• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

    Залатая яблынька

    Казкі, легенды, паданні

    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 288с.
    Мінск 2013
    56.53 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    А жыў там адзін чалавек. 3 выгляду так сабе — недалужны, затое на язык бойкі: за словам у кішэнь не лезе. Імя ён меў Сцяпан, але ўсе звалі яго проста Сцёпка. Малы, бач, ён быў ростам і шчуплы.
    Дачуўся Сцёпка, што аканом шукае пасланца да пана, прыйшоў да яго і кажа:
    Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі	169
    — Пашліце мяне — я ўмею з панам гаварыць.
    Рад аканом, ледзь не цалуе Сцёпку. Даў ён яму хлеба, сала, цэлую жменю медзякоў і выправіў у дарогу.
    Ідзе Сцёпка, медзякамі пазвоньвае, ніводнай карчмы не мінае.
    Доўга ішоў ён ці коратка, прыходзіць нарэшце ў новы маёнтак.
    Хацеў Сцёпка проста ў панскі дом ісці, ды лёкай спыніў:
    — Ты чаго тут, валацуга, цягаешся!
    I нацкаваў на яго сабак.
    Сцёпка дастаў з торбачкі кавалак хлеба, кінуў сабакам. Тыя і перасталі брахаць. Тады Сцёпка зноў падышоў да ганка.
    — Што табе трэба? — крычыць лёкай. — Тут сам пан жыве!
    Сцёпка пакланіўся лёкаю і кажа:
    — А мой паночку, а мой даражэнькі, вось жа мне і патрэбен гэты сампан. Я прыйшоў да яго са старога маёнтка.
    Лёкай памякчэў.
    — Добра, — кажа, — я далажу пану пра цябе. Але скажы ж ты мне, адкуль ты ведаеш, што і я — пан?
    — Гм, — хітра кашлянуў Сцёпка, — бачу: ты пан не пан, а так сабе паўпанак, бо ў цябе лоб нізкі, нос слізкі, от і відаць, што лізаў панскія міскі.
    170
    Залатая яблынька
    Узлаваўся лёкай, схапіў Сцёпку за каўнер ды давай тузаць. Убачыў гэта пан з акна і паклікаў лёкая да сябе.
    — Які там халоп? — пытаецца пан у лёкая.
    — Ды валацуга нейкі са старога панскага маёнтка, — адказаў лёкай і нізка пакланіўся пану.
    Пан успомніў, што даўно не быў у старым маёнтку.
    — Пакліч яго сюды, — загадаў ён лёкаю.
    Пабег лёкай клікаць Сцёпку, а той дастаў капшук, набіў люльку тытунём ды пачаў агонь крэсіць. Выкрасіў агню, закурыў люлечку. Курыць ды паплёўвае на чысты панскі ганак.
    — Ідзі ў пакоі, цябе пан кліча!— крычыць яму лёкай.
    — He трасца пана трасе, пачакае, — адказвае Сцёпка і пакурвае сабе люлечку.
    — Ды хутчэй жа ты! — злуецца лёкай. — А то пан цябе розгамі засячэ...
    — He засячэ! Вось дакуру люльку, тады і пайду.
    Чакаў, чакаў пан Сцёпку, не дачакаўся. Кліча зноў лёкая:
    — Чаму халоп не ідзе?
    — Люльку, пане, курыць.
    Пан узлаваўся:
    — Гані яго сюды!
    Сцёпка дакурыў люльку, выбіў з яе попел, схаваў за пазуху і толькі тады падаўся пама
    Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі	171
    леньку ў панскія пакоі. Лёкай бяжыць наперадзе, адчыняе Сцёпку дзверы як пану.
    Увайшоў Сцёпка да пана ды і закашляўся пасля моцнага тытуню. Кашляе, а пан чакае, толькі злосна вачыма зіркае. Адкашляўся сяктак Сцёпка і кажа:
    — Добры дзень, паночку!
    — Што скажаш?— хмурыцца пан.
    — Усё добра, паночку.
    — А па добрым што?
    — Ды вось, паночку, прыслаў мяне аканом. Бачыце, панскі сцізорык зламаўся.
    — Які сцізорык?
    — Ды, мабыць, той, якім пану пер’і вастрылі.
    — Як жа яго зламалі?
    — Кажуць жа, пане, што без начыння і лапця не спляцеш. А ўсялякае начынне пры рабоце псуецца. Вось так і панскі сцізорык. Хацелі пану на боты злупіць з паляўнічага сабакі шкуру, узялі сцізорык. Але на панскім выжле вельмі ж моцная шкура была. Ну, сцізорык і зламаўся.
    — Якога выжла? Што ты пляцеш, галган? — закрычаў злосна пан і хацеў ужо загадаць слугам, каб забралі Сцёпку на стайню і далі розаг. Але Сцёпка пачаў расказваць далей:
    — Панскі выжал, гэта той самы, можа, пан памятае, што ўскочыў быў у студню, а Мікіту пасылалі даставаць, дык ён і ўтапіўся там. Эге ж, той самы выжал, што пан любіў яго браць на паляванне. Здаецца, калі не мыляюся,
    Сацыяльнабытавыя 7 авантурнанавелістычныя казкі 173
    пан аддаў за таго выжла суседняму пану трох мужыкоў...
    — Што ж, мой лепшы выжал здох?
    — Здох, пане.
    — 3 чаго ж ён здох?
    — Каніны аб’еўся, дык адразу і ногі выпруціў.
    — Якой каніны?
    — Ды мяса жарабца.
    — Якога жарабца?
    — Панскага ж буланага жарабца, з лысінкаю.
    — Што ж, і ён здох?
    — Здох, пане. А шкада, добры жарабец быў.
    — О, я нешчаслівы!
    — Э, пане, чаго вельмі турбавацца. Ужо ж ведама, калі жарабятка ўродзіцца з лысінкаю, то яно ці здохне, ці яго воўк з’есць.
    — 3 чаго ж жарабец здох?
    — Падарваўся, мабыць.
    Што ж на ім рабілі? Шпарка ездзілі, ці што?
    — Ды не, пане, на ім не ездзілі, ён заўсёды на стайні стаяў.
    — А што ж?
    — Ваду, пане, вазілі.
    — Але ж на што была тая вада?
    — Людзі ж кажуць, паночку, што як топішся, дык і за брытву ўхопішся. Як загарэўся панскі свінушнік, дык аканом загадаў і на жарабцы ваду вазіць.
    — Што ж, і свінушнік згарэў?
    174
    Залатая яблынька
    — Згарэў, пане.
    — Як жа ён загарэўся?
    — Бачыш, пане, ён быў блізка каля хлява, дык ад яго і загарэўся.
    — To і абора згарэла?
    — Згарэла, пане, як свечка.
    — 3 чаго ж яна загарэлася?
    — Вось гэтага, паночку, добра не ведаю: ці ад абозні, ці мо ад пакояў.
    — О, то і пакоі згарэлі?
    — Згарэлі, пане, начыста, от быццам хто языком злізаў.
    — I ўвесь двор згарэў?
    — Увесь, пане: чыста, гладка, хоць рэпу сей.
    Ухапіўся пан за галаву ды давай божкаць.
    — Але з чаго ж загарэліся пакоі? — зноў пытаецца пан у Сцёпкі.
    — Ад свечак, пане.
    — Для чаго ж паліліся свечкі?
    — Ну як жа, пане, вядома, заўсёды свечкі паляць, як хто памрэ.
    — Хто ж там памёр?
    — Вечны пакой, каб ёй на тым свеце лёгка ікнулася, — пані памерла.
    — Што, што ты кажаш?.. Пані памерла?!
    Пачуўшы такія навіны, пан зваліўся з крэсла, а Сцёпка закурыў люлечку ды падаўся сабе дахаты.
    Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 175
    НЕДАЛІКАТНЫ СЫН
    Жыў у аднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не назваў.
    — Кузьма, — крычыць сын на бацьку, — ідзі араць! Кузьма, загані свіней у хлеў!
    Крыўдна бацьку, ды што зробіш: малога не перавучыў, а цяпер і рады не дасі.
    Смяюцца людзі з Кузьмовага сына.
    — Дурань, — кажуць, — як гэта можна, каб бацьку не паважаць!
    А яму хоць бы што: не слухае ні бацькі, ні людзей.
    Аднаго разу паехаў Кузьма з сынам па сена. Наклалі вазы ды едуць дахаты: бацька на адным возе, сын — на другім.
    Мінулі гладкую дарогу, уехалі ў лес. Тут пайшлі карчы ды выбоіны.
    Злез бацька з сена, ідзе збоку, за возам наглядае, каб не абярнуўся. А сын ляжыць на сваім возе ды толькі камандуе:
    — Кузьма, вунь яма — падтрымай воз! Кузьма, правядзі маю кабылу па ўзбочыне, a то кола за корч зачэпіцца!
    Бегае бацька ад воза да воза, не можа ўправіцца. А сын толькі выскаляецца з яго:
    — Маладзец, Кузьма! Добра стараешся.
    Узлаваўся бацька і перастаў бегаць да сына
    вага воза.
    176
    Залатая яблынька
    У адным месцы сынаў воз трапіў у глыбокую выбоіну і перакуліўся... Сын шлёпнуўся носам у гразь.
    Устаў ён і лае бацьку:
    — Бачыш, Кузьма, што ты нарабіў!
    Паднялі воз і паехалі далей. Сын ужо і на сена не палез. Ідзе збоку ды ўсё бурчыць на бацьку.
    Даехалі да крутога павароту. Бацька свой воз падпёр плячом і аб’ехаў паварот, а сын пашкадаваў сілы траціць. Воз перакуліўся і падмяў яго пад сябе.
    — Кузьма! — крычыць сын зпад сена. — Падымі воз!
    Маўчыць бацька як вады ў рот набраўшы. Дастаў з кішэні капшук, закурыў люльку. «Паляжы ж там, калі ты такі разумны», — думае бацька.
    Клікаў, клікаў сын Кузьму, а той як аглух. Сыну ўжо і дыхаць цяжка. Напалохаўся ён, заенчыў не сваім голасам:
    — Бацька, ратуй!
    Зарадаваўся Кузьма, іцто сын нарэшце такі назваў яго бацькам. Падняў воз і кажа да сына, усміхаючыся:
    — На свеце, брат, жывучы, усяго нажывеш — і Кузьму бацькам назавеш!
    3 таго часу і пайшла гэтая прыказка.
    Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі 177
    СТРАЛЕЦ I РЫБАК
    Былі ў бацькі два сыны. Выраслі яны, як дубы, а бацьку ўсё няма палёгкі.
    Большы, праўда, старанны быў хлопец, ды вось бяда: змалку ўсё розныя пасткі майстраваў, а як падрос, дык дастаў сабе стрэльбу і не разлучаецца з ёю. Людзі на работу ідуць, а ён стрэльбу на плячо ды шмыг у лес ці на балота. Цягаецца ўвесь дзень, дахаты ж з пустымі рукамі ідзе, галодны, як воўк. Топча лапці, а прыбытку ніякага. Калі ж часам і ўпалюе якое зайчаня, дык хутчэй нясе пану, каб той даў пораху.
    Перш сварыўся на яго бацька, потым бачыць — нічога не зробіш, калі ў сына такая ахвота.
    А меншы сын такі гультай удаўся, што хоць ты яго з хаты гані. Дзень і ноч сядзіць з вудаю на рэчцы, за гаспадарку ж ані не бярэцца. Наловіць жменю печкуроў ці яршоў, — якая ад іх карысць? Хіба што кату паласавацца.
    Пачаў і на яго бацька сварыцца, што толькі час марна траціць. Але і меншы сын не слухае бацькі, бо, ведама, ахвота горш няволі.
    А каб апраўдацца перад бацькам, што з пустымі рукамі прыходзяць, выдумляюць сыны розныя прычыны.
    Стралец расказвае:
    — Сёння з самага ранку натрапіў я на чараду коз. Былі там каза з казлянятамі ды стары
    178
    Залатая яблынька
    казёл барадаты. Але толькі я злажыўся, каб стрэліць, ажно ў казла, ліха на яго, у ноздрах восы заказыталі. Ён як чмыхнуў, дык цэлы рой восаў вылецеў з ноздраў. Давай тыя восы казу з казлянятамі кусаць... Ну, яны і пасмалілі, як шалёныя, у гушчар. Я за імі. Выскачыў на палянку, а там стаіць на задніх лапах вялізны, як вол, мядзведзь. Чмыхае мядзведзь носам ды абараняецца пярэднімі лапамі ад чмялёў. Ну, думаю, гэта, відаць, толькі што выйшаў з яго чмяліны рой. У такі час мядзведзі вельмі злосныя. Пабаяўся я страляць у яго, а хутчэй скокнуў на елку. Дык вось і сядзеў там, на елцы, увесь дзень, пакуль мядзведзь не пайшоў...
    Рыбак расказвае:
    — Сяджу гэта я на беразе, цікую за паплаўком. Раптам нейкі шчупачышча цоп за кручок — і на дно! Я за вудзільна, цягну, ажно жылы ў мяне трашчаць. Давалок да берага, a шчупак віль хвастом — і будзь здароў... Бадай цябе! Закінуў другі раз вуду. Зноў той шчупачышчадурнішча папаўся. Падцягнуў яго да берага, хацеў рукамі ўхапіць, ды не ўтрымаўся і — шабулдых у ваду!.. Насілу жывы выкарабкаўся.
    Слухае іх бацька і толькі галавою ківае:
    — Праўду бо людзі кажуць, што ў стральца дым густы, ды абед пусты, а рыбак як намочыцца, дык і рыбы яму не захочацца.
    Сацыяльнабытавыя і авантурнанавелістычныя казкі	179
    Думаў, думаў бацька, як яму адвучыць сыноў ад благой прывычкі, ды нічога не можа прыдумаць.
    Аднойчы зайшоў да яго стары жабрак і папрасіўся нанач. Разгаварыўся бацька з жабраком, на сыноў паскардзіўся.
    — Выгадаваў, — кажа, — дзяцей, а падмогі на старасць ніякай. Бо вядома: стралец страляе, а гаспадарка гуляе!