Залатая яблынька Казкі, легенды, паданні

Залатая яблынька

Казкі, легенды, паданні
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 288с.
Мінск 2013
56.53 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Вярнуўся гаспадар дахаты і да рака:
— Казаў я табе: маўчы, як жаба ў карчы, a ты на ражон палез! Будзеш цяпер мець бяды поўныя невады.
Выслухаў рак, чаго князь ад яго хоча, і кажа:
— Гэта ўжо не твой клопат, чалавеча: бяда рака толькі красіць. Здымі ты мяне з печы, вынесі на двор ды пасадзі нанач на калоду.
Вынес чалавек рака на двор, пасадзіў на калоду, а сам пайшоў спаць. Назаўтра выходзіць з хаты, ажно бачыць — зіхціць на сонцы дыяментавы мост! Пабег ён з радасці ў палац, a князь яго ўжо сустракае, дзівіцца:
— Відно твой сынокрачок разумны надта. To няхай зробіць так, каб за гэту ноч ад твае хаты да майго палаца мак расцвіў! Тады аддам за яго сваю малодшую дачку.
Пакланіўся гаспадар князю і хутчэй дахаты вярнуўся.
— Цяпер ты, — кажа раку, — не выйдзеш сухім з вады. Вунь што князь надумаў!
Выслухаў рак гаспадара і просіць:
— Вынесі ты мяне, калі ласка, на двор, высып на калоду жменьку маку, а там ужо — мой клопат!
140
Залатая яблынька
Гаспадар так і зрабіў. Прачынаецца назаўтра, зірнуў праз акно, ажно праўда — мак скрозь цвіце! Хутчэй сабраўся і пабег у княжацкі палац. А князь ужо новую праяву прыдумаў.
— Калі так, — кажа, — то няхай твой сынокрачок той дачцэ, якую ён сабе за жонку мець хоча, сукню не мераўшы справіць.
Вярнуўся чалавек дахаты і перадаў раку волю княжацкую. А той хоць бы што.
— He бядуй, — кажа, — гаспадар, справім князёўне сукню. Лепей кладзіся спаць. А прыйдзе раніца — тады будзем раіцца.
Махнуў чалавек рукою ды палез на печ. Прачнуўся раніцаю, зіркнуў на хату — ажно вісіць на шасце сукенка — колькі жыве, такога хараства не бачыў. Скаціўся гаспадар з печы, сукенку згарнуў, рачка — у кішэню і як дуж у палац пабег.
Убачыў князь сукню, пазваў сваіх дачок, а тыя адна да аднае падобныя і ростам, і тварам, і постаццю. Загадаў рачку выбіраць, на каторую з іх сукенка шыта.
Рачок, не марудзячы, малодшай дачцэ на ножку і ўспоўз. Надзела яна сукню, ажно тая як уліта на князёўне, як бы сто разоў да таго мерана.
Плача князёўна, не хоча за рачка замуж ісці. Ды слова княжацкае — што крэмень.
Палажылі рачка на талерку, абклалі дыяментам ды смарагдам і гэтак ажанілі яго з малодшаю князёўнаю.
Чарадзейныя казкі
141
Асталіся маладыя ўдваіх пасля вяселля. Ажно глядзіць князёўна, веры вачам даць не можа: стаіць перад ёю малады княжыч — высокі ды прыгожы, смяецца.
— Вось бачыш, які твой муж! А ты баялася за мяне выходзіць. У рака мяне злая ведзьма перакінула. — Сказаў ёй гэтак княжыч і ракавую шкарлупіну, што з сябе скінуў, пад падушку палажыў.
Раніцаю, калі ён яшчэ спаў, выняла князёўна тую шкарлупіну і скоранька яе ў агонь кінула.
Усхапіўся княжыч, руку пад падушку — ажно няма шкарлупіны.
— Што ж ты нарабіла? Мне ўсяго месяц заставаўся ў гэтай ракавай шкарлупіне хадзіць, а цяпер невядома, калі мая пакута скончыцца! Было кепска, а цяпер яшчэ горш.
Выняў ён зпад падушкі жалезныя чаравікі і даў жонцы:
— Калі хочаш мяне выбавіць з бяды — абуй гэтыя чаравікі. Як стопчаш іх — тады й вярнуся я да цябе!
Сказаў гэта, перакінуўся ў голуба і паляцеў.
Нядоўга пасля таго князёўна ў палацы сядзела. Абула жалезныя чаравікі і пайшла ў белы свет. Ходзіць яна ў тых чаравіках і па полі, і па лесе, і па каменні, і па карэнні, каб хаця іх стаптаць скарэй ды з мужам сустрэцца. Ногі да крыві збіла, а чаравікам хоць бы што.
142
Залатая яблынька
Гэтак ходзячы, трапіла яна ў маленькую хатку да злой ведзьмы. А тая сядзіць на калодцы пасярод хаты — галубовае пер’е перабірае.
Убачыла князёўну, пытае:
— Куды ідзеш, дзеўкакраса, залатая каса?
— Хачу наняцца пастушкаю да цябе, галубоў пасвіць.
Скасіла ведзьма крывое вока на князёўніны жалезныя чаравікі, бяззубым ротам заплямкала:
— Былі ў мяне галубкі ды сплылі, пер’ечка асталося. Але ў сястры маёй ёсць яшчэ чародка, паспяшай, малодка, можа, яна цябе нойме іх пасвіць.
Выйшла князёўна ад ведзьмы, пусцілася бегчы, ды жалезныя чаравікі ногі сціскаюць, далей ісці не пускаюць. Аднак жа на трэці дзень прыблукала яна неяк да старэйшай ведзьмы і просіцца:
— Вазьмі мяне пастушкаю, галубоў тваіх пасвіць.
— Добра. Згаджу цябе, дзеўкакраса. Калі год прапасеш і ўсе галубы цэлыя будуць, то заплачу, калі хоць аднаго не ўпільнуеш — голаў здыму!
Пагнала князёўна галубоў пасвіць. А яны як бачыш пырхнулі і разляцеліся ў розныя бакі: адзін на дрэве ўсеўся, другі каля ракі пёркі чысціць, трэці ў небе купаецца. Бегае князёўна з ранку да вечара, ногі да крыві жалезнымі
Чарадзейныя казкі
143
чаравікамі сцірае, а рады даць не можа. Бачыць, што ад бегатні такой і чаравікі жалезныя патроху сцірацца сталі. Бачыць, а веры даць сабе баіцца. Адзін клопат яе мучыць, каб галубоў не пагубляць.
Пачала яна заўважаць, што голуб той, што на дрэве ўсё сядзеў, памагае ёй. Як сонца пачне на захад хіліцца, пырхне ён з дрэва і давай астатніх да чарады збіраць. I так штовечара.
Вось і год мінуў. Прыйшоў час плату за службу браць. Прыгнала апошні раз князёўна галубоў да ведзьмы ў двор, тая пералічыла іх і кажа:
— Добра ты пасвіла, дзеўка, маіх галубоў. Што ж ты хочаш за гэта?
— Нічога не хачу. Дай мне толькі аднаго галубка.
— Выбірай, — згадзілася ведзьма, — які табе найбольш даспадобы.
Абгледзела князёўна ўсю чародку і пазнала таго, што ўвесь час памагаў ёй.
— Гэтага вазьму!
Прытуліла яго да грудзей і пайшла хутчэй з ведзьмінага падворка.
Па зорках дарогі дахаты шукала, як магла праставала. А яно ж вядома: простая дарога з крывой заўсёды смяецца. Доўга князёўна ішла. Дзе ноч абдыме, там і заначуе. Але сто вёрст — не круг, калі ёсць друг. Нарэшце трапіла князёўна ў сваё княства. А ў роднай старонцы і платы знаёмцы. Як толькі паказаўся бацькаў палац
144
Залатая яблынька
на пагорку, разваліліся на нагах у князёўны жалезныя чаравікі. Пырхнуў з рук яе шызы голуб і ўмомант княжычам стаў. Абняў яе, радасны і шчаслівы, і пайшлі яны разам да бацькі ў палац. I цяпер там жывуць, мёд, віно п’юць, дзетак гадуюць, ні аб чым не бядуюць.
СІНЯЯ СВІТА
Жыўбыў цар — чарадзей і чарнакніжнік. Аднаго дня стаў ён кліч клікаць, шукаць ахвотнага схавацца ад яго. I за таго, хто здолее схавацца, абяцаў выдаць замуж сваю адзіную дачку дый палову царства адпісаць.
Знайшоўся ахвотнік па імені Сіняя Світа налева сшыта Саламяны брыль. Намерыўся ён схавацца ад царачарадзея, а калі не здолее, дык і на пакаранне смерцю пагадзіўся.
Сіняя Світа налева сшыта Саламяны брыль стаяў перад царом добрым малойцам, па двары бег чорным собалем, пад браму слізгануў белым гарнастаем, па полі скакаў шэрым зайцам. Як бег дык бег за трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства. А ў тым царстве быў вялікі луг. На тым лузе рассыпаўся Сіняя Світа на тры кветкі.
На другі дзень цар падняўся раненька, умыўся беленька, паглядзеў у свае чарадзейныя кнігі дый кажа:
— Перада мною стаяў добрым малойцам, па двары бег чорным собалем, пад браму слізгануў
Чарадзейныя казкі
145
белым гарнастаем, па полі скакаў шэрым зайцам. Збег на вялікі луг у трыдзесятым царстве і рассыпаўся на тры кветкі канюшыны.
Загадаў ён сваім слугам:
— Ідзіце ў трыдзесятае царства, знайдзіце на вялікім лузе тры кветкі канюшыны. Вы іх сарвіце, у шаўковую хустку загарніце і мне прынясіце!
Пайшлі слугі ў трыдзесятае царства, знайшлі на вялікім лузе тры кветкі канюшыны, сарвалі, у хустку загарнулі і цару прынесді.
Пытаецца цар:
— Ну што, Сіняя Світа, ці схаваўся ты ад мяне?
Стаў Сіняя Світа прасіць цара, каб смерцю не караў і дазволіў схавацца яшчэ раз.
Цар дазволіў.
Сіняя Світа налева сшыта Саламяны брыль перад царом стаяў добрым малойцам, па двары бег чорным собалем, пад браму слізгануў белым гарнастаем, па полі скакаў шэрым зайцам. Як бег дык бег за трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства. А ў тым царстве было балота, зарослае мхом, а пад ім бяздонная глыбіня. Нырцануў Сіняя Світа ў балота пад мох, абярнуўся карасём, заплыў на самае дно і зашыўся там у глей.
Раніцою цар падняўся раненька, умыўся беленька, паглядзеў у свае чарадзейныя кнігі дый кажа:
— Перада мною стаяў добрым малойцам, па двары бег чорным собалем, пад браму слізгануў
146
Залатая яблынька
белым гарнастаем, па полі скакаў шэрым зайцам. Збег за трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства, абярнуўся карасём і схаваўся на дне ў замшэлым балоце.
Загадаў цар сваім верным слугам ісці ў трыдзесятае царства і злавіць карася ў замшэлым балоце.
Слугі так і зрабілі: вычысцілі балота, закінулі сеці, злавілі карася і цару ў залатым вядзерцы прынеслі.
— Ну што, Сіняя Світа, ці схаваўся ты ад мяне? — спытаўся цар.
Сіняя Світа налева сшыта зняў Саламяны брыль і зноў стаў прасіць цара, каб яшчэ раз дазволіў схавацца.
Цар яшчэ раз дазволіў.
Сіняя Світа налева сшыта Саламяны брыль перад царом стаяў добрым малойцам, па двары бег чорным собалем, пад браму слізгануў белым гарнастаем, па полі скакаў шэрым зайцам. Як бег дык бег за трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства, дзе стаяў велізарны дуб каранямі ў зямлю, а верхавінаю ў неба. Залез Сіняя Світа на той дуб, абярнуўся іголкаю, зашыўся пад кару і сядзіць.
Прыляцела дый села на дуб птушка Нагай, пачула чалавечы дух і спыталася:
— Хто тут?
— Я, Сіняя Світа налева сшыта Саламяны брыль.
Чарадзейныя казкі
147
— А нашто ты забраўся сюды?
— Ды вось, узяўся хавацца я ад царачарадзея, ды ніяк не дам рады. А праз тое пакарае мяне цар лютай смерцю.
Пашкадавала малойца птушка Нагай.
— А хочаш, я цябе схаваю?
— Схавай, зрабі ласку! Век не забуду!
Абярнула яго птушка Нагай пушынкаю, узяла пад крыло, паляцела і паклала соннаму цару за пазуху.
Раніцай цар падняўся, памыўся, паглядзеў у чарадзейныя кнігі дый кажа:
— Перада мною стаяў добрым малойцам, па двары бег чорным собалем, пад браму слізгануў белым гарнастаем, па полі скакаў шэрым зайцам. Як бег дык бег за трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства. Там стаіць велізарны дуб каранямі ў зямлю, а верхавінаю ў неба. Залез Сіняя Світа на той дуб, абярнуўся іголкаю, зашыўся пад кару і сядзіць.
Загадаў цар сваім верным слугам, каб спілавалі той дуб, пасеклі яго на дровы і спалілі.
Слугі так і зрабілі, але Сіняй Світы не знайшлі і далажылі пра тое цару.
Выйшаў тады цар на ганак свайго палаца дый гукае:
— Сіняя Світа налева сшыта Саламяны брыль, пакажыся!