М у ж ы к . А з крамаю што будзе? Гандляр. 3 сабою ж не возьмеш, хай стаіць. Мо ты купіш? М у ж ы к . Навошта мне крама? Г а н д л я р . Хату з яе зробіш, жыць будзеш. Ну як, надумаў? Мужык. А што, давай! (Дае Гандляру кашалёк з грашыма, папярэдне выцягнуўшы з яго рубель). Вось толькі рубель сабе пакіну. Праява 10я Тыя ж самыя. Уваходзяць Лёс з Удачаю, незаўважныя для Мужыка з Гандляром. Л ё с . Ну што, пераканалася? Трывалае шчасце людзям даю толькі я! Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 227 У д а ч a . Дарма толькі грошы Мужыку давала — груган знёс. Л ёс . Трымай свой кашалёк. (Падае Удачы кашалёк.) Як бачыш, яны не прыдаліся. М у ж ы к . Бывай, Гандляр! Зычу табе шчасця на новым месцы! Г а н д л я р . Бывай, Мужык! Зычыць шчасця не буду, бо ты і так маеш. Ідуць у розныя бакі сцэны. Л ё с . Бывай шчасліва, сястра Удача! У д а ч a . Да сустрэчы, брат Лёс! Лёс сыходзіць следам за Мужыком, Удача — следам за Гандляром. ЗАСЛОНА ЛЕГЕНДЫ 230 Залатая яблынька АДКУЛЬ СВЕТ ПАЙШОЎ Як стварыў пан Бог белы свет, дык загадаў сонейку свяціць і на добрых і на ліхіх. Але сонейка не схацела свяціць на ліхіх і стала скардзіцца пану Богу, што цяжка яму свяціць заўсёды. Пашкадаваў тады пан Бог сонейка і загадаў яму свяціць толькі ўдзень, калі робяць свае справы людзі добрыя, а ўначы, як гуляюць ліхія, не свяціць, а адпачываць. АДКУЛЬ ПАЙШЛІ БЕЛАРУСЫ Калі яшчэ свет толькі пачынаўся, дык анічога анідзе не было. Паўсюль стаяла толькі нежывая вада, а пасярод тае вады тырчэў адно толькі агромністы валун. Разыграўся аднаго разу Пярун дый давай цаляць сваімі стрэламі ў той валун. Пырснулі ад тых стрэлаў тры яскаркі: белая, жоўтая і чырвоная. Упалі тыя яскаркі на ваду, і ад іх уся вада скаламуцілася, а свет спахмурнеў як хмары. Але па некаторым часе, як усё прасвятлілася, дык і азначылася — дзе вада, а дзе зямля. А яшчэ па некаторым часе завялося разнастайнае жыццё і ў вадзе, і на зямлі. Завяліся і лясы, і травы, і звяры, і рыбы, і чалавек завёўся. Легенды 231 Па некаторым часе стаў заводзіць гэты чалавек свае чалавечыя парадкі. Доўга ён жыў ці мала, але займеў сваю сялібу, нямала жонак, а яшчэ больш дзяцей. Было таму чалавеку прозвішча Бай, а як прыйшла ягоная апошняя гадзіна, дык паклікаў ён сваіх сыноў дый падзяліў паміж імі ўсю сваю маёмасць. Забыўся толькі на аднаго свайго сына Белаполя, бо тым часам той быў на паляванні з любімымі сабакамі Стаўры і Гаўры. Неўзабаве пасля бацькавага сыходу ў лепшы свет вярнуўся Белаполь з палявання, а браты і кажуць яму: — Падзяліў бацька між намі ўсю сваю маёмасць. Табе адказаў ён сабак Стаўры і Гаўры. Наказаў ён, каб пусціў ты іх па волі: аднаго ў правы бок, а другога — у левы. Колькі абшару аббягуць яны за дзень, дык уся тая зямля тваёй будзе. Пайшоў тады Белаполь і ўпаляваў дзвюх птушак, што прыляцелі зза мора паўднёвага дый зза мора заходняга. Пусціў ён адну птушку на поўдзень дый нацкаваў сабаку Стаўры: — Вазьмі! Пусціў Белаполь другую птушку на захад, a следам за ёю сабаку Гаўры: — Хапай! 232 Залатая яблынька Паляцелі тыя птушкі ў розныя бакі, а сабакі панесліся за імі, дый так, што зямля пад імі закурэла... Так панесліся тыя сабакі, што й дагэтуль не вярнуліся, але па іхніх слядах працягнуліся дзве рэчкі: на поўдзень пайшоў Дняпро, а на захад пралегла Дзвіна. Паміж тымі абшарамі пачаў Белаполь сяліцца дый заводзіць свае лады і парадкі. Развяліся ад яго плямёны пад назваю беларусы і дагэтуль на тых абшарах ходзяць, зямельку скародзяць, жыта сеюць ды ўсялякага дабра нажываюць. ЧАМУ НЕМАЎЛЯТЫ HE ХОДЗЯЦЬ Здавён аніхто не хадзіў, як народзіцца — ні сабака, ні кот, ні карова. Насілі іх гаспадыні ды гадавалі цэлы год як дзіцёнка. I датуль гэтак было, покуль не стаў пан Бог хадзіць са сваімі вучнямі па зямлі. Прыйшоў аднаго разу Божанька да гаспадыні, а яна на руках гушкае цяля — ведама ж, тое не ходзіць. Пашкадаваў яе Божанька дый кажа: — Дай ты мне ўсё тое, што ў цябе вядзецца. Перакіну я праз азярод, і стане яно хадзіць, як толькі народзіцца, хто б там сабе ні быў — ці шчаня, ці ягня, ці парася. Падала тады гаспадыня Божаньку парася. Легенды 233 Узяў ён дый перакінуў парася праз азярод, а тое пабегла. Дала яна яму жарабя. Перакінуў ён яго праз азярод — і жарабя пабегла. Дала яму цяля — і цяля ступіла сваімі нагамі. I каго толькі ні давала — і шчаня, і кацяня, і качаня — як толькі перакіне Божанька праз азярод, дык яно і пабяжыць. Паперадавала яна гэтак усіх, хто вёўся ў гаспадарцы, але было ў яе і малое дзіцё ў хаце. Божанька кажа: — Давай цяперака, гаспадынька, свайго дзіцёнка, перакіну яго праз азярод, а тады і ён і ягоныя браты, як народзяцца, адразу ж хадзіць будуць. А яна спалохалася дый кажа: — He, апасаюся я за сваю крывіначку — а што як заб’ецца?! Так і не дала сваго немаўляці. Вось праз гэта дзеці й не ходзяць, як народзяцца. зямля Святая зямелька корміць і нас, людзей, і ўсялякага звера, і кожную птушку. Носіць на сваіх плячах, аніколі не наракае, не стогне, а як Бог пашле каму смерць, дык і прыгорне. Мацізямля ўсё прымае, а найбольш усякую нечысць, ды яшчэ дзякуе. Калі хочаш ведаць, як яна дзякуе, дык навязі ў поле гною ды пасей на ім жыта, вось і дазнаешся. Нашы дзяды і прадзеды не дарма казалі: “Тым, што зямля родзіць, падзяліся з ёю!” Гэта значыць, сам еш хлеб, а салому аддай роднай зямельцы... Няма нікога і нічога багацей за зямлю — столькі яна родзіць хлеба, столькі дае жалеза дый іншых выкапняў! 3 яе капаюць гліну на печы і гаршчкі, пясок на грэблі і будоўлі, крэйду на пабелку. А ці мала хавае яна розных скарбаў і грошай? Хто, урэшце, дае чыстую здаровую ваду? Дае святая мацізямля... СТРАЦІМЛЕБЕДЗЬ Калі стварыўся свет, па азёрах і рэках гнездавалася шмат лебедзяў. Спачатку людзі на іх палявалі, мяса спажывалі ў ежу, бялюткім пухам аздаблялі адзенне. Потым адумаліся, абвясцілі закон: хто знішчыць лебедзя, таго чакае пакаранне. Аднак не надта строга чыніўся мудры закон, таму белакрылых птахаў засталося мала. I быў сярод іх асілак — Страцімлебедзь. Неўзабаве пачаўся няспынны дождж, бо людзі моцна награшылі перад Госпадам. Сенажаці і палеткі заліла паводка, лясы і пушчы зніклі пад вадой. Мабыць, на свеце зусім не засталося б жывёл, каб не гаспадарлівы Ной, які жыў па Божых запаветах. Ён пабудаваў вялікі 236 Залатая яблынька карабель, дзе знайшлі сабе прытулак звяры і птушкі. Адзін Страцімлебедзь адмовіўся ад дапамогі. Ён сказаў Ною: — У мяне хопіць сілы, каб самому ўратавацца! Сорак дзён і начэй не сціхаў лівень, навокал разлілося мораакіян. He ўсім птушкам хапіла месца на караблі. Стаміліся яны лётаць і ўпалі цёмнай хмарай на спіну Страцімлебедзю, які горда плаваў па бурлівых хвалях. Знясілены асілак апусціў дзюбу, захлынуўся і пайшоў на дно. Калі патоп скончыўся, ад кожнай птушкі засталіся нашчадкі, няма толькі адных — Страцімавых. ПАЛЕШУКІI ПАЛЕВІКІ Было ў бацькі дванаццаць сыноў, усе рослыя ды ўдалыя хлопцы. Жылі яны на вялікай палянцы, між цёмнага лесу. Вялі там сваю гаспадарку, палявалі на дзікіх звяроў і птушак. Стары бацька, сівы, як голуб, сядзеў сабе ў кажушку і ўлетку ды толькі камандаваў. I былі ў сям’і лад ды згода. Пажаніліся сыны, пайшлі ў іх свае дзеці. Вялікая вырасла сям’я. Ды ўсе слухалі старога бацьку, і кожны рабіў сваю работу. Але вось па некаторым часе памёр бацька. I пачаліся ў сям’і нелады. Жонкі братоў сварацца, адна адну заядаюць, — рады няма. Такая Легенды 237 пайшла між імі калатня, што і мужыкі нічога зрабіць не могуць. Крычаць жонкі, хочуць дзяліцца. “Ну што ж, — думаюць браты, — трэба дзяліцца”. Пачалі дзяліцца. Ды справа гэтая не такая і лёгкая, як ім здавалася. Сяктак з крыкам ды зыкам падзялілі дабро і жывёлу. А як дайшло да зямлі, дык тут чуць адзін аднаго не пазабівалі: ніяк не могуць падзяліць сваю палянку, каб нікому крыўды не было. Перасварыліся браты і сталі адзін аднаму ворагамі. Толькі два малодшыя браты жылі між сабою ў вялікай згодзе: куды адзін, туды і другі. He захацелі яны калаціцца з братамі за зямлю, пакінулі бацькаву хату ды падаліся ў свет шукаць іншага прытулку. Зрабілі браты з двух дубоў вялікія сані, запрэглі ў іх шэсць пар валоў, наклалі дабра, пасадзілі жонак з дзецьмі ды паехалі на санях па пяску. А каровы і дробная жывёла ззаду за імі пайшлі. Працягнулі трохі валы дубовыя сані па пяску ды сталі як укопаныя. Калёс тыя браты не мелі і нічога пра іх не ведалі. Бо нікуды яны з свайго лесу не толькі ўлетку, але і зімою не ездзілі. Пачалі браты адпілоўваць круглыя калодкі ды падкладваць пад палазы. Коцяцца калодкі, і сані паўзуць уперад. 238 Залатая яблынька Надакучыла меншаму брату падкладваць калодкі пад палазы, вось ён і кажа большаму: — Давай зробім так, каб калодкі самі круціліся пад палазамі. I зрабілі яны першыя ў тым краі калёсы. Лёгка пайшлі цяпер валы, так што браты і самі паселі на воз. Едуць і дзівяцца, як яны да гэтага часу абыходзіліся без калёс. Ехалі яны, ехалі, даехалі да вялікай ракі. Агледзелі раку — усюды глыбока, нідзе няма зручнага месца, каб пераехаць уброд. А тут такая навальніца ўсхадзілася, што лес, як звер, раве. Ломіць навальніца дрэвы, як саломінкі, ды шпурляе ў раку. Плывуць яны па вадзе цэлымі сціртамі. Паглядзеў на іх малодшы брат, падумаў і здагадаўся, як перабрацца цераз раку. Налавілі яны з братам дрэў, ачысцілі галлё, калоды звязалі адну з адной і зрабілі моцны плыт. А як сціхла навальніца, узвезлі свой воз на плыт. Самі стаяць на плыце ды кіруюць доўгімі жэрдкамібусакамі, а плыт плыве, як карабель. Убачылі каровы, што валы паплылі на другі бераг, кінуліся ў раку ды за імі наўздагон. Толькі свінні і авечкі не адважыліся скакаць у ваду. Стаяць на беразе, бляюць, рохкаюць. Вярнуліся потым браты з плытам назад і забралі іх. Гэтак усе і пераправіліся цераз шырокую і глыбокую раку. Легенды 239 Паехалі яны далей і забраліся ў такую пушчу, што і канца ёй няма. Пачалі браты церабіць прасекі ў пушчы ды масціць грэблі. Але дзе там! Чым далей, тым лес гусцей, а ў ім такія нетры, што і выбрацца нельга. Большы брат змарыўся, аслабеў. — Застануся, — кажа ён меншаму брату, — я тут, бо не хопіць у мяне сілы з гэтага лесу выцерабіцца.