Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

Залатая яблынька

Казкі, легенды, паданні
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 288с.
Мінск 2013
56.53 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Як я заўсёды на сметніку сплю, дык і сёння я лягу на сметніку, — кажа асёл.
— А я прывык спаць каля дзвярэй, дык і тут каля дзвярэй лягу, — азваўся сабака.
18
Залатая яблынька
— А мне месца заўсёды на прыпечку, і сёння займу я прыпечак, — падае голас кот.
— А я прымайструюся на жэрдачцы пад страхой: такі ўжо звычай завялі мае бацькі і дзяды, — кажа пеўнік.
Размясціліся сябры і паснулі.
А бандыты гэтым часам у лесе стаіліся ды разважаюць, хто ж гэта перапалохаў іх і што сталася з іхняю хатаю. Пасылаюць аднаго бандыта.
— Ідзі, — кажуць, — праведай, што там робіцца.
Падыходзіць бандыт да сваёй хаты. Ціха, нічога не чуваць. Заходзіць у хату — цёмна, нічога не відаць. Дастаў ён з печы смалячок, ідзе да прыпечка, каб агонь запаліць. Аж бачыць — два вугольчыкі блішчаць. Хацеў выгарнуць, а кот кіпцюрамі як драпане па руцэ! У таго і кроў пайшла. Кінуўся бандыт з хаты, а каля парога сабака як рване яго за сцягняк! А тут і пеўнік як зляціць з жэрдачкі ды як дзюбане бандыта па галаве! Бандыт кулём за плот коціцца, а там асёл як штурхане яго нагою! Бандыт разоў тры перакуліўся ды бегчы ў лес! Прыбягае і расказвае:
— Быў я ў нашай хаце — бяда! Нейкая сіла заняла яе! Хацеў на прыпечку вугольчыкі раздзьмухаць, аж нехта шась мяне нажом па руцэ. Кінуўся ўцякаць, а мяне хтось каля парога па назе шабляй. А другі, як д’ябал, зпад страхі
Казкі пра жывел
19
вырваўся ды кап’ём мне ў голаў. Цераз плот пераскочыў, а там хтось даўбешкай як стукнуў мне, разоў тры перакуліўся я... Прапала наша хата! Уцякайма!
Паўцякалі з гэтага лесу бандыты, і іх палавілі. А спевакі асталяваліся ў той хаце, жывуцьпажываюць і бядыліха не знаюць.
ЗАЙКІНА ХАТКА
Жылібылі ў лесе лісічка і зайчык.
Жылі яны непадалёку адзін ад другога. Прыйшла восень. Холадна стала ў лесе. Надумаліся яны хаткі на зіму пабудаваць. Лісічка збудавала сабе хатку з трускусняжку, а зайчык з трускупяску. Перазімавалі яны ў новых хатках. Настала вясна, прыгрэла сонца. Лісічкіна хатка растала, а зайкіна стаіць, як стаяла. Прыйшла лісіца ў зайкіну хатку, выгнала зайку, а сама ў яго хатцы засталася. Пайшоў зайка з свайго двара, сеў пад бярозкаю ды плача. Ідзе воўк. Бачыць — зайка плача.
— Чаго ты, зайка, плачаш? — пытае воўк.
— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адзін каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я з трускупяску, а яна з трускусняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць, як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама ў ёй жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
20
Залатая яблынька
— He плач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Воўк стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Чаго залезла ў чужую хату? Злазь, ліса, з печы, a то скіну, паб’ю табе плечы.
He спалохалася лісічка, адказвае воўку:
— Ой, воўк, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам табе, дык будзе канец.
Перапалохаўся воўк ды наўцёкі, і зайку аднаго пакінуў. Сеў зноў зайка пад бярозкай ды горка плача. Ідзе праз лес мядзведзь. Бачыць — зайчык сядзіць пад бярозай і плача.
— Чаго, зайка, плачаш? — пытае мядзведзь.
— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адзін каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з трускупяску, а яна — з трускусняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць, як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
— He плач, зайка: пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Мядзведзь стаў на парозе зайкінай хаткі і крычыць на лісічку:
— Нашто адабрала ў зайкі хатку? Злазь, ліса, з печы, a то скіну, паб’ю табе плечы.
He спалохалася лісічка, адказвае мядзведзю:
— Ой, мядзведзь, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам, дык будзе табе канец.
Казкі пра жывел	21
Спалохаўся мядзведзь ды наўцёкі, і зайку аднаго пакінуў. Зноў пайшоў зайка з свайго двара, сеў пад бярозкаю ды горка плача. Аж бачыць — ідзе праз лес пеўнік. Угледзеў зайчыка, падышоў і пытае:
— Чаго, зайка, плачаш?
— Ды як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адзін каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з трускупяску, a яна — з трускусняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць, як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Вось я сяджу ды плачу.
— He плач, зайка: я выганю лісу з твае хаткі.
— Ой, Пеценька, — плача зайка, — дзе табе яе выгнаць? Воўк гнаў — не выгнаў. Мядзведзь гнаў — не выгнаў.
— А вось жа я выганю. Пойдзем, — кажа пеўнік.
Пайшлі. Увайшоў пеўнік у хатку, стаў на парозе, кукарэкнуў, а потым як закрычыць:
Я — пятухчабятух,
Я — пявунлапатун, На кароткіх нагах, На высокіх пятах. Нясу касу на плячы, Хачу ліску засячы.
А лісічка ляжыць ды кажа:
22
Залатая яблынька
— Ой, певень, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам, дык будзе табе канец.
Скочыў пеўнік з парога ў хату ды зноў крычыць:
Я — пятухчабятух, Я — пявунлапатун, На кароткіх нагах, На высокіх пятах.
Нясу касу на плячы, Хачу ліску засячы.
I — скок на печ да ліскі. Дзюбануў лісу ў спіну. Як усхопіцца лісіца ды як пабяжыць вон з зайкінай хаткі, а зайка і дзверы зачыніў за ёю.
I застаўся ён жыць у сваёй хатцы разам з пеўнікам.
БЫЛІНКА I ВЕРАБЕЙ
Сеў верабейка на былінку і хацеў, каб яна яго пакалыхала. Але былінка не захацела калыхаць верабейку, узяла ды і скінула яго. Узлаваўся верабейка на былінку, зачырыкаў:
— Пачакай жа, гультайка, нашлю я на цябе коз!
Паляцеў верабейка да коз:
— Козы, козы, ідзіце былінку абгрызаць, бо былінка не хоча мяне калыхаць.
Козы не паслухалі верабейкі.
Казкі пра жывел
23
— Пачакайце ж, козы, нашлю я на вас ваўкоў!
Паляцеў верабейка да ваўкоў:
— Ваўкі, ваўкі, ідзіце коз душыць, бо козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і ваўкі.
— Пачакайце ж, ваўкі, нашлю я на вас стральцоў!
Паляцеў верабейка да стральцоў:
— Стральцы, стральцы, ідзіце ваўкоў біць, бо ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і стральцы.
— Пачакайце ж, стральцы, нашлю я на вас вяроўкі!
Паляцеў верабейка да вяровак:
— Вяроўкі, вяроўкі, ідзіце стральцоў вязаць, бо стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і вяроўкі.
— Пачакайце ж, вяроўкі, нашлю я на вас агонь!
Паляцеў верабейка да агню:
— Агонь, агонь, ідзі вяроўкі паліць, бо вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
24
Залатая яблынька
He паслухаў і агонь.
— Пачакай жа, агонь, нашлю я на цябе ваду!
Паляцеў верабейка да рэчкі:
— Вада, вада, ідзі агонь тушыць, бо агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухала і вада.
— Пачакай жа, вада, нашлю я на цябе валоў!
Паляцеў верабейка да валоў:
— Валы, валы, ідзіце ваду піць, бо вада не хоча агонь тушыць, агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і валы.
— Пачакайце ж, валы, нашлю я на вас доўбню!
He паслухала і доўбня.
— Пачакай жа, доўбня, нашлю я на цябе чарвякоў!
I чарвякі не паслухалі.
— Пачакайце ж, чарвякі, нашлю я на вас курэй!
Паляцеў верабейка да курэй, пачаў іх прасіць, каб бядзе дапамаглі. “Добра, — адказалі куры, — дапаможам!” Пайшлі куры чарвякоў дзяўбці — і цяпер дзяўбуць.
Казкі пра жывел
25
Пайшлі чарвякі доўбню тачыць — і цяпер точаць.
Пайшла доўбня валоў біць — і цяпер б’е.
Пайшлі валы ваду піць — і цяпер п’юць.
Пайшла вада агонь тушыць — і цяпер тушыць.
Пайшоў агонь вяроўкі паліць — і цяпер паліць.
Пайшлі вяроўкі стральцоў вязаць — і цяпер вяжуць.
Пайшлі стральцы ваўкоў біць — і цяпер б’юць.
Пайшлі ваўкі коз душыць — і цяпер душаць.
Пайшлі козы былінку абгрызаць — і цяпер грызуць.
Стала былінка верабейку калыхаць — і цяпер калыша.
ЖОРАЎ I ЧАПЛЯ
Жылі сабе па канцах балота жораў і чапля. Стала ім сумна жыць паасобку. I вось задумаў жораў к чаплі ў сваты ісці. Ціпяхуліпяху, сем вёрст па моху, цераз бор ды ў чаплін двор.
— Здрастуй, чапля!
— Здароў, жораў!
— Ці не пойдзеш, чапля, за мяне замуж?
— А твае ногі доўгія, пер’е кароткае, дужа ты непрыгожы і ні к чорту не гожы; ідзі сабе, дзе быў!
26
Залатая яблынька
Жораў перабраўся зноў цераз бор, ды і прыйшоў у свой двор. Раздумалася чапля, што за жорава замуж не пайшла:
— Дайка пайду яго перапрашу.
Ціпяхуліпяху, сем вёрст па моху, цераз бор ды і к жораву ў двор.
— Здароў, жораў!
— Здрастуй, чапля!
— Вазьмі мяне замуж за сябе!
— Твая шыя і сіняя, і крывая, і сама ты гарбатая; такая мне не патрэбна.
Хоць і сорамна і крыўдна, аднак чапля паплялася цераз бор назад, у свой двор. Шкада стала жораву, што не ўзяў чаплю ўбогую, і зноў пайшоў ён тою самаю дарогай.
Ціпяхуліпяху, сем вёрст па моху, цераз бор ды ў чаплін двор.
— Здрастуй, чапля!
— Здароў, жораў!
— Ці не пойдзеш, чапля, за мяне замуж?
— А твае ногі доўгія, пер’е кароткае, дужа ты непрыгожы і ні к чорту не гожы; ідзі сабе, дзе быў!
Жораў перабраўся зноў цераз бор, ды і прыйшоў у свой двор. Раздумалася чапля, што за жорава замуж не пайшла:
— Дайка пайду яго перапрашу.
Так цэлы свой век і ходзяць яны адзін да другога ў сваты.
Казкі пра жывел	27
ЯкубКолас ЗАЙЧЫКІ
Селі два зайкі ў лясочку пад бярэзінкаю, грэюцца на сонейку і гутараць.
А ў лясочку так добранька!.. Мушкі гудуць, адна за адною ганяюцца, крыльцамі звоняць, як бы смяюцца. А там дроздзік пасвіствае, хлопчыка Піліпку падражнівае:
— Пюліп! Пюліп!
А Піліпка па верасочку з кошыкам ходзіць, на баравічкі прыглядаецца.
Яшчэ далей зязюлька кукуе.
Ну так ясна, цёпла, весела!
Але нявесела зайчыкам, невясёлыя гутаркі іх.
— Ох, якая горкая долечка наша, — кажа адзін зайчык. — Бойся кожны дзянёчак, трасіся кожную часінку, хадзі, прыслухоўвайся, ці не ходзіць вораг твой блізка.