I застаўся з сваёю сям’ёю жыць у лесе. 3 таго часу і яго самога і ўвесь яго род пачалі зваць палешукамі. А малодшы брат не захацеў заставацца ў лесе. Быў ён дужы, як тур, і спадзяваўся на сваю сілу. Ён адзін церабіў прасекі, масціў грэблі і ехаў далей. I да гэтых часоў засталіся яшчэ на Палессі тыя прасекі ды грэблі, што нарабіў малодшы брат. Ці доўга ён так выбіраўся з цёмнага лесу, ці не, але вось нарэшце пачалі трапляцца прагаліны ды палянкі з пяскамі. Асеў малодшы брат на гэтых палянках, пачаў іх араць і сеяць збожжа. I з таго часу празвалі яго самога і ўвесь яго род палевікамі. А потым рассяліліся палешукі і палевікі, знялі новыя лясы і палі ды сталі добрымі суседзямі. Так і цяпер жывуць. 240 Залатая яблынька МЯДЗВЕДЗЬ А ці ведаеце вы, адкуль узяўся мядзведзь? Мядзведзь раней быў такі самы чалавек, як і ўсе мы, гарапашнікі. Людзей тады на зямлі было зусім мала. Гэта цяпер народы так памножыліся, што зямля іх ледзьве трымае: каб не ўмерлі, дык неба падперлі. А даўней людзі жылі зрэдзь па лясах, дзе лавілі звера ды птушак, а ў азёрах ды рэках — рыбу дый ракаў. Улетку збіралі грыбы і ягады, капалі пажыўнае карэнне і назапашвалі на зіму. А найбольш назапашвалі арэхаў і мёду. Пчол тады было багата, а вяліся яны ў дуплах на дрэвах і ў норах на зямлі. Людзі шукалі тых пчол у дуплах, і хто першы знаходзіў, таго і былі тыя пчолы. Чалавек абвязваў дрэва, дзе знайшоў пчол, вяроўкаю, і ніхто больш не меў права іх чапаць. Але жыў адзін гультаяваты чалавек. Ленаваўся ён шукаць пчол, дык стаў выдзіраць чужых. Толькі цяжка было яму ўзбірацца на дрэвы, a праз тое пачаў ён шукаць чараўніка, каб той зрабіў так, каб лягчэй было яму лазіць на дрэвы. За сямю лясамі ды за сямю балотамі жыў чарадзей, які ўсё мог зрабіць. Пайшоў гультаяваты чалавек да таго чарадзея. Ішоў ён лясамі і раптам бачыць — ліпа абвязаная. Падыйшоў ён бліжэй, аж у нізкім дупле Легенды 241 поўна мёду. Выдраў ён тыя соты, з’еў і пайшоў далей. Бачыць — другое дрэва абвязанае. Выдраў ён і тых пчол. Нарэшце дапяў ён зямлянкі знакамітага чарадзея, а таго дома няма. Агледзеўся гультай, аж пры самай зямлянцы — дрэва з пчоламі, і давай ён драць поўныя соты. А тым часам падыйшоў чарадзей, пабачыў тое непатрэбства дый кажа: — Ну, з гэтае пары і ты сам, і твае дзеці, і ўся твая радзіна будзеце толькі пчол ды маліну драць! I абярнуў чарадзей таго гультаяватага чалавека ў мядзведзя. Вось адкуль узяўся мядзведзь. А хто не верыць, дык няхай зловіць мядзведзя і спытаецца, ці так папраўдзе было. АДКУЛЬ КАЗА Бог чысцютка ўсё на свеце стварыў — і авечак, і кароў, і коней, і людзей. Усё чыста, што б ні зрабіў ён, было божае і жывое. А чорт зрабіў казу, але не жывую, бо духу ў яе не змог упусціць. Паставіць ён яе, дык яна і стаіць, не ідзе, a як папхне, дык яна і паваліцца. 242 Залатая яблынька Глядзеў на тое Бог, глядзеў, а потым падыйшоў, дзьмухнуў — сталася тая жывёліна жывою дый пайшла. Але і цяпер каза да чорта падобная: і рогі як у таго чорта, і барада, і вочы нібыта шкляныя. БУСЕЛ Завітаў у наш край Гасподзь і шчыра парадаваўся. Навокал — пушчылясы, шырокія палеткі, не злічыць бруістых крыніц, азёраў і рэк. Адно блага: няма куды ступіць, бо ўсюды распладзіліся паўзучыя гады. Пашкадаваў Бог людзей. Узяў ён вялізную торбу і сабраў туды плюгаўства, аніводнай вужакі не пакінуў. Потым пазваў маладога касца, які завіхаўся на лузе, і папрасіў занесці торбу ў дрыгву. Дзяцюк аказаўся дужа цікаўны. Закарцела яму ведаць, што варушыцца ў торбе. Схаваўся ён за куст вербалозу, развязаў торбу — і абамлеў ад страху, а гады зноў распаўзліся па зямлі. He захацеў Бог другі раз з імі пэцкацца. Начапіў ён пустую торбу на хлопца і загадаў яму збіраць выпушчаных гадаў. Толькі касец злавіў першую жабку — ператварыўся ў бусла. 3 таго часу бусел, быццам касец, дыбае па лугах і балотах. Босы, з чырвонымі нагамі, у белай кашулі і з чорнай торбай за спіной. Бог Легенды 243 злітасцівіўся над небаракам, паслаў яму на дапамогу жонку — бусліху і дзетакбуслянят. А жыць ім дазволіў у вёсках, каб не забыліся, што яны паходзяць з чалавечага роду. Людзі таксама пра гэта помняць, таму не крыўдзяць буслоў, шануюць іх, як родных братоў. 244 Залатая яблынька БУСЛОВА ПОМСТА Чалавеку, які разбурыў буслянку, прадказваюць: чакай бяды, бо будзе табе кара зямная і нябесная. I зазвычай прыходзіць кара немінучая. Адшуквае бусел таго, хто пакрыўдзіў яго, дый помсціць за сваіх буслянятаў жорстка, злосна і няўхільна. Бывае, прынясе і кіне на дах галавешку, каб схапілася хата крыўдзіцеля пракаветным агнём дый пайшла дымам. А бывае, што яшчэ спрытней утворыць, — прынясе з балота дый укіне ў калодзеж гадзюку: захлыніся маімі слязамі... ЯкубКолас ЧАМУ Ў СЕНАКОС I Ў ЖНІВО ІДЗЕ ДОЖДЖ Прасілі людзі бога, каб даў ім бог дожджыку. — Пашлі ты ім дождж! — кажа бог да прарока Ільі. — А куды паслаць дождж? — пытае Ілья (а ён, трэба сказаць, упраўляецца дажджом, снегам і пагодаю). — Туды, дзе просяць. А Ілья не дачуў, думаў, што бог сказаў паслаць дождж туды, дзе косяць. I паслаў на сена дождж. Легенды 245 — Пашлі туды, дзе ждуць! — кажа бог. А Ілья зноў не дачуў і паслаў туды, дзе жнуць. I з таго часу ўсцяж у сенакос і жніво ідзе дождж. I кажуць: “Святы Ілья нарабіў гнілля”. Уладзімір Сіўчыкаў ЧАМУ КАБЕТА СПАЧЫНУ HE MAE? Дзеючыя асобы: Чарадзей — стары з сівою барадою, Кабета М у ж ы к ДЗЕЯ ПЕРШАЯ На левым баку сцэны Кабета збірае ў прыпол каласкі. Справа выходзіць Чарадзей. 246 Залатая яблынька К а б е т а (спявае). Ды ўжо сонца за бор, за бор, Пара, жнейкі, дамоў, дамоў, На постаці раса пала, На сярпочках іржа стала... Чарадзей (сам сабе). Цудоўна спявае гэта жняя. Ажно я, Чарадзей, заслухаўся. (Да Кабеты.) Здароў, галубка! Памажы табе божа! К а б е т a . Здароў! Казаў бог, каб ты дапамог. Чарадзей. Куды ўжо мне: стары я, нядужы... Добра спяваеш, галубка. Ты, відаць, тутэйшая, дык ці не пакажаш мне дарогу на Вільню? К а б е т а (выпростваецца, паказвае рукою). Пойдзеш прама, каля лесу павернеш направа, як мінеш поле, ідзі налева, а за вёскаю... Чарадзей (махае рукамі). Чакай, чакай! Можа, ты правяла б мяне, старога, ці хаця б паўтарыла павольней, бо не патраплю. Кабета. Ане, галубок, мне няма калі. Бачыш, трэба жыта дажынаць, каласкі падбіраць. Ідзі сваёй дарогаю, не замінай працаваць. Чарадзей. Ну дык каб жа табе і павек некалі было! (Робіць таямнічыя жэсты.) Каб табе, Кабета, заўсёды работы хапала, каб табе не было ўгамону ні ў будзень, ні ў свята! (Прыслухоўваецца.) Здаецца, хтосьці ідзе. Так і ёсць, Мужык на ўскрайку лесу галлё збірае. Легенды 247 ДЗЕЯ ДРУГАЯ На сцэне з’яўляецца Мужык з вязанкаю сухога галля і сякераю за поясам. Чарадзей. Здароў, добры чалавек! Ты, бачу, дужа стаміўся. Пасядзі са мной трохі, адпачні. Мужык (падыходзіць). Сядай ты першы, мусіць, замарыўся ў дарозе. {Садзіцца поруч з Чарадзеем, дастае зза пазухі табакерку.) Натка, паспытай маёй табакі. (Абодва нюхаюць табаку, гучна чхаюць.) Чарадзей. Дзякуй, слаўная табака! Аж у галаве праяснела! А ці не падказаў бы ты мне, дзе тут дарога на Вільню? М у ж ы к . Чаму ж не? He толькі падкажу, a і правяду, пакажу. Гэта вуунь там. (Паказвае.) Чарадзей. Чакай, але ж табе яшчэ галлё збіраць. М у ж ы к (махае рукою). Нічога, паспею да захаду сонца. (Дапамагае Чарадзею падняцца, вядзе яго у глыб сцэны.) Пойдзеш ускрайкам лесу да вёскі, а за ёю ўбачыш Віленскі паштовы тракт. А хочаш, заначуй у мяне, другая хата з краю. Чарадзей. Дзякуй табе, добры чалавек! {Робіць таямнічыя жэсты.) Будзеш ты заўсёды з работаю ўпраўляцца дый на адпачынак час мець. А Кабеце, што мяне адпрэчыла, і ў свята спачыну не будзе. 248 Залатая яблынька Му ж ы к . А ты скуль ведаеш? Чарадзей. Я — Чарадзей: як сказаў, так таму і быць! М у ж ы к (недаверліва). Чарадзей, а пра дарогу пытаўся. Ці стары стаў, забываешся? Чарадзей. Проста выпрабоўваю цябе. Што, не верыш? Тады зірні, твая вязанка ўжо як падняць. М у ж ы к (паварочваецца, а Чарадзей тым часам сыходзіць за правую кулісу.) I праўда! (Азіраецца.') Гэй, дзе ты?.. Знік. А можа, гэта і сапраўды Чарадзей быў? ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ 3 левага боку сцэны з’яўляецца Кабета, заўважае Мужыка. К а б е т a . Гэй, сусед, чаго стаіш, азіраешся? М у ж ы к . Аа, добры вечар, суседка! Прывіталася б хаця, слоўца добрае сказала. A то ўсё некуды ляціш... К а б е т a . Няма калі мне з табою прахалоджвацца. Адну работу зрабіла, а яшчэ сем просяцца. He тое, што ў вас, мужыкоў. (Сама сабе.) Бач ты іх: з адным пагавары, другому дарогу пакажы! Абібокі. (Паспешліва знікае за правай кулісаю.) М у ж ы к (глядзіць ёй услед). Нуну, бяжы. Я дык сваю справу паспею зрабіць без усякай спешкі. (Узвальвае на плечы вязанку галля.) Легенды 249 А ты ляці, спяшайся! Усё роўна клопату ніколі не пазбавішся. (Пасміхаецца, кажа ў залу.) Як Чарадзей сказаў, так яно і будзе! (Сыходзіць за кулісы.) ЗАСЛОНА ПАДАННІ ВОЗЕРА НАРАЧ 3 пракаветных часоў нібыта сляза, што ўпала з неба, блішчэла ў гушчары старых бароў вялізнае прыгожае возера. Аповяды пра чароўнасць і цуды яго ішлі ад вёскі да вёскі і нават у далёкія краіны заходзілі. А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, якая тулілася на адным з берагоў, жыла сіраціна па імені Найрыта, якую звалі аднавяскоўцы Нараю. Вочы ў яе былі блакітныя, колеру азёрных хваляў, і заўсёды весела, прыязна ўсміхалася яна вяскоўцам. Валасы колеру залацістай саломы шыкоўнай касой абкручвалі яе галаву, a голас у яе быў высокі і звонкі. Сядала яна на беразе возера пад раскідзістым клёнам, дзе звычайна збіралася моладзь, іграла на цымбалах дый ладна спявала. Спачатку голас яе плыў мякка і павольна, а потым узлятаў і высока лунаў панад берагамі. Птушкі тым часам спынялі свае спевы, а людзі забываліся на сваё гора. Аднойчы праязджаў той вёскаю пан, які даўно аўдавеў. Пачуў ён дзівосную песню і загадаў фурману спыніць коней. Заслухаўся ён Нару, а потым і сказаў: — Чароўная кветка вырасла ў дзікім краі! Трэба было б табе спяваць у маіх панскіх пакоях! — Кепская з мяне будзе служанка! — горда прамовіла Нара ў адказ. Паданні 253 — Ты будзеш мне не служанкаю, а гаспадыняю, жонкай маёю!