• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

    Залатая яблынька

    Казкі, легенды, паданні

    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 288с.
    Мінск 2013
    56.53 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Бяры хутчэй магнітафон, Бяжы ты з хаты маёй вон.
    — Ну, калі просяць, дык і зробім гэтак, — сказаў Мядзведзь. Узяў магнітафон і пайшоў з ім у свой домбярлогу.
    Аж пад раніцу прачнулася Ліса, глянула на стол, а магнітафона няма. Горкімі слязамі заплакала яна, начала прыгаворваць:
    — Гэтулькі грошай аддала,— а карысці аніякай. Цяпер свет такі стаў, што звяры і птушкі парабіліся мудрэйшыя за мяне.
    Воддаль у лесе спяваў Салавей, ціўкала Берасцяначка, а Барсук клікаў сваіх дзетак на снеданне.
    Клаўдзія Каліна СТРАКАТАЯ СОЙКА
    Даўнымдаўно было гэта. Толькі пачалася цёплая восень, а птушкі ўжо збіраюцца ў вырай. Пачула Сойка, што і яе сваячка Зязюля рыхтуецца да адлёту за мора.
    Казкі пра жывел
    41
    “Мусіць, за тым морам добра і хораша, калі Зязюля спяшаецца туды? — падумала Сойка. — А што калі і мне паляцець? Свет убачу, сябе пакажу”.
    А трэба сказаць, што Сойка ў той час была не такая прыгожая, як цяпер.
    Спаткала Сойка Зязюлю і здзівілася. Прыбралася тая перад выраем: рабенькае пер’е аж пераліваецца на сонейку.
    — Ах, якая ты, сястрыца, прыгожая! — з зайздрасцю ўсклікнула Сойка.
    — Трэба прыхарашыцца, у чужы край лячу. — I Зязюля паправіла дзюбкай пёрка.
    — Хачу і я паляцець у вырай, паглядзець, што за край за тым морам, — сказала Сойка.
    — Ты хочаш ляцець за мора? У такім шэрым убранні? I не думай, засмяюць цябе там.
    — Вось як! — раззлавалася Сойка. — Дык ведай, я ў сто разоў прыгажэй за цябе прыбяруся... Убачыш.
    I не паспела Зязюля здагадацца, што надумала рабіць Сойка, як тая вырвала ў яе некалькі пёркаў.
    — Зладзейка! Разбойніца! — закрычала Зязюля. — Усім раскажу, якая ты, — і кінулася наўцёкі.
    — Кажы, кажы, а за мора я палячу прыгажэйшаю за цябе, — зацвірчэла Сойка і пачала прыладжваць на сваё крыло Зязюліны пёркі.
    42
    Залатая яблынька
    Прыладзіла і паляцела да ручайка паглядзецца ў ваду. А там у зарасніках арэшніку мітусіліся і свісталі Івалгі:
    — Фіюфію! Фіюфіі! Мы збіраемся ў вырай!
    Убачылі Сойку і паляцелі з крыкам:
    — Ратуйцеся! Разбойніца! Фіюфі!
    — Пачакайце, куды вы? — заверашчала Сойка, але Івалгі ўжо разляцеліся.
    Сойка пашкадавала, што не змагла раздабыць у іх некалькі жоўтых пёркаў.
    Тут яна ўбачыла Сіваваронку і стала асцярожна падкрадацца да яе.
    — Гваалт! — залямантавала Сіваваронка, але на гэты раз Сойка ўсё ж пажывілася некалькімі сіненькімі пёркамі!
    3 таго дня Сойка стала падпільноўваць усіх птушак, што адляталі за мора.
    Яе ўбранне рабілася ўсё больш стракатае. З’явіліся белыя, сінія, чорныя пёркі.
    I стала Сойка вельмі прыгожай птушкай.
    I пачала яна лятаць па лесе і хваліцца ўсім:
    — Скора і я палячу за мора, няхай усе паглядзяць, якое ў Сойкі ўбранне.
    Лятала яна так ад аднае птушкі да другой і ўсё хвалілася сваім уборам.
    Аднаго разу Сарока і кажа Сойцы:
    — Прыгожае ўбранне, ды не сваё. Калі думаеш за мора ляцець, то спяшайся, a то цябе зіма застане тут.
    Казкі пра жывел
    43
    — Толькі і ведаеш плёткі разносіць па лесе, — сказала Сойка. — Паспею яшчэ, няхай тут усе птушкі пабачаць мой новы ўбор.
    Прачнулася Сойка аднае раніцы, а на галінках — снег, і зямля ўся зацярушана ім. Сустрэла яе Сарока і затрашчала:
    — А што я казала, а што я казала... I ўбор новы прыдбала, і за мора не паляцела!
    — Мне і тут добра. Затое няма прыгажэйшай за мяне птушкі ў гэтым лесе.
    Снягір пачуў, як хваліць свой убор Сойка, ціўкнуў і паляцеў далей у гушчар. А сярод людзей цяпер можна пачуць:
    — Прыбралася, як сойка стракатая.
    ЧАРАДЗЕЙНЫЯ КАЗКІ
    КАТОК — ЗАЛАТЫ ЛАБОК
    Жылі дзед з бабаю. I былі яны дужа бедныя: не было ў іх ні хлеба, ні капусты. Тады баба кажа дзеду:
    — Едзь ты, дзедка, у лясок, ссячы дубок, вязі на месца, прадай і купі хунцік мукі!
    Прыехаў дзед у лес, стук у дубок — выскоквае каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка:
    — Дзед, дзед, што табе трэба?
    — Ды вось, каточак, мой галубочак, паслала мяне баба ў лес з’ездзіць, ссекчы дубок, везці на месца, прадаць і купіць хунцік мукі!
    — Едзь, дзед, у двор: будзе мука!
    Прыехаў дзед у двор, ажно ў яго мукі поўныя засекі. Пад’еў дзед хлеба, тады баба кажа яму:
    — Дзядулька, вывастры тапарок, едзь у лясок, ссячы дубок, прадай і купі хунцік солі!
    Вывастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок — выскоквае каток — залаты лабок, срэбранае вушка, залатое вушка, срэбраная шарсцінка, залатая шарсцінка, срэбраная лапка, залатая лапка:
    — Дзед, дзед, што табе трэба?
    — Ды вось, каточак, мой галубочак, хлеб ёсць, солі няма! Паслала мяне баба ссекчы дубок, прадаць, купіць хунцік солі!
    — Едзь, дзед, у двор: будзе соль!
    Чарадзейныя казкі
    47
    Прыехаў дзед у двор, ажно ў яго солі поўныя засекі. Пад’еў дзед хлеба з соллю, тады баба кажа:
    — Дзядулька, вывастры тапарок, едзь у лясок, стукні ў дубок, выскачыць каток — папрасі ў яго капусты!
    Вывастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок — выскоквае каток — залаты лабок, срэбранае вушка, залатое вушка, срэбраная шарсцінка, залатая шарсцінка, срэбраная лапка, залатая лапка:
    — Дзед, дзед, што табе трэба?
    — Ды вось, каточак, мой галубочак, хлеб ёсць, соль ёсць — капусты няма!
    — Едзь, дзед, у двор: будзе капуста!
    Прыехаў дзед у двор, а ў яго капусты поўны склеп. Наварыла баба капусты, дзед пад’еў. Тады баба кажа:
    — Вой, дзядулька, каб цяпер сальца!
    Вывастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, ударыў у дубок — выскоквае каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка:
    — Дзед, дзед, што табе трэба?
    — Ды вось, каточак, мой галубочак, просіць баба сальца!
    — Едзь, дзед, у двор: будзе сальца!
    Прыехаў дзед у двор, ажно ў яго сала поўная клець. Рады дзед, баба рада. Жывуць сабе — пажываюць, дзеткам казкі баяць.
    48
    Залатая яблынька
    ПІЛІПКАСЫНОК
    Жылі мужык і жонка. А дзяцей у іх не было. Жонка бядуе: няма каго ёй калыхаць, няма каго гадаваць...
    Аднаго разу мужык пайшоў у лес, высек з алешыны палена, прынёс дахаты і кажа жонцы:
    — На, калышы.
    Палажыла жонка палена ў калыску ды давай калыхаць і ката спяваць:
    — Люлі, люлі, сынок, з белымі плячыцамі, з чорнымі вачыцамі...
    Калыхала дзень, калыхала другі, на трэці бачыць: замест алешынкі ляжыць у калысцы хлопчык!
    Зарадаваліся мужык і жонка, назвалі сынка Піліпкам і сталі яго гадаваць.
    Падрос Піліпка і кажа бацьку:
    — Зрабі мне, тата, залаты чоўнік, срэбранае вясельца — хачу рыбу лавіць.
    Бацька зрабіў яму залаты чоўнік, срэбранае вясельца ды выправіў на возера лавіць рыбу.
    Сынок як лавіць ды лавіць — дзень ловіць і ноч ловіць... Нават есці дахаты не ідзе: вельмі ж добра рыба ловіцца! Маці яму сама абед насіла. Прынясе да возера і кліча:
    — Піліпкасынок, плыві пад беражок, з’еш піражок!
    Піліпка падплыве да берага, высыпле з чоўна рыбу, а сам з’есць піражок ды зноў на возера.
    Чарадзейныя казкі
    49
    Пачула старая ведзьма Баба Яга — касцяная нага, як маці кліча Піліпку, і парашыла яго са свету звесці.
    Узяла яна мяшок і качаргу, прыйшла да возера і пачала клікаць:
    — Піліпкасынок, плыві пад беражок, з’еш піражок!
    Піліпка падумаў, што гэта маці, і падплыў. А Баба Яга падчапіла качаргою чоўнік, выцягнула на бераг, схапіла Піліпку ды ў мяшок.
    — Ага, — кажа, — больш не будзеш ты тут рыбку лавіць!
    Закінула мяшок на плечы і панесла да сябе, у лясную гушчэчу.
    Доўга несла, змарылася, села адпачыць ды і заснула. А Піліпка тым часам вылез з мяшка, паклаў туды цяжкіх камянёў ды зноў вярнуўся на возера.
    Прачнулася Баба Яга, схапіла мяшок з камянямі і, крэхчучы, панесла дадому.
    Прынесла і кажа да сваёй дачкі:
    — Спячы ты мне на абед гэтага рыбака.
    Вытрусіла Баба Яга мяшок на падлогу, аж там адны камяні... Як узлавалася Баба Яга, як закрычыць на ўсю хату:
    — Я ж табе пакажу, як мяне падманваць!
    Зноў пабегла на бераг возера ды давай клікаць Піліпку:
    — Піліпкасынок, плыві пад беражок, з’еш піражок!
    50
    Залатая яблынька
    Пачуў гэта Піліпка.
    — He, — кажа, — ты не мая маці, а ведзьма Баба Яга: я цябе ведаю! У маёй мамы голас танчэйшы.
    Як ні клікала Баба Яга, Піліпка не паслухаў яе.
    “Добра ж, — падумала Баба Яга, — зраблю я сабе танчэйшы голас”.
    Пабегла яна да каваля і кажа:
    — Каваль, каваль, натачы мне язык, каб танчэйшы быў.
    — Добра, — кажа каваль, — натачу. Кладзі яго на кавадла.
    Палажыла Баба Яга свой доўгі язык на кавадла. Каваль узяў молат і пачаў кляпаць язык. Адкляпаў так, што ён зусім тонкі зрабіўся.
    Пабегла Баба Яга на возера ды кліча тоненькім галаском:
    — Піліпкасынок, плыві пад беражок, з’еш піражок!
    Пачуў Піліпка і падумаў, што гэта маці яго кліча.
    Падплыў да берага, а Баба Яга цап яго ды ў мяшок!
    — Цяпер ты мяне не падманеш! — радуецца Баба Яга.
    I, не адпачываючы, прынесла яго дадому. Выкінула з мяшка і кажа дачцэ:
    — Вось ён — падманшчык! Палі ў печы, пячы яго. Каб да абеду гатовы быў.
    Чарадзейныя казкі
    51
    Сказала так, а сама пайшла некуды.
    Дачка запаліла ў печы, прынесла лапату і кажа Піліпку:
    — Лажыся на лапату, я цябе ў печ саджаць буду.
    Лёг Піліпка і падняў ногі ўгору.
    — He так! — крычыць ведзьміна дачка. — Гэтак я цябе ў печ не ўсаджу.
    Піліпка звесіў ногі ўніз.
    — He так! — зноў крычыць ведзьміна дачка.
    — Аяк жа? — пытаецца Піліпка. — Пакажы сама.
    — Дурны ты! — вылаяла яго ведзьміна дачка. — Вось як трэба. Глядзі.
    Легла яна сама на лапату, выпрасталася. А Піліпка за лапату ды ў печ! I засланкаю яе засланіў ды яшчэ моцна ведзьмінаю ступаю затуліў, каб не выскачыла з гарачай печы.
    Толькі ён выбег з хаты, бачыць: Баба Яга ідзе.
    Піліпка скокнуў на высокі густы белы клен і схаваўся ў галлі.
    Зайшла Баба Яга ў хату, панюхала — смажаным пахне. Дастала з печы смажаніну, наелася мяса, косці на двор выкінула ды пачала качацца на іх, прымаўляючы:
    — Павалюся, пакачуся, Піліпкавага мяса наеўшыся, крыві напіўшыся.
    А Піліпка адказвае ёй з явара:
    52
    Залатая яблынька
    — Паваліся, пакаціся, даччынога мяса наеўшыся, даччыной крыві напіўшыся.
    Пачула гэта ведзьма і аж учарнела ад злосці. Падбегла да явара і давай яго зубамі падгрызаць. Грызла, грызла, зубы паламала, а моцны явар стаіць як стаяў.
    Пабегла тады Баба Яга да каваля:
    — Каваль, каваль, выкуй мне сталёвую сякеру, а то я тваіх дзяцей паем.