• Газеты, часопісы і г.д.
  • Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

    Залатая яблынька

    Казкі, легенды, паданні

    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 288с.
    Мінск 2013
    56.53 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Страляць цябе буду! — кажа дзед. — Ты ўсё маё проса вытаптаў сваімі доўгімі нагамі.
    Журавель кажа:
    — He ведаў я, дзядуля, што гэта тваё проса: думаў — панскае. Даруй мне.
    — Добры інтарэс — дараваць! — кажа дзед. — Няма ў мяне больш нічога, толькі і меў надзею на гэтае проса. А цяпер давядзецца праз цябе з голаду паміраць.
    Выслухаў журавель дзеда.
    — Ну, калі ты такі бедны, — кажа, — дык пачакай трохі. Я прынясу табе падарунак за проса.
    Узмахнуў крыламі і паляцеў за кусты.
    5 Зак. 1404
    130
    Залатая яблынька
    Стаіць дзед з дубальтоўкаю і думае: “Відаць, ашукаў мяне журавель. Дарэмна не застрэліў яго. Што я цяпер бабе скажу?”
    Але толькі ён так падумаў, як бачыць: ляціць зза кустоў журавель і ў дзюбе торбачку трымае.
    Прыляцеў, падаў дзеду торбачку.
    — На табе, — кажа, — дзядуля, за проса.
    Дзед коса паглядзеў на торбачку — звычайная зрэбная торбачка! Пакруціў ён галавою і кажа:
    — Навошта мне гэта торбачка? У мяне, братка, і сваіх хапае. Жабрак я. А ў жабрака, сам ведаеш, торбы — усё яго багацце.
    — Бяры, дзядуля: такой у цябе няма... Гэта цудоўная торбачка. Ты толькі палажы яе перад сабой і скажы: “Торбачка, раскаціся, раскруціся, дай піцення, дай ядзення”, — дык адразу ўсё будзе. А як наясіся, скажы: “Торбачка, скаціся, скруціся, піценне, ядзенне, згарніся”. I торбачка зноў стане такой, як была.
    — Дзякую, калі так, — сказаў дзед і пайшоў з торбачкаю дахаты.
    Рупіць дзеду даведацца, ці праўду журавель сказаў. Прысеў ён ля дарогі, палажыў торбачку на зямлю і прагаварыў:
    — Торбачка, раскаціся, раскруціся, дай піцення, дай ядзення!
    I — дзіва! Тут такі багаты стол адкрыўся перад дзедам, што і ў паноў не ўбачыш: пірагі ды
    Чарадзейныя казкі
    131
    караваі, варанае ды смажанае, міска вяндліны ды розныя віны...
    — Малайчына журавель, не ашукаў! — зарадаваўся дзед.
    Наеўся, напіўся ён, потым загадаў торбачцы згарнуцца, запхнуў яе за пазуху ды вясёлы пайшоў далей.
    Прыходзіць дахаты:
    — Ці жыва ты, бабка, ці здарова?
    — А жыва, дзядулька! А ты як? Нешта ты надта доўга хадзіў. Я ўжо думала, цябе ваўкі з’елі ці мядзведзі задушылі, у мох завалаклі ды ламаччам закідалі.
    — He, бабка, ваўкі не з’елі, мядзведзі не задушылі, прынёс я хлебасолі, на ўсё наша жыццё будзе даволі. Садзіся, старая, за стол.
    Выняў дзед зза пазухі торбачку, палажыў на стол і сказаў, што належыць.
    Баба аж вочы вытрашчыла: не толькі ўсяго на стале з’явілася, а нават і сама хатка пасвятлела...
    — Адкуль ты гэта ўзяў, стары?
    — Журавель той даў, што ты застрэліць загадала.
    — Айай! — хапілася за галаву баба. — Навошта ж страляць такога слаўнага жураўля?
    Наелася баба, напілася і кажа дзеду:
    — Давай гасцей паклічам!
    — Якіх?
    — А ўсіх, у каго няма чаго есці.
    — Кліч, — згадзіўся дзед.
    132
    Залатая яблынька
    Пайшла баба па сялу, паклікала ўсіх бедных.
    Спадабалася гасцям цудоўная торбачка. Кожны дзень цяпер пачалі хадзіць яны да дзеда і бабы частавацца.
    Праведаў пра цудоўную торбачку панскі аканом і расказаў пану.
    — He можа гэтага быць, каб нейкі жабрак еў і піў лепш, чым я! — усхадзіўся зайздросны пан.
    Запрог ён коней у брычку, прыехаў да дзеда.
    — Ці праўда, — пытаецца, — што ў цябе ёсць такая торбачка, якая сама корміць?
    Дзед ілгаць не ўмеў і сказаў праўду.
    — Пакажы мне яе.
    Дзед палажыў торбачку на стол і загадаў ёй раскруціцца.
    Пан аж аслупянеў — такога піцення, ядзення і яго кухары не згатуюць!
    Прыстаў пан да дзеда:
    — Аддай мне гэтую торбачку! Навошта табе такія стравы далікатныя? А да мяне князіпаны ў госці ездзяць. Я іх частаваць буду.
    — He, — кажа дзед, — не магу аддаць: хто ж тады мяне з бабаю карміць будзе?
    Пан кажа:
    — Я прышлю табе поўны воз простай яды — хлеба, бульбы, сала...
    Як прычапіўся пан да дзеда — рады няма.
    — He аддасі па ахвоце, — грозіць ён, — забяру па няволі, ды яшчэ бізуноў дастанеш.
    Чарадзейныя казкі
    133
    3 панам спрэчкі кароткія. Аддаў дзед яму торбачку.
    Вярнуўся пан у свой маёнтак, жыве сабе там, балюе, кожны дзень гасцей склікае, — торбачка верна служыць яму.
    А пра дзеда з бабай пан нават і не ўспамінае.
    Чакаў, чакаў дзед ад пана платы за торбачку, ды так і не дачакаўся.
    — Можа, ён забыўся пра ўгавор, — кажа баба. — Схадзі, дзядулька, напомні яму.
    Пайшоў дзед да пана, а той — дзе там! — і гаварыць не хоча.
    — Няма ў мяне для вас хлеба. Ідзіце жабруйце!
    — To аддай, пане, маю торбачку, калі так, — просіць дзед.
    — Ах ты, такісякі! — закрычаў пан. — Я Ta66 дам торбачку! Гэй, слугі, усыпце гэтаму жабраку дваццаць пяць бізуноў, каб болын не хадзіў сюды!
    Схапілі гайдукі дзеда, збілі і выкінулі за вароты.
    Ачухаўся дзед, прыйшоў дахаты. Расказаў бабе, якую плату дастаў ад пана. Пабедавала баба, пакляла пана і кажа дзеду:
    — Схадзі ты, стары, пашукай таго добрага жураўля: ці не дасць ён табе другую такую торбачку?
    Сабраўся дзед і пайшоў на поле. Сеў у просе
    і сядзіць.
    134
    Залатая яблынька
    Раптам бачыць — ляціць журавель. Дзед да яго:
    — Так і так, братка журавель: адабраў у мяне пан тваю цудоўную торбачку. Ды яшчэ нават бізунамі збілі мяне яго гайдукі. Як жыць мне з бабай? Ці не даў бы ты мне яшчэ адну такую торбачку?
    Падумаў журавель і кажа:
    — He, не дам я табе другой торбачкі. Лепш дам табе рог.
    Паляцеў некуды за кусты, потым вярнуўся і прынёс у дзюбе срэбраны рог.
    — Вось, — кажа, — табе замест торбачкі.
    — А што рабіць з ім? — пытаецца збянтэжаны дзед.
    — Схадзі з гэтым рогам да пана і скажы: “3 рога ўсяго многа!” А калі задаволіш пана, скажы: “Ох, усе ў рог!”
    Сказаў так журавель, узмахнуў крыламі і паляцеў.
    Пакруціў дзед у руках срэбраны рог, падумаў: “Мусіць, нешта мудронае даў мне журавель. Але каб праз гэты рог не зарабіць новых бізуноў...”
    Ідзе стары дахаты ды ўсё пра рог думае — схадзіць з ім да пана ці не? Сустракае па дарозе панскага аканома.
    — Дзе быў, дзед? — пытаецца аканом.
    — Хадзіў, панок, да знаёмага жураўля.
    — Што ён табе даў?
    Чарадзейныя казкі
    135
    — Срэбраны рог.
    — Пакажы.
    Дзед выняў з кішэні рог, паказаў аканому.
    — А што з ім рабіць?— зацікавіўся аканом.
    — Ды нічога, — адказвае дзед.
    — Як гэта нічога? Ты нешта хаваеш ад мяне. Можа, з яго золата сыплецца?
    — Можа, і сыплецца... Хто яго ведае.
    — Дык загадай, каб з яго золата пасыпалася, — прыстаў да дзеда аканом.
    — Ты можаш, панок, і сам загадаць.
    — Як?
    — Скажы: “3 рога ўсяго многа!”
    — 3 рога ўсяго многа! — крыкнуў зайздрослівы на грошы аканом.
    Тут, адкуль ні вазьміся, выскачылі з рога дванаццаць хлапцоўмалайцоў з бізунамі ды давай лупцаваць аканома.
    Заенчыў аканом, запрасіўся:
    — Сунімі іх, дзед, a то заб’юць...
    А дзед аж заходзіцца ад смеху:
    — He будзь такім цікаўным ды зайздросным.
    He сунь носа ў чужое проса!
    Збілі хлапцымалайцы аканома на горкі яблык.
    Тады дзед кажа:
    — Ох, усе ў рог!
    I ўсе хлапцымалайцы тут жа зніклі ў розе.
    “О, цяпер я ведаю, для чаго мне добры журавель даў гэты рог!” — усміхнуўся сам сабе дзед
    136
    Залатая яблынька
    ды падаўся ў маёнтак да пана. На стале дзедава торбачка ляжыць.
    — Што, дзед, скажаш? — пытаецца пан.
    — Прыйшоў, паночку, па торбачку...
    — Хахаха! — зарагатаў пан, узяўшыся ў бокі. — Бачылі вы гэтага старога дурня! Яшчэ бізуноў захацеў. Гэй, гайдукі, усыпце яму пры ўсіх маіх гасцях дваццаць пяць бізуноў!
    Схапілі гайдукі дзеда, павалілі на падлогу. А дзед тым часам выняў з кішэні срэбраны рог ды як крыкне:
    — 3 рога ўсяго многа!
    Выскачылі з рога дванаццаць хлапцоўмалайцоў з бізунамі ды давай хвастаць і гайдукоў, і пана, і яго гасцей.
    Найбольш пану трапляла, бо дзед стаяў збоку і камандаваў:
    — Па гайдуках — раз! па гасцях — два!! па пану — тры!!!
    Хлапцымалайцы так і рабілі.
    Енчыў, енчыў пан, а потым бачыць — рады няма.
    — Вазьмі торбачку, дзед, толькі сунімі сваіх хлапцоў!
    — Так бы даўно гаварыў, пане, — усміхнуўся дзед. — Але цяпер адной чужой торбачкай не адкупішся.
    — А што яшчэ хочаш? Дам табе каня, карову...
    — He, пане, і гэтага мала.
    Чарадзейныя казкі
    137
    — Айяйяй!.. — енчыць пан. — Кажы хутчэй, што ты яшчэ хочаш, a то засякуць насмерць мяне твае хлапцы.
    — Калі хочаш жывым застацца, — кажа дзед, — аддай маёнтак бедным людзям, а сам уцякай куды вочы глядзяць.
    — Ой, ай, як жа я застануся без маёнтка? Хто ж на мяне рабіць будзе, хто карміць будзе?
    — He хочаш, як хочаш, — кажа дзед, — Гэй, хлапцы, сыпце ўсе бізуны пану!
    Хлапцымалайцы перасталі біць гасцей і гайдукоў ды ўзяліся за пана.
    Круціўся, круціўся пан пад бізунамі, як уюн на гарачай патэльні, а потым такі не вытрымаў, нема закрычаў:
    — Аддам, аддам маёнтак!
    — Ну, добра. Толькі глядзі, без падману, бо маю на цябе лякарства, — смяецца дзед. — Ох, усе ў рог!
    Хлапцымалайцы як вокам згледзець схаваліся ў рог.
    Дзед палажыў рог у кішэнь і кажа:
    — Заўтра прыйду праверу: калі не ўцячэш адсюль, зноў выпушчу на цябе сваіх памочнікаў.
    I пайшоў дзед вясёлы дахаты — з торбачкай і з рогам.
    А пан назаўтра яшчэ досвіткам пакінуў маёнтак: баяўся, каб дзед з сваімі малайцамі не вярнуўся.
    138
    Залатая яблынька
    ЖАЛЕЗНЫЯ ЧАРАВІКІ
    Паехаў неяк адзін чалавек у лес па дровы, знайшоў у гушчары сушняку і пачаў класці яго на воз. Ажно бачыць, сядзіць пад галлём рак. Чалавек узяў галіну дый адкінуў яго ўбок. А рак давай прасіцца:
    — Вазьмі мяне дахаты, чалавеча, не пакідай у лесе!
    Засмяяўся чалавек:
    — Навошта ты мне патрэбен, дабро такое?
    А рак не адступае, просіцца: вазьмі ды вазьмі.
    — Ну, добра, што ўжо з табою зробіш! — I пасадзіў рака на сушняк у возе.
    Паехалі яны з лесу дахаты. А недалёка ад тае мясцовасці стаяў княжацкі палац, і былі ў старога князя тры красуні дачкі на выданні.
    Прыехаў гаспадар з лесу, узяў рака і занёс яго ў хату. Пасадзіў на печ грэцца. Адагрэўся той на чарэні і давай прасіць:
    — Схадзі ты, гаспадар, да князя, скажы, што твой сынокрачок хоча з самаю малодшаю князёўнаю ажаніцца.
    А гаспадар і слухаць не хоча.
    — Ты што, — кажа, — стварэнне божае, здзекуешся з мяне? Сядзі ўжо ды маўчы, пакуль я цябе не выкінуў!
    Але рак спакою не дае: прыліп як смала. Што тут паробіш? Пайшоў чалавек да князя, сказаў усё, як той рак прасіў. А сам стаіць, чакае гневу
    Чарадзейныя казкі
    139
    княжацкага. Ды князь адно пасмяяўся з такой праявы. Вус хітравата падкруціў і кажа:
    — Калі твой сынокрачок такі разумны, то няхай ён за адну ноч ад твае хаты да майго палаца мост дыяментавы перакіне. Тады аддам за яго сваю малодшую дачку.