Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

Залатая яблынька

Казкі, легенды, паданні
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 288с.
Мінск 2013
56.53 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Куды, дзядзька, ідзеш? — спытаў яго вартавы салдат.
— Да цара, служывенькі.
— Чаго?
— Ды вось нясу яму кавалак золата.
Салдат прапусціў мужыка за браму.
Падышоў ён да царскіх пакояў. А там на варце сам царскі генерал стаіць.
— Куды, мужык, лезеш? — грозна закрычаў генерал на мужыка.
— Да цара, — кажа мужык.
— Чаго?
— Ды вось, капаў я склеп на агародзе і выкапаў кавалак золата. Дык нясу цару — можа, ён што дасць за яго.
— Пакажы, — кажа генерал, — золата.
198
Залатая яблынька
Паказаў яму мужык золата. Паглядзеў генерал: праўда, што золата.
Падумаў генерал, паскуб сябе за вусы і кажа:
— Калі дасі мне палавіну таго, што табе цар за золата дасць, дык пушчу, а не — дык ідзі назад.
— Добра, панок, дам! — кажа мужык.
Генерал далажыў цару. Цар выйшаў, забраў золата і пытаецца ў мужыка:
— Што ж табе, мужычок, даць за яго?
— А нічога, царочакпаночак. Калі ёсць чым пачаставаць, то пачастуй: бо я з вялікай дарогі, дужа есці захацеў.
Цар загадаў, і слугі прынеслі мужыку каравай белага хлеба і бутэльку віна.
Паглядзеў мужык на далікатны пачастунак і кажа:
— Царочакпаночак! Мой дзед і прадзед такога хлеба не елі, такога віна не пілі, — і я да гэтага не прывык. Ці няма ў цябе салдацкага хлеба і простай гарэлкі?
Прынеслі мужыку чорнага салдацкага хлеба і гарэлкі. Наеўся, падпіў трохі і дзякуе цару.
— Ну, а што яшчэ ты хочаш, мужычок?
— А нічога, царочакпаночак. Цяпер дазволь паскакаць трохі ў тваіх пакоях.
— Гэй, музыку! — клікнуў цар.
Прыйшла палкавая музыка.
— He, — кажа мужык, — я пад такую музыку не ўмею скакаць.
Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 199
— А пад якую ж ты ўмееш?
— Пад дуду.
Знайшлі дудара з дудою. Зайграў дудар, a мужык як пайшоў скакаць, аж царскія пакоі трасуцца. Наскакаўся ўволю, усе лапці стаптаў, а потым кажа:
— Досыць!
Дудар перастаў іграць.
— А цяпер, царочакпаночак, — кажа мужык, — есць у мяне яшчэ адна, апошняя просьба.
— Якая?
— Ды вось я табе тут нашумеў, насмяціў сваімі лапцямі, — дык дай мне за гэта сто розаг.
— Навошта табе розгі? — кажа цар. — Ты ж мне золата прынёс!
— He, царочакпаночак, дай розаг, бо я ад цябе так не пайду.
Ну, рабіць няма чаго. Паклікаў цар катаў з розгамі. Палажылі мужыка на ўслон. Каты намачылі розгі ў салёнай вадзе і падрыхтаваліся біць яго.
А мужык раптам як закрычыць:
— Пачакай, царочакпаночак! У мяне ёсць палавіннік.
— Які палавіннік?
— Ды вось, калі я ішоў да цябе, дык мяне тут адзін твой генерал не пускаў. “Калі дасі, — кажа, — палавіну таго, што табе цар дасць за золата, то пушчу”. Я абяцаў яму аддаць палавіну. Дык дайце яму першаму яго палавіну —
200
Залатая яблынька
усё ж ён не мне раўня, я яму сваю чаргу мушу пераступіць.
Прывялі генерала. Убачыў ён розгі, задрыжаў, пачаў нешта гаварыць, ды язык яго не слухаецца.
А мужык кажа:
— He бойся, панокгенерал, я цябе не ашукаю: тваю долю спаўна аддаю. Дайце яму пяцьдзесят, а потым рэшту мне.
Раздзелі генерала, палажылі на ўслоне і пачалі лупцаваць розгамі.
Як налічылі роўна пяцьдзесят, мужык кажа:
— Царочакпаночак! Ён табе добра служыць, дай яму і маю палавіну. Мне не шкада.
Далі генералу яшчэ пяцьдзесят розаг. А мужык шапку ў ахапку ды за парог.
АД КРАДЗЕНАГА HE ПАСЫЦЕЕШ
Былі ў аднаго чалавека два сыны. Як выраслі яны, бацька сказаў:
— Пара, сыны, за сталую работу брацца. Хто з вас чым хоча заняцца?
Маўчаць сыны — не ведаюць, якую сабе работу выбраць.
— Ну, дык пойдзем, — кажа бацька, — у свет, паходзім, паглядзім, што людзі робяць.
Сабраліся і пайшлі.
Ідуць так памаленьку, сыны да ўсяго прыглядаюцца, думаюць, якую работу ім выбраць.
Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі	201
Падышлі да адной вёскі. Бачаць — стаіць пры канцы вёскі кузня. Зайшлі яны ў кузню. Прывіталіся да каваля, пагаварылі. Старэйшы сын нават молат у рукі ўзяў — памог кавалю нарог выкаваць.
I зноў далей рушылі.
Падышлі да другой вёскі. Старэйшы сын паглядзеў тудысюды: не відаць кузні ў гэтай вёсцы. Вось ён і кажа да бацькі:
— А чаму б і тут кузню не паставіць? Я мог бы за каваля застацца. Мне гэта работа падабаецца.
Бацька зарадаваўся: знайшоў, думае, большы сын сабе спосаб да жыцця!
— Добра, — кажа, — будзь кавалём у гэтай вёсцы.
Паставіў ён сыну кузню, той і пачаў кавальскаю справаю займацца. Людзі яго хваляць, і сам ён сваёю работаю задаволены.
А меншы сын, колькі ні ходзіць, ніяк не можа работу па густу выбраць. Ідзе ён аднаго разу з бацькам каля лугу. Бачыць — пасецца на лузе вол. А вёска далекавата, і пастуха не відаць.
— Ці не пачаць мне, бацька, валоў красці? — кажа сын. — Работа гэта лёгкая, і кожны дзень з мясам буду. Растаўсцею і сам, як вол.
— Крадзь, — кажа бацька. — На тое ж я цябе і ваджу, каб ты сабе які сталы занятак выбраў.
Заняў сын вала і пагнаў дахаты. А бацька
кажа:
202
Залатая яблынька
— Пачакай мяне пры лесе, — мне трэба яшчэ ў гэтую вёску заглянуць: там адзін мой знаёмы жыве...
Гоніць сын вала ды ўсё азіраецца, як воўк, ці не бяжыць хто за ім. Пакуль да лесу дагнаў, дык добра такі перадрыжаў. Аж млосна ад страху зрабілася.
Пачакаў ён на ўзлеску, пакуль бацька вярнуўся, і пагналі разам вала дахаты.
Зарэзалі дома вала, знялі шкуру ды пачалі варыць свежаніну.
Наварылі, бацька кажа сыну:
— Вось што, сынку, давай знімем меркі і паглядзім, хто з нас ад гэтага вала пасыцее.
Узяў ён шнурок, змераў шыю сабе і сыну і завязаў вузельчыкі.
Селі за стол. Бацька есць спакойна, а сын усё на дзверы паглядае: ці не ідуць вала шукаць? Забрэша сабака, пройдзе ці праедзе хто — сын за мяса ды ў каморку хаваецца... А ў самога рукі і ногі дрыжаць. I пайшло так дзень за днём.
З’елі нарэшце таго вала. Бацька кажа сыну:
— А цяпер давай шыі мераць — хто з нас пасыцеў?
Памералі, дык у бацькі шыя ўдвая патаўсцела, а ў сына ўдвая патанчэла.
Дзівіцца сын:
— Чаму тэта так?
— Бо ты еў крадзенага вала, — кажа бацька.
Сацыяльнабытавыя / авантурнанавелістычныя казкі 203
— Дык жа і ты крадзенага еў?
— He, я заплаціў за вала гаспадару і еў, як свайго. Таму я і пасыцеў. А ты як сядзеш за стол, дык страх адразу на шыю скок і душыць! Праз гэта яна і худзее. Ад крадзенага, сыне, не пасыцееш!
ПАНУ НАВУКА
Ну, дык слухайце! Скажу вам не казку, a праўду.
Было гэта яшчэ за панамі. А ліхія ж былі паны! He людзі, а звяр’ё. Трапіш да такога пана, то хоць кладзіся ды памірай: нічым яму не дагодзіш. Кажуць жа: зачыні чорту дзверы, дык ён у акно ўлезе. Гэтак і пан. Ты яму выстранчаеш, шчыра робіш, а ён усё крычыць: “He так, шэльма, не так, абадранец, не так, сабачая кроў!” I есць цябе поедам, здзекуецца, зневажае. А чуць что не ўнаровіш — жыўцом скуру зніме.
Ой цяжка, вельмі цяжка было жыць за панамі!
Дык вось. Быў у адным маёнтку такі ліхі пан. Чаго ён толькі не вытвараў! Як толькі не здзекаваўся з людзей! He аднаго насмерць засек. Прыгонных сваіх і за людзей не лічыў.
Загадаў аднойчы паганы пан, каб усе, хто мае валоў на продаж, прыводзілі іх толькі ў яго маёнтак. Паставіў па канцах сяла варту і не дазваляў праехаць туды ніводнаму купцу.
204
Залатая яблынька
Прывядзе хто вала ў маёнтак на продаж, а пан паглядзіць і кажа:
— Што ж ты прывёў, асёл? Гэта ж не вол, a казёл!
I заплаціць, як за казла. А хто пярэчыць уздумае — пашле на стайню ды ўсыпле розаг.
Доўга мучыліся людзі з такім паганым панам, доўга цярпелі, — бо што зробіш, каму паскардзішся? Паны ж тады ўсюды сядзелі — і ў маёнтках, і ў судах.
Ды знайшоўся нарэшце адзін чалавек, што адплаціў пану за ўсе людскія слёзы і крыўды.
Гэта быў здатны і ўдалы дзяцюк. Звалі яго Рымша. Рана ён асірацеў, але і адзін неяк такі ўзбіўся на гаспадарку. Горды быў хлапец Рымша. Ніхто не адважваўся яго і пальцам крануць.
Прывёў Рымша ў маёнтак вала прадаваць. Выйшаў пан на ганак і кажа:
— Што ж ты прывёў, асёл? Гэта ж не вол, a казёл!
Глянуў Рымша, што нікога блізка няма, паказаў пану лазіну ды пытаецца:
— Што гэта, пане: бяроза ці лаза? Я ж прывёў табе вала, а не казла!
I давай дубасіць пана папліскаю. Біў, біў, пакуль рука не забалела.
— Вось табе, — кажа, — за тое, што з людзей здекуешся! Калі вычухаеш, то чакай мяне яшчэ ў госці.
Сказаў гэта Рымша, кінуў вала і ўцёк у лес.
Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі	205
Знайшлі дваровыя людзі пана без памяці — так змясіў яго Рымша. Толькі на трэці дзень апрытомнеў пан.
— Злавіць мне Рымшу! — загадаў ён слугам.
Ды дзе там! Таго і след ветрам замяло. Лясы даўней былі цёмныя, густыя. Жыві ў іх колькі хочаш, ніхто цябе і не ўбачыць.
Мінае дзень за днём, а пан ніяк ачуняць не можа. Якіх толькі дактароў не клікалі — ніхто рады не дасць: мусіць, яму Рымша добра такі адсадзіў пячонкі.
Тым часам прыехаў у маёнтак новы доктар з поўным сундуком усялякіх лекаў. Паклікаў пан да сябе новага доктара, частуе і просіць, каб палячыў яго.
— Добра, — кажа доктар, — я пана вылечу. Трэба толькі нацяпліць лазню.
Нацяплілі слугі лазню. Павёў доктар пана ў лазню, пасадзіў на палок ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. А сам пачаў націраць яго ўсялякімі мазямі.
Сядзіць пан, трымаецца за жэрдку ды толькі крэхча.
Але не доўга ён крахтаў. Дастаў неўзабаве доктар з кішэні сырамятны пасак, прывязаў ім да жэрдкі панавы рукі і заткнуў яму вехцем рот. Пасля ўзяў папліску і кажа:
— Што гэта, пане: бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, а не казла...
206
Залатая яблынька
Бачыць пан, што гэта Рымша, а не доктар, хоча крычаць, ды не можа — вехаць у горле!
Круціцца пан, як уюн на гарачай патэльні, а Рымша лупіць яго папліскаю па чым папала. Траха не ўсю скуру садраў з пана. Потым сеў на каня і паехаў. Толькі яго і бачылі.
Доўга хварэў пан. Усе думалі, што капцы ўжо яму. Ды ліхога і смерць не бярэ: пад вясну акрыяў пан і надумаўся за граніцу, на воды, ехаць. Пачаў збірацца, а тут якраз грошай не хапае. Парашыў ён прадаць лес. Пусціў пагалоску, і пачалі прыязджаць купцы аглядаць лес. Таргаваліся, таргаваліся, дык ніяк не могуць у цане сысціся: пан, бач, скупы быў і надта даражыўся.
Аднаго дня прыехаў у маёнтак нейкі вельмі ж багаты з выгляду купец. Павёў яго пан аглядаць лес. Пан хваліць лес, хоча даражэй з купца злупіць, а купец усё падтаквае яму ды адводзіць далей у гушчарнік. Забраліся яны ў такую нетру, што і свету не відаць. Тут купец давай рукамі хвоі абнімаць, сажнем таўшчыню мераць. Абхапіў і пан адну хваіну.