Вакол Нары на зялёнай траве сядзелі дзяўчаты і хлопцы. Адзін з іх, чарнявы дзяцюк Андрэйка, падыйшоў да панавай фурманкі і сказаў: — Нара — нявеста мая, а пан няхай бы шукаў сабе жонку сярод паненак’ — А ці не сын ты таго Пятра, што бунтаваў мне народ?! — пачырваеў ад злосці пан дый залемантаваў: — Узяць, схапіць яго! Звязалі панскія прыслужнікі Андрэйку, завезлі ў маёнтак, і з таго часу аніхто болып не бачыў яго. Праз некаторы час пан ізноў прыехаў да Нары спытацца, ці не пагодзіцца яна стаць з ім на ручнік. Дзяўчына зрабіла выгляд, што згодная, і адразу ж дамовіліся пра вяселле. Надыйшоў той дзень, якім сцюдзёны вецер гнаў цёмныя хмары, а лес стагнаў жалобнымі песнямі. Ехала Нара на фурманцы ў панскі маёнтак і трымала на каленях важкі пакунак. Сустрэлі яе служанкі, завялі ў пакоі і апранулі ў шлюбны строй. Выйшла Нара прыўкраснай красуняю, пакланілася пану і папрасіла дазволу пабыць перад шлюбам яшчэ крыху адной у пакоях. Пагадзіўся пан неахвотна, а сам хадзіў па дварэ, на служанак пакрыкваў дый на дзверы паглядаў. 254 Залатая яблынька А Нара тым часам дастала са свайго пакунка смалякі дый падпаліла пакоі адзін за адным. А калі шугануў з вокнаў чорны дым, а па даху заскакалі чырвоныя языкі полымя, скочыла яна да сваёй фурманкі дый пагнала каня ў сваю вёску. Спынілася на тым месцы, дзе нярэдка сустракала з Андрэйкам усход сонца, прыхінулася да клёна і горка заплакала. Пачуўся тут конскі топат — то прыскакалі следам панскія служкі. Насіліся яны па ўсёй вёсцы, білі людзей бізунамі і ўсё дапытваліся, дзе Нара. — Дык вось яна! — закрычаў адзін з іх. — Жывую мяне не возьмеце! — ускрыкнула дзяўчына і кінулася да возера. Цёмныя хвалі з белымі грабянямі накатваліся адна за адною, а пры беразе гайдаўся непрычалены човен, у якім Нара не раз каталася са сваім Андрэйкам. Спрытна і ўмела ўхапілася дзяўчына за карму, адштурхнулася ад берага і паплыла. — Я адпомсціла, шалёны пане, і за Андрэйку, і за ягонага бацьку, і за ўсіх тых, хто загінуў у тваім маёнтку! Ад невыказнае злосці кінулі панскія служкі цымбалы ў возера, а човен тым часам адплываў усё далей і далей, покуль зусім не знік паміж хваляў... 3 таго часу назвалі людзі возера імем смелай і гордай дзяўчыны, і дайшла да нашых дзён назва Нарач. Паданні 255 ПРА НЁМАН I ЛОШУ Гэтых рэчак раней не было. На тым месцы, дзе яны цяпер выцякаюць, стаяў у балоце стары корч, а зпад карча біла крыніца. Яна ўсё біла і струменілася. Вада з яе расцякалася, а пасля выцягнулася ў маленькія ручайкі. Пабеглі тыя ручайкі па лугах і палях. Усё дужалі яны, набіраліся моцы, і нарадзіліся з іх рэчкі Нёман і Лоша. Нёман быў хлопец, а Лоша — дзяўчына. Нёман моцна палюбіў Лошу. Аднаго разу беглі яны цэлы дзень, а сонца так пякло, што стаміліся абое і паснулі. А назаўтра раненька паднялася Лоша, Нёмана не пабудзіла і пабегла сабе ціхенька. Прачнуўся Нёман — няма Лошы. Ён усхапіўся і кінуўся наўпрасцяж шукаць сваю Лошу. Вось і цяпер Лоша плыве сабе ціхенька, a Нёман імкне і ляціць наўпрасцяж. МЕНЕСК На беразе ракі Свіслач, паміж Татарскім канцом і Пярэспінскім мастком, жыў калісьці чараўнік, якога звалі Менескам. Ён пабудаваў сабе вадзяны млын на сямі колах і малоў з камення муку. Днём чараўнік не паказваўся людзям на вочы, а ноччу гойсаў на млыне па наваколлі і збіраў у сваю дружыну асілкаў. Гэтыя асілкі 256 Залатая яблынька потым заснавалі каля Свіслачы паселішча, ад іх павёўся адважны і дужы народ. 3 таго часу засталася прымаўка: “He пайду я да Менска ад шляху Віленскага, а пайду па шляху Віленскім і сустрэнуся з Менескам”. БЯРЭСЦЕ Ехаў у Літву купец. Памалу сунуўся яго воз, нагружаны таварам. Наперадзе — няблізкая дарога. I раптам здарылася бяда: воз заграз у балоце. Конь ажно рвецца ў аглоблях, а колы — ні з месца. Пачаў купец дзерці бяросту і гаціць грэблю. Шмат бяросты надраў, пакуль выбраўся з балота. Праз месяц, удала збыўшы свой тавар, купец вяртаўся дахаты. На грэблі з бяросты ён спыніўся і паставіў драўляную каплічку. Да каплічкі, як да святога месца “на берасце”, сталі прыходзіць вернікі. Спадабалася ім гэтая мясціна: з аднаго боку — Буг, а з другога — Мухавец. Лепшага месца не знойдзеш, каб даць адпор варожай навале. Потым людзі пабудавалі тут горад Бярэсце. БРАСЛАЎ Некалі сярод шматлікіх азёраў стаяў на вялікай гары прыгожы горад, умацаваны вежамі. А сярод горада ўзвышаўся замак. I жыў у тым Паданні 257 замку заможны князь Дзвін. У бітвах ён заўсёды перамагаў сваіх ворагаў, усе ў наваколлях дрыжэлі перад ім. Слава, багацце, улада — усё ў яго было, але князь той сумаваў. Усе ведалі — пахмурны і злосны ён таму, што не мае сынанашчадка, які прадоўжыў бы слаўны род. Затое меў князь прыгожую дачку Дрыву, і кахалі яе тры маладыя княжычы — Брас, Ноў і Снуд. Аднойчы князь Дзвін з дружынаю выправіўся ў доўгі паход. Засталася Дрыва са сваёй маці Друйкаю дома. Пацяшалася Дрыва з маладых закаханых княжычаў. Сказала яна кожнаму з іх паасобку, што пойдзе за таго, хто пакіне ў суперніку свой меч. Змовіліся Ноў са Снудам дый вырашылі забіць Браса. Наладзілі яны засаду пры дарозе, па якой брат павінен быў везці князёўне падарункі. Але той нібыта прадчуваў бяду і выправіў з падарункамі свайго слугу. Забілі таго небараку Ноў са Снудам і накіраваліся ў замак. Але ведалі абодва пра жорсткую ўмову: жывы павінен застацца толькі адзін. Зноў зазвінелі мячы. Снуд патрапіў у братава сэрца, але і сам загінуў ад ран. Даведаўся Брас пра гібель братоў і прыехаў у замак. Выбегла Дрыва яму насустрач і сказала: — Любы мой, браты твае загінулі, і няма ў цябе болей супернікаў! Паглядзеў на яе Брас з пагардаю і прамовіў: 9 3ак. 1404 258 Залатая яблынька — Злосная княжна! На табе кроў маіх братоў! He патрэбна мне цяпер тваё каханне! У роспачы кінулася Дрыва ў возера. He вытрымала страты дачкі і памерла Друйка. Вярнуўся з пераможнага паходу князь Дзвін, але таксама пражыў нядоўга. Застаўся валадарыць над горадам Брас. Слаўны гэта быў князь, мужны і справядлівы, але ўсё жыццё пражыў ён самотны... Імем ягоным пазней стаў звацца горад Браслаў. А непадалёк ад яго плешчуцца хвалі рэчак Заходняя Дзвіна і Друйка, а таксама азёраў Дрывяты, Снуды і Навяты. АДКУЛЬ НАЙМЕННЕ ГОМЕЛЬ Там, дзе цяпер стаіць горад Гомель, пасярэдзіне Сожа струмені рэчкі намылі шмат пяску і жвіру. Каб плыты, якія плылі па рацэ, не паўзбіваліся на водмель, плытагоны перасцерагальнымі крыкамі папярэджвалі сваіх хаўруснікаў: — Го—гоо! Мель! Го! Мель! Вось адтуль і пайшло найменне Гомель. АДКУЛЬ НАЗВА ІВЯНЕЦ У старадаўнія часы адна вельмі багатая княгіня праязджала праз Івянецкую мясцовасць дый угразла з брычкай і коньмі ў невялікай Паданні 259 балаціне... Людзі навокал не жылі, і таму ратаваць не было каму. Княгіня адчула немінучую пагібель, а таму вельмі спалохалася. Агледзелася яна ў адчаі і пабачыла непадалёк прыгожую жанчыну, якая пляла вянок з кветак. — Як мне пазбавіцца бяды, як выратавацца ад няшчасця? — спыталася княгіня ў тае жанчыны. — Паабяцай насяліць гэтую мясцовасць народам, тады і выратуешся, — адказала жанчына. — Добра, — паспешліва адказала княгіня. — Я згодная. Коні з брычкай зараз жа выйшлі з балота, нібыта з ручая, нібыта не адчувалі аніякага цяжару. Тады княгіня запыталася ў жанчыны, як ёй назваць гэтае месца. — Ці бачыш вянок у маіх руках? — Бачу, — адказала княгіня. — Дык назаві новае мястэчка, якое ты населіш, Івянцом, — сказала дзіўная жанчына і знікла, нібыта яе і не было. ЖОДЗІНА У старадаўнія часы ці не самымі заможнымі ў нашым краі былі князі Радзівілы. Валодалі яны многімі гарадамі і крэпасцяці, вёскамі і мястэчкамі. 260 Залатая яблынька Адзін з іх, дваццацітрохгадовы князь Багуслаў, загадаў раскарчаваць лясныя дзялянкі і заснаваць на ажыўленым тракце, на ўсходняй ускраіне свайго маёнтка Смалявічы новае паселішча. Назвалі яго людзі Жодзіна Слабада, бо князь той на дваццаць пяць гадоў дараваў нечуваныя “слабоды або свабоды” — вызваліў ад падаткаў гандляроў і рамеснікаў, каб сяліліся на ягонай зямлі. А слабаду тую звалі Жодзінай, бо стаяла яна на беразе булькатлівай і гаваркой рэчкі Жодзіна, дзе ўпадала яна ў Плісу. Князёўна Ганна Марыя, што таксама была з Радзівілаў, нарадзіла свайму любаму Багуславу адзіную дачушку Людвіку Караліну і памерла маладою. Князь Багуслаў не вытрымаў расстання з каханаю і праз два гады следам за ёю сышоў у лепшы свет. Быў ён адважным ваяром, але загінуў не на полі бітвы, а памёр пад навагоднюю ноч на паляванні на курапатак. Ягоная дачка Людвіка Караліна пасталела, уступіла ў правы і ў бацькаў гонар загадала іменаваць Жодзіну Слабаду не іначай як Багуслаў Поліс, што азначала Багуславаў горад. Ішлі гады. Слабоды, дараваныя князем, мінуліся дый само паселішча перайшло да іншых гаспадароў. Доўгі час бытавалі поруч дзве назвы мястэчка, але потым засталася адна: Жодынь альбо Жодзін, а канчаткова — Жодзіна. Паданні 261 МАШЭКА У глухіх пушчанскіх нетрах, дзе віраваў хуткаплынны Дняпро, жыў разбойнік Машэка. Нібы гуляючы, ён выдзіраў з карэннямі дрэвы, адной рукой спыняў экіпаж, запрэжаны васьмерыком коней. Насіў Машэка мядзведжую шкуру, вывернутую поўсцю наверх, анікога не баяўся, а калі на яго ішло войска, хаваўся ў непралазны гушчар. Аднойчы па лясной дарозе імчала карэта, у якой сядзелі прыгожая паненка і малады кавалер. Раптам зза вываратня выскачыў Машэка. Адважны кавалер выхапіў шаблю і ўдарыў зламысніка па галаве. Аднак шабля зламалася, і праз імгненне смяльчак сканаў, аглушаны дубінай. Потым разбойнік азірнуўся на паненку і застыў ад здзіўлення, бо пазнаў сваю каханую, якая не адказала яму ўзаемнасцю. 3 таго часу, затаіўшы крыўду і злосць, Машэка пачаў усім помсціць. Разбойнік прынёс непрытомную дзяўчыну ў бярлогу. Неўзабаве яна ачнулася і здагадалася, куды патрапіла. Прыгажуня прыкінулася пяшчотнай, прытулілася да Машэкі, а калі ён моцна заснуў, схапіла востры нож... Назаўтра яна прывяла сюды людзей. Над магілай разбойніка людзі насыпалі курган, які назвалі Магілай льва, а пасля заснавалі тут горад Магілёў. 262 Залатая яблынька ЛАЗНІК Пайшла дзеўка за старога кавалера, а сама насміхаецца з яго старасці, лысым чортам называе. Потым нарадзіўся ў іх прыгожы хлопчык. Аднаго дня сабралася маладзіца ў лазню і сыночка з сабою ўзяла, а мужыку сказала: