Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

Залатая яблынька

Казкі, легенды, паданні
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 288с.
Мінск 2013
56.53 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Пан тут жа заенчыў:
— Анягож! Mae гэта боты!
— Ну вось, панове суддзі, чуеце! — развёў рукамі Несцерка. — Можа, ён скажа, што і футра на мне ягонае?
Пан зноў крычыць:
— Канечне, маё гэта футра!
— Вось табе і маеш! Можа, зараз ён скажа, што і прыехаў я на ягоным кані?!
Пан счырванеў як бурак:
— А як жа! Мой гэта конь!
— Ну вось, бачыце, панове суддзі! Ён кажа, што і конь ягоны!
Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 217
Думалі судзі, меркавалі так і гэтак, а потым і кажуць:
— Мабыць, мана, што ўсё гэта — і боты, і футра, і конь, і грошы — панавы.
Анічога не прысудзілі яны Несцерку дый адпусцілі яго дахаты. Засталіся яму і боты, і футра, і конь, і грошы.
I цяпер жыве Несцерка з тых грошай.
Пятро Васючэнка НІШЧЫМНІЦА
Мо хто чуў, як паны Кубліцкі ды Заблоцкі з’елі свае боты?
Ды не, ніякага паморку, ніякага голаду не было тады ў нашай старане. Дый у паноў спачатку мелася ўсяго ўдосталь — і хлеба, і да хлеба. Але ж і жэрлі яны — што ў бяздонны мех тапталі. Пан Кубліцкі на сняданак, бывала, аплятаў засмажанага вепрука. Пан Заблоцкі адным махам мог выпіць цэлую барылу мёду. Нядзіўна, што гаспадарка ў абодвух звялася на нішто. Гаёк, палеткі, паша, каровы, свінні, птаства — усё ляснула зза вялікай панскай ахвоты да яды. Засталася на дваіх адна ўбогая хаціна, у падполлі — вецер ды галодныя мышы. Hi курчаці, ні парасяці, хлеба ані каліва.
218
Залатая яблынька
Пан Кубліцкі, надзьмуты, быццам вожыка праглынуў, ляжыць на лаве, глядзіць на партрэты сваіх продкаў ды вохкае. Пан Заблоцкі ў вялікай злосці ходзіць ад сцяны да сцяны, моцна грукаючы ботамі і разпораз хапаючыся за бок, дзе раней прычэплена была шабля (ужо няма шаблі, аддаў мужыкам за тры колцы кілбасаў). Тады пан Кубліцкі, скрывіўшыся, кажа:
— Хай бы пан падбіваў боты не жалезнымі, a драўлянымі цвікамі — танней і менш грукату.
На гэта пан Заблоцкі даволі груба адказвае:
— Хай бы пан не брахаў абычаго, а пайшоў бы ў вёску ды папрасіў у мужыкоў хлеба!
Такі ён апечаны, пан Заблоцкі, толькі яго крані — адразу пырхне. Але і пан Кубліцкі свой гонар мае.
— О не, — кажа, — я не магу прасіць у мужыкоўлапатнікаў, хутчэй я свае боты з’ем.
Што ж, і намовіў на сваю галаву. Дажыліся — што адно боты й засталося кінуць у варыва. Балазе ў паноў боты дыхтоўныя, са свінячае скуры, шмальцам падмазаныя.
Раскладваюць агонь, набухторваюць вады ў чыгун, скідваюць боты — і туды ж, у чыгун. Вараць больш як паўдня, тады здымаюць чыгун з агню і сёрбаюць поліўку гэтак спраўна, што насы ўпрысядкі гуляюць. Пад’еўшы, кладуцца на лавы і спачываюць. Босыя, затое наетыя ад пуза.
Сацыяльнабытавыя / авантурнанавелістычныя казкі 219
I што, пытаецеся вы, ці разбалеліся панскія жываты? Ані. Адно ў пана Кубліцкага, як ён быў далікатнага складу, трохі бурчэла ўсярэдзіне. Дык ён злаваўся і доўга вымаўляў пану Заблоцкаму:
— Казаў жа, каб не падбіваў пан боты жалезнымі цвікамі. Драўляныя — яны болып уежныя.
Вось як яно было. Было, было дый выпала дно.
Уладзімір Сіўчыкаў ЛЁС IУДАЧА
Асобы:
У д а ч a — дзяўчына ў багатай вопратцы.
Л ё с — юнак, апрануты будзённа.
М у ж ы к .
Гандляр.
У правым баку сцэны стаіць крама, з левага боку на задніку намалявана дуброва.
Праява 1я
3 правага боку на сцэну выходзіць Удача, а з левага, адначасова з ёю, — Лёс.
Л ё с. Сястра Удача, маё шанаванне! (Падкрэслена ветліва кланяецца.)
У д а ч а (стрымана). Маё таксама, брат Лёс.
220
Залатая яблынька
Падыходзяць бліжэй адзін да аднаго.
Л ё с . Нешта даўно не сустракаў цябе ў маім краі. Тутэйшыя людзі і забыліся ўжо, як вымаўляецца тваё імя — Удача.
У д а ч a . Памыляешся, брат Лёс. I край гэты не твой, а мой. Проста мы з табою ходзім рознымі шляхамі. Ты заходзіш у хаты, а мяне вабяць замкі, палацы, бляск каштоўных камянёў, багатыя крамы і маршы пераможных парадаў. Мне радуюцца, кажуць, што я прыношу шчасце.
Л ё с . Тваё шчасце прывіднае і хуткаплыннае: бліснула і няма яго. Табе не паспець паўсюль. Там, дзе ты спыняешся, багацце і радасць, а сышла, адвярнулася — зноў чалавек у галечы. Сапраўднае, трывалае шчасце даю людзям я.
У д а ч a . Каб не быў ты мне братам, я вітацца з табою не стала б. Паглядзі на сябе... Якое шчасце ты можаш даць?!
Л ё с . Сказаць, сястра, можна што заўгодна. А вось зрабіць цяжэй. Давай не будзем спрачацца, а наладзім выпрабаванне. Зрабі шчаслівым першага, хто тут пройдзе.
У д ач a . А калі ён і так шчаслівы?..
Л ё с . Цішэй, нехта ідзе. Давай перакінемся ў дрэвы, паглядзім, што за чалавек.
Лёс і Удача заміраюць, удаючы паставамі дрэвы.
Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі	221
Праява 2я
Тыя ж самыя. 3 правага боку ўваходзіць Мужык.
М у ж ы к (пазіраючы на Удачу з Лёсам). Ай, халодна! Была б сякера дык ссёк бы якое дрэва, расклаў бы вогнішча, пагрэўся б. Ды за што ты купіш тую сякеру, апошні рубель у Гандляра пакінуў! Бывае ж людзям удача: Гандляр вось скарб у лесе знайшоў, краму прыдбаў. (Выходзіць да рампы, углядаецца ў залу.) Вось каб і мне скарб адшукаць!
Лёс (напрыканцы маналога ківае Удачы). Падыдзе?
У д ач a . Але.
Лёс з Удачаю рухомеюць, падыходзяць да Мужыка.
Л ё с (ляпае Мужыка рукою па плячы). Здароў, Мужык!
М у ж ы к (ад нечаканасці садзіцца на зямлю). Хто, што? (Азіраецца, заўважае Удачу. Лёс тым часам заходзіць яму за спіну.) Ну і паненка!
У д а ч a . Скарбаў шукаеш, аб вялікіх грошах марыш, хочаш быць шчаслівым?
Мужык (ківае). Так.
У д а ч a . Ну дык бывай шчаслівы! (Кідае яму кашалёк з грашыма і сыходзіць.)
Мужык. Гэй! Сышла, знікла... (Трасе кашалёк каля eyxa.) I праўда грошы! Ну, усё! Працаваць кіну. Адзежу багатую набуду, ежы
222	Залатая яблынька
ды пітва панакупляю, баляваць пачну. (Устае і сыходзіць за кулісы.)
Лёс (сам сабе). Як жа, чакай, разжывешся з дурных грошай! Як прышлі, так і сыдуць! Перакінуся ў гругана, палячу ўслед, а там паглядзім! (Прымае паставу гругана.) Кракра! (Ляціцьпадбягае да крамы, садзіцца за рогам.)
Праява 3я
Мужык, Гандляр і Лёс
Мужык (з’яўляецца зза кулісы, падыходзіць да крамы.) Стаў я пры грашах, і ўвесь свет змяніўся: сонца ярчэйшым зрабілася, вада макрэйшаю (здзіўлена глядзіць на гругана), груганы буйнейшыя! Раней, здаецца, вось такія (паказвае рукамІ) былі. Ды што там груганы, скора і мяне ніхто не пазнае... Гэй, Гандляр, выходзь!
Г а н д л я р (выходзіць з крамы). Чаго раскрычаўся, чаго вэрхал падняў?! Без цябе гармідару хапае... Напавер болып нічога не дам!
Мужык (з бразгатам стаўляе кашалёк на прылавак). А гэта бачыў?! Усю тваю краму куплю!
Гаспадар (недаверліва). I дзе ж ты, такі дурны, грошы ўзяў? Ці не абрабаваў каго?
Мужык . Дзе ўзяў, дзе ўзяў... (Перадражнівае.) Цябе не тычыцца! Давай мне лепш самае дарагое — вунь тое, гэнае і гэтае! (Паказвае пальцам.)
Сацыяльнабытавыя / авантурнанавелістычныя казкі 223
Л ё с (у паставе гругана вылятае зза рога). Кракра! (Хапае грошы і знікае за кулісамі.)
Гандляр (спакойна). Глядзі, глядзі...
М у ж ы к (спахапіўшыся, кідаецца следам за груганом). Аддай, аддай! Падлы табе мала, смецця рознага?! Грошы папёр! Даганю, капцы! I ў дуброве не схаваешся!
Гандляр (заходзіць у краму). Дурны мужык, як варона — грошы з рук выпусціў!
Праява 4я
Лёс залятае на сцэну.
Л ё с . Кракра! (Прымае чалавечую паставу.) А грошы да часу прыхаваю. (Хавае грошы.)
Праява 5я
Лёс. Уваходзіць Удача.
У д а ч a. Нешта ты задыхаўся, знямогся, брат Лёс?
Л ё с . Я ж не езджу ў карэтах, як ты, сястра Удача. Дарэчы, як маецца той ашчасліўлены Мужык? Нешта яго нідзе не відаць.
Удача. Дык яго, мусіць, і пазнаць будзе цяжка цяпер.
3за сцэны чуецца голас Мужыка: “Стой! Куды паляцеў?!” Удача запытальна глядзіць.
Л ё с . Чуеш, ушчэнт здурнеў ад шчасця. (Прымае паставу дрэва.)
224
Залатая яблынька
Уд а ч а (здзіўлена). I чаго па дуброве лётае? (Таксама прымае паставу дрэва.)
Праява 6я
Тыя ж самыя. На сцэну забягае Мужык.
Му жык . Ну ўсё, уцёк гад! Нідзе няма. (Азіраецца.) Адны дрэвы наўкол. (Садзіцца спінаю да Лёсу і Удачы.) Адзін раз у жыцці пашчасціла, грошай прываліла, дык і тыя гурган знёс! Як жыць, што рабіць?!
Лёс з Удачаю прымаюць чалавечыя паставы.
Лёс (ціха). Ну што, ашчаслівіла?
У д ач a . He мой гэта чалавек. Такому недарэку, як ён, ніхто не дапаможа. Дарма стараемся, пайшлі адсюль.
Л ё с . Пачакай! Ты прайграла, але і я покуль што не выйграў.
У д а ч a . I не шкада табе грошы пераводзіць на такога?!
Л ё с . А я і адною манетаю абыдуся. (Падыходзіць да Мужыка.) Гэй, Мужык, мо патрэбу ў чым маеш?
М у ж ы к (глядзіць недаверліва). Багатая паненка азалаціла была дый тое... (Махаерукою.) А што ты можаш?
Л ё с . Азалаціць не азалачу, але трымай манету.
М у ж ы к (расчаравана). Адну? Залатая хоць?
Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 225
Л ё с . Срэбная, але як паслухаешся мяне, дык і золата займееш. Купі сабе сякеру і вяроўку, сячы ў лесе дровы ды прадавай. Толькі памятай: мусіш выдаткоўваць на рубель меней, чым заробіш.
Мужык разглядае манету. Лёс з Удачаю сыходзяць тым часам за кулісы.
Мужык (азіраецца). Зноў нікога няма... Ну, што ж, і на гэтым дзякуй.
Праява 7я
Гандляр
Г а н д л я р (выходзіць з крамы). Ой, сцюдзёна, ой, зімна! Халадэча! I гандаль зусім не ідзе... Нешта і Мужык болей не паказваецца, як вяроўку з сякерай купіў. Мо задавіўся ў лесе? А сякеру тады нашто купляў?
Праява 8я
Гандляр. 3за куліс выходзіць Мужык з дровамі.
Г а н д л я р (здзіўлена). Глянь ты, жывы! Гэй, Мужык, дай дроў! Змёрз я дарэшты.
М у ж ы к . Што дай, купляць трэба! У доўг не дам. Змёрз, кажаш? Працаваць трэба. Я вось сякерай намахаўся — мне і цёпла.
Мужык і Гандляр заходзяць за краму. Неўзабаве зза яе выходзіць Гандляр.
Г а н д л я р . Айайай! Апошнія грошы Мужык забраў! Адвярнулася ад мяне ўдача. Калі
8 Зак. 1404
226
Залатая яблынька
і далей так будзе, па свеце пайсці давядзецца. Мусіць, трэба кідаць гэтую краму ды ісці шукаць цяплейшага месца. (Заходзіць у краму.)
Праява 9я
Мужык і Гандляр
Мужык (выходзіць зза куліс). Нарэшце палюдску жыць стаў.
3 крамы выходзіць Гандляр з хатулём, хоча незаўважна прайсці паўз Мужыка.
Мужык (заўважае Гандляра). Далёка сабраўся?
Гандляр. Іне кажы, назаўсёды. Сыходжу адсюль. Няма мне тут шчасця.