— Ты, стары чорт, пазней прыйдзеш, малога апранеш. Памыла яна хуценька дзіця і жартаўліва спыталася: — Ты тут, лысы чорт? — Тут, тут!.. — пачулася з прылазніка. — Вазьмі хутчэй малога! — А, давай, давай... Аддала маладзіца, нават не зірнуўшы за дзверы, сыночка, а сама на палок залезла. Раптам чуе — пытаецца мужык: — Ці памыла ты малога? — Я табе яго аддала! — Што ты мелеш? Я толькі прыйшоў! Выскачыла маладзіца з лазні, нарабіла крэчу: прапаў сыночак! Доўга яго шукалі — так і не знайшлі. Аддала языкатая дурніца дзіця старому чорту Лазніку. ХУТ У каго пасяліўся Хут, таму ён шчыра спрыяе: прыносіць з чужых палеткаў снапы, адорвае золатамсрэбрам. У поўнач Хута лёгка прыкме Паданні 263 ціць на небе. Калі ён ляціць і зіхаціць, значыць, знайшоў нейкі скарб; а калі чуваць лопанне крылаў, тады нясе збожжа. Хута трэба шанаваць і карміць смачнай яечняй. Дбайная гаспадыня, падсмажыўшы яечню, несла патэльню на гарышча і гукала: — Хут, Хут, хадзі снедаць! Потым яна спяшалася ў хату, а Хут ласаваўся яечняй. Назаўтра ён шчодра аддзячваў сваім гаспадарам. Хут можа лёгка перакінуцца ў корч або старое кола. Кажуць, быў такі выпадак. Адзін парабак з’еў яечню, якую гаспадыня паставіла каля коміна. Хут страшэнна раззлаваўся: маўляў, паклікала снедаць, а патэльня — пустая. Познім вечарам ён падпаліў хату. Збівалі суседзі пажар, збівалі — не далі рады. Засталіся ад сядзібы толькі галавешкі ды крывое кола пад плотам. Ніхто не здагадаўся, што гэта перакінуўся Хут. — Навошта яно будзе тут валяцца! — сказаў сусед і шпурнуў кола на свой падворак. Назаўтра паплыло да яго багацце, ажно дзівіліся людзі. СВЯТЫ КАЛОДЗЕЖ У вёсцы Маргавіцы, што каля Бягомля, жыла маладая ўдавіца. 3 суседзямі яна не зналася, затое ахвотна прывячала маладых дзецюкоў. 264 Залатая яблынька Захацелася гэтай распусніцы стаць найпершай прыгажуняй у ваколіцы, а дзеля гэтага, кажуць знахары, трэба ноччу павадзіць з чарцямі карагод і на світанні вярнуцца дахаты. Апоўначы ўдавіца расчыніла насцеж дзверы і толькі ступіла на парог — падхапіў яе шалёны віхор. Цэлую ноч яна гойсала з нячыстай сілай, а калі праспявалі трэція пеўні, схамянулася: трэба хутчэй дадому, покуль не развіднела! Аж раптам адзін нячысцік убачыў, што ў карагодзе скача кабета. Удавіца кінулася наўцёкі, але чэрці яе схапілі і завалаклі ў дрыгву. Па сёняшні дзень яна пакутуе ў няволі, замольвае грахі, заліваючыся слязьмі. На балоце прабілася крыніца, бо слёзы грэшніцы, якая шчыра пакаялася, — святая вадзіца. Людзі выкапалі там калодзеж і назвалі яго Святым калодзежам. БЯЗДОННАЕ БАГАЦЦЕ Жыў у Тураве слаўны князь Яраслаў. Аднойчы ён паехаў на звярыныя ловы. Шмат здабыў дзічыны, хацеў ужо трубіць збор і раптам убачыў вялізнага тура. Сцебануўшы каня, Яраслаў пагнаўся за лясным асілкам, а звер крутнуўся і рынуўся яму насустрач. Конь, працяты вострымі рагамі, зваліўся на зямлю, падмяўшы пад сябе вершніка. Яшчэ імгненне — і князь развітаўся б з жыццём. Паданні 265 Выратаваў яго загоншчык Ранцэвіч. Ён шпурнуў на вочы раз’юшанаму туру світку, а затым ударыў звера пад сэрца рагацінай. Яраслаў падняўся зпад каня і загадаў Ранцэвічу прыйсці па ўзнагароду. Калі загоншчык з’явіўся ў абоз, князь паказаў на куфар золата: — Тут бяздоннае багацце. Вазьмі яго сабе, бо жыццё даражэй. А загоншчык разгарнуў кійком золата, пастукаў па куфравым дне і адказаў: — He, гэта не бяздоннае багацце. Дый золата больш патрэбнае князю, чым звычайнаму селяніну. Задумаўся Яраслаў. — Каб дагадзіць табе, на свеце не хопіць золата. — Хадзем, я пакажу бяздоннае багацце! — засмяяўся загоншчык. Выйшлі яны ў чыстае поле. Дастаў загоншчык з похваў меч і загнаў па ручку ў зямлю. — Вось той скарб, што не мае дна. Золата могуць украсці, а гэты скарб — аніхто не ўкрадзе. Спадабалася князю Яраславу мудрасць простага загоншчыка. — Праўду кажаш, — пагадзіўся ён. — Дык няхай гэтая зямля належыць твайму роду да дзясятага калена! Вярнуліся яны ў шацёр. Князь Яраслаў напісаў загоншчыку дарчую грамату на ўсю зямлю вакол Вялеміч. I па сённяшні дзень у Мазыр 266 Залатая яблынька скім павеце жывуць Ранцэвічы. 3 пакалення ў пакаленне яны перахоўваюць гэтую грамату і расказваюць пра свайго мудрага прашчура. ЧОРНАЯ ДАМА Князёўна Барбара Радзівіл рана выйшла замуж, але хутка аўдавела, бо яе муж загінуў на вайне. Ён быў пляменнікам вялікага князя літоўскага і польскага караля, у якога не было дзяцей. Сустрэўшы маладую ўдавіцу, Зыгмунд усім сэрцам закахаўся, і Барбара таксама адказала яму ўзаемнасцю. Месячнай ноччу княжыч пералез цераз агароджу, каб трапіць у пакоі каханай. Гэта заўважылі слугі і паднялі вэрхал, што ў палац пранік злодзей. Зыгмунд не пажадаў уцякаць, як хлапчук. Ён прысягнуў братам Радзівілам, што возьме з Барбарай шлюб. Назаўтра маладых патаемна абвянчалі ў віленскім касцёле. У хуткім часе Зыгмунд стаў вялікім князем літоўскім і польскім каралём. Польскія магнаты не жадалі, каб Барбара стала каралевай, ім хацелася бачыць на троне прынцэсу з каралеўскай сям’і. Аднак Зыгмунд настаяў на сваім, і Барбара надзела залатую карону. А на наступны год маладая каралева памерла. Людзі казалі, што яе атруцілі падасланыя наймітызабойцы. Раптоўная смерць любімай жонкі моцна засмуціла караля. Ён закінуў Паданні 267 дзяржаўныя справы і не думаў жаніцца ў другі раз. Занепакоеная світа папрасіла славутага чарнакніжніка, каб ён выклікаў дух памерлай Барбары. Можа, яна параіць Зыгмунду стварыць новую сям’ю? Аднаго дня ў Нясвіжскі палац, дзе акурат гасцяваў кароль, завітала нейкая дама, апранутая ў чорную сукенку, з вуаллю на твары. Убачыўшы незнаёмку, Зыгмунд падхапіўся ёй насустрач. — Гэта Басенька! — закрычаў ён. — Гэта мая Басенька! Аднак праз імгненне грымнуў пярун, а дама ў чорнай сукенцы немаведама куды знікла. 3 таго дня Барбарын дух у выглядзе Чорнай дамы назаўсёды застаўся ў Нясвіжскім палацы. Чорная дама з’яўляецца апоўначы, калі свеціць ясная поўня. Яна спрыяе закаханым і апякуецца над бяздзетнымі жанчынамі. ПАНЕ КАХАНКУ У Нясвіжы доўга ўладарыў славуты князь Радзівіл. Гэта быў над панамі пан, але да кожнага, нават да мужыкоў, ён звяртаўся пачціва: “Пане каханку”. Таму яго празвалі Пане Каханку. Аднойчы князь загадаў паклікаць у Нясвіж усіх краўцоў. У прызначаны дзень яны сабраліся каля палаца. Дзень чакаюць, другі чака 268 Залатая яблынька юць — няма ўладара. А на трэці дзень Пане Каханку падкаціў у залатой карэце, запрэжанай мядзведзямі. — Так і так, яснавяльможны пане, — дакладваюць слугі, — тры дні вас чакаюць краўцы. — О, вельмі добра, пане каханку! — узрадаваўся князь. — Я даўно хацеў ім штосьці вельмі важнае сказаць... Стаяць краўцы, зняўшы шапкі, чакаюць панскай ласкі. — Значыць, вы краўцы? — перапытаў Пане Каханку. — Краўцы, дабрадзею! — Дык вось што, пане каханку... Калі будзеце шыць адзенне, не забывайце на канцы ніткі завязаць вузел. Тады людзі памянуць вас добрым словам! Сказаўшы гэта, князь пайшоў баляваць, a бедныя краўцы, як мыла з’еўшы, моўчкі пацягнуліся дахаты. Дачулася пра нясвіжскага дзівака царыца Кацярына і прыслала дэпешу, маўляў, зімою прыеду ў госці. Пане Каханку не стаў чакаць, калі выпадзе снег. Ён загадаў пасыпаць дарогу цукрам і адправіў у Пецярбург сані, запрэжаныя шасцерыком мядзведзяў. Кацярына пабаялася ехаць на касалапых. Тады Пане Каханку сам прымчаўся ў сталіцу — вярхом на ласі! Закаханая царыца падарыла яму табакерку з 270 Залатая яблынька дзівосным дыяментам, які зіхацеў самаю цёмнай ноччу. Пра гэты падарунак дачуўся польскі кароль і запрасіў нясвіжскага князя на банкет. Пане Каханку запрог мядзведзяў і за паўдня апынуўся ў Кракаве. Убачыўшы Кацярынін падарунак, кароль сказаў: — Што хочаш прасі, толькі аддай табакерку! — Я шмат не хачу, — адказаў Пане Каханку, — адпішы мне зямлю, што я за паўдня аб’еду. — Няхай будзе патвойму! — не раздумваючы, пагадзіўся кароль. Аддаў Пане Каханку яму табакерку і памчаўся на мядзведзях праз лясы і балоты. За паўдня паўкаралеўства аб’ехаў — усімі каралеўскімі маёнткамі завалодаў. Ян Баршчэўскі ВУЖЫНАЯ КАРОНА — У маіх паноў быў лоўчы, зваўся Сямён; дом яго стаяў недалека ад маёнтка, паншчыны ён не служыў, а ўвесь яго абавязак быў — вартаваць лес, хадзіць на паляванне з панам ды прыносіць дзічыну, калі, чакаючы гасцей або перад якім святам, накажуць з маёнтка. Аднаго дня прыходзіць да яго аканом і крычыць, стукаючы ў акно: Паданні 271 — Сямён, пан казаў, каб ты што там ні было прынёс да нядзелі пару глушцоў, дзве пары цецерукоў і колькі курапатак, дык не лянуйся, бяры стрэльбу, майго выжла і ідзі на ловы. Заспяшаўся Сямён, бо была ўжо серада. Бярэ стрэльбу, зайшоў у маёнтак і з выжлам ідзе блукаць па лесе. У нешчаслівы час выйшаў на паляванне; хадзіў дзень навылёт, а бачыў толькі дзятлаў, што дзяўблі сабе на сухіх хваінах. Начаваў у лесе, замёрз, бо была ўжо восень. На другі дзень ад узыходу сонца туляўся па пушчы. Але дарма: нават здалёку не бачыў тых птушак, якіх шукаў, толькі вецер шумеў у дрэвах. Згаладалы сабака ўцёк да свайго гаспадара, і Сямён, змардаваны, хмурны, вяртаўся дадому, не ведаючы, што рабіць. Сеў ён на калоду і думае сам сабе: “Кепска будзе; пан не дасць веры, што я шчыраваў на ўсю поўніцу; пэўна, западозрыць мяне ў гультайстве; пакланіўся б і нячысціку, абы толькі паспрыяў мне сёння”. Ледзь гэтак падумаў — выбег аднекуль велізарны чорны сабака, сеў перад лоўчым і страшнымі вачыма ўтаропіўся на чалавека. Сямён кліча яго да сябе, але сабака не рушыць з месца, а толькі глядзіць як шалёны; ахінуў лоўчага неспакой, і дрыжыкі пабеглі па целе. I тут бачыць: выходзіць з гушчару пажылы чалавек, валасы зблытаныя ў каўтун, бровы густыя, змарнелы, як быццам ад сонца і ветру, твар. 272 Залатая яблынька вопратка да пят. Сядае на пень ля паляўнічага і гаворыць такія словы: — Бачу, што торба твая пустая і твар хмурны; пэўна, паляванне няўдалае. — Хадзіў два дні па лесе, змарыўся сам, і сабака, згаладаўшыся, уцёк ад мяне; не ўдалося аніводнага разу стрэліць. Дзе ж падзелася птаства? Загадалі мне да нядзелі прынесці дзічыны, ды адкуль яе ўзяць? Бяда будзе! — He журыся, — кажа незнаёмы, — паслухай мае рады. Я дапамагу табе. Заўтра 14 верасня, дык увечары ідзі на Ласіную гару, на цэлую ноч будзе табе дарогі, бо сам ведаеш, што гэтая гара адсюль няблізка; стаіць яна сярод цёмных лясоў; падыдзеш да яе акурат на світанні і ўбачыш, што схілы яе пакрытыя вужамі; не палохайся, яны чапаць цябе не будуць; між іх сустрэнеш Вужынага Караля. Пасцялі перад ім белую хустку, укленч і пакланіся; ён кіне табе на хустку сваю Залатую Карону і з грамадою сваіх вужоў пойдзе ў зімовыя сховы. Слухай яшчэ, дам табе перасцярогу: ідучы ўначы на Ласіную гару, не палохайся нічога і нічому не дзівіся, іначай дарэмны будзе твой клопат.