• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

    Залатая яблынька

    Казкі, легенды, паданні

    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 288с.
    Мінск 2013
    56.53 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Калі будзеш мець у сябе Вужыную Карону, дык гэты чорны сабака, які цяпер перад табою, заўсёды, як толькі пойдзеш на ловы, стрэне цябе і павядзе па лясных сцежках, і кожны раз настраляеш дзічыны столькі, колькі захочаш. Але ніколі не палохайся нічога і не дзівіся
    Паданні
    273
    нічому, бо калі пахіснешся сэрцам або духам — будзеш нешчаслівы; не пускай у душу такія пачуцці.
    Сказаўшы гэта, ён схаваўся ў гушчары, і сабака пайшоў за ім.
    Сямён правёў поглядам незнаёмага, пастаяў задумаўшыся, пайшоў дахаты, узяў белую хустку і са стрэльбаю за плячыма скіраваў да Ласінае гары. Калі зайшоў у дзікую пушчу, дык ужо сутоньвалася, цямней і цямней рабілася сярод густых хвояў і ялін. А ён далей і далей ідзе ў глыб лесу. Усе вечарэла і вечарэла. Вось ужо і ноч. Глянуў угору — ледзь некалькі зорак на небе ўбачыў праз галіны. Адзін ён з людзей быў у той час у лясной пустэчы, вакол чуў толькі крыкі соў і пугачоў ды ў гушчары тупат перапалоханага звера. He першы раз выпала яму блукаць уначы па лесе, і дарога гэтая не страшыла яго.
    Апоўначы лютыя пачвары акружылі лоўчага. Бачыць, як набліжаецца велізарны мядзведзь на задніх лапах, рыкае і хоча напасці; зграя ваўкоў, натапырыўшыся і свецячы вачыма, пагражае крывавымі пашчамі. Сямён адважна ідзе сярод хіжацкае зграі. Заступіў яму дарогу вышэйшы за лес Волат, які вырваў вялікую хваіну і гразіўся, нібы пярун. Аднак лоўчы смела мінае ўсё гэта.
    Месячык паказаўся зза воблака. Здаецца Сямёну, што выходзіць ён з лесу і бачыць уда
    274
    Залатая яблынька
    лечыні палац, які свеціцца золатам і срэбрам; падыходзіць да той пекнай пабудовы праз чароўны сад, дзе як быццам вясна і лета сышліся разам: найпрыгажэйшыя кветкі і найвыдатнейшая даспявае садавіна. Зязюля сумным голасам абзывалася на дрэве; зацёхкаў салавей у хмызняку; чуваць дзіўныя галасы драздоў і шпакоў, і разумее Сямён іх вясёлыя спевы. Спаткалі яго дзяўчаты з вянкамі на галовах, танцуючы, вабілі да сябе. Ён мінуў усе гэтыя цуды, не здзіўляючыся і не ўважаючы на іх.
    Зніклі чароўныя здані; падзьмуў восеньскі всцер; і Сямён убачыў на ўсходзе чырвонае неба. Хутка ўзыдзе сонца — спяшае ён да Ласінае гары.
    Калі прыйшоў на прызначанае месца, убачыў чараду вужоў. Яны, сыкаючы, саступалі з ягонае дарогі. А ўжо і сонца падымаецца. Страчае Сямён такога велізарнага вужа, якога ніколі не бачыў. Той смела паўзе, а на ягонай галаве зіхаціць золата. Сямён раскінуў белую хустку перад ім і ўкленчыў. Вуж упусціў з галавы Карону на хустку і папоўз далей, а за ім і іншыя вужы хутка схаваліся за гарою. 3 радасцю разглядаў Сямён залаты скарб, падобны на два бліскучыя лісцікі, што канцамі зрасліся між сабою.
    Ледзь пакінуў гару, як яго спатыкае велізарны чорны сабака, які ўчора пабег за незнаёмым; пазірае ў вочы і, здаецца, кажа, каб ішоў
    Паданні
    275
    за ім. Ідзе лоўчы за сабакам. Той спыняецца і позіркам паказвае на дрэве глушцоў. Разоў колькі стрэліў ён у тым месцы і колькі штук забіў. Ужо нёс дадому глушцоў, цецерукоў і курапатак, а як падышоў бліжэй да хаты, сабака застаўся стаяць на полі: глядзеў услед паляўнічаму, а пасля знік з вачэй.
    Паны хвалілі лоўчага, яго спрыт на паляванні, а чэлядзь і аканом дзівіліся з яго шчасця, з таго, як ён, не маючы сабакі, столькі змог упаляваць дзічыны.
    3 таго часу Сямён стаў найслаўнейшым паляўнічым. Той чорны сабака кожны раз сустракаў яго ў лесе, і Сямён столькі біў рознай дзічыны, што не толькі хапала панам у маёнтку, але і сялянам на продаж.
    Па ўсёй ваколіцы разнеслася пагалоска, што Сямён — чараўнік, быццам некаторыя секлі дровы ў лесе ды бачылі, што ходзіць з ім нейкі чорны сабака, які ў лесе і застаецца. Акім, што некалі сябраваў з лоўчым, раз ціха падышоў пад вакно ягонае хаты, каб даведацца, што той робіць; пачуў, нібыта з кімсьці размаўляе; зірнуў У вакно: Сямён кукобіць чорнага сабаку, таго самага, што заўсёды сустракаў яго ў лесе. Сабака глянуў у вакно крывавым вокам і знік, а Акім уцёк ад страху.
    Ужо колькі гадоў уся воласць гаворыць, што Сямёну дапамагае на ловах сам нячысцік, якога трымае ён за пахолка, але паны адно смяяліся
    276
    Залатая яблынька
    з гэтага і не давалі веры. Хоць пан быў неяк з лоўчым на паляванні, не бачыў чорнага сабаку, аднак змеціў, што дзікае птаства само ляціць да Сямёна і той ніколі не схібіў.
    Жыла ў вёсцы непадалёку Марыся, прыгожая і маладая дзяўчына, дачка набожных бацькоў. Шмат каму яна падабалася, і Сямён меў на яе вока; спадзеючыся на багацце ды на панскую ласку, меў надзею, што Марыся будзе ягонай.
    Аднаго дня, калі ішоў на паляванне, убачыў ён Марысю. Тая мела вянок на галаве, і кветкі так ёй пасавалі, што выглядала яна надзвычай прыгожаю. Ходзячы непадалёку ад сваёй нівы, збірала суніцы. Падыходзіць Сямён, просіць ягад; не адмаўляе яму дзяўчына; пытае лоўчы, ці падабаецца ён Марысі.
    — Людзі кажуць, што ты чаруеш, — адказала тая, — а я баюся чараўнікоў.
    — О, не, Марысю, нікога не чараваў і не ведаю гэтага ганебства.
    — Калі праўду кажаш, — я крыжык нашу на шыі, пасвянцоны ў касцёле, які можа грахі адпускаць, — пацалуй мой крыжык.
    — 3 ахвотаю, — адказаў Сямён.
    I ледзь пацалаваў крыжык, як тут з травы падняў галаву велізарны вуж, нібыта хацеў зірнуць на Марысю. Перапалоханая дзяўчына закрычала. Сямён схапіў камень і выцяў вужа. Той, сыкаючы, схаваўся ў траве. А пасля раптам з’явіўся чорны сабака, загаўкаў і знік. Ма
    Паданні
    277
    рыся ад страху дрыжыць ледзь жывая. Сямён правёў яе дадому і адтуль зноў ідзе на паляванне. Толькі ўжо не сустрэў яго ў лесе чорны сабака.
    Убачыў цецерука; стрэліў, але заместа птушкі — пень гнілы ўпаў на зямлю. Спалохаўся Сямён, вяртаецца дахаты, аж там безліч вужоў, сыкаючы, паўзуць пад лаву і пад печ. Адчыніў скрыню, выняў Вужыную Карону, а яна ўжо не залатая: два пажоўклыя бярозавыя лісточкі. Стаіць, як слуп, і не ведае, што чыніць.
    Доўга яшчэ дакучалі вужы небараку Сямёну. He давалі спакою не толькі дома, але і на гасцінах. Калі завітваў да суседзяў, не раз, не баючыся людзей, з’яўляўся перад ім немаведама адкуль вуж.
    У гэты момант нехта загрукаў у браму, і сабакі забрахалі. Выбег парабак і, вярнуўшыся, паведамляе: прыехаў пан Марагоўскі. Пан Завальня саскочыў з ложка, хуценька апранаецца, каб павітаць госця.
    — Ці не дазволіш мне пераначаваць, пане Завальня, — сказаў Марагоўскі. — У такую завіруху твой дом — адзіны прытулак. I гэтыя таксама (зірнуўшы на падарожных) схаваліся ад буры і, пэўна, баюць пану казкі.
    Сяляне і парабкі адзін за адным падаліся ў пакой для чэлядзі.
    — Я перашкодзіў, але маю чалавека, які заменіць усіх. Мой фурман Якуш любіць рас
    278
    Залатая яблынька
    казваць прыгоды хоць бы і цэлую ноч; няхай толькі коней выпража. Ах, як я замёрз!
    Пан Завальня адразу загадаў сваёй стрыечніцы прыгатаваць штонебудзь на вячэру.
    — А што, пане асэсар, можа, кроплю гарэлачкі? Яна крыху адагрэе. Пан, пэўна, едзе ў Полацак забраць сына, бо ўжо хутка святы; гэта добра, няхай адпачне ад вучэння і перабачыцца з роднымі.
    — А пан дзетак сваіх — Стася і Юзіка — будзе забіраць дадому?
    — Трэба, трэба. Паслязаўтра мушу пасылаць.
    — Даручы мне, я забяру.
    — Вельмі буду ўдзячны, калі пан такі ласкавы.
    Пасля пан Марагоўскі, загаварыўшы да мяне, прасіў, каб на святы прыехаў і пабыў колькі дзён у яго: паклікаў, маўляў, ён шмат маладых гасцей, з якімі прыемна мне будзе мець знаёмства.
    Хутка прынеслі вячэру. Мой дзядзька, размаўляючы з госцем, усё мяне нахвальваў:
    — Нябож мой, Янка, відаць, часу ў езуітаў не марнаваў: шмат цікавага з розных ксёнжак ведае.
    — А ці любіць нашы беларускія казкі?
    — Калі тут нядаўна колькі падарожных сялян апавядалі, што выпала ім бачыць або чуць у жыцці, дык я запрыкмеціў, што Янка толькі іх і слухаў. Ён любіць такія гісторыі, але ж,
    Паданні
    279
    праўда, і гісторыі былі цікавыя: пра чары ды пра людзей, што пабраталіся са злым духам.
    — Вось і мой фурман Якуш шмат бачыў і чуў у сваім жыцці. Пачне апавядаць — Бог ведае адкуль у яго бярэцца ўсё, а ўжо што да ваўкалакаў, дык з першага позірку іх пазнае. Вось акурат перад гэтаю бураю сустракаем мы двух ваўкоў, што спыніліся водбліз дарогі. Я бяру стрэльбу і хачу стрэліць. Якуш павярнуўся да мяне і закрычаў: “He страляй, пане, бо ў іх душы чалавечыя. Калі заб’еш якога, дык душа ягоная пойдзе ў пекла, не адпакутаваўшы за грахі. А за гэта і пан адкажа перад Богам”.
    He кончыў яшчэ гаварыць, а ваўкі ўцяклі.
    Пасля вячэры паклікалі Якуша.
    — Ну, Якуш, — сказаў Марагоўскі, — за тое, што гаспадар быў ласкавы пусціць нас на начлег у гэтую лютую завіруху, раскажы нам штонебудзь пра ваўкалакаў, толькі глядзі, кажы праўду.
    СЛОЎНІЧАК
    282
    Залатая яблынька
    Аброк — натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з сялян; чынш.
    Авантура — рызыкоўная справа, распачатая ў разліку на выпадковы поспех.
    Апавяданне — невялікі празаічны твор, у якім расказваецца пра пэўную падзею або здарэнне ў жыцці героя. Апавяданне мае невялікую колькасць персанажаў, а дзеянне адбываецца на працягу невялікага адрэзку часу.
    Ахмістрыня — кабета, якая вядзе гаспадарку ў заможным доме.
    Балада — ліраэпічны верш легендарнагістарычнага, гераічнага або казачнафантастычнага зместу з драматычным, напружаным сюжэтам.
    Біяграфія — апісанне гісторыі жыцця чалавека, яго вопыту, пачуццяў і перажыванняў, умоў жыцця, выпрабаванняў, якія выпалі на яго долю, што адлюстраваныя ў мастацкім творы.
    Брыль — капялюш з палямі.
    Быліна — народная эпічная песня пра герояў і пра іх подзвігі. Быт — агульны жыццёвы ўклад, паўсядзённае жыццё.
    Ваўкалак — паводле паданняў чалавек (часам мярцвяк), здольны абарочвацца ў воўка; пярэварацень.
    Вымысел мастацкі — выдумка, фантазія, да якіх звяртаецца аўтар, каб стварыць вобразы, карціны, сюжэты.
    Вярэнька — сплецены з бяросты кошык з накрыўкай.
    Дзядзінец — цэнтральная частка старажытнага горада, умацаваная валамі, а пазней мураванымі сценамі і драўлянымі вежамі.
    Дунай — назва ракі. Можа таксама абазначаць паселішча ля вады, вялікае скопішча вады, ручай, які бруіць зпад зямлі.
    Дыялог — размова найчасцей двух персанажаў, якая перадаецца з дапамогай простай мовы.
    Дыярыюш (дыярыуш) — жанр гістарычнадакументальнай прозы, у якім падзеі пададзены ў храналагічнай паслядоўнасці праз суб'ектыўнае ўспрыняцце пэўнай асобы. Часам дыярыюшамі называліся дзелавыя і аўтабіяграфічныя