• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

    Залатая яблынька

    Казкі, легенды, паданні

    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 288с.
    Мінск 2013
    56.53 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Спужаўся каваль, выкаваў ёй сякеру.
    Прыбегла Баба Яга да явара, начала яго секчы. А Піліпка кажа:
    — He ў явар, а ў камень!
    А ведзьма сваё:
    — He ў камень, а ў явар!
    А Піліпка сваё:
    — He ў явар, а ў камень!
    Тут сякера як стукнецца ў камень — уся вышчарбілася.
    Заенчыла са злосці ведзьма, схапіла сякеру ды пабегла да каваля вастрыць.
    Бачыць Піліпка — хістацца пачаў явар: надсекла яго ведзьма! Трэба ратавацца, пакуль не позна.
    Ляціць чарада гусей. Піліпка да іх:
    — Гусі, гусі, скіньце мне па пяру! Я з вамі палячу да бацькі, да маткі, там вам адплачу...
    Гусі скінулі яму па пяру.
    Зрабіў Піліпка з гэтых пёраў толькі паўкрыла.
    Чарадзейныя казкі
    53
    Ляціць другая чарада гусей. Піліпка просіць:
    — Гусі, гусі, скіньце мне па пяру! Я з вамі палячу да бацькі, да маткі, там вам адплачу...
    I другая чарада скінула яму па пяру.
    Потым праляцелі трэцяя і чацвёртая. I ўсе гусі скінулі Піліпку па пяру.
    Зрабіў сабе Піліпка крылы ды паляцеў услед за гусямі.
    Прыбегла ведзьма ад каваля, сячэ явар, аж трэскі сыплюцца. Секла, секла — явар — трах! — упаў на ведзьму і задушыў яе.
    А Піліпка прыляцеў з гусямі дахаты. Зарадаваліся бацькі, што Піліпка вярнуўся, пасадзілі яго за стол, пачалі частаваць.
    А гусям далі аўса. Тут і казка ўся.
    ГАРОШАК
    Жыў калісь на свеце адзін гаспадар з жонкаю.
    Былі ў іх два сыны і адна дачка.
    Рэдка ў каго былі такія працавітыя хлопцы, як гэтыя сыны. Ніколі яны не сядзелі без работы, а калі дома работы не было, то хадзілі ў чужыя землі.
    Яшчэ больш цікавай была іх сястра. Цяжка было знайсці такую прыгожую, такую мілую дзяўчыну. I звалася яна Ясаня.
    Адзін раз улетку, парабіўшы дома работу, задумалі браты пайсці ў заработкі.
    54
    Залатая яблынька
    — Калі мы не вернемся праз тры дні, — сказалі браты, — то няхай нам Ясаня прынясе есці.
    — Аяк жа я вас, браткі, знайду? Куды мне есці прыносіць? — спытала Ясаня братоў ужо на дварэ.
    — Мы будзем салому па дарозе церушыць. Па гэтай саломцы і знойдзеш ты нас.
    Развіталіся яны з бацькамі, з сястрою.
    Ідуць браты, саломку па дарозе раскідваюць, прыгаворваючы:
    — Будзе наша Ясаня ісці і не саб’ецца з дарогі.
    А ў тых месцах жыў страшны змей. У яго быў жалезны язык, вочы — як жарнавыя каменні, і гарэлі агнём. Жыў ён у палацах. Тыя палацы былі зложаны з людскіх касцей.
    Падслухаў змей, што казалі браты, даведаўся, навошта салому цярушаць. Пазбіраў ён гэту салому і пакідаў яе па дарозе, што ў яго касцяныя палацы вяла.
    “Будзе яна па саломцы ісці і ў мае палацы прыйдзе”, — думае змей.
    Так яно і сталася.
    Праходзіць дзень, праходзіць другі, — няма братоў. I трэці дзень мінуўся, а іх няма.
    На чацвёрты дзень сабралася Ясаня ў дарогу братам есці несці. Узяла яна хлеба, стравы і пайшла.
    Ідзе яна ды ідзе, на саломку прызіраецца. А дарога ўсё глыбей у лес забірае. Лес цёмны,
    Чарадзейныя казкі
    55
    глухі, нават і неба не відаць. Ідзе Ясаня, і страшна робіцца ёй. “Куды ж так далёка зайшлі яны?” — думае дзяўчына. Вось пад вечар падыходзіць яна да касцяных палацаў ліхога змея. Паглядзела Ясаня, і сэрца яе замерла ад страху: вакол чалавечыя косці ляжаць. Што ж тут рабіць? Кінулася яна бегчы назад. Бяжыць яна, бяжыць, ажно чуе — гудзе штосьці. Азірнулася — змей даганяе!
    Схапіў яе змей і ў свае палацы нясе.
    — Я цябе даўно чакаю, — кажа змей, — цяпер ты будзеш жыць са мною — ты будзеш маёю жонкаю.
    Плакала, прасілася Ясаня, каб пусціў яе змей, але просьба не памагла.
    Браты чакаюць яе на чацвёрты дзень. Чакалі, чакалі, ды так і не дачакаліся. Пайшлі яны дадому.
    — Чаму ж вы, — кажуць бацькам, — не прыслалі яды?
    Напалохаліся бацькі.
    — Як не прыслалі? Хіба ж не было Ясані?
    Спалохаліся і браты. Напэўна з Ясаняю ліха налучылася.
    — Пайду шукаць яе, — кажа старэйшы брат. Сабраўся і пайшоў.
    Ідзе ён ды ідзе па той дарозе, што саломаю пацярушана, ды не прымеціў, што гэта не тая дарога, кудою ён з братам ішоў, і дайшоў да касцяных палацаў. Сустракае сястру.
    56
    Залатая яблынька
    — Куды ж ты, братка, зайшоў? — пытае яго Ясаня. — Тут страшны змей жыве. З’есць ён цябе. Уцякай ты адгэтуль хутчэй.
    — Калі ўцякаць — уцякайма разам, — кажа ёй брат.
    — He, братка: ён чуе мой дух — ён дагоніць і зловіць нас. А адзін ты, можа, уцячэш.
    Толькі што яна так сказала, чуюць — як загудзе нешта, ды так моцна, што аж аглушыла іх. Глядзяць — аж то змей ляціць.
    — Гэта мой брат прыйшоу да нас, — кажа Ясаня змею.
    — Добра, — кажа змей, — вядзі ж ты яго да мяне ў госці.
    Увайшлі ў палацы.
    — Ну, жонка, — гаворыць змей, — дай нам пасмакаваць бобу жалезнага.
    Прынесла Ясаня жалезнага бобу. Змей як пачаў есці гэты боб, дык аж іскры пасыпаліся, а той, небарака, узяў адну бобіну ды чуць быў зубы сабе не паламаў. Пажаваў дый выплюнуў з рота бобіну.
    Як закрычыць тут змей:
    — Ты што ж гэта дабром маім пагарджаеш? Я ем, а ты не можаш? Чым ты лепшы за мяне?
    Сядзіць бедны госць, баіцца зварухнуцца.
    — Хадзем — пакажу маё багацце!
    Вывеў змей свайго госця на двор і павесіў яго на варотах, а потым прыйшоу да Ясані і кажа:
    Чарадзейныя казкі
    57
    — Жонка! Я павесіў твайго брата, бо ён не хацеў есці майго бобу.
    Залілася Ясаня горкімі слязьмі, але бядзе памагчы нічым не магла.
    Праз дзень ці праз два выйшла Ясаня на дарогу, бачыць — другі брат ідзе, шукаючы яе.
    Такая ж самая доля напаткала і другога брата.
    Чакаюць бацькі сыноў дзень, чакаюць другі... Так чакалі з тыдзень, а іх усё няма.
    Аднаго разу досвіткам пайшла жонка гаспадара па ваду. Бачыць яна — коціцца па дарозе гарошак. Падняла яго, паглядзела ды і з’ела. I вось якая сталася з ёю праява. Пачула яна, што той гарошак стаў у ёй расці. А тыдняў праз два нарадзіўся ў яе сын. I такі прыгожы ды такі вялікі, што проста дзівота! I як толькі нарадзіўся ён, дык зараз жа і закрычаў:
    — Мама! Дай мне есці!
    А голас такі грубыгрубы, што ўсе папалохаліся.
    Расце той хлопец не па днях, а па часінах, і за месяц вырас такі вялікі, ды яшчэ і з барадою, ажно бацька яго баяўся.
    Думалі, думалі, як назваць яго, якое імя даць. I назвалі яго Гарошак.
    Праз нейкі час кажа Гарошак бацьку:
    — На табе, тата, шпільку, завязі яе да каваля, няхай выкуе з яе булаву ў сем пудоў.
    Бацька думае сабе: “Ось дурны які хлопец: хоча, каб са шпількі яму зрабілі булаву ў сем
    58
    Залатая яблынька
    пудоў”. Але сказаць аб гэтым сыну пабаяўся. Паехаў у горад, купіў сем пудоў жалеза, завёз да каваля.
    — Зрабі ты, — кажа, — булаву, каб яна важыла сем пудоў.
    Каваў, каваў каваль булаву, насілу выкаваў. Ускацілі на воз булаву. Прывозіць яе бацька дадому.
    — На, — кажа, — сынок, табе булаву.
    I скаціў яе на зямлю.
    Узяў Гарошак тую булаву адною рукою ды як шыбануў яе ўгору, аж яна ў небе схавалася.
    Шпурнуўшы гэту доўбню, ён пайшоў у хату, паснедаў, з бацькамі пагутарыў. А потым кажа:
    — Ну, бацька, хадзем на двор, зараз булава вернецца.
    Выйшлі за хату на поле.
    Паглядзеў Гарошак у неба.
    — Бач, тата: вунь булава ляціць!
    He паспеў бацька зірнуць, а булава калі загудзе!
    Падставіў Гарошак калена. Як стукнецца аб калена булава! Трах — і пераламалася папалам.
    Пакруціў Гарошак галавою.
    — Ты, мусіць, тата, не з тае шпількі булаву зрабіў.
    Паехаў бацька зноў у горад, купіў сем пудоў жалеза і зноў завёз яго да каваля. Выкаваў каваль новую булаву.
    Прывёз яе бацька дамоў.
    Чарадзейныя казкі
    59
    Шпурнуў яе Гарошак угору, падставіў калена — булава толькі трошкі пагнулася.
    — Ну, гэта булава добрая, — кажа Гарошак, павесялеўшы, — цяпер жа, тата, пайду сястру шукаць.
    Доўга не думаючы, узяў Гарошак сваю булаву і пайшоў проста да змея.
    Пачуў змей вялікую сілу. Выскачыў на дарогу насустрач Гарошку. Зірнулі яны адзін на аднаго і маўчаць, як бы напужаліся адзін аднаго. Недалёка і Ясаня стаіць. Гарошак здагадаўся, што гэта сястра яго.
    Нарэшце кажа змей Гарошку:
    — Хадзем, браце, з’ямо трохі бобу.
    Пайшлі ў палац, садзяцца за жалезныя столікі. Як толькі сеў Гарошак на свой столік, дык гэты столік так і пасыпаўся. Здзівіўся змей і яшчэ больш спалохаўся. Падаў госцю другі столік, яшчэ мацнейшы. Але і той сагнуўся пад Гарошкам. Пачалі есці жалезны боб. Елі, пакуль усяго не з’елі.
    Змей аж пачырванеў, так яму моташна стала, што знайшоўся чалавек, яшчэ дужэйшы за яго. Круціўся ён, круціўся, а потым кажа:
    — Хадзем, брат, агледзім маё багацце.
    — Хадзем.
    Прыходзяць у гумно. Гумно вялікае. Ад сцяны сцяны не ўбачыш. Ток выкладзен меддзю. Страха на жалезныя слупы апіраецца. А на гэтых слупах вісяць два чалавекі, даўно нежывыя.
    60
    Залатая яблынька
    — Што гэта за людзі ў цябе вісяць? — пытае Гарошак.
    — Браты маёй жонкі, — адказвае змей.
    Затросся Гарошак ад злосці і гневу.
    — Ах ты, паганец, змяіная твая душа! To ж ты маіх братоў павешаў! — загрымеў Гарошак ды як хапіў рукамі змея, як здушыў яго ды як стукнуў, дык змей па пояс уляцеў у медны ток. Схапіў тады Гарошак сваю даўбешку ды як чахнуў змея па пераносіцы, дык той увесь юхаю заліўся. Трэснуў яшчэ раз па галаве, і дух з яго вон.
    Вярнуўся Гарошак дадому і сястру прывёў.
    KOT МАКСІМ
    Жылі дзед і баба. Мелі яны сына і ката. Сына звалі Марцінам, а ката — Максімам.
    Памерлі дзед і баба. Застаўся Марцін з катом Максімам. Марцін гультай быў вялікі, усё на печы ляжаў, а кот ежу яму насіў: то птушку дзе зловіць, то каўбасу ці сала ў суседзяў украдзе...
    Вось так жылі яны, жылі — згарэла хата, адна гліняная печ засталася.
    — Што рабіць будзем? — пытаецца кот у гаспадара. — Трэба хату будаваць.
    — Ат, — кажа Марцін, — навошта нам хата? Хопіць і печы.
    Пажылі яны з год на печы, а тут і печ развалілася.
    Чарадзейныя казкі
    61
    — Што рабіць будзем? — зноў пытаецца кот у гаспадара.
    — Ты, — кажа Марцін, — як сабе хочаш, a я надумаўся жаніцца: вазьму багатую жонку, яна мне пабудуе хату.
    — Хто за такога гультая пойдзе замуж? — смяецца кот. — Ты ж толькі любіш ляжаць на печы, у цябе і выгляд нечалавечы.
    — Пойдзе! — кажа Марцін. — Няма чаго смяяцца! Сама царэўна пойдзе. Ідзі, Марцін, да цара. Скажы яму — так і так, пан Марцін, па прозвішчу ГлінскіПапялінскі, сватаецца да тваёй дачкі. Ну і зрабі ўсё, як трэба: нагавары яму, што багацейшага за мяне пана ўва ўсім царстве не знайсці...
    — Цяжкую ты загадаў мне службу, пан Марцін ГлінскіПапялінскі, — кажа кот.
    — Нічога, ідзі, a то папругі дастанеш! — пагразіў яму гаспадар.