• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

    Залатая яблынька

    Казкі, легенды, паданні

    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 288с.
    Мінск 2013
    56.53 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Вось, — кажа, — глядзі, якая калодзішча’ Золата, а не лес.
    А купец выхапіў з кішэні пасак ды прывязаў пана да хвоі. Потым дастаў зпад крыса папліску, паказаў пану і пытаецца:
    — Што гэта, пане: бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, а не казла!
    Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі	207
    I пачаў пярэсціць пана...
    Біў, біў, колькі ўлезла, ды так і пакінуў прывязаным да хвоі. Увесь дзень прастаяў пан каля дрэва, пакуль не знайшлі яго там дваровыя людзі.
    Можа, з год пасля таго пракачаўся пан, а ўсё няма ачунку.
    Зноў раяць яму дактары ехаць на воды. Прадаў пан лес, збожжа, жывёлу. Набраў шмат грошай і сабраўся ехаць за граніцу, на воды. А Рымша ўсё цікуе за панам. Даведаўся ён, па якой дарозе будзе ехаць пан, і зрабіў на яго пастку: паставіў у лесе за ганок трое адзін ад аднаго двух конных хлапцоў з папліскамі.
    Пад’ехаў пан да першага хлапца, а той здалёк патрос папліскаю і крычыць:
    — Што гэта, пане: бяроза ці лаза?
    — Хапай, хапай яго! — крычыць пан на фурмана. — Гэта ж Рымша!
    Фурман шась нажом па пастронках, сеў на прыпражнога каня і пагнаўся за хлапцом.
    Як толькі ён знік з вачэй, да панскага воза пад’ехаў другі такі ж хлапец. Замахнуўся папліскаю і кажа:
    — Што гэта, пане: бяроза ці лаза?
    — Хапай, хапай яго, галгана! — закрычаў пан на лёкая. — Гэта ж Рымша!
    Ускочыў лёкай на другога каня і памчаўся за хлапцом. Застаўся пан адзін у карэце. Тут ні адсюль ні адтуль перад ім апынуўся сам Рым
    208	Залатая яблынька
    ша. Дастаў ён зпад крыса папліску, патрос ёю і пытаецца:
    — Што гэта, пане: бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, а не казла!
    Збіў Рымша пана на горкі яблык, забраў грошы і пайшоў у лес, у сваю зямлянку.
    Шмат дабра потым рабіў Рымша бедным людзям: і грашыма памагаў, і ад ліхіх паноў бараніў.
    Яшчэ і да гэтага часу ў цёмным лесе на Мазыршчыне паміж Заполлем і Навасёлкамі стаіць гара. Завуць яе Рымшаваю гарою. Кажуць, там і жыў той горды і смелы дзяцюк Рымша.
    ЛЮДЗЕЙ СЛУХАЙ, А СВОЙ РОЗУМ МАЙ
    Быў адзін дурнаваты чалавек. Захацелася яму пайсці на кірмаш. Злавіў ён белага пеўня, засунуў за пазуху ды пайшоў. “Прадам, — думае, — пеўня, куплю махоркі”.
    Яшчэ не дайшоў да кірмашу, а тут ужо яго і купцы сустракаюць:
    — Што прадаеш, дзядзька?
    — Пеўня, — кажа чалавек.
    Дастаў ён зза пазухі белага пеўня. Купцы паглядзелі, галовамі паківалі:
    — Які ж гэта певень? Гэта ж заяц!
    “Жартуюць, — думае дзядзька, — ліха ім!”
    Забраў пеўня ды ідзе далей.
    Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 209
    Прайшоў крыху — другія купцы падбягаюць:
    — Што прадаеш?
    — Пеўня.
    Паглядзелі:
    — Які ж гэта певень? Гэта ж заяц!
    Прыгледзеўся лепш чалавек і сам да свайго пеўня: “А можа, і заяц? — думае. — He вер вачам! Відаць, праўда, калі ўсе як у бубен б’юць”.
    Прыйшоў ён на самы кірмаш. Людзей там так густа, што і яблыку няма дзе ўпасці. Каля аднае крамы стукаюць у патэльні, каля другой звоняць косамі, — пакупнікоў заклікаюць.
    Такі шум, гоман на кірмашы, што чалавек ледзь не аглух.
    Ачухаўся ён трохі і сам пачаў крычаць:
    — Купіце зайца! Купіце зайца!
    Падыходзіць да яго баба, дзівіцца:
    — Які ж гэта заяц? Гэта ж певень!
    Ды чалавек стаіць на сваім:
    — Заяц, кажу табе, а не певень!
    Сабралася куча народу. Жартуюць з бабы:
    — Дзядзька праўду кажа! Ці ж ты не бачыш, што гэта заяц!
    Тут ужо чалавек зусім паверыў, што прынёс ён на кірмаш зайца, а не пеўня. I калі хто з купцоў гаварыў цяпер, што гэта певень, а не заяц, дык ён ледзь не з кулакамі на яго кідаўся.
    Хадзіў, хадзіў чалавек па кірмашы з пеўнем, і ўсё яму здавалася, што гэта заяц.
    210
    Залатая яблынька
    Надакучыла пеўню цягацца з чалавекам, — пара б ужо і на седала збірацца! Залопаў ён крыламі ды як закрычыць на ўвесь кірмаш:
    — Кукарэку!
    Пачуўшы гэта, чалавек зусім збіўся з панталыку: заяц, а пеўнем спявае!
    Выкінуў ён пеўня зза пазухі, плюнуў ды пайшоў дахаты.
    Праўду кажуць старыя людзі: не той дурань, каго завуць дурнем, а той дурань, хто чужым розумам жыве.
    Людзей слухай, а свой розум май.
    СТАРЫ БАЦЬКА
    Даўней было так: як састарэе бацька, то сын завязе яго ў глухую пушчу ды і пакіне там...
    Вось аднаго разу павёз сын бацьку ў пушчу. Шкада яму бацькі — моцна любіў ён яго, але што зробіш? He павязеш — людзі смяяцца будуць: старых, скажуць, звычаяў не трымаецца. Яшчэ з сяла выганяць...
    Едзе ён так маркотны, аж бацька і кажа яму:
    — Няўжо ты, сынку, мяне, старога ды нядужага, аднаго ў пушчы пакінеш?
    Падумаў сын, змахнуў слязу і кажа:
    — He, бацька, не пакіну. Але для людзей хоць трэба зрабіць гэта. Уночы я прыеду па цябе, забяру і буду трымаць да смерці ў цёмнай каморцы, каб ніхто не бачыў.
    Сацыяльнабытавыя 7 авантурнанавелістычныя казкі 211
    Так сын і зрабіў.
    Як прыйшла ноч, прывёз ён бацьку з пушчы ды схаваў у цёмнай каморцы.
    Здарылася няшчасце: град усё жыта выбіў, і няма чым нават новага пасеяць.
    Прыйшоў сын да бацькі ў цёмную каморку, бядуе:
    — Што рабіць? He пасеем жыта — і налета без хлеба будзем.
    Бацька кажа:
    — He, сынку, пакуль я жыў, без хлеба мы не будзем. Слухай мяне. Як ты быў яшчэ малы, тады я гумно ставіў. А ў тым годзе быў вельмі ж добры ўраджай. Дык я немалочаным жытам гумно накрыў. Здзяры страху, абмалаці і мецьмеш насенне.
    Сын так і зрабіў. Садраў страху з гумна, абмалаціў і пасеяў увосень жыта.
    Суседзі дзівяцца: адкуль ён насенне ўзяў?
    А сын маўчыць, бо нельга ж прызнацца, што гэта стары бацька яму памог.
    Прыйшла зіма. Няма чаго есці. Зноў ідзе сын да бацькі ў цёмную каморку.
    — Так і так, — кажа, — давядзецца з голаду паміраць...
    — He, — кажа бацька, — з голаду не памром. Слухай, што я табе скажу. Вазьмі рыдлёўку ды пакапайся ў хаце пад лаваю. Там я некалі, як быў яшчэ малады і дужы, закапаў трохі грошай на чорны дзень. Жыццё, сынку, пражыць — не
    212
    Залатая яблынька
    поле перайсці: усё можа здарыцца. Так я думаў, так і рабіў.
    Зарадаваўся сын, выкапаў бацькавы грошы і купіў збожжа. Сам з сям’ёю хлеб есць ды яшчэ і суседзям пазычае. Вось яны і пытаюцца ў яго:
    — Скажы ты нам, браце, адкуль ты хлеб бярэш?
    Прызнаўся сын.
    — Бацька, — кажа, — мяне корміць.
    — Як жа так? — дзівяцца суседзі. — Ты ж завёз свайго бацьку ў лес, як і ўсе добрыя сыны!
    — He, — кажа ён, — я не рабіў так, як вы робіце, а пакінуў бацьку пры сабе дажываць веку. Затое, як прыйшла бяда,— бацька мне і памог. Старыя людзі большы розум маюць, чым маладыя.
    Перасталі з таго часу сыны бацькоў у пушчу вазіць, а пачалі пад старасць шанаваць іх і даглядаць.
    СацыяльнабытаЗыя і авантурнанавелістычныя казкі	213
    НЕСЦЕРКА
    Жыў сабе таксяк Несцерка, меў дзетак шэсцерка. Рабіць ленаваўся, красці баяўся, прасіць не смеў — ледзь не сапсеў. He было яму з чаго пражыць, дык ён надумаўся пайсці да Бога.
    Ідзе ён сабе, ідзе ажно бачыць на ростанях — едзе святы Юр’я — залатое сядло.
    — Здароў, святы Юр’я!
    — Здароў! Ты хто будзеш?
    — Я, — кажа, — Несцерка, маю дзетак шэсцерка, рабіць лянуюся, красці баюся, прасіць не смею дый не ўмею.
    — Куды ж ты ідзеш?
    — Да Бога!
    — А чаго?
    — А вось чаго: няма з чаго мне пражыць, дык іду спытацца, чым мне займацца: ці чытаць, ці пісаць, ці з гаршчкоў хапаць? А ты куды, святы Юр’я?
    — Да Бога і я, толькі па сваіх патрэбах!
    — Ну дык успомні там, святы Юр’я, пра мяне, спытайся ў Бога, чым мне займацца!
    — Добра, спытаюся!
    — А як забудзеш?
    — He турбуйся, спытаюся!
    — He, напэўна ж, забудзеш! Пакінь мне ў заклад сваё залатое стрэмя, што не забудзеш!
    — Ды як жа без яго паеду?!
    214
    Залатая яблынька
    Несцерка выламаў лазіну, змайстраваў стрэмя і прывязаў да сядла, а залатое стрэмя сабе ў заклад пакінуў.
    Паехаў святы Юр’я да Бога, а Несцерка чакаць застаўся, покуль той вернецца.
    Распытаўся святы Юр’я ў Бога пра свае патрэбы і намерыўся садзіцца на каня. А Бог убачыў лазовае стрэмя і пытаецца:
    — Дзе ж тваё залатое стрэмя?
    — А Госпадзі, адабраў Несцерка, што мае дзетак шэсцерка, рабіць лянуецца, красці баіцца, прасіць не смее. 3 чаго яму пражыць?
    — А хай круціць ды матае, а з таго спажытак мае!
    Паехаў святы Юр’я, а Несцерка яго ўжо прычэквае.
    — Ну што, святы Юр’я, табе Бог сказаў?
    — Сказаў: “Хай круціць ды матае, а з таго спажытак мае!” Бачыш, не забыўся я на цябе. А цяперака вяртай залатое стрэмя, што браў у мяне ў заклад!
    — А калі гэта я ў цябе яго браў?! Я сам навязаў табе да сядла лазовае стрэмя. To давай яго мне назад!
    Добра такі набраўся святы Юр’я клопату з Несцеркам, але, колькі ні спрачаўся, мусіў заплаціць за лазовае стрэмя.
    Пабег радасны Несцерка дахаты.
    — Нездарма Бог сказаў, што як схлушу, дык і хлеб з таго мець буду!
    Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі	215
    Праеў Несцерка з сям’ёю тое, што сплаціў яму святы Юр’я за лазовае стрэмя, а тады ўзяў ды павесіў залатое стрэмя на браму.
    Ажно едзе багаты пан. Убачыў стрэмя і кажа свайму фурману:
    — Зайдзі, спытай, ці ёсць у рымара сёдлы на продаж.
    Зайшоў фурман у хату і пытаецца:
    — Ты сёдлы робіш?
    — Так, я знакаміты рымар, — кажа Несцерка. — Раблю хамуты, вуздзечкі, сёдлы дарагія — залатыя і срэбныя. Дый толькі на заказ.
    Пайшоў фурман і пераказаў пану.
    Пан замовіў Несцерку сядло ажно за сто рублёў дый грошы наперад заплаціў.
    Сядзіць сабе Несцерка на печы дый паціху панскія грошы праядае.
    Прыязджае той пан па сядло, а Несцерка ляжыць босы на печы і ў вус не дзьме.
    — Дзе маё сядло?!
    — Якое такое сядло, паночак?
    — Ды тое, за якое я сплаціў табе сто рублёў!
    А Несцерка толькі ксціцца:
    — Авоечкі мне! Якія грошы?! Якое сядло — я нават лапцей сплесці не ўмею!
    Пан той крычаў, лямантаваў, а тады кажа:
    — Пойдзем на суд!
    А Несцерка ўпіраецца:
    — Што ж я, босы пайду?
    216
    Залатая яблынька
    — А каб на цябе трасца! Фурман, дай яму мае боты!
    — А што я, голы пайду?
    — А каб цябе д’яблы пабралі! Фурман, дай яму маё футра!
    Адзеўся Несцерка, абуўся, паглядзеў, як пан сеў у фурманку, дый кажа:
    — А што я, пабягу следам як сабака?
    — А каб цябе чэрці смажылі! Фурман, дай яму прысцяжнога каня!
    Сеў Несцерка на каня і паехалі яны на суд.
    — Ну што ты, Несцерка, — пытаюцца суддзі, — сядло не зрабіў і грошы пану не аддаеш?
    — Ды анічога я яму не вінен! Чапляецца да мяне, не ведаю, чаго. Мабыць, хоча сарваць з мяне якую капейчыну! He здзіўлюся, калі скажа, што на мне ягоныя боты!