
    75
    Паехаў аднойчы дзед араць, а бабе сказаў, каб згатавала абед ды прынесла яму на поле.
    Баба згатавала абед ды кажа да сына:
    — Каб ты быў большы, дык занёс бы бацьку абед за мяне. А так мне самой трэба ісці.
    А сынок падхрабрыўся і кажа:
    — Давай, мама, занясу абед.
    — Дзе табе данесці яго? — не верыць маці.
    — Данясу!
    Узяў сынок з кулачок абед, паставіў у дзедаў лапаць, сам ззаду сеў і паехаў.
    Едзе сабе і песенькі спявае. Прыехаў на поле, гукае бацьку:
    — Тата, я табе абед прывёз!
    Убачыў яго бацька, зарадаваўся:
    — Малайчына сынок!
    Сеў ён абедаць, а сын кажа:
    — Тата, пасадзі мяне на саху, я араць буду.
    — Як жа ты будзеш араць?
    — А паглядзіш, — кажа сын.
    Пасадзіў яго бацька на саху. Сынок з кулачок узяў лейцы ў рукі і крыкнуў на каня:
    — Но, сівыбуры!
    I пачаў араць.
    Ехаў дарогаю пан у брычцы. Убачыў ён такое дзіва.
    — Прадай, дзед, мне свайго аратага, — кажа пан.
    — He, пане, не прадам: гэта мой сынок.
    А пан прычапіўся як смала: прадай ды прадай!
    76
    Залатая яблынька
    — Я табе, — кажа пан, — дам шмат грошай. Пачуў гэта сынок, падбег да бацькі і шэпча яму: — Прадавай, тата, толькі вазьмі ў пана за мяне жменю золата. He бойся, я ад яго ўцяку...
    Згадзіўся дзед і прадаў пану сына за жменю золата.
    Узяў пан хлопчыка, пасадзіў у кішэню і паехаў. “Вось, — думае, — добрага аратага нажыў. Гэтакага ні ў кога няма. Няхай зайздросцяць мне ўсе паны!”
    Тым часам хлопчык прадраў панскую кішэню, цішком вылез з яе ды выскачыў з брычкі. Пан нават і не пачуў. Паехаў сабе дамоў хваліцца дзіўным аратым.
    Агледзеўся хлопчык, аж кругом яго густы лес.
    Пахадзіў ён, пахадзіў па лесе і заблудзіўся.
    А тут і вечар настаў. Сеў хлопчык пад елкаю і плача.
    Hi адсюль ні адтуль — галодны воўк. Ухапіў ён хлопчыка і праглынуў яго.
    Апамятаўся хлопчык, пачаў брыкацца ў воўчым жываце, пачаў крычаць:
    — Гэй, воўк, нясі мяне дахаты!
    — He панясу, — кажа воўк.
    — Нябось панясеш, як надакучу табе.
    — Паглядзім, — агрызнуўся воўк і пабег у поле шукаць авечак.
    Прыбягае да чарады авечак, а хлопчык як крыкне з воўчага жывата:
    Чарадзейныя казкі
    77
    — Гэй, пастухі, воўк па авечкі крадзецца!
    Пачулі гэта пастухі, прагналі злодзея. Ды яшчэ і сабак нацкавалі на яго.
    Прыбег воўк у лес і кажа хлопчыку:
    — Вылазь вон!
    — He, не вылезу, — адгукаецца хлопчык. — Нясі мяне дадому.
    — He панясу! — злуецца воўк.
    Выгаладаўся воўк ды зноў пайшоў шукаць спажывы, Але куды ні прыйдзе, усё няўдача: не дае яму хлопчык спакою.
    Зусім схуднеў воўк, ледзьве ногі цягае. А хлопчык усё сваё права правіць:
    — Нясі мяне дадому!
    Бачыць воўк — няма рады: панёс хлопчыка дадому.
    Прынёс да двара і кажа:
    — Вылазь. Вунь твая хата.
    — He, — адказвае хлопчык, — нясі на двор.
    Прынёс яго воўк на двор і зноў крычыць:
    — Вылазь!
    — He, нясі ў сенцы.
    Прынёс воўк яго ў сенцы.
    Тут хлопчык выскачыў вон ды як закрычыць:
    — Тата, хадзі ваўка біць!
    Выбег бацька з качаргою і забіў ваўка. Шкуру злупіў і бабе футра пашыў. А баба сасмажыла за гэта дзеду і сынку гуся. Тут і казка ўся.
    78
    Залатая яблынька
    ЗАЛАТАЯ ЯБЛЫНЬКА
    Жылі дзед і баба. I былі ў іх дочкі — дзедава дачка і бабіна дачка. Дзедаву дачку звалі Галя, а бабіну — Юля.
    Баба сваю родную дачку песціла, даглядала, а дзедаву ў чорным целе трымала і ўсё шукала прычэпкі, каб са свету яе звесці.
    Пайшоў аднойчы дзед на кірмаш, купіў бычкатрацячка. Прывёў дахаты і кажа дочкам:
    — Будзеце пасвіць яго па чарзе адна дзень і другая дзень.
    Пагнала ў першы дзень бычка на пашу дзедава дачка. Злая мачыха дала ёй верацяно і мех кудзелі.
    — Глядзі, — кажа, — каб за дзень усю кудзелю спрала, кросны выткала, палатно выбеліла і ўвечары дамоў прынесла. А калі не зробіш — не жыць табе.
    Вывела Галя бычка з хлява, пагладзіла па шыі і пагнала на пашу. Гоніць, а сама горкімі слязьмі заліваецца.
    Бычок пытаецца:
    — Дзеўкадзявіца, русая касіца, чаго плачаш?
    — Як жа мне не плакаць, бычок? Загадала мне мачыха мех кудзелі спрасці, кросны выткаць, палатно выбеліць і ўвечары дамоў прынесці... Ці ж зраблю я гэта за дзень?
    — He плач, — адказвае бычок, — гані мяне на шаўковую травіцу, на свежую расіцу, там мы штонебудзь прыдумаем.
    80
    Залатая яблынька
    Прыгнала Галя бычка на шаўковую травіцу, на свежую расіцу. Наеўся бычок, напасвіўся, a потым і кажа:
    — Цяпер кладзі мне ў правае вуха кудзелю і верацяно. А сама хукні ў левае вуха і глядзі, што будзе.
    Палажыла Галя бычку ў правае вуха кудзелю і верацяно, хукнула ў левае вуха і глядзіць. Аж там — кудзеля прадзецца, кросны ткуцца, палатно беліцца і ў сувой скочваецца.
    Як усё было зроблена, выняла Галя гатовы сувой палатна і вясёлая пагнала бычка дахаты.
    Злая мачыха сустрэла яе на двары:
    — Ну што, спрала кудзелю?
    — Спрала, — кажа Галя і падала ёй гатовы сувой палатна.
    Мачыха аж за галаву хапілася: такую работу зрабіла яе падчарка! А тут і суседкі прыйшлі — дзівяцца, якое тонкае палатно выткала Галя. Усе хваляць яе, не нахваляцца.
    Прыйшла чарга гнаць бычка бабінай дачцэ Юлі. Дала ёй маці верацяно і паўмеха кудзелі.
    — Спрадзі, — кажа, — дачушка, гэтую кудзелю і вытчы палатно яшчэ лепшае, чым выткала твая няродная сястра. Хачу, каб цябе людзі хвалілі, а не яе.
    Узяла Юля тоўсты дубец і пагнала бычка. Гоніць ды ўсё хвошча яго дубцом. Бычок давай кідацца тудысюды, а Юля бегае за ім, кляне
    Чарадзейныя казкі	81
    на чым свет стаіць. Бегала, бегала і верацяно згубіла.
    Прыгнала яна бычка сяктак на голы выган, палажыла кудзелю, а сама спаць уклалася. Бычок пабэрсаў кудзелю нагамі і ў гразь утаптаў.
    Прачнулася пад вечар Юля, глядзіць — кудзеля ў гразь утаптана... Схапіла яна дубец ды давай бычка біць. Бычок пабег дахаты, і яна за ім з крыкам.
    Дома маці пытаецца ў яе:
    — Ну як, дачушка, зрабіла работу?
    — Ды не, — кажа дачка.
    — Чаму?
    — Бычок вінаваты. Праз яго я верацяно згубіла, а потым яшчэ ён і кудзелю маю ў гразь утаптаў...
    Узлавалася мачыха на бычка. Пайшла да дзеда і кажа:
    — Зарэж, дзед, бычка!
    — Ці не здурнела ты, баба? — здзівіўся дзед. — Навошта нам яго рэзаць?
    Тут баба як затупае нагамі, як накінецца на дзеда з кулакамі:
    — Калі не зарэжаш, дык я цябе выганю разам з тваёю дачкою!
    Нічога не парадзіш — згадзіўся дзед зарэзаць бычка.
    Пачула гэта Галя, пабегла ў хлеў да бычка,
    абняла яго за шыю і залілася слязьмі.
    82
    Залатая яблынька
    — Дзеўкадзявіца, русая касіца, чаго ты плачаш? — пытаецца бычок.
    Расказала яму Галя, што надумалася зрабіць злая мачыха.
    — He плач, дзеўча, — кажа бычок. — Лепш паслухай, што я табе параю. Як зарэжуць мяне, вазьмі маю печань і там знойдзеш залатое зярнятка. Пасадзі тое зярнятка ў садку каля хаты. Вось і ўсё.
    Галя так і зрабіла, як сказаў бычок.
    Вырасла з зярнятка яблынька з залатымі яблыкамі.
    Хто ні ідзе ці ні едзе каля садка — усе дзівяцца з залатой яблынькі.
    Ехаў аднойчы з вайны прыгожы малады гусар. Убачыў яблыньку і спыніўся. Працягнуў руку да яе, каб сарваць залаты яблык, а яблынька — дзын, дзын, дзын! — і паднялася ўгору. Апусціў гусар руку — яблынька зноў стала на сваё месца.
    Убачыла гэта праз акно Галя і кажа да мачыхі:
    — Пайду я сарву гэтаму прыгожаму гусару адзін яблычак.
    А мачыха як затупае на яе, як закрычыць:
    — Я табе галаву сарву!
    Схапіла яна Галю ды пасадзіла пад карыта, а ў садок паслала Юлю: няхай, думае, лепш родная дачка сарве гэтаму гусару яблыкі, можа, ён закахаецца ў яе...
    Чарадзейныя казкі
    83
    Падышла Юля да яблынькі, а тая — дзын, дзын, дзын! — і паднялася ўгору. Узлавалася Юля, начала яе лаяць апошнімі словамі.
    А тут якраз па двары хадзіў пеўнік. Ускочыў ён на плот і кукарэкае: