• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

    Залатая яблынька

    Казкі, легенды, паданні

    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 288с.
    Мінск 2013
    56.53 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Развітаўся ўдовін сын з сябрамі і паехаў па белым свеце гуляць.
    Ці доўга ён ездзіў, ці нядоўга, — прыязджае да цара Пастаянца. А той цар быў з адным бокам, з адным вокам, з адною нагою, з адною рукою, палавіна галавы і палавіна барады. I вельмі любіў ён коней.
    Убачыў ён каня ўдовінага сына і кажа:
    — Давай навыперадкі пабяжым вакол палаца. Калі я цябе выпераджу — забяру твайго каня, а калі ты мяне — аддам табе сваё царства.
    Падумаў удовін сын: “He можа быць, каб аднабокі і аднаногі цар выперадзіў мяне”. I згадзіўся.
    Кінуліся бегчы. Удовін сын і трох крокаў не зрабіў, а аднаногі цар ужо тры разы вакол палаца абабег...
    Забраў цар Пастаянец каня ўдовінага сына і паставіў у сваю стайню.
    Удовін сын ледзь не плача: шкада каня. Пачаў ён прасіцца ў цара:
    — Якую хочаш службу саслужу табе — аддай каня!
    Падумаў цар Пастаянец і кажа:
    Чарадзейныя казкі
    103
    — Жыве ў трыдзевятай зямлі, у трыдзесятым царстве баба Каргота. Ёсць у яе дванаццаць дачок, як адна: волас у волас, голас у голас, твар у твар. Дом бабін высокім частаколам абгароджаны, і на кожнай частаколіне чалавечая галава тарчыць: гэта ўсё тыя, што ў сваты да бабіных дачок прыходзілі. Толькі адна частаколіна вольная. Дык вось: калі ты высватаеш за мяне малодшую дачку бабы Карготы, — вярну табе каня.
    Падумаў удовін сын: калі не згадзіцца, — не бачыць яму каня, як сваіх вушэй. А калі згадзіцца, то, можа, і без галавы застанешся, а можа, і з галавою і з канём.
    — Добра, — кажа ён цару. — Пайду ў сваты.
    Ідзе ён, ідзе, бачыць — бяжыць чалавек па моры, як па мосце. Загледзеўся ўдовін сын на бегуна.
    — Добры дзень табе, Марскі Бягун! — прывітаўся да яго.
    — Добрага здаровейка, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?
    — Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.
    — Вазьмі і мяне з сабою. Я табе не лішнім буду.
    — Хадзем.
    Ідуць удвух. Бачаць — чалавек адным вусам млын трымае, што на дванаццаць камянёў меле, а другім воблака ў небе падпёр.
    104
    Залатая яблынька
    — Добры дзень табе, Вусач!
    — Добрага здаровейка, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?
    — Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Хадзем.
    Пайшлі ўтрох. Ішлі, ішлі, бачаць — п’е чалавек ваду з возера. Цэлае возера выпіў, а ўсё крычыць: “Піць хачу!”
    — Добры дзень, Вадапой!
    — Добры дзень, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?
    — Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Добра, ідзі з намі.
    Прайшлі трохі, бачаць — грызе чалавек асінавую калоду і ўсё крычыць: “Есці хачу!”
    — Добры дзень, Пражора!
    — Добры дзень, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?
    — Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Ідзі з намі.
    Падышлі да лесу. Сустракаюць чалавека ў кажусе да пят. Стаіць ён пры дарозе ды ўсё рукавіцамі — плясь, плясь! I як толькі плясне — адразу дрэвы інеем пакрываюцца.
    Чарадзейныя казкі
    105
    — Добры дзень, Мароз!
    — Добры дзень, удовін сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?
    — Іду да бабы Карготы сватаць яе малодшую дачку за цара Пастаянца.
    — Без мяне табе з бабаю Карготаю не згаварыцца...
    — Дык ідзі і ты з намі!
    Пайшлі ўшасцёх. Ішлі, ішлі і прыйшлі да двара бабы Карготы. Бачаць — на ўсіх частаколінах галовы вісяць, толькі на адной няма. Удовін сын кажа:
    — Вось тут мая галава сядзе!
    — Можа б, і села, — усміхаюцца таварышы, — каб не мы...
    Пачалі шукаць вароты. Ды нідзе іх няма. Тут Марскі Бягун абабег разоў тры вакол двара і знайшоў вароты. Зайшлі на двор. Баба Каргота стаіць на ганку, дзівіцца: як маглі знайсці вароты гэтыя падарожнікі?
    Падышоў удовін сын да бабы Карготы:
    — Добры дзень, гаспадыня!
    — Добры дзень, удовін сын! Кажы, чаго прыйшоў да мяне?
    — Прыйшоў сватаць тваю малодшую дачку за цара Пастаянца.
    — Ну што ж, сватай, калі не жартуеш. Але перш чым дачку сватаць — паспытай піўка з майго скляпка. Вып’еш усё — аддам дачку за цара Пастаянца, не вып’еш — галаву зніму.
    106
    Залатая яблынька
    — 3 ахвотаю вып’ю, — адказвае ўдовін сын. — Я з вялікай дарогі і вельмі ж піць хачу. Ды і сябры мае таксама пасмяглі.
    Загадала баба слугам, каб завялі ўдовінага сына з таварышамі ў піўны склеп. Завялі іх слугі і на замок замкнулі.
    Удовін сын з сябрамі шклянкамі п’юць, а Вадапой — цэлымі бочкамі глытае. Вып’е бочку, стукне па ёй кулаком — тая і рассыплецца на клёпкі. Выпіў усе бочкі і крычыць нема:
    — Баба Каргота, давай яшчэ піва!
    Адчыніла баба склеп, бачыць — усе бочкі разбіты, усё піва выпіта!
    — Піва ў мяне, — кажа баба, — болып няма. А ёсць пірагі. З’ясце ўсе мае пірагі — будзеце дачку сватаць.
    Сваты зарадаваліся:
    — Давай, бабка, свае пірагі! Мы вельмі ж здарожыліся, даўно есці хочам.
    Загадала баба слугам адчыніць другі склеп з пірагамі. Пусцілі туды сватоў. А пірагоў у склепе — цэлыя горы.
    Пакуль іншыя па пірагу з’елі, дык Пражора ўвесь склеп ачысціў, сцяну праеў і крычыць нема:
    — Баба Каргота, давай больш пірагоў!
    Узлавалася баба: тры гады пякла яна з дочкамі пірагі, а сваты за адну гадзіну з’елі. Загадала яна слугам нацяпліць жалезную лазню. Слугі так нацяплілі, што аж сцены пачырванелі. Баба
    кажа сватам:
    Чарадзейныя казкі
    107
    — Памыйцеся ў маёй лазні, пераначуйце там, тады будзем аб справе гаварыць.
    — Добра, бабка, мы па дарогах нахадзіліся, дужа запыліліся, — лазня нам не пашкодзіць.
    Павяла баба сватоў у лазню сама. Толькі ўдовін сын падышоў да парога, як Мароз цоп яго за плячо і паставіў за сабою. Сам увайшоў першы, надзеў рукавіцы, пляснуў раздва, і адразу халадком павеяла. Зайшлі за Марозам усе сваты, а баба дзверы зачыніла і ключом замкнула...
    Тут Мароз давай па лазні пахаджваць, рукавіцамі памахваць:
    — Ну, як: не перастудзіў? Можна будзе начаваць не накрываючыся?
    — Добрая лазня, — хваляць таварышы. — He гарачая і не халодная, — якраз у меру.
    Памыліся і ляглі спаць.
    Назаўтра пасылае баба Каргота слуг у лазню:
    — Схадзіце павыкідайце сабакам папечаных сватоў!
    Адчынілі слугі лазню, а адтуль выходзяць шэсць малайцоў, як дубоў.
    Баба аж умлела: нічога сватам зрабіць не можа! Вось яна і кажа ўдовінаму сыну:
    — Калі пазнаеш маю малодшую дачку, то будзеш сватаць яе за цара Пастаянца. А не пазнаеш — пасаджу тваю галаву на вольную частаколіну.
    Удовін сын зажурыўся: “Як жа яе пазнаць, тую малодшую дачку?”
    108
    Залатая яблынька
    — Я пазнаю, — шэпча Марскі Бягун. — Я іх не раз бачыў, калі яны прыходзілі да мора купацца.
    — Добра, — кажа ўдовін сын бабе, — вядзі сваіх дачок.
    Прыводзіць неўзабаве баба Каргота дванаццаць дачок — волас у волас, голас у голас, твар у твар, плячо ў плячо: як адна! Сама стала наперадзе, дачок за сабою паставіла. Удовін сын тры разы бабіных дачок абышоў, а якая малодшая, — не пазнаў: усе роўныя!
    Тут Марскі Бягун падмаргнуў і вачыма на малодшую дачку паказаў. Узяў яе ўдовін сын ды вывеў наперад, да бабы Карготы:
    — Вось твая малодшая дачка!
    Закалацілася баба ад злосці, ды нічога не зробіш: не памаглі хітрыкі!
    Узяў удовін сын бабіну дачку за руку і павёў за вароты. Але толькі яны выйшлі, — скокнула бабіна дачка ў неба, села на воблака ды смяецца. Тут Вусач падняў правы вус у ropy, падчапіў яе і зняў з воблака.
    Бачыць бабіна дачка: з такімі сватамі не вельмі нажартуеш, і супакоілася.
    Пайшлі сваты дадому.
    Па дарозе кожны як толькі дойдзе да свайго месца, дык там і застаецца, дзе быў: Марскі Бягун заняўся сваёй работай, Вусач сваёй, Вадапой сваёй... А ўдовін сын з бабінай дачкою пайшлі да цара Пастаянца.
    Чарадзейныя казкі
    109
    Цар нацягаў за гэты час на кані ўдовінага сына цэлую яму смалы і падварвае яе знізу: смала аж кіпіць. А зверху палажыў тонкую чараціну.
    Прыйшоў да яго ўдовін сын.
    — Вось, — кажа, — табе, цар, малодшая дачка бабы Карготы: ледзь высватаў! Аддай цяпер майго каня.
    Цар паказаў на чараціну і кажа, пасміхаючыся ў аднабокую бараду:
    — Пяройдзеш па гэтай кладцы — аддам каня...
    Паглядзеў удовін сын на тонкую кладку — страшна зрабілася. А бабіна дачка штурхае яго пад бок: “He бойся!”
    I ніхто нават не згледзеў, як уцягнула яна ў чараціну моцны сталёвы прут.
    — Ідзі, — кажа ўдовінаму сыну.
    Ён і пайшоў па чараціне. Перайшоў і кажа цару Пастаянцу:
    — Вось што, цар: я саслужыў табе дзве службы. Ну, дык саслужы і ты мне хоць адну: перайдзі кладку, што сам палажыў.
    — Але, — угаворвае цара бабіна дачка, — перайдзі, a то не быць табе маім мужам.
    Бачыць цар — калі ўдовін сын перайшоў, то і яму не страшна.
    I толькі ён ступіў на чараціну, як бабіна дачка — шморг! — і выцягнула з яе сталёвы прут...
    110
    Залатая яблынька
    Чараціна хруснула; цар паляцеў у кіпячую смалу ды там і застаўся...
    — Ну вось, — кажа ўдовін сын, — не капай другому ямы, бо сам у яе ўвалішся.
    Ажаніўся ён з малодшаю дачкою бабы Карготы і застаўся жыць у тым царстве.
    I цяпер жывепажывае да дабра нажывае.
    ХВЕДАР НАБІЛКІН I САПРАЎДНЫЯ АСІЛКІ
    Жыўбыў у адной вёсцы бедны, адзінокі чалавек Хведар Набілкін. Слабаваты ён быў сілаю, затое меў галаву з розумам.
    Захацелася яму стаць асілкам. “Чым я не асілак? — думае сабе Хведар Набілкін. — I чаму толькі дужыя могуць быць асілкамі?”
    Справіў ён сабе палатняны шацёр, сядло, узяў касу замест мяча, сеў на сваю дохлую кабылку і паехаў у свет.
    Ехаў, ехаў і даехаў да вялікага горада. Бачыць — стаіць пры дарозе слуп, а на ім розныя аб’явы вісяць. Ён гэта зараз выняў з кішэні аловак і напісаў сваю аб’яву, што ў такімта годзе, такогата месяца, такогота дня праехаў паўз гэты горад магутны асілак Хведар Набілкін — ззаду яго не даганяць, спераду не сустракаць, a здалёку стаць, шапку зняць і павіншаваць!
    Прыбіў аб’яву да слупа, а сам далей падаўся.
    Чарадзейныя казкі
    111
    Тым часам едзе неўзабаве па гэтай дарозе сапраўдны асілак Дубавік. Прачытаў аб’яву і дзівіцца: што за новы асілак з’явіўся ў іхнім царстве? Як жа на яго хоць паглядзець: ззаду даганяць забараняецца, спераду сустракаць не дазваляецца... Прыйдзецца хіба хоць здалёку пакланіцца яму!
    Дубавік тры вярсты кругу даў, наперад заехаў, шапку зняў і крычыць:
    — Добры дзень, магутны асілак Хведар Набілкін! Хачу тваім малодшым таварышам стаць. Дзе загадаеш мне ехаць з табою — ззаду ці спераду?